Marginalis
Кірыл Стаселька
Выдавец: Галіяфы
Памер: 198с.
Мінск 2018
Кірыл Стаселька
Marginalis
Раман
Другое, дапрацаванае выданне
Мінск «Г а ліяфы» 2018
УДК 821.161.3-31
ББК 84(4Бен)-44
С77
Стаселька, К.
С77 Marginalis : раман / Кірыл Стаселька. — 2-е дапрац. выд. — Мінск : Галіяфы, 2018. — 198 с.
ISBN 978-985-7140-76-3.
Marginalis — насычаны і захапляльны філасофс.кі раман, дзеянне якога ахоплівае больш за чатырыста гадоў, паўтары сотні персанажаў і дзясяткі краін. Гэта пазл з мноства сюжэтных ліній, філасофскіх ды псіхалагічных матываў, якія складаюцца ў адно цэлае.
Дзеянне ў рамане разгортваецца вакол уладальнікаў старажытнай загадкавай кнігі. У пошуках сябе і свайго “я” героі прыходзяць да разумення, што часам не меншае значэнне мае тое, што знаходзіцца на палях — па-за цэнтрам, па-за межамі. Па-за межамі гісторыі, жыцця, увагі...
УДК 821.161.3-31
ББК 84(4Бен)-44
ISBN 978-985-7140-76-3
© Стаселька К., 2016
© Сакалоўская С., вокладка, 2016
© Афармленне. ПВУП “Галіяфы”, 2018
ведна, наша бачанне гісторыі таксама будуць выглядаць зусім па-іншаму.
Магчыма, вы нярэдка чулі пазіцыю, згодна з якой кожнаму калі не варта, то, прынамсі, практычна карысна ведаць гісторыю, чулі выраз: “Хто ведае мінулае, той прадбачыць будучыню” — або што-небудзь падобнае. Гісторыя выступае, калі можна так выказацца, нечым накшталт настаўніка. Гісторыя, маўляў, дазваляе вучыцца на чужых памылках. А біяграфіі гістарычных дзеячаў могуць служыць чымсьці накшталт даведнікаў. Шмат у чым падобная пазіцыя можа быць справядлівай. Але, магчыма, не варта забываць, што ў справе вялікіх гістарычных падзей або вялікіх гістарычных дзеячаў стаўкі настолькі высокія, што яны — падзеі і біяграфіі — немінуча перажываюць мноства скажэнняў, праходзячы праз прызму той ці іншай перспектывы. Як некаторыя старажытныя летапісы, якія пасля з’яўляліся для сучаснікаў адзінымі крыніцамі ведаў пра падзеі, часта ствараліся са скажэннем, а то і с фальсіфікацыяй рэчаіснасці ў інтарэсах аднаго з правадыроў ці князёў, так і гісторыя сама па сабе нярэдка перапісваецца, падобна таму, як гэта адбываецца ў оруэлаўскім “1984”. He заходзячы далёка, досыць для прыкладу зірнуць на спрэчкі паміж сучаснай Грэцыяй і Македоніяй адносна постаці Аляксандра Македонскага або самой назвы “Македонія”. Дастаткова спытаць украінца і расіяніна пра фігуру Сцяпана Бандэры ці беларуса і літоўца адносна Вялікага
Княства Літоўскага. Натуральна, не заўсёды скажэнне з’яўляецца вынікам нейкага намеру. У любым выпадку, калі вы вырашыліся ўзяць “вялікую гісторыю” ў якасці кіраўніцтва жыццёвага, палітычнага або любога іншага, вам, хутчэй за ўсё, давядзецца сутыкнуцца з шэрагам значных пытанняў, часта і метадалагічнага характару. У некаторай ступені вышэйназваныя нагоды далі штуршок развіццю такога кірунку, як мікрагісторыя.
Вывучэнне “маленькага чалавека” часам можа даць значна больш, чым вывучэнне “вялікага гістарычнага дзеяча”. А яго гісторыя можа аказацца больш інфарматыўнай, па~ вучальнай і блізкай. Пры тым што “маленькім”, вядома ж, ён з’яўляецца толькі ўмоўна. Сярод нас, нашых знаёмых ці сяброў нашых знаёмых, пэўна, заўсёды можна адшукаць значную фігуру з цудоўнай гісторыяй. Можна адшукаць таго, хто здолее захапіць або напужаць не ў меншай ступені, чым талент або злы геній якога-небудзь так званага гістарычнага дзеяча. Пошукі менавіта такіх фігур часам з’яўляюцца прычынай маіх бестактоўных пытанняў. I менавіта такіх герояў вы знойдзеце ў гэтай кнізе.
