• Газеты, часопісы і г.д.
  • Marginalis  Кірыл Стаселька

    Marginalis

    Кірыл Стаселька

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 198с.
    Мінск 2018
    43.24 МБ
    Незадоўга да сваёй першай экспедыцыі прыяцель Джэйка пазнаёміў яго з настолькі ж дзіўным, наколькі і геніяльным маладым хлопцам, якога звалі Кім Пік. Малады геній меў фенаменальную памяць. Ен ведаў на памяць практычна ўсе прачытаныя кнігі, усе пачутыя музычныя творы, усе ўбачаныя карціны. Ужо да шаснаццаці месяцаў ён навучыўся чытаць, але хадзіць навучыўся толькі да чатырох гадоў. На прачытанне аднаго кніжнага развароту яму патрабавалася не больш за пятнаццаць секунд. Ен выдатна арыентаваўся ў сусветнай гісторыі, кінематографе, літаратуры, класічнай музыцы ды многім іншым. Дзякуючы Кіму Джэйк здолеў перакласці некалькі ўрыўкаў кнігі.
    Знаёмства з Кімам навяло Джэйка на ідэю пошуку не толькі носьбітаў знікаючых моў, але і рознага кшталту вундэркіндаў, геніяў і паліглотаў, што валодаюць мноствам моў і здольных значна палегчыць і паскорыць працу Джэйка па прачытанні кнігі. Некалькіх з такіх людзей яму ўдалося адшукаць праз сваіх універсітэцкіх знаёмых і выкладчакаў. Дзякуючы ім ужо да часу першай экспедыцыі Джэйк меў пераклады болып як сотні ўрыўкаў, якія запісваў у асобную кнігу.
    Першую экспедыцыю Джэйка нават складана назваць такой, гэта была хутчэй паездка. Для перакладу ўрыўка на эякскай мове, што размяшчаўся ў канцы кнігі, ён адправіўся ў горад Кардова, дзе жыў адзін з апошніх носьбітаў
    дадзенай мовы. Гэтая мова належала племені эякаў, якое пражывала на паўднёвым усходзе Аляскі. Знікненне мовы было шмат у чым звязана з выцясненнем яе іншымі, перш за ўсё ангельскай, а таксама тлінгіцкай ды алюцікскай мовамі. Наяўнасць падобнага ўрыўка сведчыла на карысць таго, што кніга, хутчэй за ўсё, не магла быць напісаная раней за 1732 год, бо менавіта ў гэтым годзе была адкрыта Аляска. Ва ўсякім выпадку, была малая верагоднасць, што яе маглі скончыць раней.
    Паездка заняла ў Джэйка значна больш часу, чым ён меркаваў. Як высветлілася толькі па прыездзе ў Кардову, Мэры Сміт Джонс — адна з апошніх носьбітаў эякскай — пераехала ў горад Анкорыдж. He жадаючы вяртацца ні з чым, Джэйк, ні хвіліны не раздумваючы, выправіўся далей. Адшукаць жанчыну, якая нядаўна пераехала, у немаленькім горадзе было няпроста, але маладому навукоўцу пашанцавала, і яны сустрэліся ўжо праз некалькі дзён яго знаходжання ў Анкорыджы.
    Мэры выявілася цудоўным і цікавым чалавекам. Акрамя таго, што яна была адным з апошніх носьбітаў роднай мовы, яна таксама з’яўлялася ганаровым правадыром племя эяк і апошнім чыстакроўным іх прадстаўніком. Мэры нарадзілася ў 1918 годзе, была замужам за рыбаком Уільямам Смітам, ад якога нарадзіла дзевяцярых дзяцей. Дзіўна, але ніхто з іх не мог пахваліцца валоданнем роднай мовай маці. Пераклад урыўка не заняў у жанчыны
    шмат часу, і Джэйк яшчэ доўга распытваў пра яе жыццё, роднае племя і дзяцей. На працягу ўсёй размовы яна дыміла цыгарэтай і нават шчыра прызналася, што да нараджэння дзяцей пакутавала ад алкагалізму. Нешта дзіўнае было ў яе вобразе ды абліччы.
