• Газеты, часопісы і г.д.
  • Marginalis  Кірыл Стаселька

    Marginalis

    Кірыл Стаселька

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 198с.
    Мінск 2018
    43.24 МБ
    Калі тунэль, па разліках Міхаіла, ужо амаль дасягнуў сцяны, атачаючай паселішча па перыметры, адбылася падзея, якая паставіла
    таемнае прадпрыемства пад пагрозу. Пасля аднаго з дзяжурстваў Дзмітрый заспеў Кацярыну, якая выносіла з барака зямлю. Яна ўсяляк спрабавала выкруціцца, але той прыгразіў распавесці пра ўцёкі Савету і змоўшчыкам давялося не без асцярогі прыняць новага чальца. Дзмітрый быў не самым лепшым работнікам, да таго ж ён не пакідаў непрыхаваную надзею трапіць у кіруючую групу, a то і заняць пасаду дарадцы. Але адступаць не было куды, і гурт працягваў капаць, адчуваючы яшчэ болыпую пагрозу.
    Калі да завяршэння тунэля заставаліся лічаныя дні і група была блізкая да поспеху, у паселішчы пайшлі чуткі пра тое, што Савет нібыта збіраецца забараніць хлопцам і дзяўчатам рабочай групы ўсялякія кантакты па-за працай. Гэта азначала, што Кацярына і Анастасія таксама не змогуць больш наведваць барак, у якім вяліся работы, і завяршэнне тунэля магло заняць значна больш часу. Падобныя меры прымусілі змоўшчыкаў узмацніць тэмп, працуючы надалей не пазменна, як раней, а адначасова ўпяцёх. Толькі ў апошні дзень, калі да канца заставалася зусім няшмат і ў паселішчы ўжо ўвялі каменданцкую гадзіну, яны скончылі працу разам з Міхаілам.
    У дзень, на які былі запланаваныя ўцёкі, Аляксандр заўважыў, як Дзмітрый накіроўваецца да будынка, дзе размяшчаўся Савет. У галаве маментальна склаўся пазл. Хлопец кінуўся ў барак і забарыкадзіраваў дзверы па-
    коя шафай, што прыкрывала ўваход у тунэль. Папярэдзіць Кацярыну і Анастасію не было магчымасці. Хутка спусціўшыся, малады чалавек паспрабаваў папярэдзіць хаця б Міхаіла, але яго ўваход у тунэль быў перакрыты, а на сутаргавыя грукі ніхто не рэагаваў. Аляксандр толькі пачуў, як, не здолеўшы адкрыць дзверы, у яго пакоі разбілі вакно. Ён кінуўся паўзці па тунэлі. 3 пакоя даносіліся крыкі і пагрозы. За ім рушыла ўслед пагоня, калі можна так назваць групу людзей, што паўзла па вузенькім тунэлі. Сэрца калацілася ўсё хутчэй. Здавалася, яно будзе паскарацца, пакуль зусім не разарвецца. Рукі трэсліся. У галаве памутнела. Галасы гучалі ўсё бліжэй. Аляксандру здавалася, што хтосьці ўжо некалькі разоў паспрабаваў схапіць яго за нагу. Паніка прымушала хлопца прадпрымаць мноства лішніх рухаў, якія толькі запавольвалі прасоўванне па тунэлі. Але ў рэшце рэшт ён паспеў дапаўзці да канца. Аляксандр нязграбна вылез з тунэля ды кінуўся бегчы з апошніх сіл.
    Прыблізна праз хвіліну на паверхню выбраліся дзесяць раз’юшаных хлопцаў, якія спрабавалі нагнаць уцекача. Яны разгублена кідаліся з боку ў бок, баючыся згубіцца ў цемры. Ноч збудавала паміж Аляксандрам і гэтымі хлопцамі сцяну цемры, больш непрыступную за тую, што агароджвала паселішча ад знешняга свету. Аляксандру не было куды бегчы, ён павінен быў згінуць у пустаце. Хлопцы, якія спрабавалі яго дагнаць, адчу-
    валі бяссілле і злосць, якія неўзабаве адчуюць на сабе астатнія змоўшчыкі.
    Тунэль быў засыпаны, доступ у гэтыя пакоі забаронены, а змоўшчыкі жорстка пакараныя. Але тое, што камусьці ўцёк удаўся, Савет вырашыў замаўчаць, прадставіўшы ўсё як няўдалую спробу. Аляксандра ўсё палічылі загінулым пры спробе збегчы. Загінулым ці то ад рук Савета, ці то ад абвалу ў тунэлі. Пра яго і пра тую ноч у паселішчы хадзіла шмат чутак, але спробы ўцёкаў больш ніхто не прадпрымаў.
