Marginalis
Кірыл Стаселька
Выдавец: Галіяфы
Памер: 198с.
Мінск 2018
і нерашучым, але, нягледзячы на ўсю непадобнасць, яны любілі адзін аднаго. Здаралася, што і Сімонэ — старэйшы з іх, — як маленькі дзіцёнак, раўнаваў сябра да маладых падапечных. Але падобнае працягвалася нядоўга, бо Сімонэ быў досыць адходлівы і велікадушны.
Канчатковая мэта навучання не была сакрэтам для Рафаэля, Бенісіа, Умберта і Сільвіа. Сімонэ, аднойчы распавёўшы ім пра ідэі ордэна, паступова ўводзіў будучых яго членаў у далейшыя планы. За апошнія гады ён здолеў распрацаваць статут ордэна, яго знакі і атрыбуты.
Маладыя члены ордэна мусілі выправіцца ў падарожжа так далёка, як толькі было магчыма, каб, абышоўшы ўсю зямлю, адшукаць і запомніць усе магчымыя тэксты, напісаныя калі-небудзь чалавекам. Кожнаму на гэта адводзілася каля пяці гадоў. Па вяртанні сабраныя тэксты трэба было ўзнавіць па памяці, адначасова сістэматызуючы і запісваючы іх паводле спецыяльна распрацаванай сістэмы, якая б дазволіла цэлыя кнігі змяшчаць у некалькіх абзацах. Праца па распрацоўцы падобнай сістэмы была ўскладзеная на найстарэйшага і найразумнейшага з членаў наваяўленага ордэна. Калі б задумка ўдалася, стала б магчымым зашыфраваць усе тэксты чалавецтва ў адну кнігу. У такім выпадку ордэн здолеў бы, з аднаго боку, сабраць разам усе веды чалавецтва, пазбягаючы пры гэтым простага перапісвання тэкс-
таў, і з другога — што яшчэ больш важна — засцерагчы таемныя веды ад старонніх.
ЦІ меліся дзе-небудзь гэтыя самыя “таемныя веды”, пра якія мроілі стваральнікі ордэна, ці ўдасца распрацаваць унікальную тэхніку шыфравання і ці скончыцца наогул у канчатковым выніку поспехам іх задума, ніхто не мог сказаць дакладна. Было ў гэтай ідэі досыць недаказанасці, абсурднасці ды глупства, што калісьці ўлавіў Мальябекі і што з гадамі перастала заўважацца, пакінуўшы на паверхні толькі амбіцыі, заснаваныя на надзеях і летуценнях. Але ў той перыяд перспектывы ордэна здаваліся досыць вясёлкавымі, а яго члены адчувалі сябе першапраходнікамі і нават у пэўным сэнсе героямі.
Праз год, праведзены ў практычных зборах, Сімонэ склікаў усіх членаў ордэна ў доме Мальябекі, які ўжо даўно ператварыўся для юнакоў у нешта кшталту святыні. Некалькі свечак, здольных у імгненне знішчыць гэтае месца і працу ўсяго жыцця яго ўладальніка, асвятлялі сход, надаючы яму належную загадкавасць. Ужо заўтра яны меліся адправіцца ў дарогу. Гэта была іх апошняя сустрэча ў бліжэйшыя гады.
Найперш Сімонэ зачытаў статут ордэна. Затым зноў агучыў план далейшых дзеянняў яго членаў. Рафаэлю выпала адправіцца на поўдзень, Бенісіа — на паўднёвы ўсход, Умберта — на паўночны ўсход, Сільвіа — на поўнач, Сімонэ — на захад. Так, прасоўваю-
чыся ўсё далей і далей, ордэну, нібыта імперыі, што заваёўвае новыя тэрыторыі, трэба было захопліваць усё больш шырокія тэрыторыі чалавечых ведаў. Мальябекі ж належала за гэтыя гады завяршыць распрацоўку сістэмы пісьменства будучай кнігі.