    Паездка атрымалася хоць і кароткай, але, тым не менш, зрабіла на Джэйка незабыўнае ўражанне. Яго засмуціў лёс племя эяк і іх мовы. Падобны лёс не быў унікальным, але цяпер Джэйк сутыкнуўся з гэтым ужывую, а не праз даведнікі і кнігі па гісторыі. Ен ніяк не мог зразумець, чаму Мэры не прыклала ўсе намаганні, каб захаваць часцінку свайго племені ва ўласных дзецях, і працягвае спакойна назіраць смерць родных каранёў. Так, мову можна было захаваць, і гэтаму немалую частку часу прысвяціў лінгвіст Майкл Краус, але гэта было зусім іншае. Яна спрабавала неяк гэта растлумачыць, але, верагодна, нават сама да канца не разумела адказ на пытанне Джэйка. Усю дарогу назад думкі Джэйка займала не кніга і яе пераклад, а Мэры і лёс яе племені.
    Па прыкладных разліках, калі праца будзе працягвацца ў тым жа тэмпе, Джэйк планаваў завяршыць пераклад кнігі праз трыццаць пяць гадоў. Гэта быў велізарны тэрмін. Ен не быў дурнем, і натуральна, што яго ўвесь час апаноўвалі сумневы: што, калі гэтая кніга выявіцца пустышкай або падробкай; што, калі ён не здолее перакласці яе да канца; што, калі ўвесь ягоны аптымізм знікне і ён падзе духам;
    што, калі кнігу ці яе пераклад выкрадуць? Яго раздзірала мноства сумневаў. Яго магла чакаць выдатная акадэмічная кар’ера, якую ён адсунуў на другі план, але Джэйк вырашыў прысвяціць сваё жыццё разгадцы менавіта гэтай таямніцы. У рэшце рэшт яго болып за ўсё палохала магчымасць расчаравання. Пераклад кнігі заняў бы практычна ўсё жыццё. 3 гэтай задачай даследчыцкая група магла б справіцца значна хутчэй. Але Джэйку не хацелася дзяліцца сваёй таямніцай, ён нават не ўяўляў, чым яна ёсць насамрэч. Горыч паразы або лаўры перамогі ён жадаў пакінуць толькі сабе. Будзь у гэтай кнізе нешта сапраўды каштоўнае, ён бы атрымаў усё: і прызнанне ў акадэмічнай сферы, і вядомасць, і грошы, а магчыма, і нейкія таемныя веды. У адваротным выпадку ён страціў бы ўсё і выставіў сябе дурнем. Гэтая загадка не трывала паўмер, патрабавала ісці ва-банк, і Джэйк зрабіў гэта.
    У любым выпадку, суцяшаў сябе Джэйк, гэта фантастычны вопыт, тым болып для хлопца з простай беднай сям’і. Нават калі кніга ўсяго толькі падробка, ён наведае мноства далёкіх краін, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, адчуе і абдумае такое, што не даступна звычайнаму сярэднестатыстычнаму амерыканцу. Ён здолее напісаць кнігу ці нават некалькі: пра знікаючыя народы і іх мовы, пра свае вандроўкі і сустрэчы.
    Адразу ж пасля паездкі на Аляску ён выправіўся ў Турцыю, дзе яму трэба было сус-
    трэцца з Цевфікам Эсенчам — адным з апошніх носьбітаў убыхскай мовы. Цевфік нарадзіўся ў 1904 годзе ў вёсцы Хаджы-Асман. Роднай мове ён перш за ўсё навучыўся ад свайго дзядулі Ібрагіма, што выхоўваў хлопчыка пасля смерці бацькоў. Першыя ўбыхі жылі на каўказскім узбярэжжы Чорнага мора паміж рэкамі Шаху і Хаста. Але пасля паразы ў Каўказскай вайне ўбыхі былі вымушаныя пакінуць радзіму і перасяліліся на тэрыторыі Асманскай імперыі. Некаторыя неўзабаве забылі сваю культуру і асіміляваліся на новай радзіме. Іншыя ж працягвалі захоўваць свае карані. Сярод іх быў і Ібрагім з роду Зеіфэ. Дзядуля распавядаў унуку ўбыхскія казкі, міфы, прыказкі ды песні. Але болып за ўсё Цевфіка ўразілі гісторыі пра перасяленне ўбыхаў, якое дзядуля памятаў ва ўсіх падрабязнасцях. Цевфік паважаў і слухаўся свайго дзядулю, як гэта было прынята ў яго народа, таму, калі прыйшоў час абіраць будучую дарогу, ён пакінуў мары пра працу адвакатам ды, згадзіўшыся з пажаданнямі Ібрагіма, застаўся ў Хаджы-Асмане, дзе ў далейшым, пасля звычайнай сялянскай працы, стаў сельскім старастам, а яшчэ пазней і кіраўніком адміністрацыі роднага сяла.
