Marginalis  Кірыл Стаселька

Marginalis

Кірыл Стаселька
Выдавец: Галіяфы
Памер: 198с.
Мінск 2018
43.24 МБ
Львовіч часта распавядаў гісторыі са свайго жыцця. Пра свайго тату, якога расстралялі ў перыяд рэпрэсій. Пра тое, як ён — тады маленькі хлопчык — падчас вайны спрабаваў
адзін дабірацца з Ленінграда дадому, да маці ў Барысаў. Пра тое, як падчас гэтага шляху яму гранатай адарвала тры пальцы на левай руцэ і як яго расстрэльвалі немцы. Паказваў захаваны жоўты лісточак, складзены трохвугольнікам, на якім алоўкам дзіцячым почыркам быў напісаны кранальны ліст маці. Распавядаў, як яго не раз спрабавалі забіць, не толькі ў ваенны, але і ў мірны час. Распавядаў пра тое, як працаваў у Конга і Алжыры. Сярод гэтых біяграфічных гісторый быў аповед і пра старажытную кнігу з цярновым вянком на вокладцы, які Львовіч пачуў, працуючы ў Афрыцы. У дзіцячыя гады гісторыя пра загадкавую кнігу моцна мяне ўразіла, але, сталеючы, я ўспамінаў яе з усё болыпым скептыцызмам, адносячы хутчэй да разраду добрай выдумкі, чым да рэальных падзей. Але ўсумніцца ва ўласным скептыцызме мяне прымусіў выпадак, які адбыўся, калі я ўжо вучыўся ва ўніверсітэце.
Праз некаторы час пасля смерці Львовіча ў доме пачаўся маштабны рамонт, які доўжыўся шмат гадоў і скончыўся толькі ў перыяд маёй вучобы ў аспірантуры. Раней у доме дзядзькі і цёткі паўсюль знаходзіліся прывезеныя з Афрыкі статуэткі і маскі, пудзіла кракадзіла, карціна з выявай чарнаскурай жанчыны, прадметы, зробленыя ці тое са слановай косткі, ці тое з біўня, ды многае іншае. Паступова нешта з гэтага раздарвалася, нешта хавалася ў шафы. Дом кардыналь-
на мяняў сваё аблічча. Мяняўся не толькі інтэр’ер, але месцамі і сама структура памяшканняў.
Увесь гэты час я любіў вяртацца ў Барысаў (і ўсё яшчэ люблю), каб пагуляць па горадзе, сустрэцца з аднакласнікамі, пабыць у некалі маім, а цяпер Соніным пакоі, дзе яшчэ заставалася шмат маіх рэчаў. Калі палілася печ, тут станавілася вельмі цёпла, бо яна прымыкала да сцяны майго пакоя. У доме было дзве печы. Адна знаходзілася на кухні, але ёю ніколі не карысталіся, і з часам яна была знесена, а другая — у зале. Ад задняй часткі печы ў мой пакой амаль над самай падлогай адыходзілі маленькія металічная дзверцы на завале, дакладна такія ж знаходзіліся ў прамежку паміж залай і пакоем. Ніхто не ведаў дакладна, для чаго яны патрэбныя, функцыянальна яны нічога не давалі, і іх планавалася замураваць або заляпіць шпалерамі. Раней дзверцы былі застаўленыя мэбляй, якую падчас рамонту прыбралі. I ў адзін са сваіх прыездаў мне захацелася паглядзець, што знаходзіцца за металічнымі дзверцамі, пакуль іх не заладзілі.
Усярэдзіне было цёмна, там знаходзіўся маленькі пыльны праём. Я ледзь не сабраўся зачыніць дзверцы назад, але маю ўвагу прыцягнула нейкая лёгкая няроўнасць. Узяўшы са стала лямпу, я паспрабаваў трохі падсвятліць, але гэта нічога не дало. Тады, вырашыўшы канчаткова пераканацца, сунуў руку ды вы-
явіў, што няроўнасць, якая прыцягнула маю ўвагу, не з’яўляецца часткай унутранай канструкцыі. Знутры я выцягнуў тонкі брудны скрутак, у якім знаходзілася дзве таблічкі. Перш мне здалося, што гэта можа быць чымсьці накшталт старой папкі для папер, але ўнутры нічога не было. Праз некалькі секунд мяне азарыла, што гэта звычайная вокладка або пераплёт кнігі. Працёршы яе ды ўзяўшыся разглядаць падрабязней, я заўважыў малюнак кнігі ўнутры цярновага вянка. I тут мяне пасапраўднаму азарыла — гэта была кніга, пра якую распавядаў Львовіч. Але калі ёсць пераплёт, значыць, дзесьці мусіла быць і сама кніга. Усяго мяне ахапіла ўзбуджэнне і радасць ад нечаканай знаходкі.
