Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 218с.
Мінск 1991
780. Как на подбор — Адзін у адзін = Каліва ў каліва (каліўца ў каліўца) = Лоб у лоб = Як на заказ
781. Как на пожар — Як жару (агню) ўхапіўшы = Як рыцыны глынуўшы = Як падсмалены = Як апараны = Як з жарам у нагавіцах Як бягунка падганяе. Гл. 546, 551, 604, 736, 802, 1030, 1201, 1213, 1332
782. Как на угольях — Як падпякаюць = Як на жары = Як на вуголлі = Як у прыску = Як скурат на агні = Як чорт перад хмарай. Гл. 779
783. Как ни верти — Круці не круці = Як ні варочай (адно за адно карочай). Гл. 1311
784. Как ни в чем не бывало — Як ніколі нічога = Як нічога ніякага = Як не лысы = Як нібы той
785. Как об стенку горох — Як пугаю (што кіем) па вадзе = Як з вадою біцца = Як да сцяны гаварыць = Як з кабылаю пацеры мовіць. Гл. 1300
786. Какого черта — Якой хваробы На ліха На якога д’ябла. Гл. 883, 1191
787. Как перст — Як зязюлька = Як месячык у небе = Як таполя сярод поля = Як былінка ў полі = Як кол пры дарозе = Як той калок = Як пень = Як колас на ржышчы. Гл. 486, 998
788. Как песку морского — Як зорак на небе = Як маку = Як пяску. Гл. 514, 654, 819, 833, 945, 1013, 1050, 1301, 1304, 1305
789. Как плешивому гребень — Як сляпому акуляры = Як сляпому люстра (люстэрка) -Як лысаму грэбень. Гл. 776, 777, 792, 800
790. Как по маслу — Як з маслам Бы маслам памазаў Як на мазаных колах
791. Как последнего лишился — Як астатняе ў печ усыпаўшы = Як астатняе спёкшы = Як зямлю прадаўшы
792. Как прошлогодний снег — Як у мосце дзірка = Як бочка без абручоў Як леташні снег на градах = Як солі ў вочы = Як солі да селядца = Як гнілы корань у роце. Гл. 776, 777, 789, 800
793. Как резаный — Як зарэзаны = Як апантаны Нібы
з яго скуру лупілі Як за язык пачэплены Як на гвалт Як на живот. Гл. 549, 550, 825, 1333
794. Как с гуся вода — Ані у знак = Як не лысы = I ні лыс Габрусь
795. Как сквозь землю провалился — Прапаў як у процьму ўпаў Як вадою разліўся Як праз зямлю праваліўся Як перуном спаліла = Прапаў і сонцам запаў. Гл. 761
796. Как сквозь сон — Як праз сон Як у сне
797. Как с козла молода — Як ад быка малака Hi лою ні ўдою= Карысці як з порхаўкі = Карысці як з быка: ні воўны, ні малака = Як з казла: ні руна ні малака
798. Как с луны свалился — Як сёння з яйка вылупіўся Хіба (няйначай) з неба зваліўся = Быццам з неба спаў “3 дуба зваліўся
799. Как собака на сене — I не гам і не дам = Сам не гам і людзям ( другому) не дам
800. Как собаке пятая нога — Як пятае кола ў возе (да воза) = Як сабаку другі хвост. Гл. 776, 777, 789, 792
801. Как сыр в масле кататься — Як сыр у смятане (як клёцкі ў масле) плаваць (жыць) = Як галушка па масле плаваць = Бы сыр у масле качацца (пялёгавацца, купацца).
