Marginalis  Кірыл Стаселька

Marginalis

Кірыл Стаселька
Выдавец: Галіяфы
Памер: 198с.
Мінск 2018
43.24 МБ
ства. Сход трываў досыць доўга, але апынуўся зусім марным. Усе былі з дзіцячых дамоў, таму расказаць асабліва не было чаго, імёны не запаміналіся, а бліжэй да дваццатага чалавека ўсе канчаткова стаміліся і пачалі балбатаць з суседзямі. У выніку ніхто нікога не слухаў. Адзінае, хтосьці звярнуў увагу, што праз дзіўны збег абставінаў сярод ста чалавек не знайшлося цёзак.
Сход доўжыўся і пасля абеду. He без пустых спрэчак і абурэнняў, але ўсё ж бліжэй да вячэры ўдалося сфарміраваць савет па распрацоўцы правілаў паводзінаў у сацыялістычным пасяленні. На гэтым афіцыйная частка сходу была скончана. Павячэраўшы, зноў расчараваная і стомленая моладзь разышлася па сваіх хатках. Чарговы дзень праляцеў марна, пакінуўшы толькі горкі прысмак.
Гэтак жа маркотна і сумна праляцеў наступны тыдзень, які абяцаў прынесці статут правілаў паводзінаў у сацыялістычным селішчы, а разам з гэтым хоць нейкую дысцыпліну і стабільнасць. Яшчэ каля тыдня занялі абмеркаванні версіяў статута. Толькі праз месяц знаходжання ў сацыялістычным паселішчы з’явілася канчатковая версія статута паводзінаў, які ў некалькіх асобніках напісала прыгожым, амаль каліграфічным почыркам спецыяльна прызначаная для гэтага група хлопцаў і дзяўчат. Паступова жыццё ў паселішчы пачало ўваходзіць у нармальнае рэчышча. Хлопцы і дзяўчаты павесялелі, су-
седзі сталі здавацца даўно знаёмымі і блізкімі людзьмі, а бібліятэка, кінатэатр і спартзала знайшлі сваіх пастаянных наведвальнікаў.
Кожны дзень пачынаўся з усеагульнай ранішняй зарадкі. Групы дзяжурных змянялі адна адну. Два разы на тыдзень — па серадах і нядзелях — праходзілі вячэрнія кінасеансы. Па суботах арганізоўвалі танцы. Час ад часу ладзілі спаборніцтвы па футболе, плаванні, шахматах і шашках. У астатні ж час кожны мог заняцца тым, што было да душы: чытаць, маляваць, плаваць, наведваць спартзалу, шпацыраваць, дыскутаваць і гуляць з іншымі. Як гэта бывае нават у меншых супольнасцях, сто чалавек тут разбіліся на мноства невялікіх груп, у якіх пераважна і мелі зносіны ды сябравалі. He абыходзілася, вядома, без канфліктаў, варожасці асабістай і паміж групамі. Але ў цэлым атмасфера была спакойная і прыязная.
Магчыма, у хуткай будучыні маладым людзям і ўдалося б стварыць прататып камуністычнага грамадства ў асобна ўзятай супольнасці людзей, калі б не адна змрочная падзея, якая ў корані змяніла ўсё наступнае жыццё паселішча і яго статут. Сярод мноства груп адной з самых буйных была кампанія, больш падобная на мясцовую банду, якая складалася з сямі хлопцаў. Яны адмаўляліся браць удзел у дзяжурствах і ранішняй зарадцы, не падпарадкоўваліся статуту, сабатавалі любую ініцыятыву і з’яўляліся завадатарамі большасці канфліктаў. Ніхто не ведаў, як іх прыструніць,
ды і ніхто не адважваўся ўціхамірваць гэтых хуліганаў. Таму моладзь імкнулася не мець з імі спраў і ўсяляк спрабавала абыходзіць бокам парушальнікаў парадку. А яны, адчуваючы сваю беспакаранасць, здзяйснялі ўсё больш абуральныя выхадкі, робячыся яшчэ агрэсіўней і як бы выпрабоўваючы цярпенне і слабасць астатніх дзевяноста трох чалавек, якія складалі абсалютную большасць жыхароў паселішча. А ўзначальваў банду з высокіх моцных боўдзіл, як ні дзіўна, невысокі, хударлявы, хваравітага выгляду хлопец па імені Арсеній.
3 невытлумачальнай нагоды ў сацыялістычным паселішчы было толькі два чалавекі з аднаго інтэрната — Сяргей і Ганна, якіх звязвала ці то сваяцтва, ці то закаханасць. У адзін з суботніх вечароў, пасля танцаў, Арсеній, акружаны сваёй бандай, пачаў чапляцца да Ганны, робячы той недвухсэнсоўныя намёкі. Неўзабаве на крыкі безабароннай дзяўчыны збеглася ўсё паселішча. Хтосьці нават адважыўся, праўда, з натоўпу, выгукнуць:
— Чаго ты да яе лезеш? Пакінь яе ў спакоі!
