Marginalis  Кірыл Стаселька

Marginalis

Кірыл Стаселька
Выдавец: Галіяфы
Памер: 198с.
Мінск 2018
43.24 МБ
— Спачатку я хацеў дамовіцца па-добраму, каб усе былі ў плюсе, каб усе засталіся задаволеныя. Але нейкая выскачка пачынае мне круціць носам. У такім выпадку я не пра-
шу, а папярэджваю, каб ты нават не думала агучваць гэтыя вынікі. Інакш ты вельмі моцна пашкадуеш.
Яна не паспела нічога сказаць, як Ален Паскаль выскачыў, з усёй сілы грукнуўшы дзвярыма. Ад нечаканасці і жаху ў Мары пачалася нервовая дрыготка. Ужо заўтра ёй трэба было даць афіцыйнае заключэнне. Нягледзячы на страх, яна ўсё ж прыняла рашэнне не мяняць вынікі. У яе рашэнні, акрамя страху, была і злосць. Яна разумела, што яе заключэнне можа не толькі сапсаваць жыццё Алену, але і давесці яго да турмы. Падсвядома ёй хацелася адпомсціць за свой страх, за падобнае стаўленне, паставіць самаздаволенага ўблюдка на месца, паказаць падобным яму, што жарты з ёй дабром не скончацца, і яна можа быць дастаткова жорсткім супернікам у гэтым бізнесе.
Інцыдэнт, які адбыўся наступнай раніцай, пакончыў з усімі сумневамі і магчымымі згрызотамі. Па дарозе ў офіс хтосьці з-за спіны штурхнуў яе пад колы машыны. Кіроўца аўтамабіля паспеў вывернуць руль, але Мары атрымала мноства ран ды зламала руку. Мінакоў у гэты момант побач не было, і зламыснік здолеў збегчы. Натуральна, што ні Мары, ні кіроўца нават не паспелі разгледзець нападніка. Яна не замарудзіла адразу ж звярнуцца ў паліцыю, таксама згадаўшы пра пагрозы Алена Паскаля. Крыху пазней, у той жа дзень, яна прадставіла афіцыйную выснову экспер-
тызы. Акрамя слоў Мары, у паліцыі ніякіх іншых доказаў на Алена не было. Але інфармацыя пра гэтую справу — падробка карціны, просьба аб фальсіфікацыі экспертызы і далейшы напад на Мары — неўзабаве прасачылася ў прэсу.
Махінацыі ў галерэі art nouveau пачаліся гадоў пяць таму, калі адзін з экспертаў прапанаваў Алену фальсіфікаваць вынікі экспертызы аднаго з палотнаў за камісію ад угоды. Ен пагадзіўся, пасля чаго ў яго ўзнікла ідэя болып шчыльна супрацоўнічаць з нячыстымі на руку экспертамі, якіх знайшлося нямала. Першы час ён ужываў усе меры засцярогі і асабліва не злоўжываў падманам кліентаў, але паступова art nouveau ператварылася ў паўнавартасную фабрыку падробак, Ален заграз у ашуканскіх схемах па самы кончык носа. Карціны для галерэі вырабляў вельмі таленавіты майстар з Ліёна па імені Мішэль, які цудоўна мог капіяваць стыль любога мастака. Затым прыдумлялася прыгожая легенда аб знаходцы згубленага палатна, якое нібыта доўгія гады ляжала на гарышчы ў якога-небудзь селяніна. Прэса разгортвала шуміху, якая грала на карысць не толькі продажу падробкі, але і спрыяла росту папулярнасці галерэі. Усяго за два гады art nouveau з маленькай галерэі стала адной з самых папулярных і паважаных у краіне. Падробкі былі створаныя на такім высокім узроўні, што не кожны ацэншчык быў здольны западозрыць
падман. Але калі палатно трапляла на экспертызу ў кампанію, з якой у Алена не было дамоўленасцей, і ўсё ж выяўлялася сапраўднае паходжанне карціны, яму заўсёды ўдавалася пры дапамозе подкупу паўплываць на зыход экспертызы. У рэдкіх выпадках яму даводзілася звяртацца да паслуг Анры Крачэ, які са сваёй бандай для дасягнення патрэбнага рашэння ўжываў шантаж, пагрозы і напады.
