Marginalis  Кірыл Стаселька

Marginalis

Кірыл Стаселька
Выдавец: Галіяфы
Памер: 198с.
Мінск 2018
43.24 МБ
Наступныя дні Гіём гадзінамі стаяў перад люстэркам, разглядаючы ўласны адбітак. Мары бачыла, як ён пакутуе, і не прыдумала нічога лепш, як схаваць яго фотаздымкі і прыкрыць усе люстэркі, што былі ў доме. Падобная хітрасць, здавалася, пайшла яму на карысць, але часам Гіём усё ж натыкаўся на
ўласнае адлюстраванне і зноў упадаў у глыбокае засмучэнне. Тады муж і жонка вырашылі пазбавіцца ад усіх люстэркаў у доме, пакінуўшы толькі адно для жаночых патрэбаў Мары.
— Ты маеш рацыю, дарагая. Мне нашмат лягчэй, калі я не ведаю, наколькі пастарэў. Лепш я памру раптоўна, у няведанні, адчуваючы сябе маладым, чым кожны дзень назіраючы, як мяне пажырае час, — прызнаўся Гіём.
Цяпер дом не ўяўляў для яго пагрозы. На вуліцах ён адразу ж адварочваўся ад вітрын, пасля дажджу стараўся не глядзець у лужыны, усяляк спрабуючы пазбегнуць сустрэчы з самім сабой. Пазней пару разоў здаралася, што, убачыўшы ўласнае адлюстраванне, Гіём упадаў у шаленства і пачынаў руйнаваць усё вакол. Магчыма, пасля таго дня Мары варта было б адразу ж адвесці мужа да псіхааналітыка або паспрабаваць іншым чынам справіцца з нарастаючай фобіяй, але яна, заўсёды занятая працай і асабістымі клопатамі, спадзявалася, што праблема вырашыцца сама сабой, што Гіём возьме сябе ў рукі, зразумее ўсю абсурднасць уласных страхаў.
Пэўна, у тым, што здарылася, была яе віна. Спрабуючы апраўдацца перад сабой, Мары рабіла нясмелыя спробы спісаць усё на выпадковасць, але ў глыбіні душы ведала, што зрабіла гэта знарок. Яна хацела зрабіць яму балюча, укалоць яго, закрануць за жывое. Мары прыкрыла люстэрка знарок абыяка-
ва, ва ўпэўненасці, што ручнік зваліцца. Гэта было накшталт помсты за яго маленькі раман з Катарынай. Вядома ж, яна і раней ведала пра тое, што Гіём спіць з іх служанкай Катарынай. Мары не аднойчы знаходзіла яе валасы ў іх ложку, адчувала пах гэтай жанчыны на рэчах Гіёма, але ўсё ж лічыла за лепшае маўчаць, лічыла за лепшае дараваць мужу гэтыя свавольствы. Яна была празмерна занятая і не магла аддаваць яму досыць увагі і ласкі, таму як бы дэлегавала гэтую частку іх шлюбных зносін Катарыне. Яна была не супраць, каб усё так і працягвалася, быццам застаючыся ў няведанні, але ніяк не магла дазволіць ім пераступіць рысу. Яна не магла заспець іх і зрабіць выгляд, быццам нічога не адбылося, гэта было ўжо занадта. Яна і так яму многае даравала. Даравала яму шматлікія дзівацтвы. Таму тое, што адбылося наступнай раніцай, павінна было нагадаць Гіёму, кім яна для яго з’яўляецца. Іх адносіны з першага дня насілі незвычайны характар. Іх каханне, іх шлюб былі асаблівымі, як гэта бывае, калі сустракаюцца дзве неардынарныя асобы.
Яна пазнаёмілася з Гіёмам на адным з фуршэтаў у сталічнай галерэі, калі ён яшчэ працаваў дэгустатарам. Ён быў не шэраговым дэгустатарам алкаголю або ежы, ён працаваў дэгустатарам вады. Здольнасці Гіёма праявіліся яшчэ ў дзяцінстве. Першы час бацькі ўспрымалі ягоныя ўражанні ад ужывання, здавалася б, такога звычайнага прадукту як
дзіцячыя фантазіі і не надавалі ім асаблівага значэння, але неўзабаве пераканаліся ў асаблівых здольнасцях сына. Гіём лёгка мог вызначыць, у якім раёне горада была набраная тая ці іншая шклянка вады, здзіўляючы не толькі бацькоў, але і ўсіх родных, знаёмых, суседзяў, што прыходзілі ў госці. Падобныя хатнія эксперыменты ў сямейным коле мелі нейкую чароўную аўру, аказваючы на прысутных магічны эфект. Па меры сталення Гіём стараўся развіваць незвычайныя здольнасці, падарожнічаючы, пашыраючы свой вопыт і базу смакавых адчуванняў. Ужо да дваццаці сямі гадоў ён мог беспамылкова вызначыць паходжанне вады не толькі з дакладнасцю да краіны, але з дакладнасцю да рэгіёна, горада і нават крыніцы. Пасля аднаго глытка Гіём мог адразу ж сказаць, адкуль была ўзятая вада, ці была яна ачышчана і якія прымешкі ў ёй меліся. Падобныя здольнасці не маглі застацца незаўважнымі, і неўзабаве яго запрасілі працаваць вядучым экспертам у міжнародную кампанію Clean Water International, якая спецыялізавалася на продажы самым забяспечаным людзям планеты найчысцейшай вады ў свеце. Clean Water International пастаўляла ваду прэзідэнтам і манархам вядучых дзяржаваў свету, найбагацейшым людзям планеты, а Гіём быў яе вядучым спецыялістам.
