Marginalis
Кірыл Стаселька
Выдавец: Галіяфы
Памер: 198с.
Мінск 2018
дарэчы. На наступны ж дзень Сімонэ прыступіў да працы на новым месцы.
У Іспаніі ён планаваў затрымацца не больш чым на пару месяцаў, але прайшоў амаль год. За гэты час Сімонэ прачытаў усе кнігі не толькі Каралеўскай бібліятэкі, але і ўсіх даступных прыватных збораў Іспаніі. Яго фінансавае становішча таксама кардынальна змянілася. Цяпер ён валодаў буйнымі грашовымі сродкамі, якіх, мабыць, хапіла б на некалькі гадоў падарожжаў па рэалізацыі місіі ордэна. Нягледзячы на гэта, Сімонэ не спяшаўся адпраўляцца ў плаванне на іншы кантынент, знаходзячы ўсё новыя нагоды затрымацца. Так доўжылася некалькі гадоў, пакуль не мінула больш за палову адведзенага на місію тэрміну. Тады Сімонэ вырашыў прабыць у Мадрыдзе яшчэ некалькі месяцаў і ўсё ж выправіцца ў плаванне. Пакідаючы Фларэнцыю, члены ордэна разумелі, што час, адведзены на місію, дастаткова ўмоўны і можа расцягвацца на некалькі гадоў. Таму, спазніся Сімонэ на два-тры гады пасля прызначанага тэрміну, нічога б істотна не змянілася. Магчыма, ён будзе нават не самым апошнім.
Прайшло паўгода, тры гады, дзесяць гадоў, але Сімонэ, як і раней, працягваў працаваць у Каралеўскай бібліятэцы. Калі ён упершыню з’явіўся ў гэтым горадзе, то нават уявіць не мог, што сталіцу Іспаніі будзе так складана пакінуць. У самім Мадрыдзе не было нічога асаблівага. Яго хутчэй прываблівала новае
становішча, якім ён не мог пахваліцца ў родным горадзе. Дома яму — выхадцу з беднай сям’і — даводзілася ўвесь час эканоміць, нават пасля таго, як Антоніа ўладкаваў яго працаваць у бібліятэку. На яго глядзелі не столькі з павагай, колькі са здзіўленнем, з якім глядзяць на дзіўнага заморскага звярка. Дома ў яго не было ні становішча ў грамадстве, ні грошай, ні славы, ні павагі. Тут жа Сімонэ меў магчымасць ні ў чым сабе не адмаўляць, есці і піць, колькі і што пажадае, жыць у раскошных апартаментах. У Мадрыдзе ў яго з’явілася мноства прыяцеляў і знаёмых, якія адносіліся да яго са шчырай цікавасцю і павагай.
Але прызнацца сабе ў сапраўднай прычыне затрымкі ён не адважваўся, перабіраючы апраўданні адно за адным. Сімонэ спрабаваў пераканаць сябе, што задума з ордэнам, як лічыў некалі Антоніа, пустая і дурная, што ні адзін з місіянераў, хутчэй за ўсё, так і не вернецца. Часам яго асільвалі сумневы і пачуццё віны: а што, калі яны ўсё ж вярнуліся, што, калі ён быў адзіным, хто падвёў ордэн? У любым выпадку, незалежна ад зыходу, яму не варта было здраджваць сябрам і старому настаўніку, ён мусіў вярнуцца ў прызначаны тэрмін. Чым хутчэй бег час, тым мацней яго асільвалі пакуты. Душэўныя пакуты сталіся настолькі моцнымі, што Сімонэ схіліўся да рашэння вярнуцца дадому, да сваіх бацькоў, якіх пакінуў у няведанні, сяброў і настаўніка, якія так і не дачакаліся яго.
Мінула шаснаццаць гадоў, як малады Сімонэ пакінуў радзіму. Ён адчуваў сябе тут ужо чужым. Шмат што змянілася. Вялікіх намаганняў каштавала рашэнне вярнуцца, але яшчэ болыпых высілкаў патрабавала сустрэча з бацькамі, Антоніа і іншымі членамі ордэна. Па прыездзе ён арандаваў сціплыя, але годныя апартаменты. Хваляванне суправаджала яго бесперапынна, што б ён ні рабіў, куды б ні ішоў. Таму, не зацягваючы надоўга, на заўтрашні дзень Сімонэ выправіўся, каб паўстаць перад сваімі блізкімі. Магчыма, ён і не адважыўся, калі б ведаў, што яго чакае.
