Marginalis
Кірыл Стаселька
Выдавец: Галіяфы
Памер: 198с.
Мінск 2018
Група рабочых павінна была складацца з пяцідзесяці пяці чалавек, на кіруючыя паса-
ды было прызначана трыццацць пяць чалавек. Акрамя таго, мелася тры пасады дарадцаў пры Савеце. Склад Савета быў нязменны. А вось склады рабочых і кіруючых груп мяняліся кожныя тры месяцы. Любы з рабочай групы мог быць павышаны да кіруючай групы, але якім чынам гэтага дамагчыся — у статуце не ўдакладнялася. Побач са статутам таксама вісеў першы спіс рабочых і кіруючых груп.
Статут голасна чытала дзяўчына з пісклявым голасам, якая спрабавала праявіць сябе з самага першага дня знаходжання ў паселішчы. Варта было ёй скончыць, як хлопцы і дзяўчаты кінуліся шукаць свае імёны ў адным са спісаў. Многія дзяўчаты, не вытрымліваючы, заходзіліся ў слязах ды гістэрыцы. Астатнія прыбывалі ў ступары, нават тыя, каму пашчасціла патрапіць у групу кіраўнікоў.
Вонкава хлопцы і дзяўчаты маментальна падпарадкаваліся новаму ладу, але ўнутры кожнага працягвалі тачыць паніка, страх, злосць, крыўда, нявызначанасць. А з першым даносам узмацнілася і пачуццё адзіноты. Паступова правілы гульні, не прапісаныя ў статуце, пачалі некаторым адкрывацца. Болып пранырлівым і здагадлівым адразу ж удалося заняць месца ў кіруючай групе. Хлопцы маглі выслужыцца, выкарыстоўваючы даносы і ліслівасць. У дзяўчат, акрамя гэтага, была магчымасць выкарыстоўваць сэксуальныя хітрыкі. Праўда, некаторым удавалася знаходзіць і больш педантычныя сродкі.
Так, Іосіф — лагодны шчуплы хлопец — прыдумаў спосаб вытворчасці і забеспячэння Савета алкагольнымі напоямі. Дзякуючы гэтаму яму ўдавалася кожны раз атрымліваць пасаду дарадцы. А нізкарослы Ян, які таксама нязменна займаў пасаду дарадцы, быў кімсьці накшталт прыдворнага блазна. Яму адзінаму ва ўсім селішчы ўдавалася захоўваць непадробную гарэзлівасць і жыццярадаснасць. Здавалася, фантазія Яна была невычэрпнай. Ён увесь час сыпаў жартамі і каламбурамі. Варта было Савету пачаць сумаваць, як хлопец адразу ж прыдумляў новыя забавы і гульні. Абодва — і Іосіф, і Ян — былі ў нейкім сэнсе калегамі, пастаўшчыкамі весялосці для Савета. Але калі прадукт першага быў небяспечны для жыхароў паселішча, падбіваючы банду з Савета на рознага кшталту здзеклівыя забавы, распальваючы звярынасць, то прадукт другога меў хутчэй супрацьлеглы эфект. Нярэдка Яну ўдавалася выратаваць ад лютасці Савета “правініўшыхся” хлопцаў з рабочай групы, дасціпна выкруціўшы ўсё ў жарт.
У любым выпадку хлопцы з рабочай і кіруючай групы любілі Іосіфа з Янам. Нягледзячы на занятыя імі ў Савеце пасады, яны былі добрымі людзьмі. Акрамя таго, дзякуючы свайму статусу ў іх атрымоўвалася змякчыць некаторыя жорсткія пастановы Савета, закінуць слоўца за таго, хто просіць. Каго па-сапраўднаму не любілі пасяленцы, нават з кіруючай групы, дык гэта Ірачку, высокую
стройную дзяўчыну, што займала ў Савеце трэцюю пасаду дарадцы. Выкарыстоўваючы не па гадах багаты сэксуальны вопыт, яна адразу змагла прывязаць да сябе Арсенія, а затым, дзякуючы не малой долі хітрасці, і займець над ім уплыў. Калі Іосіф і Ян спрабавалі выкарыстаць уласныя пасады на карысць астатніх сваіх таварышаў, то Ірачка, наадварот, ужывала ўвесь свой уплыў на кіраўніка Савета, каб расправіцца з любым, хто быў ёй не даспадобы.