    Гэты інцыдэнт не мог застацца без увагі кіраўніка навуковай групы, якая каардынавала правядзенне эксперыменту, — Віктара Сямёнавіча і кіраўніцтва навукова-даследчага інстытута. На пошукі ўцекача быў адпраўлены адмысловы атрад. Але не здолеў яго адшукаць. Аляксандра палічылі загінулым ад голаду ці смагі ў бязлюднай пустыні.
    Эксперымент быў стварэннем генія Віктара Сямёнавіча — таленавітага псіхолага, які шчыра верыў у магчымасць пабудовы камуністычнага грамадства на ўсёй планеце ды прысвяціў усе свае веды і намаганні менавіта гэтай мэце. Атрымаць дазвол на рэалізацыю такога амбітнага праекта было няпроста, давялося доўга пераконваць мноства людзей на ўсіх прыступках бюракратычнай лесвіцы, выкарыстоўваючы ўсе наяўныя сувязі і ўплыў. Віктар Сямёнавіч спрабаваў пераканаць кіраўніцтва, што паспяховая рэалізацыя праекта
    давядзе ўсяму свету і савецкім грамадзянам правільнасць шляху, абранага ў СССР.
    Правал эксперымента мог каштаваць навукоўцу не толькі кар’еры, але нават жыцця — настолькі высокія былі стаўкі. I аб гэтай пагрозе яму ўвесь час нагадваў лёс ягонага сябра, біёлага Іллі Іванавіча Іванова. Ен так жа, як і Віктар, але іншым чынам, імкнуўся вывесці новы від чалавека. Ілля Іванавіч правёў шэраг эксперыментаў, спачатку ў французскай Гвінеі, а затым у Сухумі. У прыватнасці, былі спробы гібрыдызацыі чалавека-малпы шляхам абнасеньвання жанчын спермай шымпанзэ. Але ў канчатковым выніку рэпрэсіі закранулі не толькі яго, але і кіраўніцтва, што прымала ўдзел у планаванні эксперыменту.
    Навуковая група пад кіраўніцтвам Віктара Сямёнавіча доўга распрацоўвала план свайго эксперыменту, вывучала магчымыя варыянты развіцця падзей. Старанна, да дробязяў, распрацоўвала крытэры адбору падыспытных, спіс прадметаў і пабудоў, якія мусілі быць у паселішчы, спосаб дастаўкі прадуктаў ды многае іншае.
    Было вырашана выкарыстоўваць у якасці падыспытных сірот з добрымі фізічнымі дадзенымі і здаровай псіхікай. Меркавалася, што прозвішчы, якія дазваляюць адрозніваць цёзак, не будуць выкарыстоўвацца, бо маюць адсылку да родавай прыналежнасці, але і ад прысуджэння нумароў, якія пазбаўляюць асо-
    бы, таксама было прынята адмовіцца, таму падыспытных імкнуліся адабраць так, каб ні адно імя не паўтаралася.
    Навуковая група спрабавала стварыць спрыяльныя ўмовы для жыцця і самарэалізацыі падыспытных. Паселішча павінна было ўтрымліваць усё неабходнае для культурнага і фізічнага развіцця, а таксама вольнага часу. Кожны меў бы магчымасць аддаваць час таму, што было па душы, займацца спортам, культурным самаразвіццём або творчасцю. Падыспытныя вызваляліся ад працы. Адзінымі не столькі абавязкамі, колькі неабходнасцю, ад якой немагчыма было вызваліць жыхароў паселішча, з’яўляліся прыборка ды гатаванне ежы.
    Каб пазбегнуць выпадковага ці наўмыснага парушэння ходу эксперыменту як звонку, так і знутры, была ўзведзена велізарная сцяна, якая атачала паселішча. Будаўніцтва адміністрацыйнага будынка, баракаў і сцяны прайшло досыць хутка ды заняло крыху болып за год. 3 мэтай вядзення кантролю за эксперыментам у паселішчы тым ці іншым чынам былі схаваныя прылады для праслухоўвання, якія дазвалялі пільна сачыць за ўсім, што адбывалася. Акрамя таго, па перыметры сцяны, а таксама ў некаторых памяшканнях адміністрацыйнай пабудовы размяшчалася некалькі камер, убудаваных у апорныя калоны. Яны былі дастаткова грувасткімі, таму незаўважнае ўсталяванне па-
    добнай апаратуры ў бараках падавалася невыканальнай задачай.