Перш, на яго абрынулася вестка пра смерць бацькоў. Бацька спачыў праз тры гады пасля таго, як Сімонэ, нічога не паведаміўшы і не развітаўшыся з бацькамі, пакінуў Фларэнцыю. Маці да апошняга спадзявалася на вяртанне сына, але, так і не дачакаўшыся яго, памерла пяць гадоў таму назад. Затым высветлілася, што яго настаўнік Антоніа памёр усяго праз год пасля таго, як маладыя члены ордэна выправіліся ў падарожжа ў розныя канцы свету. Сімонэ спрабаваў выведаць хоць што-небудзь аб вяртанні Рафаэля, Бенісіа, Умберта і Сільвіа, але ніхто з тых, каго ён распытваў, так нічога і не здолелў прыгадаць.
Засмучаны і паглыблены ва ўласныя думкі, ён доўга блукаў па горадзе непадалёк ад месца, дзе раней жыў Мальябекі. Сыходзячы ўсё далей ад дома настаўніка, Сімонэ натрапіў на дрэва, пад якім плакаў шмат гадоў таму, па-
кідаючы радзіму, развітваючыся з усім, што было яму гэтак дорага. Перад вачыма пранесліся карціны ранейшага жыцця: знаёмства з Антоніа, праца ў бібліятэцы, апошні вечар з сябрамі. Успаміналася толькі лепшае, самыя цёплыя моманты. Ён зноў, як у тую раніцу, прысеў пад дрэвам. Саракагадовы мужчына плакаў наўзрыд, як маленькі хлопчык. За ўсё жыццё ён плакаў тры-чатыры разы. Сімонэ было горка і сорамна. Сорамна за здраду бацькам, за тое, што пакінуў іх ды збег, за тое, што так і не сказаў, як любіць іх, за тое, што ў апошні момант жыцця яны засталіся зусім адны. Сорамна за здраду не толькі сябрам, але і Антоніа. Ён ведаў, што ўжо ніколі не здолее загладзіць віну, таму адмовіўся ад задумы шукаць астатніх членаў неіснуючага ордэна. Яму было страшна ўявіць, што аднойчы лёс зноў звядзе яго з кім-небудзь з чатырох і яму давядзецца паглядзець сваёй здрадзе і ганьбе наўпрост у вочы.
Увесь астатні дзень ён правёў у апартаментах, нерухома седзячы за сталом. Сімонэ, не адводзячы вачэй, глядзеў у акно. На вуліцы і ў пакоі станавілася цямней, але ён нават не запаліў камін, працягваючы глядзець у цемру. У поўным змроку ён прасядзеў да самай раніцы, пакуль першыя промні ранішняга сонца зноўку не асвятлілі пакой. Усё вакол знікла, усё адышло для яго ў нябыт, у той час як унутры адбываліся найглыбейшыя змены, пасля якіх ранейшаму Сімонэ ме-
лася памерці і адрадзіцца зноў, нібы Феніксу. 3 ім былым загінулі ранейшая цікавасць да жыцця, амбіцыі, азарт. Усю ягоную сутнасць паглынула суцэльная беспрасветная меланхолія.
Сімонэ больш нічога не трымала ў гэтым горадзе, і ён прыняў рашэнне вярнуцца ў Іспанію. Перад ад’ездам яму хацелася ў апошні раз убачыць бібліятэку, бадай кожную кнігу якой ён ведаў на памяць. Усе кнігі сваёй багатай бібліятэкі — амаль пяцьдзясят тысяч кніг і рукапісаў — Антоніа пакінуў гораду. Цяпер яны захоўваліся ў фларэнтыйскай Лаўрэнцыяне. Як і дваццаць сем гадоў таму, дрыготкія рукі перабіралі старонкі. Сімонэ прынюхваўся да паху кніг, адчуваючы сябе трынаццацігадовым хлопчыкам. Унутры станавілася цёпла і лёгка.
На адной з паліц яго ўвагу прыцягнуў вялікі рукапіс у чорным пераплёце, якога раней не было ў доме Антоніа. Магчыма, ён набыў яго незадоўга перад смерцю. Тэкст быў напісаны лацінскімі літарамі, але не на латыні. Штосьці ў ім здавалася незвычайным, але Сімонэ ніяк не мог зразумець, што менавіта. Ен хутка гартаў кнігу, спрабуючы зразумець хаця б слова. У некаторых месцах трапляліся ўрыўкі, напісаныя не толькі лацінскім пісьмом, але і нейкімі невядомымі яму значкамі. Толькі цяпер у яго з’явілася здагадка, што ўрыўкі або закадаваныя, або пісаліся з выкарыстаннем некалькіх моў. Няўжо Ан-
тоніа ўсё ж такі здолеў распрацаваць новую пісьменнасць? Але што гэта ў такім выпадку? Калі апісанне сістэмы пісьма, то чаму яно такое аб’ёмнае? Калі ў яго руках была тая самая кніга, дзеля якой створаны ордэн, то чаму яго таварышы вярнуліся так рана і чаму яна апынулася тут? Сімонэ задаваўся дзясяткамі пытанняў, забыўшыся на некаторы час аб нядаўняй меланхоліі. Рукі мужчыны адолела дрыготка, быццам яны валодалі найвялікшай таямніцай на зямлі.