3 кожным тыднем умовы жыцця ў паселішчы станавіліся ўсё горш і горш. Члены Савета атачылі сябе атмасферай страху і тэрору. Кожны з іх мог беспакарана ўзяць упадабаную дзяўчыну, у любы момант збіць хлопца. 3 часам наведваць спартыўную залу і бібліятэку забаранілі нават кіруючай групе. Весялосць і гульні сталі прывілеем Савета. Асабліва моцна пасяленцы баяліся п’яных ігрышчаў Арсенія і яго банды, калі любы мог беспадстаўна падвергнуцца самым вычварным здзекам і знявагам. Таму не дзіўна, што змовы і новыя планы ўцёкаў узнікалі адзін за адным.
Адзін гурт планаваў напасці на Савет, калі ўсе будуць спаць. Іншыя спрабавалі замкнуць і падпаліць барак, у якім яны жылі. Трэцяя група майстравала самаробную зброю. Хтосьці майстраваў лесвіцу, каб перабрацца праз высокую сцяну. Але кожны раз знаходзіўся чалавек, які аддаваў перавагу цёпламу месцу ў кіруючай групе замест таго, каб ісці на
рызыку ўдзелу ў прадпрыемстве, якое мела столькі ж шанцаў праваліцца. Даносы не давалі магчымасці рэалізавацца ніводнаму з планаў. Таму групы змоўшчыкаў станавіліся ўсё меншымі, тым самым рабіліся спробы знізіць верагоднасць таго, што да іх трапіць даносчык. Але здаралася, што нават адзінкавыя планы ўцёкаў перарываліся на самых ранніх этапах. Савет караў змоўшчыкаў самым жорсткім чынам. Іх падвяргалі галаданням, збівалі, пазбаўлялі вады. Дзяўчыны публічна падвяргаліся групавым згвалтаванням. Хлопцам драбілі яшчэ здаровыя канцавіны.
У селішчы былі нават свае рэкардсмены. Так, хлопец па імені Вова, якому на руках раздрабілі ўсе дзесяць пальцаў, удзельнічаў амаль ва ўсіх змовах. Кожны раз Савет спрабаваў прыдумаць для яго ўсё больш жорсткія пакаранні, але той ніколі не здаваўся. Вову паважалі, некаторыя лічылі героем, але пасля дзясятага правалу яго больш ніхто не пасвячаў у таемныя планы, а іншыя і зусім перасталі мець зносіны, каб лішні раз не патрапіць пад падазрэнні.
Шмат у чым Савету ўдавалася існаваць толькі дзякуючы празорлівасці і хітрасці свайго верхавода. Арсеній неяк інтуітыўна разумеў псіхалогію іншага, вызначаў моцных і слабых, адчуваў у людзях страх або ўпэўненасць і ўпартасць, чытаў у іх беспрынцыповасць ды эгаізм або бескампраміснасць і сумленнасць. Яму спрытна ўдавалася выка-
рыстоўваць сваю здольнасць, каб разбурыць усялякія не толькі сяброўскія, але і прыяцельскія адносіны, сфармаваць паміж хлопцамі і дзяўчатамі паселішча адносіны недаверу, падазронасці і крыўды.
Ен імкнуўся не караць асабіста і не дазваляў гэтага Савету, даручаючы ўсю брудную работу сапраўднаму або патэнцыйнаму прыяцелю вінаватага. А каб замацаваць пачуццё нянавісці, што пачынала нараджацца, пры магчымасці мяняў вінаватага і ката месцамі. Калі дзяўчыну прысуджалі быць публічна згвалтаванай, Арсеній сачыў, каб сярод выканаўцаў пакарання абавязкова апынуўся яе каханы ці, што яшчэ горш, яго прыяцелі. Калі хлопцу драбілі палец, то пакаранне даручалі ягонаму сябру. Калі прысуджана было пазбавіць маладога чалавека вады, то за выкананнем пакарання мусілі сачыць яго прыяцелі, а іх, у сваю чаргу, кантралявалі іх прыяцелі ці сябры, якія пры гэтым трымалі злосць на карнікаў. Збоку падбор катаў мог здацца выпадковым, але для Арсенія гэта была важная стратэгічная гульня, прызначаная ліквідаваць любую магчымую пагрозу ягонай уладзе. He дазваляў Арсеній паўстаць моцным сувязям і ў самім Савеце, употай распальваючы непрыязь паміж яго членамі.
Пасля шэрагу правалаў змоў і ўцёкаў групы працоўных і кіраўнікоў набылі свае канчатковыя формы і ў далейшым існавалі ў практычна нязменным складзе. Першая група была
досыць разнамаснай. Сюды трапілі і тыя, хто зусім не жадаў мірыцца з самаабвешчаным урадам паселішча, а таму не пры якіх абставінах не даносіў і не выслужваўся, і тыя, хто да апошняга спрабаваў адстаяць уласную свабоду, рызыкуючы яшчэ захаванымі канцавінамі, і тыя, хто быў занадта пасіўны, каб падтрымаць Савет ці выступаць супраць яго, і тыя, хто хацеў бы заняць “цяплейшае” месца, але быў досыць дурны і недастаткова хітры ды спрытны.