Але, напэўна, варта вас перасцерагчы. Бо, калі я гэтага не зраблю, вы, хутчэй за ўсё, палічыце, што асноўным матывам кнігі з’яўляецца пытанне гісторыі і тых, каго яна абышла сваёй увагай. Але ўсё ж не! Гісторыя — толькі адзін з прыкладаў.
II
Бедныя раёны Фларэнцыі ніколі не адрозніваліся асаблівай цішынёй, а ў гэты дзень да агульнага гулу галасоў, крыкаў і віскаў далучыўся яшчэ адзін. У Марка Мальябекі і Гінеўры Бальдарыета нарадзіўся сын, якога назвалі Антоніа. Адбылася гэтая падзея, знамянальная не толькі для сям’і Мальябекі, у XVII стагоддзі, за год да 1634 і на наступны дзень пасля 19 кастрычніка. Будзе справядлівым сказаць, што менавіта з Антоніа Мальябекі пачынаецца гісторыя кнігі, пра якую ў далейшым пойдзе гаворка, але цяпер 20 кастрычніка 1633 года і да яе з’яўлення яшчэ далёка.
Бесклапотныя гады хлопчыка трывалі нядоўга. Як гэта нярэдка бывала ў бедных сем’ях, Антоніа ўжо з дзяцінства ўладкавалі працаваць. Магчыма, менавіта з лавы бакалейшчыка пачалося знаёмства хлопчыка з кнігай. Яго штодзённыя абавязкі не адрозніваліся разнастайнасцю, любому іншаму яны маглі падацца самым сумным заняткам на свеце, але
толькі не яму. Кожны дзень, працуючы ў краме, ён беражліва запакоўваў тавар для чарговага кліента. Для гэтай мэты Антоніа звычайна браў аркуш, старонку з кнігі ці нават рэшткі старых бухгалтарскіх запісаў, якія ляжалі стосам недалёка ад прылаўка. Старанна разгладзіўшы старонку, хлопчык браў пучок кропу і ўкладваў яго па цэнтры. Затым плаўна здзяйсняў некалькі няхітрых рухаў, і тавар быў гатовы выправіцца ў рукі чарговага пакупніка або пасыльнага. Для хлопчыка гэта было чымсьці накшталт рытуалу, сакральнасць якога заключалася не ў саміх рухах і нават не ў тым, што трэба было спакаваць. Сакральнасць заключалася ў самой абгортцы.
Маленькі памочнік бакалейшчыка не ўмеў ні чытаць, ні пісаць, і наўрад ці яму — сыну небагатых бацькоў — пашчасціла б гэтаму калі-небудзь навучыцца. Але няведанне пісьма не перашкаджала хлопчыку атрымліваць задавальненне ад чарнільных завіткоў. А можа, нават наадварот, загадкавасць незразумелых знакаў яшчэ болып прыцягвала ўвагу дапытлівага хлопца. Кожную новую старонку ён быццам смакаваў усім сваім нутром, на імгненне зліваючыся з ёй у адно цэлае. Вочы прагна беглі па радках, нос удыхаў блажэнны водар паперы і чарнілаў, а маленькія ручкі дрыгатліва абмацвалі аркушык, адчуваючы кожны выгін або шурпатасць. Нешта адначасова мілае і інтымнае было ў гэтым рытуале. Быц-
цам юнак упершыню смакуе цуд сустрэчы з жаночым целам. Але пачуццё захаплення і задавальнення мяшалася з нейкай горыччу. Хлопчыку так не хацелася расставацца з лапікам паперы, так не хацелася аддаваць яго ў чужыя рукі. Страх, што аб’ект яго сакраменту можа быць кім-небудзь апаганены, прыводзіў у адчай. Для Антоніа аркуш здаваўся жывым, і сумна было нават уявіць, што яго могуць выкінуць ці, што яшчэ горш, кінуць у печку, каб развесці агонь. Калі б яго воля, Антоніа забіраў бы кожную старонку сабе і пільна аберагаў ад любой пагрозы: няхай то вада, агонь ці грубыя рукі, здольныя апаганіць крохкую рэліквію.
Магчыма, Антоніа мог чакаць лёс старога гандляра, непісьменнага вар’ята, што нюхае і мацае старыя паперкі з незразумелымі крамзолямі, калі б аднойчы хлопчыка не заўважыў кнігагандляр, які працаваў непадалёк. Той быў гэтак уражаны трапяткім стаўленнем юнага памочніка бакалейшчыка да рознага кшталту паперак, якія цяпер выкарыстоўваліся ў якасці пакавальнага матэрыялу, што неўзабаве кнігар узяў хлопчыка да сябе ў вучні. Рыжабароды гандляр даўно адчуў у непісьменным Антоніа нешта дзіўнае, нейкую здольнасць, нейкую таямніцу, што родніць яго з кнігамі. I пацвярджэнне гэтага пачуцця не прымусіла сябе доўга чакаць.
