Marginalis
Кірыл Стаселька
Выдавец: Галіяфы
Памер: 198с.
Мінск 2018
мяшчаліся па селішчы, хто па адным, а хто невялікімі групамі па два-тры чалавекі. Ноччу гэтага было не відаць, але пры святле дня ў вочы адразу ж кідалася велізарная змрачнаватая сцяна з калючым дротам, якая па перыметры атачала сацыялістычнае паселішча. На тэрыторыі знаходзілася каля дзесяці баракаў, у кожным з якіх было па дзесяць асобных пакояў з агульнымі прыбіральняй і ваннай. У кожным пакоі меўся прасторны ложак, столік з крэслам і шафа. Акрамя дзесяці баракаў, на тэрыторыі размяшчаўся цагляны двухпавярховы будынак, а таксама невялікі парк з помнікамі Марксу, Энгельсу, Леніну і Сталіну.
На першым паверсе двухпавярховіка знаходзілася сталовая з кухняй, спартыўная зала з басейнам і зала для танцаў з музычным абсталяваннем, на другім — кінатэатр ды велізарная бібліятэка. Акрамя гэтага, у будынку было яшчэ некалькі невялікіх памяшканняў: распранальня, склады з запасамі адзення, ежы, канцтавараў і медыкаментаў, прыбіральні, падсобныя памяшканні ды дзесяць пустых пакояў.
Бліжэй да васьмі раніцы, калі ўсе ладна згаладалі, моладзь пачала сцягвацца да сталовай. У памяшканні нарастаў гул узбуджаных маладых галасоў, хлопцы і дзяўчаты актыўна дзяліліся ўражаннямі, знаёміліся, жартавалі, адны — седзячы на крэслах ці сталах, іншыя — стоячы. Калі гул усёй сотні галасоў крыху сціх, пачаў прабівацца пісклявы крык
шчуплай невысокай дзяўчынкі, якая, стоячы на крэсле, спрабавала ўсіх угаманіць і дабіцца цішыні.
— Сябры, цішэй, калі ласка! Паслухайце! Цішэй-цішэй!
Яе падтрымалі некалькі чалавек, што стаялі побач.
— Так, таварышы, супакойцеся, паслухайце! Ну хопіць жа ўжо шумець!
Маленькая група энтузіястаў доўга змагалася з ашалелым натоўпам. У рэшце рэшт моладзь пачала сціхаць, але давялося яшчэ абыходзіць групкі, што стаялі асобна, каб папрасіць іх асабіста. Хтосьці адразу ж змаўкаў з разумным, асэнсаваным выглядам, аднак сустракаліся і тыя, хто знарок гучна абураўся “новым камандзірам”.
— Сябры, — працягнула пісклявым голасам пацешная дзяўчына, — нам трэба падзяліць паміж сабой абавязкі. Перш за ўсё, вызначыць, хто будзе займацца прыгатаваннем ежы, інакш мы тут памром з голаду. Прапаную ўсё рабіць па чарзе, усталяваць графік дзяжурстваў.
He паспела яна скончыць фразу, як зноў падняўся гул. Адзін спрабаваў перакрычаць другога. Натоўп падзяліўся на тры часткі. Першыя абураліся, спрачаліся або прапаноўвалі іншыя ідэі. Другія спрабавалі суцішыць першых, каб усе выказваліся па чарзе, а не адначасова. А трэція моўчкі, з лёгкай пагардай назіралі за першымі і другімі. Праблема была
нават не ў тым, каб вызначыць саму чарговасць дзяжурстваў, а ў тым, каб дамовіцца, якая група будзе гатаваць першай.
Крыкі працягваліся яшчэ каля гадзіны. Многія сталі разыходзіцца, каб перачакаць, пакуль хто-небудзь пра штосьці здолее дамовіцца. Той, хто быў хітрэйшы, адразу ж накіраваўся на склад з правіянтам, каб самастойна спатоліць голад. Калі хітрасць раскрылася, рэштка галоднага натоўпу таксама кінулася на склад у надзеі сцягнуць хаця б запасы хлеба, тушонкі і гародніны. Падобны гармідар немінуча выклікаў крыкі, лаянку ды ў канчатковым выніку цісканіну і бойкі.
