Marginalis  Кірыл Стаселька

Marginalis

Кірыл Стаселька
Выдавец: Галіяфы
Памер: 198с.
Мінск 2018
43.24 МБ
3 Мары яны дамовіліся, што ў хаце не будзе люстэркаў, пакуль Гіём не дасягне мэты. Толькі тады ён здолее паглядзець ва ўласнае адлюстраванне без страху. Яна зусім не верыла ў вар’яцкую тэорыю мужа, але ўсяляк імкнулася яму гэтага не паказваць. Бо гульня ў эксперыменты дазваляла яму забыцца, дазваляла не згніць ва ўласных фобіях. Катарына таксама была часткай ягонай тэрапеўтычнай гульні. Маладая служанка давала старэючаму Гіёму магчымасць адчуць сябе маладым, саслабляючы тым самым хватку дакучлівай фобіі. Мары не злавала на іх раман, нават была ўдзячная, як бываюць удзячныя бацькі няням сваіх дзяцей. Яна ўжо даўно аддалілася ад мужа. Па-сапраўднаму блізкімі, мужам і жонкай, яны адчувалі сябе толькі ў першыя гады шлюбу. Праз два-тры гады Гіёма ўсё мацней пачала паглынаць хвароба, а яе ўсё мацней зацягвала праца. У нейкі момант Мары ўсвядоміла, што яны нагадваюць хутчэй не мужа і жонку, а далёкіх сваякоў, чыя сувязь нябачна прысутнічае, але ні на што істотна не ўплывае. Яна спрабавала супакоіць, апраўдаць сябе, што справа не ў хваробе мужа, а ў яе апантанасці працай. У некаторай ступені так і было. Падзел на “працу” і “дом” у яе адсутнічаў. Як вада прамакала кожную секунду існавання Гіёма, гэтак колеры афарбоўвалі, у прамым і пераносным сэнсе, усё яе жыццё.
Мары нарадзілася тэтрахраматам, дзякуючы чаму была здольная адрозніваць дзясяткі
мільёнаў колераў, у адрозненне ад звычайных людзей, якія могуць адрозніваць не болып за мільён колераў. Калі для большасці, напрыклад, ліст з дрэва проста зялёны, то яна бачыць у гэтым лісточку дзясяткі колераў і іх адценняў. Нават крумкач для яе нібы вясёлка, у якой яна бачыць мноства адценняў чорнага, фіялетавага, сіняга, шэрага і нават ружовага. Доўгі час яна не толькі не магла знайсці годнае прымяненне прыроднаму дару, але ў поўнай меры і не ўсведамляла яго наяўнасць. Упершыню яе здольнасці заўважыў адзін з выкладчыкаў мастацкай школы, дзе яе недалюблівалі як іншыя выкладчыкі, так і дзеці. Маленькая Мары бачыла колеры, якія болып ніхто не мог разгледзець. Настаўнікі думалі, што яна сваволіць, здзекуецца з іх, а дзеці лічылі яе дурнаватай. Таму ўсе заняткі ў школе заканчваліся слязьмі ды гістэрыкамі маленькай дзяўчынкі. Яна ніяк не магла зразумець, чаму болып ніхто не бачыць таго, што бачыць яна, чаму ніхто ёй не верыць. Чаму дарослыя лаюць яе, а дзеці смяюцца. Бо яна не бачыла нічога дрэннага. Магчыма, неўзабаве яна б і сама паверыла ў сваю віну, калі б не новы выкладчык па імені Аран, які разгледзеў у дзіўнай вучаніцы незвычайную здольнасць. Мары не мела асаблівых схільнасцей да жывапісу, таму пахваліцца вынікамі як настаўнік Аран не здолеў, і адзінай ягонай заслугай сталася толькі гэтае маленькае для мастацкай школы, але вялікае для Мары адкрыццё.
Веданне пра ўласны прыродны дар не дапамагала, але толькі яшчэ болып блытала. Сябры пераконвалі, што варта як мага хутчэй знайсці яму прымяненне, і не якое-небудзь, а самае годнае. Яе падганялі, але пры гэтым асцерагалі, каб не прадзешавіла. Мары і сама разумела, што варта выкарыстоўваць гэты падарунак прыроды, але баялася памыліцца, баялася выбраць не той шлях. Усё гэта так ціснула на маладую дзяўчыну, што яна кідалася ад універсітэта да ўніверсітэта, ад спецыяльнасці да спецыяльнасці, у пошуках таго, што ёй падыдзе. Мары вучылася на кандытара, крыміналіста, лекара, культуролага, батаніка, мастацтвазнаўцу, бібліятэкара, тэхнолага і нават астранома. У выніку яна адкрыла для сябе вялікую сілу колеру. Мары магла па колеры прадукту вызначыць яго свежасць, па колеры твару жывога чалавека вызначыць, чым ён хворы, па колеры твару мёртвага — калі ён памёр, па колеры фарбы — яе складнікі і шмат яшчэ чаго іншага. Але нягледзячы на велізарны выбар, які спачатку, здавалася, зусім адсутнічаў, Мары спынілася на стыку мастацтвазнаўства і крыміналістыкі.