    Джэйк быў не першым, хто цікавіўся ўбыхскай мовай, да Цевфіка і раней звярталіся па дапамогу рознага кшталту навукоўцы. Таму працаваць з ім было на дзіва проста і прыемна. Замінала хіба тое, што Цевфік быў чала-
    векам занятым, і час ад часу працу па перакладзе даводзілася перарываць, каб той меў магчымасць уладзіць штодзённыя праблемы па гаспадарцы.
    У Цевфіка, як і ў Мэры, Джэйк цікавіўся лёсам роднай мовы. Было заўважна, што яму гэтае пытанне задаюць не ўпершыню, і Цевфік меў магчымасць яго абдумаць не аднойчы.
    — Ведаеш, Джэйк... Наш народ заўсёды быў не вельмі вялікім і на працягу ўсёй гісторыі нам даводзілася са зброяй у руках адстойваць сваю зямлю, рэлігію, культуру і ў тым ліку мову. Але вось дзіўная рэч: як толькі ўбыхі былі пераселеныя сюды са сваёй радзімы і неабходнасць адстойваць свой народ перастала быць настолькі вострай, мы пачалі губляць самі сябе. Мне здаецца, пастаянная барацьба толькі гуртавала ўбыхаў, што і дазваляла захоўваць культуру. Але ў Асманскай імперыі, страціўшы радзіму, убыхі пачалі раз’язджацца па Турцыі, а разам з гэтым знікла і ядро, знік, асіміляваўся і сам народ убыхаў.
    Так, сярод нас вяліся дыскусіі, што трэба размаўляць на роднай мове, захоўваць родныя традыцыі. Але праўнукі тых першых убыхаў, што згубілі сваю зямлю, ужо здабылі ў Турцыі новую радзіму. Для іх убыхская мова была ўсяго толькі гістарычным артэфактам, мовай продкаў, якую варта захаваць, але толькі як музейны экспанат. А хто будзе гэтым займацца? Ды і як з мовы наогул можна зрабіць экспанат? Яна або ёсць, або яе няма!
    Раней, калі я думаў над гэтым пытаннем, мне было сумна, я злаваўся. Але з часам я зразумеў: нішто не вечна. Гэта натуральны ход гісторыі. Мовы, культуры, дзяржавы, падзеі і памяць пра іх з часам знікаюць, як і самі людзі. Знікалі і болып моцныя за ўбыхаў народы. Знікалі цывілізацыі, якія, здавалася, будуць існаваць вечна і паглынуць усе астатнія культуры. Але і яны паміралі. Усё памірае. Але праіснуеш ты сто гадоў ці тысячу — у канчатковым выніку не мае значэння. Гэта ўсяго толькі пясчынка ў параўнанні з тым, колькі існуе наш свет. А жыццё чалавека, чалавечая гісторыя — толькі малая частка таго, што існуе вакол. I калі-небудзь гэта ўсё знікне. Перад тварам сусвету, перад тварам вечнасці і бясконцасці мы — нішто.
    Словы Цевфіка глыбока ўразілі Джэйка. Ен яшчэ часта ўспамінаў іх, пракручваў у галаве, час ад часу абдумваючы не толькі лёсы моў і культур, але і сваё ўласнае жыццё ды чалавечую гісторыю.
    Пасля працы з Цевфікам Джэйк наведаў яшчэ некалькі гарадоў, але не па працы, а хутчэй у адукацыйных мэтах. Падчас вяртання назад Джйка зноў ахапілі сумневы адносна поспеху задуманага ім прадпрыемства. Гэтым разам разважанні тычыліся таго, колькі часу можа заняць расшыфроўка ўрыўкаў, напісаных на невядомых мовах. Бо праца па расшыфроўцы невялікага тэксту, напісанага на натуральнай мове, значна складаней за
    працу, напрыклад, ваеннага дэшыфроўшчыка. Што, калі адзін з такіх урыўкаў будзе роўны Разэтскаму каменю, і што ўжо казаць тады пра сотні такіх урыўкаў.
    Мэры і Цевфік былі першымі перакладчыкамі Джэйка сярод апошніх носьбітаў роднай мовы. За наступныя некалькі гадоў ён наведаў яшчэ сотні месцаў і пазнаёміўся з дзясяткамі соцень людзей. За гэты перыяд яму ўдалося перакласці значную частку ўрыўкаў кнігі, напісаных на знікаючых мовах. Як правіла, яго паўсюль прымалі калі не з гарачым энтузіязмам, то, па меншай меры, вельмі цёпла. I кожны згаджаўся дапамагчы маладому даследчыку. Адзіным выключэннем стаў Эндру Ючыгант — апошні носьбіт мовы вапа.