Сяброўскія зносіны яшчэ не паспелі ўсталявацца, як некаторыя ўжо нажылі сабе асабістых ворагаў. Рэшта дня прайшла ў атмасферы сораму і злосці кожнага на ўсіх астатніх за тое, што адбылося, і за няздольнасць дамовіцца. Але ў большай ступені пра сябе казалі голад і сінякі. Адны бавілі час у адзіноце абстаноўкі свайго пакоя, іншыя маленькімі групкамі ліхасловілі, вінавацілі сваіх таварышаў па няшчасці і ўрэшце спрабавалі сваімі сіламі знайсці рашэнне сітуацыі, якая склалася.
Бліжэй да трох гадзін справа пачала прасоўвацца, калі адна з груп узяла ініцыятыву ў свае рукі. Дзесяць жыхароў аднаго з баракаў, папярэдне ўсё абмеркаваўшы і склаўшы прыкладны план дзеянняў, накіраваліся да групы з суседняй хаты з мэтай падзяліцца ўласнымі ідэямі і заручыцца падтрымкай суседзяў. Па-
ступова ініцыятыўная група пачала абрастаць новымі членамі. У канчатковым выніку яна ўключыла ў сябе дваццаць восем чалавек.
Дваццаць восем хлопцаў і дзяўчат яшчэ некаторы час абмяркоўвалі дэталі, пасля чаго адправіліся склікаць жыхароў баракаў на агульны сход у сталовай, каб прадставіць распрацаваныя імі графікі дзяжурстваў. Каб пазбегнуць паўтарэння сітуацыі, калі ўсе пачалі крычаць і спрачацца, прадстаўнікі ініцыятыўнай групы перад запрашэннем на сход знаёмілі моладзь са сваімі ідэямі паасобку, спрабуючы заручыцца асабістай падтрымкай кожнага. Былі, вядома, як заўсёды, і нязгодныя, але ў цэлым большасць ухваліла разумнасць прапанаванага.
Каля дзесяці вечара пачаўся агульны сход у сталовай. Гэтым разам слова ўзяў дужы хлопец, якога атачалі дваццаць сем чалавек. Было прапанавана дзяжурыць у сталовай па дзесяць чалавек, займацца прыборкай агульнай тэрыторыі па пяць чалавек. Гэта значыць, што кожны жыхар селішча павінен быў прымаць удзел у прыгатаванні ежы кожны дзясяты дзень і кожны дваццаты дзень прымаць удзел у прыборцы тэрыторыі. Акрамя таго, планавалася разбіцца на невялікія групы, якія будуць стала адказваць за той ці іншы кавалак работы: адны будуць адказваць за працу кінатэатра, іншыя — за працу бібліятэкі, трэція — за працу спартзалы, чацвёртыя — за паркавую зону і гэтак далей. Першымі дзя-
журнымі выступілі пятнаццаць чалавек з ініцыятыўнай групы.
Пасля тлумачэння сістэмы дзяжурстваў было прапанавана на працягу тыдня распрацаваць болып падрабязныя правілы адносна ўсіх сфер жыццядзейнасці ў сацыялістычным паселішчы. 3 гэтай мэтай паводле жэрабя мусіў быць сфарміраваны спецыяльны савет, у які ўсе жадаючыя маглі накіроўваць свае прапановы. А ўвесь заўтрашні дзень планавалася адвесці знаёмству на чарговым агульным сходзе.
Агучыўшы ўсе прапановы, ініцыятыўная група абвясціла агульнае галасаванне, у падтрымку паднялі рукі толькі пяцьдзясят тры чалавекі, але і гэтага было дастаткова. Стомленыя хлопцы і дзяўчаты зноў разбрыліся па сваіх хатках да надыходу васьмі раніцы заўтрашняга дня, калі іх будзе чакаць сняданак, які ўжо загадзя так хвалілі энтузіясты ініцыятыўнай групы.
На наступны дзень дзяжурным на кухні давялося падняцца а палове на пятую раніцы, бо ім яшчэ шмат у чым трэба было разабрацца: дзе якія прадукты знаходзяцца і якія стравы з іх магчыма прыдумаць, як дастаўляць сто талерак з прыгатаваным на кухні ў сталовую, хто возьме на сябе каардынацыю дзеянняў групы і многае іншае. У такі кароткі тэрмін толькі цудам удалося пазбегнуць новых дыскусій і спрэчак. Невысокая дзяўчына з пісклявым голасам, якая напярэдадні спрабавала заклікаць дзевя-
У зносінах з новымі людзьмі я нярэдка падаюся бестактоўным. Пры першай сустрэчы ад мяне можна пачуць мноства пытанняў, часам дастаткова інтымных. Пытанняў, датычных працы, заробку, сяброў, сям’і, занятасці бацькоў, ды некаторыя іншыя, у залежнасці ад сітуацыі. Вядома, у жывой размове яны выглядаюць не так груба і маюць больш завуаляваны характар. У любым выпадку, падобная дапытлівасць не з’яўляецца вынікам маёй бескультурнасці або дрэннага выхавання. Справа ў тым, што мяне заўсёды цікавілі гісторыі, біяграфіі людзей, што мяне атачалі.