Наступную ноч Сімонэ зноў не спаў, няспынна думаючы пра сваю знаходку. На наступны дзень ён цвёрда намерыўся займець дзівосны тэкст. У бібліятэцы, як і ўсюды, не абыходзілася без людзей, нячыстых на руку. Таму Сімонэ было нескладана, падкупіўшы аднаго з наглядчыкаў, вынесці схаваны пад вопраткай рукапіс. У той жа дзень ён пакінуў Фларэнцыю назаўсёды і адправіўся ў Іспанію, на сваю новую радзіму. Кнігу, як гэта нярэдка робяць з каштоўнасцямі, Сімонэ схаваў як мага глыбей сярод рэчаў. Зноў прыняцца за яе вывучэнне ён рызыкнуў толькі па прыездзе.
Сімонэ закінуў працу ў бібліятэцы, марнуючы ўвесь час на спробы разгадаць рукапіс. Праходзілі дні і месяцы, а ён, з усёй сваёй эрудыцыяй і начытанасцю, так і не здолеў прасунуцца. Меланхолія, некалі заглушаная знаходкай, цяпер ізноў адраджалася, усё MapHeft паглынаючы Сімонэ. Толькі віно было здольнае трохі яго разварушыць, надаць смак
новаму жыццю. Неўзабаве ён ужо піў на працягу амаль усяго дня. Перш цнатлівы і аскетычны, бібліятэкар прыняўся, апоены віном, шукаць суцяшэнне ў картах і жанчынах.
Ён прачынаўся ўжо не на світанні, а бліжэй да поўдня, праводзячы яшчэ некаторы час у ложку, зрэдку прыпадымаючыся, каб запіць брыдкі прысмак выпітага напярэдадні. Затым Сімонэ падымаўся, спусташаў бутэльку віна і адпраўляўся гуляць або наведваў адну са сваіх любімых блудніц. Часам і іх яму станавілася мала. У такія перыяды ён бадзяўся па самых бедных раёнах у пошуках бацькоў, гатовых за вялікую плату аддаць чужынцу сваю дачку на апаганьванне. Тыя, у сваю чаргу, знаходзячыся на мяжы існавання, нярэдка згаджаліся, хапаючыся за апошнюю магчымасць выжыць, і прыводзілі ўласных дачок у апартаменты Сімонэ, дзе той сілай авалодваў як дзяўчатамі, так і дзяўчынкамі. Самай малодшай з яго ахвяр было каля васьмі гадоў, а самай старэйшай пятнаццаць.
У няспынных гулянках грошы, некалі заробленыя цяжкай працай у Каралеўскай бібліятэцы, раставалі, нібы снег у летні сонечны дзень. Калі сродкі ўсё ж скончыліся, а ўсе каштоўныя рэчы былі распрададзеныя, Сімонэ навучыўся жыць пазыкамі. 3 некалі элегантнага і станістага маладога чалавека ён паціху ператварыўся ў нахабнага агіднага п’яніцу. Яго адзенне было пакрытае ліпкім брудам, ад строгай акуратнай прычоскі не
засталося і следу, а смурод быў адзіным, што паўсюль суправаджала Сімонэ. Нават прыяцелі, якіх ён цяпер толькі зрэдку сустракаў дзе-небудзь на вуліцы, не пазнавалі яго.
Аднойчы позна ўначы Сімонэ быў заспеты каля дома адным з бацькоў яго чарговай маленькай ахвяры, з якім ён так і не здолеў разлічыцца. He знайшоўшы чым пажывіцца, раз’юшаны мужчына перарэзаў Сімонэ горла. Так нерамантычна і бясслаўна перапынілася жыццё некалі жыццярадаснага і амбітнага хлопчыка, які шмат гадоў таму пагрукаў у дзверы вялікага бібліятэкара ды які апаганіў уласнаручна сваё жыццё. Астатнюю маёмасць, якая засталася, арэндадаўца апартаментаў Сімонэ ўсё ж здолеў прадаць у кошт доўгу. Была прададзеная і загадкавая кніга з бібліятэкі Антоніа, якой было наканавана ў бліжэйшы час змяніць яшчэ мноства ўладальнікаў.