Другая ж група ўяўляла сабой болып аднастайную масу, выпадковых людзей тут не было. Былі тыя, хто з першых дзён прынялі новыя правілы гульні, каб імкліва заваяваць якое-ніякае, а месца пад сонцам. Былі тыя, хто выявіліся досыць уладалюбівымі, а ў некаторай ступені і палахлівымі, каб не пагрэбаваць любымі сродкамі, і ў той жа час не настолькі ганарлівымі і незалежнымі, каб глядзець у рот членам Савета.
Некаторыя яшчэ працягвалі блукаць з групы рабочых у групу кіраўнікоў і назад у пошуках уласнага месца, але ў цэлым працэс варэння катла і фармавання дзвюх груп завяршыўся досыць хутка. Кіраўнікі, не столькі з жадання прадэманстраваць адданасць Савету і новаму ладу, колькі з жадання атрымаць асалоду ад уласнага статусу, не замарудзілі ўступіць у паўнамоцтвы і прадэманстраваць перад працоўнымі ўсю паўнату сваёй улады. Іх абыходжанне з падпарадкаванай групай і вынайдзе-
ныя пакаранні былі не менш, а часта і больш жорсткімі, чым бясчынствы Савета.
Дзіўна, але Аляксандр толькі пасля трэцяга складання спісаў трапіў у групу рабочых, дзе пасля канчаткова і замацаваўся. Ён быў хутчэй з тых, хто пасіўна прымаў тое, што адбывалася ў паселішчы. Малады чалавек быў гатовы займацца вельмі цяжкай працай, трываць шматлікія нягоды. Адзінае, чаго ён горача жадаў, — супакой, каб яго ніхто не чапаў, не заўважаў. Але ў працоўнай групе гэта было немагчыма. Прыніжэнні ды здзекі сыпаліся адно за адным. Магчыма, калі ўмовы жыцця былі б крышачку іншымі, Аляксандр ніколі б не рашыўся на ўцёкі, асабліва ўлічваючы мноства правальных спробаў яго калег.
Каля чатырох месяцаў малады чалавек выношваў план, старанна прыкідваючы розныя варыянты. За гэты перыяд ён, сам таго не плануючы, зблізіўся з Кацярынай. Адзінай асалодай рабочай групы, якую яшчэ не паспеў забараніць Савет, быў сэкс. Калі ў першыя дні маладыя хлопцы і дзяўчаты бянтэжыліся і чырванелі пры адной толькі думцы пра падобную магчымасць, то з часам беспарадкавыя палавыя сувязі сталі ў паселішчы нормай. У Аляксандра было тры больш-менш стабільныя партнёркі: Кацярына, Анастасія і Алена. Неяк здарылася правесці ноч з Ірачкай, калі тая яшчэ не паспела заняць пасаду дарадцы. Былі і іншыя дзяўчыны, але Кацярыне Аляксандр давяраў больш за іншых.
Таму яна была першай, з кім ён падзяліўся, усвядоміўшы, што план уцёкаў здзейсніць аднаму немагчыма.
Калі праца была пачатая, цалкам зразумела стала і тое, што нават двух чалавек недастаткова. Таму Кацярына, папярэдне атрымаўшы згоду Аляксандра, пасвяціла ў план Міхаіла, з якім яна таксама час ад часу праводзіла ночы. А той, у сваю чаргу, запрасіў Анастасію. Цяпер іх было чацвёра. Ніколі раней ніводзін з іх не ўваходзіў у групы змоўшчыкаў і ўцекачоў, але вопыт мноства правальных планаў іх таварышаў дазваляў пазбягаць некаторых памылак. Работа хоць і рухалася хутчэй, але патрабавала ад кожнага працаваць на мяжы ўласных магчымасцяў.
Тунэль браў свой пачатак у пакоі Аляксандра і быў схаваны пад палавіком, які шчыльна прыціскаўся шафай. Са з’яўленнем Міхаіла сярод змоўшчыкаў давялося вырыць яшчэ адзін уваход у тунэль у ягоным пакоі, які знаходзіўся па суседстве. Чаргуючы дні дзяжурстваў, яны мелі магчымасць працаваць, не выходзячы з пакоя і не прыцягваючы лішняй увагі. За работу, чаргуючыся парамі, браліся пасля заходу, калі ўсе ўжо спалі. Кацярына і Анастасія наведвалі аднаго з двух хлопцаў, у залежнасці ад графіка дзяжурстваў, дзе адзін капаў, а другі выносіў зямлю на паверхню.