— Калі вы забыліся, дзеткі, то я вам нагадаю інструктаж, — пачынаў выходзіць з сябе Арсеній. — У нас тут усё агульнае: і баракі, і рэчы, і бабы, або, як той мужык выказаўся, палавыя партнёры.
— Але мы ж не жывёлы, каб спаць з усімі запар. У любым выпадку, ты не можаш нікога прымушаць, усё павінна быць па ўзаем-
най згодзе, — пачуўся ў адказ дзявочы крык з натоўпу.
Такія аргументы не пераканалі Арсенія, але толькі яшчэ больш распалілі, і ён працягнуў з новай сілай цягнуць дзяўчыну да барака. 3 двухпавярховіка выскачыў Сяргей і, спрабуючы абараніць каханага чалавека, накінуўся з кулакамі на Арсенія. Малады чалавек быў, бадай, самым моцным з усіх, але нават ён не здолеў справіцца з шасцю не менш моцнымі хлопцамі. У першыя ж секунды яго павалілі на зямлю, пасля чаго ўсе шасцёра прыняліся люта збіваць ляжачага нагамі. Больш за дзевяноста чалавек у ступары назіралі за драмай, што адбывалася ў іх на вачах, але ніхто больш не адважыўся выступіць супраць мясцовай банды. Сяргея збівалі, пакуль увесь ягоны твар не заліўся крывёю. У рэшце рэшт добра стомленая шасцёрка далучылася да свайго верхаводы і, як звярыная зграя, пацягнула Ганну, што лямантавала і супраціўлялася з усёй моцы, у сваё логава.
Некалькі чалавек, што прыйшлі ў сябе ад нечаканасці, паднялі акрываўленае цела хлопца і занеслі ў ягоны пакой, спрабуючы аказаць хоць нейкую дапамогу. Пазней высветлілася, што ў таго зламаная рука, але з-за адсутнасці ў каго-небудзь медыцынскіх навыкаў яна яшчэ доўга невыносна балела ды ў далейшым няправільна зраслася.
Ганну зацягнулі ў барак, дзе пачалася звярыная гульня ў кошкі-мышкі. Дзяўчыну
штурхалі з боку ў бок, скублі за ногі, грудзі, жывот. Час ад часу адзін з сямі наносіў ёй лёгкі ўдар ці шляпок, шалёна, нібы жывёла, нешта выкрыкваючы. Затым, працягваючы ўсё так жа яе штурхаць і шчыпаць, з дзяўчыны прыняліся зрываць вопратку. Удосталь нагуляўшыся, Арсеній схапіў аголеную, знясіленую і напалоханую дзяўчыну ды кінуў на ложак. Ганна, якая дагэтуль крычала з усёй моцы ды клікала па дапамогу, ціха расплакалася і пачала бесперапынна шаптаць адну і тую ж фразу: “Калі ласка, не трэба, не трэба, малю”. Але кампанію гэта не спыніла, а толькі яшчэ болып распаліла. Арсеній, хутка спусціўшы штаны, кінуўся на дзяўчыну. Пранікнуўшы ў яе, ён правай рукой здушваў Ганне шыю, а левай як мага мацней сціскаў грудзі. Стогны змяшаліся з гістэрыкай. Астатнія шасцёра, хто седзячы, хто распранаючыся, працягвалі смяяцца і выгукваць няўцямныя драпежніцкія гукі.
Калі верхавод зграі ўжо насыціўся сваёю ахвярай, надышла чарга наступнага. Так кожны, адзін за адным, без перапынку мучыў дзяўчыну, рэалізоўваючы ўласныя сэксуальныя фантазіі ды выплёскваючы сваю жывёльнасць. Адзін авалодваў ёю спераду, другі ззаду, трэці ставіў яе на калені, наступны шлёпаў ды пакусваў. Цела беднай дзяўчыны, амаль нячулае, круцілі, вярцелі, як нейкую цацку. Як толькі апошні скончыў, у Арсенія зноў прачнулася жаданне, і ўсё пачалося па новай.
Калі ж вакханалія скончылася, дзяўчыну ўзялі пад рукі ды выкінулі за дзверы. Аголеная, скрываўленая, уся ў сіняках, Ганна, разумеючы, што нават цяпер чакаць дапамогі няма адкуль, паспрабавала з апошніх сіл дапаўзці хаця б да дзвярэй свайго пакоя.