Першы час яна працавала ў аддзеле жандармерыі, што расследаваў справы, звязаныя з падробкай твораў мастацтваў. Нават нягледзячы на адсутнасць багатага вопыту, было дастаткова яе здольнасцяў і мастацтвазнаўчых ведаў. Ёй не было роўных. Нават дасведчаныя спецыялісты дзівіліся, з якой хуткасцю,
лёгкасцю і дакладнасцю ёй удавалася распазнаць падробку. Многія не абмяжоўваліся здзіўленнем, але таксама на ўсю аддаваліся зайздрасці да маладой выскачкі, якая ставіла пад сумнеў спосабы працы і кампетэнтнасць сваіх калег. Спачатку Мары спецыялізавалася выключна на творах выяўленчага мастацтва, але неўзабаве прыйшла да таго, што яе здольнасці ў сукупнасці з хаця б агульнымі ведамі могуць паспяхова прымяняцца і ў іншых сферах. Каб не абмяжоўвацца каляровымі параметрамі, малады эксперт прынялася метадычна фармаваць уласную базу ўзораў, якія належалі б да розных краін, культур, тэхнік і перыядаў. Нярэдкія былі выпадкі, калі на экспертызу прыносілі, напрыклад, абраз і яна ў лічаныя хвіліны вызначала яго ўзрост і паходжанне, аналізуючы колеры, узрост і склад фарбы, тэхніку выканання, узрост і выгляд дрэва, ды яшчэ мноства іншых параметраў. Гэтак жа хутка яна магла працаваць з рукапісамі і кнігамі, статуэткамі, ювелірнымі вырабамі, мэбляй.
Нядзіўна, што такога каштоўнага і ўніверсальнага спецыяліста хутка перацягнулі да сябе камерцыйныя структуры. Пасля двух гадоў працы ў жандармерыі Мары запрасілі працаваць у адзін з французскіх аўкцыённых дамоў. А яшчэ праз год, калі аўтарытэтнасць і слава пра яе ў прафесійных колах далёка пераадолелі межы Францыі і дасягнулі не толькі іншых еўрапейскіх краін, але таксама ЗША, Канады,
Бразіліі, Новай Зеландыі і Аўстраліі, Мары заснавала ўласную кампанію Marie & Co. Цяпер яна супрацоўнічала з многімі замежнымі аўкцыённымі дамамі, і яе заробкі павялічыліся ў дзясяткі разоў. За невялікі адрэзак часу ёй удалося дасягнуць вышынь, што іншым пакараліся толькі пасля некалькіх гадоў руплівай працы. Кар’ерны рост быў настолькі імклівым, што, калі іх адносіны з Гіёмам пачалі даваць маленькія расколіны, Мары палічыла за лепшае адхіліцца, чым адцягваць увагу на спробы іх падлатаць. Да таго ж перад ёй з’явіліся новыя, больш сур’ёзныя праблемы. Як ні дзіўна, прыватная дзейнасць у гэтай сферы была значна больш небяспечнай, чым у крыміналістычным аддзеле. Калі ў жандармерыі за ёй стаяў вялізны апарат, які рабіў яе ў вачах злачыннага свету ананімнай часткай дзяржаўнай машыны, то праца ў якасці публічнага эксперта адразу ж ускладала ўсю адказнасць за раскрыццё тых ці іншых фальсіфікацый менавіта на яе, ставячы тым самым пад магчымы ўдар фальсіфікатара. 3 рэальнай, а не патэнцыйнай пагрозай Мары ўпершыню сутыкнулася, калі яе кампанія праводзіла экспертызу палатна, якое належала галерэі art nouveau. Ацэнка праводзілася па замове аднаго з патэнцыйных пакупнікоў. Яна адразу ж зразумела, што карціну выдавалі не за тое, чым яна на самой справе з’яўляецца, але вырашыла правесці дадатковую праверку, якая ў канчатковым выніку пацвердзіла яе здагадкі.
Незадоўга да афіцыйнага абвяшчэння вынікаў экспертызы да яе ў офіс завітаў Ален Паскаль — уладальнік art nouveau.