Як і ў кожнага ордэна, у іх былі і свае атрыбуты. Сімонэ падрыхтаваў і ўрачыста ўручыў кожнаму члену ордэна, у тым ліку Антоніа, залатыя пярсцёнкі з гравіроўкай імя яго ўладальніка і сімвала ордэна: кнігі, апраўленай цярновым вянком. Атрымаўшы знак адрознення, кожны прамаўляў клятву вернасці агульнай справе. Па завяршэнні ўрачыстай часткі сходу ўсе шасцёра перайшлі да больш ці менш нязмушаных гутарак, што суправаджаліся паглынаннем сціплай трапезы і двух бутэлек віна. Чым бліжэй адчуваўся канец вечара, тым мацней нарастала ў кожнага з іх пачуццё трывогі. Нават віно не было здольнае расслабіць. Здавалася, выпі яны хоць па бутэльцы, ап’яненне так і не наступіла б.
Яны ўсклалі на сябе адказную місію. Хваляванне і страх няпэўнасці з кожнай секундай усё глыбей пускалі карані. Ніхто, нават іх усёведны настаўнік Мальябекі, не мог дакладна ведаць, што будзе там, у самым канцы, ніхто не мог сказаць, што будзе з кожным з іх праз два гады, год і нават месяц. He было тут сэрца, у якім бы асцярога няўдалага зыходу не пусціла парасткі, але ніхто не адважваўся агучыць хвалюючыя пачуцці. Справа была не
ў тым, што яны кагосьці баяліся, але хутчэй разумелі, што нават адно неасцярожнае слова здольнае разбурыць веру кожнага ў агульную місію, што зблізіла іх. Бо менавіта яна зрабіла іх не проста ордэнам, але сям’ёй. Разбурыць веру, хай і хісткую, значыла страціць сям’ю, сяброў, страціць гэтых людзей, што сталі адзін для аднаго самым дарагім у жыцці. У любым выпадку ім трэба было расстацца. Але гэта было найменшым з дзвюх бед. Бо пасля вяртання яны стануць яшчэ бліжэй. Толькі прадчуванне будучай сустрэчы здольнае было іх крыху падбадзёрыць.
Болып за іншых трывога раздзірала Сімонэ. Ён спрабаваў удзельнічаць у абмеркаваннях, паводзіць сябе нязмушана, але падоўгу, захоплены думкамі, нібыта застываў, гледзячы ў адну кропку. Магчыма, думаў ён, некаторыя не вернуцца, згінуўшы ў чужых краях. Некаторыя ж, расчараваўшыся альбо паддаўшыся спакусам, пакінуць ордэн. Зыход задуманага, як яму здавалася, цалкам ляжаў на яго плячах. Ен, можа, быў бы і рады адмовіцца ад задуманага прадпрыемства, але адступаць было ўжо занадта позна. Ніхто, вядома, яго не асудзіў бы. Члены ордэна хутчэй з удзячнасцю і палёгкай прынялі б яго рашэнне застацца дома, у Фларэнцыі. Але Сімонэ нёс адказнасць перш за ўсё перад самім сабой, перад сваім рашэннем. Ён ведаў дакладна: зрабі ён так — болып не здолеў бы жыць у ладзе з самім сабой. Няўдалы вынік быў бы ў любым
выпадку лепшым, чым адмова пад ціскам уласнай няўпэўненасці і нерашучасці.
Гэтай ноччу ніхто не мог пахваліцца моцным сном. А Антоніа Мальябекі і зусім прасядзеў да раніцы, не заплюшчваючы вачэй. Ён не быў, як звычайна, паглынуты чытаннем або роздумамі пра кнігі, яго душу паглынулі настальгія і горыч у прадчуванні будучага расстання. Магчыма, яго вучні не хацелі заўважаць, што ён занадта стары для падобных задумак, але Антоніа быў упэўнены, што больш ніколі не ўбачыць сваіх хлопчыкаў. Таму ён трапятліва смакаваў апошнія імгненні, пакуль яны знаходзяцца побач з ім.
Зранку, калі яшчэ толькі пачынала днець, а цела ахутвала лёгкая прахалода, усе шасцёра выйшлі на двор. Ледзь стрымліваючы пачуцці, без лішніх слоў развітаўшыся з Антоніа і адзін з адным, маладыя місіянеры разышліся кожны ў сваім кірунку. Сімонэ, перамагаючы сябе, спрабаваў прайсці як мага далей. Слёзы набягалі аднекуль з глыбіні, захрасаючы камяком у горле. Ён пачаў бегчы з усёй моцы. Так і не здолеўшы стрымацца, Сімонэ расплакаўся. Затым спыніўся каля дрэва, прысеў на траву і, ужо не спрабуючы сябе суняць, зарыдаў. Ён адчуваў, як надыходзіць палягчэнне. Пакрысе ён супакоіўся, абцёр рукавом слёзы. Цяпер яму стала лягчэй, і Сімонэ перапоўніўся натхненнем. Толькі адпусціўшы ўсю горыч і страхі, ён быў гатовы кінуцца ў бой, нібы леў.