Пасля гэтага выпадку Сяргей больш ніколі не меў зносінаў з Ганнай, баючыся да яе нават падысці, з-за злосці, сораму і крыўды на сябе за тое, што не здолеў зберагчы сваю каханую. А Ганна з той ночы змоўкла назаўсёды, седзячы ў сваім пакоі і толькі зрэдку выходзячы, каб суняць голад і смагу.
Каля трох гадзін доўжыліся зверствы. Увесь гэты час над паселішчам раздаваліся плач і стогны няшчаснай дзяўчыны ды звярыны рык яе катаў. 3 гэтым жа булёнам гукаў змяшаліся панічны страх і бяссілле астатніх дзевяноста двух хлапцоў і дзяўчат, якія па адным хаваліся ў сваіх пакоях, спрабуючы затыкаць саміх сябе ды ўласныя вушы чым толькі магчыма, каб хоць крыху заглушыць нясцерпны жах ад усяго, што адбывалася.
Арсеній разумеў, што гэтай выхадкай паставіў пад пагрозу сваю будучую незалежнасць і беспакаранасць. Патрабаваліся рашучыя дзеянні. Існавала верагоднасць, што самыя моцныя з паселішча змогуць аб’яднаць большасць і захаваць усталяваны парадак, пакараўшы самым жорсткім чынам яго банду. Або ў бліжэйшы час ён зломіць групу, або яна ў канчатковым выніку зломіць яго. Таму ён
вырашыў заўтра ж застаць усіх знянацку ды захапіць уладу ў паселішчы. Арсеній разумеў і тое, што шанцы на перамогу былі роўныя шанцам на паразу. Раздаўшы сваім падручным указанні з нагоды задуманага, уся банда разышлася, каб адпачыць перад вырашальнай бітвай, а яе правадыр яшчэ доўга абдумваў магчымыя варыянты, камбінацыі і нават шляхі адступлення.
Раніцай, счакаўшы, пакуль усе збяруцца, Арсеній са змоўшчыкамі з’явіўся ў сталовай апошнім. Шэсць чалавек сталі па перыметры памяшкання, а Арсеній залез на стол і адразу ж пачаў агучваць новыя правілы. Варта было каму-небудзь гучна абурыцца, як яго адразу ўціхамірваў адзін з тых, хто стаяў па перыметры. Было заяўлена, што жыццём у паселішчы, каб пазбегнуць хаоса ды з мэтай усталявання дысцыпліны і справядлівасці, з гэтага дня будзе кіраваць савет, дзякуючы якому і будзе ўсталяваны камуністычны лад. Савет, у сваю чаргу, складаўся з сямі чалавек, а ўзначальваў яго Арсеній. He паспеў той скончыць, як на самаабвешчаны савет паспрабавала напасці група з чатырнаццаці хлопцаў, якая сфармавалася ўсяго за чатыры гадзіны да гэтага з мэтай супрацьстаяць ашалелай бандзе.
Магчыма, колькасная перавага і вырашыла б зыход барацьбы, але нечакана для ўсіх члены новастворанага савета ўзброіліся падрыхтаванымі загадзя на гэты выпадак жалезнымі дубінкамі, якія раней служылі ножкамі
ложкаў. Перш, каб спыніць нападнікаў, яны білі па галаве, а затым працягвалі моцнымі шматразовымі ўдарамі ламаць канцавіны. Некаторым драбілі пальцы на руках. Затым для засцярогі тая ці іншая канцавіна была зламаная яшчэ сямі хлопцам, якія нават не збіраліся нападаць і толькі назіралі за тым, што адбываецца. Падобная стратэгія была прыдумана Арсеніем з мэтай супрацьстаяць і ліквідаваць будучую пагрозу з боку колькасна і фізічна пераважаючых дзецюкоў. У завяршэнне Арсеній зноў залез на стол і абвясціў, што новыя правілы будуць сёння ж вечарам вывешаныя ў сталоўцы.
Як і было абяцана, бліжэй да вячэры на сцяне сталовай вісеў ватман з новым статутам, напісаны друкаванымі нязграбнымі літарамі. Усе жыхары паселішча падзяляліся на тры групы: Савет, кіруючых і рабочых. Як зразумела з саміх назваў, найніжэйшае месца ў новай іерархіі займалі працоўныя, вышэйшую -— Савет. Яму належала ўся паўната ўлады, у тым ліку заканадаўчая і судовая. Дзяжурствы былі адмененыя, цяпер штодня ўсю працу выконвала група рабочых. Кіраўнікі ажыццяўлялі адміністрацыйна-арганізацыйныя і кантрольныя функцыі. Яны былі вызваленыя ад працы і кіравалі працоўнымі ад імя Савета. Рабочыя не мелі права карыстацца бібліятэкай і спартзалай.