Мабыць, перыяд паміж дваццаццю васьмю і трыццаці пяццю гадамі можна назваць “залатым” у яго кар’еры. За гэты час ён здзей-
сніў па меншай меры трыццаць тысяч проб. Амаль кожны месяц Гіёму даводзілася наведваць новую краіну ў пошуках найбольш чыстых крыніц для кліентаў Clean Water International, а таксама найбольш прыбытковых для самой кампаніі. Нярэдка ён мусіў выпраўляцца і ў месцы баявых дзеянняў. У падобных выпадках Гіёма суправаджалі мясцовыя найміты, якіх часам было так шмат, што хапала на невялікае войска. Усе выдаткі на сябе бралі яго працадаўцы.
Продаж вады выявіўся не менш прыбытковай справай, чым гандаль зброяй або наркотыкамі, якія, як правіла, займаюць верхнія радкі ў рэйтынгах прыбытковасці. Вядома, не кожны прадавец вады мог пахваліцца падобнымі даходамі, але прадукт ад Clean Water International быў самым лепшым і прызначаўся найбагацейшым людзям свету, таму бутэлечка такой вадкасці каштавала ў трыццаць, а то і ў пяцьдзясят разоў даражэй за ваду са звычайнай крамы. Калекцыя кампаніі ўключала не толькі ваду з крыніц тых ці іншых краін, але таксама горную дажджавую ваду і нават адталую ваду айсбергаў. Усяго налічвалася болып за сотню найменняў. Асабліва заможныя кліенты не абмяжоўваліся пітной вадой, але таксама замаўлялі цэлыя цыстэрны, каб прымаць у ёй ванну. I ў гэтым была немалая заслуга маркетынгавага аддзела кампаніі, якая пазіцыянавала ўласны прадукт не толькі як самы чысты, але і як
самы карысны і нават гаючы. Дзякуючы ўсё таму ж аддзелу ў асяроддзі кліентаў існавала вераванне, што вада Clean Water International мае амаладжальны эфект. На адным такім кліенце, апантаным здароўем, прыгажосцю і маладосцю, кампанія магла зарабіць суму, эквівалентную кошту вялікага дома або брыльянтавага калье. А такіх кліентаў было нямала. Але, як у любым звышпрыбытковым бізнесе, і тут не абыходзілася без “цёмных справаў”, подкупу, шантажу, пагрозаў і нават забойстваў, пра якія здагадваліся толькі нешматлікія з супрацоўнікаў.
На Гіёма ў некаторай ступені ўскладаліся і кантрольныя функцыі. Раз на год ён наведваў Нью-Ёрк, дзе размяшчалася штаб-кватэра кампаніі, каб сустрэцца з яе босамі. Пасля чаго ён адпраўляўся на адзін са складоў, каб наўздагад праверыць некаторыя з запакаваных і гатовых да адпраўкі бутэлек з вадой. Але яго асноўная праца праходзіла найперш у аддзеле, які займаўся пошукам і аналізам неабходных узораў. Пасля таго як Гіём ухваляў адну з крыніц, пробы з вадой адпраўлялі ў лабараторыю, каб дадаткова праверыць, ці бяспечная яна і ці не маецца ў ёй шкодных для здароўя элементаў. Затым праводзілася прыкладная ацэнка запасаў крыніцы. Калі ўзор вады праходзіў усе неабходныя праверкі, у поўнай меры адпавядаў стандартам якасці кампаніі і калі запасы такой вады былі досыць вялікімі, Clean Water International выкупала ўчастак, на якім зна-
ходзілася крыніца, і пачынала распрацоўкі. Угода магла значна ўскладніцца ў выпадку, калі крыніца размяшчалася на тэрыторыі адной з афрыканскіх краін, дзе насельніцтва пакутавала ад недахопу пітной вады, і продаж такога ўчастка з боку ўладаў выглядаў бы нічым ініпым, як злачынствам. У такіх далікатных выпадках у барацьбу ўступаў спецыяльны аддзел, які ўжываў подкуп або шантаж урада для дасягнення пастаўленай мэты. Калі і гэта не спрацоўвала, кампанія ў якасці свайго роду інвестыцый магла накіраваць частку бюджэту на фінансаванне мясцовых экстрэмісцкіх ды тэрарыстычных груповак, якія пры спрыяльным раскладзе захоплівалі запаветны ўчастак або сваімі дзеяннямі прынамсі прымушалі ўрад пагадзіцца на продаж.
