Marginalis  Кірыл Стаселька

Marginalis

Кірыл Стаселька
Выдавец: Галіяфы
Памер: 198с.
Мінск 2018
43.24 МБ
Ён нарадзіўся ў Расіі. У юнацтве паспеў пабываць у лагеры. Спачатку савецкім, гэта было яшчэ да вайны. Там над ім і іншымі ягонымі аднагодкамі ставілі эксперыменты, але Аляксандру ўдалося збегчы. А падчас вайны ён трапіў у нацысцкі канцэнтрацыйны лагер. Кім былі яго бацькі, што за эксперымен-
ты праводзіліся ў Савецкім Саюзе і што з ім адбывалася ў нямецкім лагеры, яна так і не высветліла. Для бацькі гэта былі найбольш балючыя ўспаміны, якія наклалі адбітак на ўсё яго далейшае жыццё. Пасля вайны ён некаторы час працаваў у Лондане ў расейскай службе BBC. Там жа ён пазнаёміўся і неўзабаве ажаніўся з Ганнай — маці Мары. Праз два гады ў іх нарадзілася дачка, а яшчэ праз паўтара года яны пераехалі ў Мюнхен, дзе Аляксандр па запрашэнні свайго знаёмага Вадзіма Марскага пачаў працаваць на радыё «Вызваленне».
Пражыўшы ў Германіі два гады, маладая сям’я вырашыла перабрацца ў Марсель — родны горад Ганны, дзе яна стала працаваць у рэдакцыі мясцовай газеты, а Аляксандр на радыёстанцыі. Каханне жонкі дапамагала яму забыцца на мінулае, яго перасталі мучыць начныя кашмары. Супругі жылі ў сваё задавальненне, займаючыся любімай справай і выхоўваючы сваю маленькую дачку. Здавалася, ніхто і нішто не здольна парушыць іх ідыліі, але на пятым годзе жыцця маленькай Мары ў яе маці выявілі рак грудзей. Яна не памятала маму, але ўспамінала, як пасля яе смерці бацька часам плакаў па начах. Справіцца са стратай Аляксандру дапамагаў клопат аб дачцэ. Тады яна, вядома ж, нічога не разумела, але цяпер Мары адчувала бязмежную ўдзячнасць і павагу да бацькі за тое, што ён здолеў справіцца, за тое, што ніколі не
шукаў суцяшэння ў алкаголі, нягледзячы на ўсе складанасці, што несправядліва выпалі на яго долю. Яна была ўдзячная бацьку і за тое, што ён здолеў захаваць яе дзяцінства.
Пасталеўшы, яна адправілася ў Парыж шукаць прымянення сваім здольнасцям. Пасля смерці маці Мары стала для бацькі адзіным сэнсам жыцця, таму расстанне з дачкой стала для яго чарговай балючай падзеяй. Аляксандр зрабіўся вельмі хваравітым, яго пачалі трывожыць штодзённыя галаўныя болі і прыступы панікі, а начныя кашмары аднавіліся з ранейшай сілай. Але каб не турбаваць дачку сваімі скаргамі і недамаганнямі, Аляксандр імкнуўся здавацца як мага болып жыццярадасным. Першы час яны звязваліся амаль штодня, Мары дзялілася ўсё новымі ўражаннямі ад Парыжа, тутэйшых людзей і сваіх пошукаў. Паступова іх званкі сталі адбывацца ўсё радзей: адзін раз на тыдзень, затым — два-тры разы на месяц, а потым і зусім адзін раз на месяц. Аднойчы ёй патэлефанавалі і паведамілі, што бацьку насмерць збіла машына. Клопат пра пахаванне на сябе ўзяла рэдакцыя радыёстанцыі, дзе ён працаваў. Таму Мары прабыла ў Марселі толькі тры дні, каб пабываць на пахаванні і разабраць рэчы бацькі. Сярод яго запісаў яна знайшла ягоны дзённік, які Аляксандр пачаў весці яшчэ ў Лондане. Болып за ўсё запісаў прыпадала на самыя шчаслівыя або самыя няшчасныя перыяды яго жыцця: знаёмства з будучай жонкай, нараджэнне
дачкі, пераезд у Марсель, смерць Ганны, расстанне з Мары. Найболып падрабязна ў дзённіку апісваліся апошнія дні жыцця, адкуль яна і даведалася аб яго прыступах. Гэты дзённік быў самым дарагім, што ў яе засталося ад бацькоў. Таму, акрамя грошай, ён быў адной з дзвюх рэчаў, якія яна планавала з сабой забраць. Другой была злашчасная кніга, купленая ў амерыканца.