— Гэтая ўгода вельмі важная для нашай галерэі, я трохі хвалююся. Скажыце, калі ласка, якія вынікі экспертызы?
Яго словы не здаваліся шчырымі. Мары ведала, што галерэя здзяйсняла і болып сур’ёзныя ўгоды. Хутчэй за ўсё, ведаючы, што карціна з’яўляецца падробкай, ён хваляваўся менавіта пра тое, што падман будзе раскрыты. Іншы эксперт мог не заўважыць некаторых нюансаў — падробка была зроблена вельмі якасна, на самым высокім узроўні — і, магчыма, заставаліся надзеі, што Мары гэтаксама іх не ўбачыць.
— Вы даведаецеся пра вынікі, калі яны будуць афіцыйна абвешчаныя, і, хутчэй за ўсё, ад свайго кліента, бо менавіта ён з’яўляецца замоўцам.
Твар мужчыны ледзь прыкметна, усё яшчэ спрабуючы здавацца лагодным, скрывіўся ў незадаволенай грымасе.
— Так, я разумею, але, можа, вы маглі б зрабіць выключэнне?! Вы ж не хочаце, каб мяне хапіў удар. Для мяне гэта вельмі важна, і я ўжо на мяжы, нервы ні к чорту. Вельмі вас прашу пайсці насустрэч.
Ён яшчэ доўга дапякаў Мары ўгаворамі, ніякай надзеі адвязацца ад яго не было, і яна, не вытрымаўшы, усё ж прызналася. Гэтым разам мужчына не здолеў схаваць раздраж-
нёнасць і незадаволенасць. На выгляд Алену было каля сарака пяці гадоў. He зважаючы на элегантны выгляд, лагодную, нават ліслівую манеру зносін, нешта ў ім выдавала няшчырасць, беспрынцыповасць і гатоўнасць ісці да канца, выкарыстоўваючы ўсе магчымыя метады. Мажліва, яго выдавалі заганныя, непрыемныя рысы твару.
— Паслухайце, Мары, можа быць, вы пагадзіліся б не спяшацца з абвяшчэннем вынікаў? Упэўнены, мы б здолелі ўладзіць гэтае непаразуменне, — Ален напісаў на паперы лічбу і паказаў яе Мары. — Да таго ж мы паважаная галерэя і ў нас дастаткова шырокая база заможных кліентаў, якіх мы накіроўвалі б менавіта да вас. Дзякуючы нашай узаемавыгаднай супрацы вы б маглі зарабляць значна больш.
— He варта думаць, што мы калі-небудзь пойдзем на фальсіфікацыю вынікаў. Мы не пагодзімся на гэта, што б нам ні прапаноўвалі. Выказанае вамі я расцэньваю няйначай, як асабістцю абразу. Адзінае, на што я пагаджуся, — пакінуць у таямніцы вашу прапанову. А цяпер папрашу скончыць нашу размову і пакінуць офіс.
— Прабачце мяне, зусім не хацеў вас абразіць. Я кіраваўся хутчэй клопатам пра нашых кліентаў. Зразумейце мяне правільна. 3-за нейкай паршывай карцінкі разгарыцца велізарны скандал. Усе кінуцца паўторна правяраць і астатнія творы, нашы паважаныя
кліенты адчуюць сябе падманутымі дурнямі. Нават калі іх боязь не пацвердзіцца, а яна не пацвердзіцца, наша рэпутацыя будзе загублена. Навошта столькі шуму, хваляванняў, нерваў, бяссонных начэй? Усяго можна пазбегнуць. Вам жа гэта нічога не каштуе, вы нічога не страціце, але наадварот, вельмі многае набудзеце.
— Прашу вас яшчэ раз пакінуць наш офіс і больш тут не з’яўляцца.
Вочы мужчыны загарэліся нянавісцю, у гэты момант ён рабіў жахлівае ўражанне. Але разумеючы, што нічога ўжо не даможа, падняўся і моўчкі сышоў.
Такое здарылася з ёй упершыню. Шакаваная Мары сядзела аслупянеўшы. He здольная далей працаваць, яна спрабавала “пераварыць” тое, што здарылася. Праз тры гадзіны, калі яна пачала паступова супакойвацца, да яе ў кабінет зноў уварваўся Ален. Гэтым разам ён не быў такім мілым і лагодным, у манерах і голасе зніклі ліслівыя ноткі. Было відаць, як яго з’ядала злосць, і ён ледзь стрымліваецца, каб не сарвацца. Здавалася, адно неасцярожнае слова, і мужчына накінецца на яе. Таму Мары на ўсялякі выпадак намацала ў скрыні стала нож для разразання паперы. Яе асцярогі не былі марнымі.