Marginalis  Кірыл Стаселька

Marginalis

Кірыл Стаселька
Выдавец: Галіяфы
Памер: 198с.
Мінск 2018
43.24 МБ
— Перадайце Дыега-Хасэ, што тата вельмі яго любіць і хутка прыедзе. А яшчэ... Жані, пацалуйце яго ад мяне і моцна-моцна абдыміце.
Узяўшы кнігу, Карлас адправіўся ў майстэрню Мары, што месцілася непадалёк. Аднак адшукаць патрэбныя дзверы ўдалося не адразу. Дзверы адкрыў малады чалавек, і Карлас падумаў, што ўсё ж памыліўся. He паспеў ён сказаць і слова, як хлопец вымавіў: “Праходзьце, калі ласка, Мары чакае вас” — і запрасіў жэстам увайсці. Майстэрня знаходзілася ў адной з кватэр і болып была падобная на студыю або рэдакцыю. Малады чалавек правёў Карласа праз доўгі калідор, у канцы якога размяшчалася прасторная зала. Калі Карлас апынуўся тут і ўбачыў Мары, яго сэрца, спакойнае дагэтуль, пачало біцца мацней, пад кашуляй праступіў пот. Магчыма, далася ў знакі прабежка па лесвіцы, але, хутчэй за ўсё, ён перажываў аб зыходзе здзелкі.
— Добры дзень, Карлас! Будзеце каву ці гарбату?
— Добры дзень! Калі можна, кавы, калі ласка.
— Дзякуй, Эжэн! I будзь добры, прыгатуй нам кавы.
— Так, вядома, — адгукнуўся на хаду малады чалавек і зачыніў за сабой дзверы.
— Эжэн — мой стажор. Mary папрасіць кнігу?
— Так, прабачце.
— Калі вы дазволіце, я ўжо вазьмуся. Гэта зойме нямала часу. Таму адчувайце сябе свабодна. Можаце агледзецца, пагартаць кнігі і часопісы. I хутка Эжэн прынясе нам кавы.
Мары прысела за вялікі стол, пачапіла акуляры і паклала кнігу перад сабой, узяўшыся акуратна яе вывучаць. У гэты момант дзверы расчыніліся і ўвайшоў стажор з кавай ды прысмакамі на металічным падносе, які ён спрытна пакінуў на маленькім століку перад Карласам і гэтак жа хутка выйшаў. Узяўшыся за каву з цукеркамі, Карлас з цікаўнасцю разглядаў залу. Яна была велізарнай і па плошчы перавышала ягоную кватэру ў тры, а то і ў чатыры разы. У процілеглым канцы ён заўважыў яшчэ адны дзверы. Функцыянальна памяшканне было падзелена на некалькі частак. Частка каля ўваходу, у якой ён зараз знаходзіўся, служыла для прыёму гасцей або кліентаў. Бліжэй да цэнтру ўздоўж сцяны размяшчалася нешта накшталт архіва, дзе стаялі стэлажы з кнігамі, часопісамі, тэчкамі і яшчэ некалькі закрытых шафаў. Друтая частка, г-падобная па форме, якую ў думках можна было таксама падзяліць на часткі, — служыла непасрэдна рабочай прасторай. Тут знаходзіліся некалькі сталоў і камод, на іх ляжалі кнігі, рукапісы, павелічальныя ўстаноўкі, слоічкі з вадкасцямі; узоры паперы, дрэва, шрыфтоў, фарбаў і чарнілаў; мноства пэндзлікаў, алоўкаў, пер’яў для пісання, ручак, цыркуляў, лінеек; карцінныя рамы, глобус, геаграфічныя мапы і шмат чаго іншага.
Хутка дапіўшы каву, Карлас пачаў больш падрабязна вывучаць абстаноўку, ходзячы з боку ў бок. Шафы, камоды, сталы, крэслы былі зусім не нагадвалі тыя, да якіх ён прывык у Штатах. Нават паднос, кубкі і сподак з прысмакамі выпраменьвалі нейкую асаблівую вытанчанасць. Яго зацікавіла пытанне, ці спадарожнічаў гэты шык высокаму статусу гаспадыні, з’яўляўся натуральнай часткай жыццёвага стылю саміх французаў, ці была гэта прыкмета матэрыяльнага дастатку або проста культурніцкая асаблівасць. Ен ужо хацеў быў запытацца ў Мары, ці ва ўсіх французаў дамы абстаўлены падобным чынам, але ўсё ж пасаромеўся. У вывучэнні абстаноўкі і роздумах аб мясцовым ладзе жыцця Карлас не заўважаў, як імкліва бяжыць час. Быў ужо вечар, калі Мары вінавата паклікала яго да свайго стала.