У чаканні таго, калі цётка прыйдзе пасля працы дадому, я нервова хадзіў з пакоя ў пакой. Калі ж яна нарэшце вярнулася, я з парога пачаў засыпаць яе пытаннямі. Але, як хутка высветлілася, яна нічога не ведала і ніякай гісторыі пра кнігу ад Львовіча ніколі не чула. Увесь гэты і наступныя дні былі праведзеныя ў пошуках. Я старанна агледзеў дом, гарышча, гараж, адрыну, правяраючы кожную шчыліну, выпукласць або выемку. Даходзіла нават да таго, што я прагрукваў сцены на наяўнасць поласцяў ці схаваных выманняў. Калі б не напалоханая маёй шалёнай стараннасцю цёця Рыта, я б яшчэ не хутка спыніўся і, магчыма, перакапаў увесь гарод, задні двор ды прылеглую да плоту тэрыторыю. Час ад
часу я пракручваў у памяці дзіцячыя ўспаміны, звязаныя з Львовічам, намагаючыся знайсці хоць нейкі намёк або ўдакладненне таго, дзе можа быць кніга.
Страціўшы ўсялякую надзею, я ўсё ж часам прадпрымаў нясмелыя спробы даведацца хоць непіта ў сястры Львовіча і яго старэйшых дачок, але ніхто нічога не ведаў. Нейкі перыяд майму расчараванню спадарожнічала дэпрэсія, і я ўжо не аднойчы пашкадаваў, што знайшоў гэты пераплёт, які не даў ніякіх адказаў, але толькі стварыў яшчэ болып пытанняў. Пераканаўшыся, што знайсці саму кнігу мне не ўдасца, хацеў адшукаць хоць якіянебудзь згадкі пра яе. Але пошукі ў інтэрнэце і архівах таксама скончыліся нічым.
Думкі пра старажытную кнігу не пакідалі мяне некалькі гадоў. Раз-пораз праскоквала “а што, калі...”. Дакучлівая ідэя раздзірала мяне, увесь час выбівала з каляіны, замінаючы вучыцца і працаваць. Яна магла падпільнаваць мяне на спатканні, падчас чытання або заняткаў спортам, перад сном. Яна чакала мяне паўсюль, не даючы расслабіцца. На шчасце, паступова я прыйшоў да разумення таго, што не змагу ў поўнай меры атрымліваць асалоду ад уласнага жыцця, адчуваць радасць ад таго, што маю і што мяне акружае, да таго часу, пакуль канчаткова не здолею змірыцца. Мне трэба было адпусціць усе надзеі, звязаныя з кнігай. Змірыцца, што ніколі не змагу яе знайсці. Мне варта было пакінуць яе часткай
той гісторыі, якую аднойчы пачуў, не спрабуючы вылучыць для яе месца ва ўласнай рэчаіснасці. Але складаней за ўсё было, і з гэтым я ніяк не хацеў мірыцца, добраахвотна аддаць небыццю мноства людзей і перш за ўсё Львовіча, часткай жыццяў якіх была кніга. Я быў гатовы пакінуць яе пошукі, перастаць мучыць сябе пустымі надзеямі, але зусім не мог пайсці на тое, каб бязлітасна пахаваць гісторыі гэтых людзей у пластах сваёй памяці, магчыма, апошнім носьбітам якіх я застаўся.
3 гэтай нагоды я адважыўся падзяліцца дадзенай гісторыяй з вамі. Каб яна служыла напамінам пра людзей, якія не атрымалі статусу знакамітасці, статусу вялікага вучонага, пісьменніка, філосафа або кампазітара, але пражылі не менш годнае і цікавае жыццё; пра людзей, якіх гісторыя школьных падручнікаў і энцыклапедый грэбліва абыходзіць бокам; пра людзей, маленькіх для вялікай гісторыі, але вялікіх асоб па жыцці. Можа быць, прачытаўшы гэтую кнігу, вы паглядзіце і выявіце для сябе, што побач знаходзіцца — магчыма, гэта вашыя дзядуля, бабуля ці хто-небудзь яшчэ з блізкіх — тая самая вялікая асоба, якая засталася на палях гісторыі.
Літаратурна-мастацкае выданне
Стаселька Кірыл
Marginalis
Раман
Адказны за выпуск Зміцер Вішнёў Рэдактары Лізавета Таран, Ліда Наліўка Вёрстка Алена Трушко
Мастак Стася Сакалоўская Карэктары Лізавета Таран, Ліда Наліўка
Падпісана да друку 26.02.2018. Фармат 84x108/32. Папера афсетная. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 8,3. Ул.-выд. арк. 5,16. Наклад 500 асоб. Замова 2735.
Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Галіяфы». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы. распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/48 ад 03.10.2013. Пр. Партызанскі, 77А, 220107, Мінск.
E-mail: vish@bk.ru www.halijafy.by
ТДА «НоваПрынт».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/54 ад 25.02.2014.
Вул. Геалагічная, 59, корп 4, каб. 10. 220138, Мінск.
9789857 140763