Каб пазбегнуць хуткага затрымання, Мары мела намер абставіць усё так, каб яе знікненне было болып падобнае на выкраданне, чым на ўцёкі. Часу зусім не заставалася, ужо заўтра ёй маглі забараніць выезд за межы Францыі. Таму дзейнічаць трэба было максімальна аператыўна. Калі супрацоўнікі пакінулі офіс, Мары дастала са сховішча ўсе грошы, пра існаванне якіх ніхто, акрамя яе, не ведаў, і склала іх разам з дзённікам і кнігай у маленькую скураную торбу. Яна вырашыла нічога больш з сабой не браць, у тым ліку каштоўнасці і астатнія грошы, каб у жандармерыі было як мага менш прычын западозрыць яе ва ўцёках. Затым, каб трохі змяніць знешнасць, яна ўзяла нажніцы і адправілася ў прыбіральню. У гэты момант яе заспеў грукат у вітальні, дзверы адчыніліся, на парозе стаяў Жан-П’ер.
— Я тут дакументы забыўся. Ты, як заўсёды, працуеш дапазна?
Ад нечаканасці яна ледзь не выпусціла нажніцы.
— Так, яшчэ гадзіну-дзве папрацую і дадому, — спрабуючы схаваць хваляванне, вымавіла Мары.
— Ну тады можа ўжо лепш бы засталася тут начаваць?! Бо ўжо вельмі позна.
— He, не... Сённяшнюю ноч хачу правесці дома. Занадта часта я знікаю на працы. Гіём хутка забудзе, як я выглядаю, — Мары паспрабавала схавацца за ўсмешкай.
— Можа, цябе хаця б праводзіць?
— He, дзякуй. He хачу красці час у тваёй сям’і. He хвалюйся за мяне.
Дачакаўшыся, калі Жан-П’ер забярэ забытыя дакументы і пакіне офіс, Мары зачыніла дзверы яшчэ і на ўнутраны замок.
У прыбіральні Мары распусціла валасы і пачала асцярожна караціць свае шыкоўныя пасмы амаль напалову. Ад хвалявання рукі трохі дрыжалі, таму ў яе не заўсёды атрымлівалася акуратна. Стрыжкі было недастаткова, таму яна старанна змыла ўсю касметыку. Затым Мары пераапранулася ў загадзя набытыя днём рэчы. Цяпер яе было амаль не пазнаць. Яна змяніла вобраз прывабнай, паспяховай жанчыны, якую абавязкова суправаджалі касметыка, упрыгажэнні, добрая прычоска і дарагая вопратка, на вобраз правінцыйнай прасцячкі. Мары яшчэ некалькі хвілін пастаяла ля люстэрка, разглядаючы і прывыкаючы да сябе новай. Цяпер яна выглядала старэйшай гадоў на дзесяць. У думках прамільгнуў Гіём са сваімі фобіямі. Гэта сапраўды было страш-
навата — так пастарэць усяго за гадзіну. Заставалася ўжо зусім мала часу. Мары вярнулася ў кабінет і склала вопратку ў торбу, каб дзе-небудзь па дарозе ад яе пазбавіцца.
Каб легенда пра выкраданне выглядала праўдападобнай, Мары прынялася наводзіць беспарадак, ствараючы імітацыю слядоў барацьбы: скінула на падлогу ўсё, што знаходзілася на стале, разбіла некалькі скляначак, зламала глобус і парвала палатно адной з карцін, пакінутых для экспертызы. Для большай пераканаўчасці Мары зрабіла надрэз на пальцы, каб пакінуць на прадметах сляды ўласнай крыві. У нейкі момант ёй стала дрэнна і яна ледзь не сграціла прытомнасць. Мары прылягла на канапу. У галаве круцілася. Больш за ўсё яна баялася, што з-за нейкай дробязі можа сарвацца ўвесь план. “Вось ідыётка. Як жа гэта будзе па-дурному, калі я тут праваляюся без прытомнасці ўсю ноч, а раніцай мяне знойдуць у такім выглядзе. He скажу ж я, што нападнікам уздумалася перш мяне пастрыгчы. Ідыётка”, — дакарала сябе Мары. Яна прымусіла сябе з’есці трохі печыва, што засталося на століку побач, і праз некаторы час ёй стала лягчэй.