Хлопчык упітваў, як губка, усё, чаму вучыў яго гандляр, і ўжо зусім хутка навучыўся чы-
таць, разумець сімвалы, якія яшчэ нядаўна здаваліся чымсьці загадкавым. Аднойчы гандляр узяўся паказваць Антоніа літары і тлумачыць іх значэнне, і той адразу ж здолеў усё паўтарыць, як быццам вучыўся грамаце ўжо даўно. Здзіўлены і ўзрушаны, кнігар кінуўся да адной з паліц і дастаў Біблію. Вялікую, важкую кнігу ён паклаў перад хлопчыкам, і той пачаў бегла чытаць тэкст, пераскокваючы ад радка да радка. 3 кожным днём здзіўленне і захапленне хлопчыкам расло. Хутка высветлілася, што ён памятае ўсё, што прачытаў. Антоніа мог маментальна ўспомніць дакладнае размяшчэнне любой з тысяч кніг з дакладнасцю да пазіцыі на канкрэтнай паліцы. Амаль за месяц ён вывучыў не толькі ўсе назвы кніг, але і назвы раздзелаў кожнай з іх. Для кнігагандляра гэты юны памочнік бакалейшчыка аказаўся не толькі каштоўным набыткам для кніжнай крамы, але ў першую чаргу асабістай радасцю.
Гандляра зацікавіла, як доўга і як шмат з прачытанага можа захоўвацца ў гэтай маленькай галаве, і праз некаторы час ён вырашыў праверыць хлопчыка, спытаўшы яго пра першы прачытаны ўрывак з Бібліі, а той у дакладнасці ўсё аднавіў. Настаўнік хлопчыка не мог стрымаць захапленне і кожнаму распавядаў пра незвычайныя здольнасці свайго вучня. Многія пачалі прыходзіць у краму выключна для таго, каб асабіста пераканацца ў тым, што здавалася такім нез-
вычайным, нават цудоўным. Прыходзілі як звычайныя прафаны, так і вучоныя мужы горада. He было чалавека, якога б Антоніа пакінуў абыякавым. Асабліва дзіўна выглядала гульня, калі хлопчыку задавалі тое ці іншае пытанне, а ён імгненна даваў на яго адказ і нават называў кнігу, нумар старонкі і абзац, дзе знаходзіўся ўрывак з патрэбнымі звесткамі. 3 павелічэннем патоку наведвальнікаў павялічвалася і кліентура самой крамы. Справы ішлі ўсё лепш і лепш. Гандляр не мог і чакаць такога эфекту, калі рабіў прапанову гэтаму юнаму дараванню.
Немалую ролю ў развіцці Антоніа адыграла знаёмства з выбітным бібліятэкарам Мучыа Эрміні. Той бясплатна навучаў яго мовам: латыні, грэцкай, старажытнаяўрэйскай. Акрамя таго, Мучыа шчодра дзяліўся з Мальябекі асаблівасцямі і таямніцамі свайго рамяства, даючы яму мноства парадаў па працы з кнігамі. А той, як і раней, усё так жа старанна і трапятліва ўбіраў у сябе новыя веды і навыкі. I ўжо праз некалькі гадоў, дзякуючы незвычайным здольнасцям у спалучэнні са спрыяльнымі ўмовамі іх развіцця, Антоніа Мальябекі можна было смела назваць адным з самых адукаваных людзей Фларэнцыі.
Слава пра Антоніа распаўсюджвалася так хутка і так далёка, што неўзабаве дайшла да Казіма III — герцага Тасканскага з роду Медычы, — які прызначыў яго сваім бібліятэкарам, а з часам і захавальнікам Лаўрэнцыяны,
найбагацейшай фларэнтыйскай бібліятэкі. Яго жалаванне складала восемсот ліўраў на год, але Антоніа быў гатовы працаваць і бясплатна, бо для яго адкрылася самая сапраўдная скарбніца, у якой ён праводзіў увесь час і не мог насыціцца, чытаючы з раніцы да вечара. He выязджаючы за межы горада, Антоніа здабываў каталогі найбуйнейшых бібліятэк свету, сістэматызуючы іх згодна з распрацаванай ім сістэмай. Праз некаторы час для яго ўжо не засталося невядомых кніг ці аўтараў. Ён мог нават на памяць назваць уладальніка той ці іншай рэдкай кнігі.