Clean Water International умела стымуляваць уласных супрацоўнікаў і не сквапілася на выплаты, асабліва такім спецыялістам, як Гіём, які за восем гадоў здолеў зарабіць немалыя грошы для далейшага бязбеднага існавання. Але для яго праца ў падобнай кампаніі была чужая, ён марыў пра нешта больш годнае. Годнае не ў фінансавым, а хутчэй у каштоўнасным плане. Таму, атрымаўшы найбагацейшы вопыт і назапасіўшы дастаткова сродкаў для фінансавай незалежнасці, Гіём прыняў рашэнне заняцца навуковымі пошукамі, папярэдне сістэматызаваўшы ўсе свае веды. Падчас апошняй сустрэчы з Джэромам — кіраўніком Clean Water International — ён агучыў жаданне
спыніць супрацоўніцтва з кампаніяй, на што яму ўслед рушыў шэраг папярэджанняў, мяжуючых з пагрозамі. Джэром ні ў якім разе не мог вытрываць, каб хоць хто-небудзь з супрацоўнікаў пасмеў па ўласным жаданні сысці з кампаніі, і тым больш Гіём, на якога ўскладаліся вялікія планы і ад якога ў некаторай ступені залежыў далейшы рост прыбыткаў. Каб прадэманстраваць усю сур’ёзнасць пагроз і сілу кампаніі, праз месяц спецыяльным аддзелам на яго быў нават інсцэніраваны замах. Але дадзеныя меры, не кажучы ўжо аб шматлікія званках з галаўнога офіса і штодзённых пагрозах, зрабілі хутчэй супрацьлеглы эфект. Моцны псіхалагічны ціск стаў каталізатарам, які ў далейшым не столькі спарадзіў, колькі выпусціў вонкі шматлікія фобіі Гіёма.
Жаданне заняцца вывучэннем вады болып дэталёва спела ў Гіёма даўно, але пасля таго выпадку з фотаздымкам гэтае жаданне толькі ўмацавалася. У яго ўзнікла смелая, мабыць, нават вар’яцкая вера, што ён здолее сінтэзаваць ваду, якая пазбавіць ад любога захворвання, нешта накшталт жывой вады, эліксіра супраць старэння. У сваіх шматлікіх паездках ён нярэдка чуў расповеды пра цудадзейнасць вады з святых крыніц або вады, намоленай шаманам. I гэтая вада на самой справе адрознівалася, яна была мякчэй і чысцей, яе смак быў больш прыемны. Ды і як было не паверыць у цудадзейнасць вады ў цэлым, разважаючы аб тым, якое значэнне яна мае для
ўсяго жывога. Менавіта каля крыніц у старажытнасці ўзнікалі паселішчы. Без вады не было б ні скаціны, ні ўраджаю. Менавіта дзякуючы ёй з маленькай семечкі прарастае вялікая прыгожая расліна. Без вады нічога жывога не было б. У кожнай культуры вада мае асаблівае значэнне.
3 часам у Гіёма нарадзілася ўласная тэорыя. Ен прыйшоў да высновы, што гаючая вада ёсць сапраўднай вадой, усё ж астатняе ёю не з’яўляецца. Гэта значыць, любая вада a priori валодае гаючымі ўласцівасцямі. У сваю чаргу, тая вада, якую большасць з нас штодня спажывае, не з’яўляецца гаючай, бо не з’яўляецца сапраўднай вадой гэтак жа, як ёю не з’яўляецца, напрыклад, гарбата ці суп. Усё, што людзі спажываюць штодня, думаючы, што п’юць ваду, з’яўляецца толькі яе падабенствам. Таму, як быў упэўнены Гіём, каб сінтэзаваць гаючую ваду, трэба было перш за ўсё ачысціць яе ад усіх прымешак. Але калі ад хімічных прымешак ваду яшчэ магчыма было спадзявацца ачысціць цалкам, то як ачысціць яе ад прымешак негатыўнай энергіі, Гіём нават не ўяўляў. 3 раніцы да вечара ён сядзеў у сваёй лабараторыі, пад якую ўладкавалі адзін з пакояў іх з Мары кватэры. Каб ачысціць вадкасць энергетычна, Гіём выкарыстаў усе магчымыя сродкі: казаў вадзе добрыя словы, зараджаў яе станоўчымі эмоцыямі, маліўся, прамаўляў заклёны, праводзіў над пробамі вады старажытныя рытуалы.