Я люблю, як, напэўна, і многія, добрыя, цікавыя гісторыі, будзь яны рэальныя ці выдуманыя. Але, мабыць, сіла эфекту выдуманай гісторыі — павучальнага, тлумачальнага, асцерагаючага, эўрыстычнага ды любога іншага — куды слабейшая за тую, што мела месца насамрэч. Аднак біяграфіі выбітных дзеячаў, якія ў вялікай колькасці можна знайсці ў падручніках і энцыклапедыях, пакрытыя такім шчыльным пластом велічы, легенд, тлу-
мачэнняў ды інтэрпрэтацый, што гісторыя таго ці іншага чалавека забіваецца і міфалагізуецца, губляючы сваю жыццёвасць. Іншая справа — чалавек, якога “вялікая гісторыя”, з нашага дазволу, адносіць да разраду “маленькага” або “звычайнага”.
Шмат хто з нас, не ўсведамляючы таго, схільны жахацца або захапляцца выключна “вялікімі асобамі”, якія здолелі забраніраваць сабе месца на той ці іншай старонцы школьнага падручніка: вялікія правадыры, кампазітары, вынаходнікі, мастакі, маніпулятары, геніі і многія іншыя. Шмат у чым гэта адбываецца з-за тэндэнцыі гісторыі, а дакладней гісторыкаў, ствараць іерархіі, якія мы, мабыць, рэдка спрабуем паставіць пад сумнеў. Іерархіі падзей, твораў і, вядома ж, іерархіі гістарычных персанажаў. У падобных іерархіях Карфаген або Іспанская імперыя хутчэй зоймуць больш значнае месца, чым, напрыклад, Урарту або Кушанскае царства, а Эдмунд Гусэрль, напрыклад, будзе займаць болып пачэснае месца, чым Джыда Крышнамурці. Ды і шырока распаўсюджаная перыядызацыя сусветнай гісторыі — з яе падзелам на Сярэднявечча, Новы час і гэтак далей — мае ў сваім падмурку перш за ўсё падзеі еўрапейскай гісторыі. Пры больш глыбокім разглядзе падобных іерархій немінуча ўзнікае пытанне не толькі адносна таго, хто іх фармуе, але, перадусім, што выступае крытэрыем. Бо варта гэтым крытэрыям змяніцца, як гістарычная іерархія і, адпа-
носта дзевяць чалавек да парадку, хутка, каб ніхто не паспеў яе перабіць, выпаліла варыянт схемы дзяжурства на бягучы дзень.
— Шмат што яшчэ варта будзе ўлічыць, але пакуль, сябры, давайце сёння менавіта так і паступім, — выказаў сваё меркаванне на прапанову пісклявай дзяўчыны дужы хлопец, які таксама ўчора браў слова на агульным сходзе, — інакш зноў увесь час страцім у пустых спрэчках. А пазней падумаем, што можна палепшыць ці змяніць.
Усе пагадзіліся. Так невысокая дзяўчына стала ў гэты дзень каардынатарам дзяжурнай на кухні групы. Тры чалавекі гатавалі кашу з тушонкай, тры чалавекі гатавалі суп, два чалавекі займаліся падрыхтоўкай сталовых прыбораў і талерак, а невысокая пацешная дзяўчына ўсё гэта каардынавала, час ад часу дапамагаючы той ці іншай купцы. Бліжэй да васьмі раніцы ў сталовую пачалі сцягвацца людзі. Яны станавіліся ў чэргі. Бралі падносы, талеркі з відэльцамі і лыжкамі. Падыходзілі да адной купкі дзяжурных, каб наліць у талерку суп. Затым ішлі да іншай групы, каб атрымаць кашы. Да трэцяй, каб наліць вады ці соку. Да чацвёртай, каб узяць хлеб. Галодным маладым людзям нават гэткі сціплы сняданак здаваўся верхам дасканаласці.
Там жа, у сталовай, было вырашана правесці і агульны сход. Пасля сняданку дзяжурныя ўзяліся мыць посуд і гатаваць абед, а астатнія дзевяноста чалавек пачалі знаём-