Яна паднялася, у апошні раз агледзела свой кабінет і, узяўшы торбу, накіравалася да дзвярэй. Цела зноў ахапіла дрыготка хвалявання. Мары ціха выйшла, пакінуўшы дзверы адчыненымі. Спускаючыся па лесвіцы, яна ўздрыгвала і азіралася ад кожнага шоргату. Нарэшце яна выйшла з будынка і хуткім крокам, амаль
подбегам, накіравалася за рог. Праз квартал яна трохі запаволіла хуткасць і перад тым, як звярнуць на праспект, выкінула ў адзін са смеццевых кантэйнераў сваю ранейшую вопратку. Было ўжо позна, але на праспекце яшчэ на ўсю моц бурліла жыццё. Спускаючыся ў метро, яна інстынктыўна згорбілася, апусціла галаву, прыціснуўшы падбародак амаль да грудзей у спробе здавацца менш прыкметнай у густым патоку людзей. Мары зайшла ў вагон, села на адно з вольных месцаў і толькі тады заўважыла, што насупраць яе сядзіць Катарына. Унутры як быццам разарваўся камяк страху і разышоўся ледзянымі струменьчыкамі па ўсім целе. Яна стала нервова церабіць шлейку торбы, гузікі на вопратцы. Погляд сам сабой, супраць яе волі саслізгваў на дзяўчыну. He здольная справіцца са здрадлівым хваляваннем, Мары зрабіла выгляд, што дрэмле, працягваючы назіраць за Катарынай праз шчыліну злёгку расплюшчаных павекаў. Здавалася, дзяўчына яе не пазнала, але напружанне было такім моцным, што яна выскачыла з вагона метро на наступнай жа станцыі.
Момант пагрозы мінуў, але страх усё яшчэ працінаў яе цела. Ногі падкошваліся, няздольныя ўтрымаць цяжар хвалявання. Мары села на лаву, прадпрымаючы марныя спробы авалодаць сабой. Праз хвіліну прыбыў чарговы цягнік метро. Яна прайшла ў самы канец вагона і амаль камяком скруцілася на сядзенні, чакаючы прыбыцця на чыгуначны вакзал.
VII
Адкрываючы дзверы бара, Уладзімір на імгненне заўважыў у акне адлюстраванне знаёмага твару. Ён прапусціў Андрэя наперад, а сам павярнуўся, каб лепей разгледзець чалавека, які ішоў па другім баку вуліцы. Некалькі секунд раздумваючы, Уладзімір усё ж паклікаў мужчыну: “Азіз!” — але той ужо схаваўся за рогам. Толькі людзі, што праходзілі побач, азірнуліся ў бок замежніка. Звярнуўшы на сябе ўвагу мінакоў, Уладзімір пачуўся крыху няёмка. Ён паспяшаўся схавацца, хутка зачыніўшы за сабой дзверы.
— Валодзя, што такое? Знаёмы? — удакладніў Андрэй.
— Падобны, але ён быў далёка і я не разгледзеў твар. Да таго ж гэтага чалавека я не бачыў ужо некалькі гадоў, — падыходзячы бліжэй, патлумачыў Уладзімір.
— Ну, раз так, можа, дагані яго? Я пачакаю цябе.
— He. Наўрад ці гэта ён. Хутчэй за ўсё, я проста памыліўся. Мужчына быў падобны
да аднаго майго студэнта, якога я вучыў яшчэ ў Конга.
— Усялякае бывае. Можа, усё ж той студэнт?
— Ды ладна, забыліся. Нават калі той, нічога страшнага.
У бары было цьмянае асвятленне, ціха грала музыка. Здавалася, тут усяго было заледзьве: людзей, музыкі, святла, мэблі. Гэта надавала месцу нейкую адмысловую атмасферу. Мужчыны накіраваліся да стойкі.
— Валодзя, ты ідзі, я зараз падыду, — Андрэй падаўся ў прыбіральню.
— Добра.
За барнай стойкай працаваў малады цемнаскуры хлопец хударлявага целаскладу. Ён беражліва расстаўляў посуд, але, згледзеўшы кліента, адразу ж адклаў усё ўбок і ласкава звярнуўся да Уладзіміра:
— Чаго жадаеце?
— Будзьце ласкавы, два піва.
— Адзін момант.
Хлопец наліў два куфлі і выставіў іх на стойку. Уладзімір дастаў з кішэні купюры і пачаў адлічваць неабходную суму. Міжволі кінуўшы погляд, хлопец заўважыў, што ў мужчыны не хапае некалькіх пальцаў.
— Я вам дапамагу.
— Дзякуй, не трэба, — суха сказаў Уладзімір.
Яму сапраўды не патрэбна была дапамога, ён даўно навучыўся жыць з рукой, на якой не хапала трох пальцаў. Уладзімір пазбавіўся іх яшчэ ў дзяцінстве падчас вайны.