802. Как угорелый — Як апантаны = Як ачмурэлы Як шалёны = Як дурны = Як блёкату аб’еўшыся = Як мыш абсмаленая. Гл. 546, 551, 604, 736, 781, 1030, 1201, 1213, 1332
803. Как ужаленный — Як апараны = Як варам абліты-Як муха ўкусіла = Як ад іскры Як заяц з-пад купіны
804. Как у Христа за пазухой — Як за богам Як у божым вушку = Як у бога за плячыма = Як у бога за печчу Як у матчыным жываце. Гл 770
805. Как черепаха (ползти, тащиться) — Як муха па смале (на сыроватцы) = Як з гаршкамі на торг = Паўзці як вусень (як смоўж, як чарапаха) = Цягнуцца як рапуха. Гл. 732, 1046
806. Кануть в небытие (в Лету) — У нябыт адысці У няпамяць пайсці
807. Кататься (валяться) со смеху — Ад смеху заходзіцца (класціся, качацца, залягацца) = Покатам класціся = 3 рогату паехаць Жывыя смехі. Гл. 674, 1276
,808 . Кишка кишке весть подает ( кукиш кажет) — Кппка з кішкаю сварыцца = Салаўі ў жываце спяваюць Кішкі марша граюць. Гл. 675, 847
809. Кишка тонка — Кароткія пяты = Кароткія завароткі
810. Класть зубы на полку — Зубы на паліцу класці =3убы за грады (за градкі) класці = Чакаць зіміцу, зубкі склаўшы на паліцу. Гл 1184, 1342
811. Клевать носом (дремать сидя) — Акуні цягаць (вудзіць) = Табаку важыць = Дзяды вадзіць = Борухі вадзіць = Носам вадзіць
812. К морковкину заговенью — На святыя ніколі = На святыя Міколы або ніколі = На святы .Адам. Гл 814, 1083
813. Ко всем чертям (к чертям собачьим) — У балота = У аржавень = У вір = На ростані = На сухі лсс = У катнія рукі = На лясы, на балоты. Гл 834
814. Когда рак (на горе) свистнет — Як воўк шчанём будзе і брахаць хвастом будзе = Як на далоні валасы парастуць = Як будзе баба дзеўкаю = Хутчэй бусел жарабя ўродзіць = Тады, хіба, перастане, як сарока бела стане. Гл 812, 1083
815. Кожа да кости — Ногі ды рогі = Рэбры ды скура= Адно косць ды скура = Hi духоў ні трыбухоў = Хоць рэбры лічы = Касцьмі барабаніць = Адны вочы блішчаць = Худы як дошка (як смык, як скрыпка) = Як ніколі нічога не еўшы. Гл 676
816. Козел отпущения — Ахвярны казёл
817. Коломенская верста (высокорослый) — Пад (самае) неба = Вялікі як матавіна = Доўгі як жэрдка = Выгоністы як хвоя = Выгнала як тычыну = Вырасла як дырба
818. Комар носа не подточит — Камар носам не падлезе = Камар носа нс падаткне
819. Конца-краю нет — Канца І меры няма = Канца-беparv няма (не відаць) = Hi канца ні меры. Гл. 514, 654, 788, 833, 945, 1013, 1050, 1301, 1304, 1305
820. Коптить небо — Зямлю цяжыць = Свет займаць = Свет смуродзіць = Дні церці
821. Косая сажень в плечах — Цэлы сажань у плячах = Плечы як засланка
822. Кот наплакал — 3 жабіны прыгаршчы = 3 антонаву слязу = Зайцу на закуску = У адну столку = Можна на пальцы спячы = Толькі вочы мачаць = Як вароне (сароцы) на хвасце панесці = Як кату пад’есці = Кот за адзін абед з’еў. Гл 1169
823. Красная девица — Краса-дзеўчына
824. Краснеть до корней волос — Да самых вушэй чырванець = Аж спіна пачырванела = Ракі пячы
825. Кричать не своим голосом — Нема крычаць= Крычма крычаць = Немым духам (голасам) крычаць = Ліхім крыкам крычаць. Гл. 549, 550, 793, 1333
826. Кровь с молоком — Здаровы як дуб скарбовы (як рыжык баровы, як лсд, як мур) = Здаровы як дуб ды моцны як зуб = Сыр ды малако = Як перапечка = Як конь стаенны = Румяны як псрнік = Маладзіца як брусніца
827. Крутить (заводить) шарманку — Катрынку заводзіць. Гл. 673
828. Куда ветер дует — Я кі всцср павее = К уды вецср, туды я = Куды встрык все
829. Куда ворон костей не заносил — Дзе зязюлі не кукуюць = Дзе камар козы пасе = Дзе саболі пасвяць = Дзе горкі перац расце = Дзе нашыя вароны не лятаюць = Дзе чорт хамуты не вешае. /л. 714, 1282
830. Куда глаза глядят — У свет вочы = Куды вочы павядуць = 3а вачыма = Дзе вочы панясуць. Гл. 831
831. Куда ноги несут — Перад сабою = У белы свет = Куды ногі панясуць. /л. 830