Ён быў цалкам упэўнены, што з лёгкасцю справіцца з Мары. Яна была жанчынай, да таго ж яе кампанія яшчэ не мела той рэпутацыі, якую можна было баяцца страціць. Але на яе не паўплывалі ні просьбы, ні пагрозы. Для Алена гэта сталася поўнай нечаканасцю, і ён паспяшаўся звярнуцца да Анры. Але гэта не дапамагло, а толькі павярнула сітуацыю супраць яго. Толькі калі Мары звярнулася ў паліцыю і інфармацыя прасачылася ў прэсу, ён усвядоміў, наколькі яна можа быць для яго небяспечная. Пад пагрозу была пастаўлена не толькі ягоная рэпутацыя і рэпутацыя галерэі, справа прымала самыя неспрыяльныя абароты. Падзеі развіваліся імкліва. Усе кліенты галерэі кінуліся правяраць свае набыткі ў розных ацэншчыкаў. Неўзабаве высветлілася, што толькі лічаныя працы, прададзеныя art nouveau за апошнія пяць гадоў, былі сапраўднымі. Пачалося расследаванне.
Штодня Ален бачыў у газетах уласныя фотаздымкі пад скандальнымі, выкрывальнымі загалоўкамі. Яго не вельмі хвалявала рэпу-
тацыя і ашуканыя ім людзі. Перш за ўсё яго хваляваў далейшы лёс жонкі і дзяцей, якім ён цяпер не ў стане быў глядзець у вочы і якія ў хуткім часе мусілі пазбавіцца раскошнага шчаслівага жыцця ў шыкоўным доме. Усё гэта — дом, машыны, упрыгожанні жонкі, антыкварыят — давядзецца прадаць. 3 кожным днём адчай усё больш грунтоўна авалодваў Аленам Паскалем. Дні і ночы ён праводзіў у кабінеце, толькі зрэдку пакідаючы яго, каб адправіцца ў жандармерыю. Цяпер у барадатым ускалмачаным мужчыне немагчыма было пазнаць некалі элегантнага і дагледжанага ўладальніка art nouveau.
На чацвер быў прызначаны суд. У сераду ўвечары Ален перадаў жонцы маленькую скрыначку.
— Я вельмі шкадую, Ліліян. Я вінаваты перад вамі. Ведай, што я вас вельмі люблю. Цяпер складаны час. Калі нешта здарыцца, вазьмі гэтую скрыначку і едзь з дзецьмі да брата ў Эдынбург.
У чацвер Ліліян адвяла дзяцей у школу, а вярнуўшыся, знайшла мужа ў ягоным кабінеце мёртвым, у лужыне крыві і з пісталетам у руках. Пры вобшуку паліцыя знайшла ў стале Алена Паскаля запісную кнігу, у якой апісвалася шэсцьдзесят дзевяць спосабаў забойства. Як сведчылі малюнкі на палях, гэта мусіла быць забойства жанчыны, як меркавалася, Мары.
Для Гіёма гэтая падзея прайшла незаўважанай. Газеты ён не чытаў, а Мары яму ні-
чога не расказала. Магчыма, пра штосьці ён усё ж даведаўся ад Катарыны — іх раман быў у самым разгары, — але жонцы ён так нічога і не сказаў, зрабіўшы выгляд, што застаецца ў невядомасці. Нават яе зламаную руку ён, здавалася, не заўважыў. Рука загаілася, тое, што адбылося, Мары паспрабавала як мага хутчэй забыць, і ўсё вярнулася ў ранейшае рэчышча. Мары стала працаваць яшчэ больш старанна, часам нават застаючыся ў офісе на ноч. Кампанія развівалася больш паспяхова, чым раней. Выпадак з art nouveau толькі ўмацаваў яе рэпутацыю. А праз некаторы час Marie & Co., акрамя ацэнкі, пачала таксама займацца перапродажам твораў мастацтва і антыкварыяту.
Чарговае здарэнне, якое зноў прывяло ў яе офіс жандармерыю, здарылася праз два гады і было звязана з купляй кнігі ў аднаго амерыканца па імені Карлас. Ен тэрмінова меў патрэбу ў грашах і звярнуўся ў Marie & Co. па ацэнку. Ягоная кніга здалася Мары досыць цікавай. Яе ўзрост быў не менш за трыста гадоў. Падобны пераплёт і афармленне Мары ніколі не сустракала. А змест і зусім уяўляў сабой загадку. Безумоўна, кніга была ўнікальнай. У гэтым Мары яшчэ больш пераканалася пасля пошукаў у разнастайных каталогах і кансультацый з калегамі — ніякіх згадак ці хаця б аналагаў. Адзіным, што магло праліць святло на паходжанне кнігі, быў экслібрыс на вокладцы, які ўяўляў са-
бой малюнак кнігі, апраўленай цярновым вянком. Эмблема адсылала да Антоніа Мальябекі — фларэнтыйскага бібліятэкара, які жыў у XVII стагоддзі. Кніга ў цярновым вянку мімаходам згадвалася ў адной з біяграфій Мальябекі ў кантэксце апісання кніг з ягонай бібліятэкі. Для больш дэталёвай экспертызы, вядома ж, патрабавалася значна больш часу і намаганняў, пошукаў у архівах і бібліятэках, большасць з якіх знаходзіліся паза межамі Францыі. Але нецярплівы заказчык не мог, а можа, і не хацеў чакаць. Таму Мары вырашыла пайсці на рызыку і ўсё ж набыць кнігу за ўласныя сродкі, заплаціўшы кошт прыблізнай ацэнкі. Як неўзабаве высветлілася, купюры апынуліся фальшывымі. Таму, калі жандары прыйшлі да яе, ці то ад спалоху, ці то ад нечаканасці Мары сказала, што ніякіх грошай не перадавала і ні з якім амерыканцам, тым болып па імені Карлас, не сустракалася.