— Прабачце, што прымусіла вас так доўга чакаць і нават не падумала пра тое, каб крыху заняць вашае чаканне. Калі я паглыбляюся ў працу, то зусім нічога вакол не заўважаю.
— Нічога, насамрэч я і сам не заўважыў, як прайшоў дзень. У вас вельмі цікава.
— Дзякуй! Спадзяюся, вы сапраўды не сумавалі. У любым выпадку, гэта была плённая праца. На дадзены момант я магу вам прапанаваць наступную цану, — Мары напісала лічбу на аркушы паперы. — Калі яна вас не задаволіць, буду гатовая заплаціць вам і больш, але толькі праз месяц.
Затрымацца тут на месяц ці прыехаць зноў у Карласа зусім не было ні магчымасці, ні жадання. Ен пякуча хацеў вярнуцца да сына і болып ніколі з ім не расставацца. Да таго ж ён і так быў “на мелі”, а за месяц шмат што магло змяніцца і не ў лепшы бок. Ды і прапанаваная сума значна перавышала чаканні Карласа.
— У мяне не атрымаецца сустрэцца з вамі праз месяц. Я згодны на такі кошт. Думаю, мы абодва застанемся ў выйгрышы.
— Так, вядома. У такім выпадку па руках? Здзейснім угоду адразу? Вы не супраць, калі я заплачу наяўнымі? У вас ёсць чамадан або торба?
— Так будзе нават лепш. He, на жаль, не падумаў пра гэта.
— Ну нічога. Пачакайце, калі ласка, некалькі хвілін.
Мары выйшла з залы ды вярнулася праз некалькі хвілін з папяровым скруткам і невялікай торбачкай. У паперу былі загорнуты некалькі роўна складзеных пачкаў купюр. Пасля таго як яны з Карласам пералічылі грошы, Мары акуратна загарнула іх назад у паперу і склала ў торбу, якую адразу ж яму перадала.
— Дзякуй вам вялікі, Мары! Вы мяне выручылі.
— Вам дзякуй!
Кніга засталася ляжаць на стале. Мары праводзіла Карласа, і яны развіталіся. Ён адчуў палёгку. Усё прайшло лепш, чым меркавалася. Яшчэ нядаўна яго душылі ўспаміны,
ціснуў груз мінулага, цяпер жа ён нібы лятаў. Цяпер ён жыў не мінулым, а будучыняй. Усё здавалася лёгкім і светлым. Жыццё зноў набыло салодкі прысмак, які і павінна было мець. Карлас амаль бегма накіраваўся да дома, у якім здымаў пакой. Хацелася як мага хутчэй вярнуцца назад і абняць сына. Перш ён патэлефанаваў Жані ды папярэдзіў, што сёння ж вылятае дадому. Затым хутка запхаў рэчы ў торбу і зноў выскачыў на вуліцу, каб злавіць таксі. Падзеі развіваліся гэтак імкліва, што былі падобныя на сон. Толькі па дарозе ў аэрапорт, седзячы ў таксоўцы, ён крыху прыйшоў у сябе, супакоіўся і пракруціў апошнія некалькі гадзін у памяці. Узбуджэнне крыху ўляглося, змяніўшыся пачуццём найпаўнейшай асалоды. Разглядаючы пейзаж за акном, Карлас у думках развітваўся з гэтым горадам. Чым бліжэй Taxci пад’язджала да аэрапорта, тым мацней ён любіў Парыж. Ён нават дапусціў думку вярнуцца сюды з Дыега-Хасэ і набыць для іх дом дзе-небудзь у прыгарадзе.
Ужо седзячы ў самалёце, Карлас падумаў, што паступіў занадта легкадумна. Грошы варта, падзяліўшы на некалькі частак, схаваць больш старанна. Трохі счакаўшы, ён выйшаў у прыбіральню, дзе падзяліў усю суму на шэсць частак. Дзве з іх ён, закруціўшы ў вопратку, схаваў на дно торбы. Яшчэ дзве часткі засунуў у чаравікі. Пяты, самы маленькі стос з купюрамі самага буйнога наміналу Карлас закруціў
у паперу ды схаваў сабе ў майткі. Апошнюю частку купюр ён проста паклаў ва ўнутраную кішэню пінжака ды вярнуўся на месца.
Па прылёце, калі Карлас выходзіў з самалёта, яго сэрца зноў пачало біцца часцей, прадчуваючы хуткую сустрэчу з сынам. Цяпер ён мог быць упэўнены, што не падвёў Дыега-Хасэ, што выканае дадзенае некалі сабе абяцанне.
— Містар, што ў вас у сумцы? — запытаўся строга, але спакойна шыракаплечы паліцэйскі, які з’явіўся нібы з паветра.
— Нічога такога, асабістыя рэчы, вопратка, — няўпэўнена прамармытаў Карлас.