    Першы час эксперымент апраўдваў чаканні Віктара Сямёнавіча. Маладыя хлопцы і дзяўчаты, як ён і меркаваў, перш знаходзячыся ў разгубленасці, спрабавалі зрабіць сумеснае жыццё арганізаваным. Яны фармулявалі правілы, усталёўвалі распарадак, падзялялі абавязкі. Падзеі практычна цалкам адпавядалі плану, што быў распрацаваны навуковай групай. Навукоўцы натхняліся першымі поспехамі паддоследных, і, як следства, сваімі. З’яўленне Савета паставіла пад пытанне магчымасць працягу эксперыменту, але Віктар Сямёнавіч здолеў пераканаць кіраўніцтва, што гэта толькі прамежкавы этап на шляху да дасягнення камунізму і ў хуткім часе ўлада Савета будзе зрынутая.
    Час ішоў, ціск на даследчую групу і яе кіраўніка рос, але Савет так і не быў скінуты. 3 кожным днём сітуацыя толькі пагаршалася. Цудам удавалася пазбягаць закрыцця ды адцягваць завяршэнне праекта. Калі стала цалкам відавочна, што сітуацыя не зменіцца, цярпенне бюракратаў зусім вычарпалася. Але Віктару Сямёнавічу зноў удалося пераканаць кіраўніцтва працягнуць правядзенне эксперыменту, перапрафіляваўшы характар даследавання. Было прапанавана перанесці акцэнт з вывучэння магчымасці і ўмоў усталявання камуністычнага ладу на вывучэнне асаблівасцяў паводзін людзей пры дыктатарскім
    рэжыме. Вынікі атрымаліся досыць цікавыя, некаторыя з іх былі выкарыстаны ў пасляваенны перыяд.
    Магчыма, сітуацыя стабілізавалася б, але ўцёкі аднаго з падыспытных паставілі тлустую кропку. Пошукі Аляксандра яшчэ не былі завершаны, як кіраўніцтва навукова-даследчага інстытута расфармавала навуковую групу, што праводзіла эксперымент, а сам праект закрылі, а пасля засакрэцілі. Сотня маладых хлопцаў і дзяўчат уяўляла велізарную пагрозу. He ўзнікала сумневаў, што ў выпадку іх вяртання інфармацыя аб тым, што адбылося, хутка распаўсюдзіцца. Таму было прынята рашэнне, што найбольш бяспечным варыянтам будзе пакінуць паддоследных у паселішчы, пазбавіўшы іх паставак прадуктаў і вады.
    За Віктара Сямёнавіча ўзяліся ўнутраныя органы, навуковае жыццё змянілі штодзённыя допыты. Сітуацыю ўскладняла і тое, што ў навуковую групу ўваходзіў Юрый, чый бацька быў тыдзень таму прызнаны ворагам народа. Праз некалькі месяцаў змучанага вучонага пакінулі ў спакоі. Заставалася надзея шчаснага зыходу падзей, але яна была на ўзроўні пагрэшнасці. Таму Віктар Сямёнавіч пры першай жа магчымасці адправіў сына Васіля да бабулі ў Магілёў. Перад ад’ездам той атрымаў з рук бацькі старадаўнюю кнігу, загорнутую ў кашулю.
    Толькі праз два месяцы Васіль зноў пачуў родны голас. Па тэлефоне бацька паабяцаў
    у бліжэйшы час прыехаць з Масквы па сына. 3 моманту прыезду ўнука бабка Агаф’я плакала кожную ноч. Але пасля званка сына трохі супакоілася. Аднак сын так і не прыехаў, ні праз месяц, ні праз паўгода, і, не вытрымаўшы, яна адважылася патэлефанаваць у маскоўскую кватэру. У трубцы чуліся гудкі невядомасці ды нявызначанасці. Яшчэ праз пяць месяцаў пачалася вайна, і стары дом неўзабаве запоўніла нямецкая гаворка раскватараваных салдатаў. Нягледзячы на вайну, унука і бабулю ні на дзень не пакідалі думкі пра Віктара, яны ўсё яшчэ ўпотай песцілі надзею на яго вяртанне.
    У рэшце рэшт вайна пазбавіла Васіля не толькі ўсіх надзей на вяртанне бацькі, але і апошняй рэчы, якая нагадвала пра яго. Моцнага і здаровага шаснаццацігадовага хлопца меліся адправіць на працу ў Нямеччыну. Але бабцы Агаф’і ўдалося выратаваць унука, які быў апошнім напамінам пра сына і якога яна бязмерна любіла. Ёй удалося дамовіцца з нямецкім афіцэрам пра тое, каб ён пакінуў хлопца ў абмен на старажытную кнігу. Яна не дужа давярала салдатам, але гэта была адзіная магчымасць, і Агаф’я ўпотай ад Васіля ўласнаручна перадала немцам гэты скарб. Тыя слова стрымалі, і ўнук застаўся дома, але Васіль, даведаўшыся пра здарэнне, затаіў на ўсё жыццё крыўду і больш ніколі не размаўляў з Агаф’яй.