Грошы, у далейшым заплачаныя амерыканцу, былі атрыманыя Мары ад продажу палатна “Вялікая цясніна” Жаку Пелье. Жак быў даўнім кліентам і здаваўся дастаткова надзейным пакупніком, таму ў яе не ўзнікла падазрэнняў, калі ён заплаціў наяўнымі. 3 ім падобныя ўгоды здзяйсняліся не ўпершыню, і ніколі раней ён не даваў падставы ў сабе сумнявацца. Магчыма, Мары варта было прызнацца, бо яна была такой жа ахвярай, як і Карлас. Але існавала небяспека
паставіць сябе і кампанію ў кепскае становішча: геніяльны эксперт, здольны імгенна вызначыць паходжанне любой карціны, не здолеў выявіць фальшывыя банкноты. Калі для публікі гэта выглядала б па-дурному, то для следства — падазрона. Яшчэ горш было тое, што неўзабаве пасля здзелкі Жак памёр. Падобная акалічнасць не толькі адсякала далейшыя канцы, здольныя вывесці да зламыснікаў, але надавала сітуацыі яшчэ большую непраўдападобнасць, якая кідае цень у першую чаргу на Мары.
Яна апынулася ў безвыходнай сітуацыі. Рана ці позна яе падман раскрыецца. Пра яе сустрэчы з амерыканцам ведаў Эжэн. Акрамя таго, яна расплачвалася фальшыўкамі не толькі з Карласам. Было дастаткова некалькіх тыдняў, а то і дзён, каб прад’явіць ёй абвінавачванні. 3 кар’ерай і рэпутацыяй яна мусіла развітацца ў любым выпадку. Але скончыць, як Ален Паскаль яна не жадала. Адзіным выйсцем было знікнуць як мага хутчэй не толькі з Парыжа, але выехаць па-за межы Францыі. Было шкада пакідаць усё, чаго яна дасягнула з такой працай і стараннем. Але з яе здольнасцямі яна магла ў любым кутку зямлі дамагчыся поспеху. Перш Мары планавала выправіцца ў Азію або Афрыку, каб трохі перачакаць, а пасля перабрацца ў месца, дзе яна здолее пачаць усё нанова. Тут яе болып нічога не трымала. 3 Гіёмам яна даўно хацела расстацца, а пасля таго як заспела яго з Ката-
рынай, канчаткова зацвердзілася ў сваім жаданні. Бацькі даўно памерлі. Яна была зусім адна на ўсёй планеце, таму прыдумаць новае жыццё было найлепшым выйсцем.
Каб не ўпадаць у роспач і канчаткова не падаць духам, Мары старалася не думаць занадта часта пра бацькоў. Але цяпер, калі яна адчувала сябе безабароннай і адзінокай як ніколі раней, успаміны пра бацьку нарынулі самі сабой. Маці памерла, калі ёй было гады чатыры, таму ўсе клопаты выхавання ляглі на плечы бацькі. Аляксандр ставіўся да дачкі трапятліва, пяшчотна, быў бадай што самым сапраўдным сябрам. 3 ёй ён дурэў, весяліўся, быў бесклапотным. Ва ўсялякім выпадку, спрабаваў ёй такім здавацца. Толькі пасталеўшы, Мары ўсвядоміла, з якой складанасцю тату давалася хаваць ад яе свае ўнутраныя перажыванні і боль. Аляксандр не распавядаў ёй пра мінулае, пра сваю бацькаўшчыну, але яна ведала, што жыццё таты было нялёгкім. Ён адмаўляўся дзяліцца ўспамінамі, але з выпадкова кінутых фраз у Мары атрымалася самастойна, крок за крокам, скласці мазаіку яго біяграфіі.