Ён не сумняваўся ў сабе, але сустрэча з паліцэйскімі або ваенным заўсёды збівае з панталыку, ствараючы адчуванне, што ты і насамрэч у чымсьці вінаваты. Пэўна, справа была ў яго знешнасці. He дзіўна, што кубінец з міжнароднага рэйса адразу ж звярнуў на сябе ўвагу.
— Адкуль вы ляціце?
— 3 Парыжа.
— 3 такой маленькай торбай?
— Так, я па справах, толькі на некалькі дзён...
— Хадзем са мной.
Карласа завялі ў пакой дагляду і папрасілі адкрыць торбу. Ён асцярожна стаў даставаць вопратку, але паліцэйскі, бачачы яго нерашучасць, пачаў сам нахабна і рэзка шнарыць у рэчах. На падлогу вадаспадам хлынулі грошы. На момант у паветры павісла цішыня.
Сабраўшы і паклаўшы іх на стол, паліцэйскі ўзяўся разглядаць купюры.
— Дазвольце вашыя дакументы!
Узяўшы ў Карласа пашпарт, паліцэйскі выклікаў у пакой яшчэ кагосьці. Праз хвіліну з’явіўся другі паліцэйскі, які пераўзыходзіў першага памерамі і строгасцю выгляду. Ён таксама старанна вывучыў купюры, пасля чаго пачаў разглядаць пашпарт.
— А дзе Біл?
— Падыдзе крыху пазней.
Карлас усё яшчэ быў упэўнены, што яго няма ў чым абвінаваціць, але хваляванне нарастала. Пад пахамі было мокра, і ён адчуваў пах уласнага поту. Ён спрабаваў трымацца спакойна, але нервовыя рухі рук усё ж выдавалі яго.
— У вас пры сабе маюцца яшчэ банкноты?
— А ў чым справа? Штосьці не так? — з дрыготкай і хваляваннем у голасе вымавіў Карлас.
— Пры вас знойдзеныя фальшывыя банкноты. Таму я б параіў вам не спрачацца, а адказваць на зададзеныя пытанні.
VI
Тыдзень выдаўся цалкам загружаным. Усе бліжэйшыя дні з раніцы да вечара былі распісаныя. Але сённяшні дзень не задаўся з самай раніцы. У некаторай ступені ў тым, што здарылася, была і яе віна. У Гіёма даўно не было сурезных прыступаў. Здавалася, іх жыццё ўвайшло ў спакойнае рэчышча. Пасля душу Мары, як заўсёды, збіралася перад маленькім люстэркам у ваннай. Гэта было адзінае люстэрка ў іх доме, ад астатніх, і тым больш вялікіх, яны даўно адмовіліся. Яна была цалкам упэўненая, што завесіла яго ручніком, але, магчыма, у спешцы зрабіла гэта нядбайна і ён зваліўся. Пэўна, у гэтым была толькі яе віна. Крык Гіёма і гук бітага шкла заспеў Мары ў дзвярах, калі яна ўжо збіралася сыходзіць.
Фобія Гіёма, калі гэта так можна назваць, нарадзілася гадоў дзесяць таму, як яна лічыла, на пустым месцы. Пераглядаючы аднойчы свае старыя фотаздымкі, ён запаў у дэпрэсію, выкліканую ці тое страхам перад старэннем, ці тое страхам перад смерцю. He, ён не быў прыхіль-
нікам культу маладосці ці чаго-небудзь такога. Справа была ў чымсьці іншым. Яго словы ў той дзень урэзаліся ёй у памяць.
— Мары, як мне жыць далей, ведаючы, што жыццё такое кароткае і хуткаплыннае? Яшчэ нядаўна я быў малады, усё жыццё было наперадзе. Старасць здавалася такой далёкай і нерэальнай. Здавалася, яна цябе зусім не датычыцца. Але вось не паспееш і вокам міргнуць, як усё цела будзе спярэшчана маршчынамі. I маршчыны яшчэ не самае горшае. Спачатку нямоглая старасць, калі ўсё баліць, ледзь перасоўваешся, кашляеш, задыхаешся, a то і ўпадаеш у маразм, а потым і зусім нябыт. Навошта такое кароткае жыццё, калі ні асалоды ад яго, ні велічы не паспяваеш дасягнуць? Гэта ж здзек! А як крыўдна ў старасці, калі ведаеш, што астатнія яшчэ пажывуць гадоў трыццаць-пяцьдзясят, убачаць будучыню, а табе ўжо сёння-заўтра паміраць! Зараз я адчуваю сябе гадоў на сямнаццаць-дваццаць, але варта паглядзець у люстэрка, як разумееш, што хутка табе канец. Я не змагу так жыць, кожны дзень бачачы, як паміраю. Бо жыццё — гэта нішто іншае, як паміранне.