832. Кукиш с маслом — Гула смаленая (асмаленая) = Фіга на талерцы = Трасцы з макам = Хваробы з трасцаю (трасцы з хваробаю)
833. Куры не клюют — Грошай як трэсак (як смецця, як мякіны, як пяску, як гразі) = Грошай як у чорта = Сабакі не ліжуць. Гл. 514, 654, 788, 819, 945, 1013, 1050, 1301, 1304, 1305
834. К чертовой матери (к чертовой бабушке, к черту, к лешему) — К нячысціку = К д’яблу = К рагаціку = Да цмока = Да балотніка = Да вадзяніка = Да лесавіка = Да хатніка = Пад чортаву галаву = Пад халсру. Гл. 813
835. Лакомый кусок — Ласы (смачны) кавалак = Надны (панадны) кавалак
836. Лаптем щи хлебать (о некультурном, неотесанном человеке) — Аборай хлеб кроіць = Вяроукаю хлеб рэзаць
837. Легок (скор) на ногу — Хуткі на хаду = Лёгкі на ноп = Хуткі (шпаркі) як стронга = Шпаркі як бліскаўка (якмаланка, як бліскавіца)
838. Лежать на боку — Лежні спраўляць = Бакі аціраць = Халадкі аціраць = Крыцаю ляжаць. Гл. 490, 619, 1045, 1106, 1212
839. Лезть в петлю — На шыбеніцу спяшацца = Сіло шукаць = У вяроўку лезці = Засіляцца. Гл 730, 1154
840. Лезть из кожи вон — Са скуры вылузвацца (выпінацца) = Са скуры лупіцца (прэгчыся). Гл 1143, 1267
841. Лезть на глаза — Лезці як дым у вочы = Смалою (смаліцаю) лезці ў вочы = Гадам у вочы скакаць = У вочы вязацца. Гл 862, 1126
842. Лечь в душу — К сэрцу прыпасці = У вока ўпасці. Гл 1095
843. Лить (проливать) слезы — Плачма плакаць= Бярозаю (як бяроза) ліцца = Слязьмі душыцца = Плачам душыцца = Слёзы ліць. Гл 993, 1139, 1144
844. Ловить рыбу в мутной воде — У каламуцс рыбу лавіць = У муцё шчупакоў (рыбу) лавіць
845. Ломиться в открытую дверь — За пусты мех біцца = За пустое карыта сварыцца = Адамкнёныя дзверы адмыкаць
846. Лязгать зубами — Зубамі званіць = Дрыжыкі прадаваць = Дрыжма дрыжэць = Дрыжэць як у трасцы. Гл 723
847. Маковой росинки во рту не было — Hi расінкі ні каліва ў роце = У роце не расілася = Расы ў роцс не было = I росачкі ў губе не было = Макўлінкі (расіначкі) ў роцс нс было = Не піўшы не еўшы. Гл 675, 808
848. Мал мала меньше — Адзін пад адным = Пад адзін струп Адно аднаго не нясе
849. Маменькин сынок — Сынок-псстунок = Бабін дурань = Мамін дурань
850. Марать руки — Рукі паганіць (паскудзіць)
851. Мастер на все руки — Рукі на ўсе штукі = Штукар на ўсякія штукі = Усё гарыць у руках = 3 рукамі = I шавец, і кравец, і каваль,і стругаль
852. Медвежий угол — Глухі закутак
853. Между молотом и наковальней — Між молата і кавадла = Паміж ліха і гора (паміж ліханька і горанька)
854. Менять (променять) кукушку на ястреба — Быка на індыка мяняць (змяняць) = Галубку на саву мяняць. Гл 855
855. Менять шило на мыло — Ду плятае на прабітае мяняць = Гаршчок на гліну мяняць. Гл 854
856. Мерить на свой аршин — На свой капыл мсраць = На сваю мерку мераць
857. Мертвым (мертвецким) сном (спать) — Хоць зубы выберы (павырывай) = Як нежывы = Як забіты = Як маку наеўшыся = Як пасля маку = Як п’яны. Гл 483
858. Метать громы и молнии — Перуноў даваць = Фаеру даваць
859. Милое дело — Любата
860. Много мнить о себе — Высока галаву насіць Высока лётаць
86 І. Мозги набекрень — Мазгі без чэрапа = Кішкі ў галаве = Прусакі ў галаве. Гл 701, 919, 1127
862. Мозолить глаза — Сляпшаю (слепнем) ў вочы лезці = Вочы рэзаць = Рап’ём лезці ў вочы = Асвою (асою) лезці ў вочы. Гл 841, 1126
863. Мороз по коже дерет — Аж кашуля палатном стала “ Аж сарочка спалатнела Аж кашуля да цела не туліцца Цыганскі пот праймае (бярэ, забірае) = Мароз на скуры стаіць Мароз па скуры ходзіць. Гл 559, 664, 1055
864. Морочить голову — Галаву дурыць (тлуміць, чмуціць, чмурыць, зяліць). Гл 1160
865. Мухи не обидит — Камара не заб’е = Курыцы не пакрыўдзіць = I камара не зачэпіць (нескрыўдзіць) Пальцам не зачэпіць Рукі не пакладзе Гнілому цяляці хваста не адарве. Гл 556