Яго браты па ордэне, магчыма, ужо хутка прымуцца за працу. Іх стратэгія палягала ў тым, каб, прасоўваючыся ўсё далей і далей, знаходзіць новыя веды на сваім шляху, а дасягнуўшы мяжы, вярнуцца дадому. Але было цалкам невядома, як далёка яны прасунуцца і колькі часу на гэта спатрэбіцца. У адрозненне ад іх, Сімонэ планаваў адразу забрацца як мага далей. Ен хацеў перш дасягнуць апошняй магчымай кропкі падарожжа, толькі там ён прымецца за працу і затым будзе рухацца ў напрамку Фларэнцыі. Так псіхалагічна здавалася прасцей, ён здолеў бы скласці план будучай працы, хоць бы прыкладна ўяўляючы часавыя рамкі, што было важна для натуры з такімі рацыянальнымі і ўладнымі рысамі. Акрамя таго, ведаючы, што ўжо вяртаешся дадому, рухацца было б нашмат прасцей, чым тады, калі знаходзішся ў няведанні, кожны дзень думаючы пра радзіму і не ўяўляючы, калі зможаш зноў пабачыць дарагія сэрцу мясціны.
Праз некалькі месяцаў Сімонэ здолеў дабрацца да Іспаніі, адкуль збіраўся адплыць у Новую Іспанію. Да гэтага часу сціплыя сродкі, якія ён меў і якія Антоніа змог здабыць для іх ордэна, амаль скончыліся. Наяўнай сумы не хапала не толькі на далейшае падарожжа, але нават на тыднёвае пражыванне. Таму Сімонэ прыняў рашэнне ненадоўга тут затрымацца і трохі падпрацаваць, каб назапасіць сродкі для далейшага шляху. Доўга
шукаць настолькі адукаванаму і эрудзіраванаму чалавеку не давялося, але і заробак быў не вельмі высокі. Маладому чалавеку ўдалося ўладкавацца памочнікам у адну з кніжных крамаў Мадрыда.
Нягледзячы на сітуацыю, што склалася, Сімонэ не губляў час марна, і ўжо ў Мадрыдзе ён узяўся за выкананне місіі. У вольны час працаваў у Каралеўскай бібліятэцы Эскарыола. Бывала, праседжваў па пятнаццаць гадзін, паглынаючы кнігу за кнігай, як у ранейшыя часы. Ен праводзіў бы тут і цэлыя суткі, калі б не клопаты аб хлебе надзённым.
Ужо за некалькі першых месяцаў Сімонэ прачытаў і запомніў амаль усе кнігі і рукапісы бібліятэкі. Дзіўны малады чалавек не мог не звярнуць на сябе ўвагу. Чуткі пра яго неўзабаве дасягнулі каралеўскага духоўніка Пэдра Робіна. Аднойчы ён нават асабіста прыбыў у бібліятэку, каб паназіраць і пазнаёміцца з эрудытам, чыя персона спарадзіла за такі кароткі перыяд мноства загадак і падазрэнняў. Перад позіркам высокай асобы паўстаў маленькі скурчаны сілуэт, акружаны высокімі стосамі кніг. Малады чалавек хутка гартаў старонкі. Скончыўшы гартаць адну кнігу, ён адразу пераходзіў да наступнай. Пэдра падобнае гледзішча не захапіла, але толькі раззлавала: навошта яго адарвалі ад важных спраў, ці не для таго, каб палюбавацца на непісьменнага вар’ята, што апаганьвае каштоўныя фаліянты сваімі бязглуздымі дзеяннямі? Ен быў на-
мерыўся аддаць загад выкінуць таго і болып не пускаць, але перш вырашыў прыстрашыць маладзёна асабіста, такім велізарным было абурэнне каралеўскага духоўніка.
Але абурэнне адразу змянілася такім жа велізарным здзіўленнем, калі Сімонэ спакойна, ні на момант не збянтэжыўшыся, прапанаваў на памяць працытаваць урывак з любой кнігі бібліятэкі. Пераадолеўшы секундную збянтэжанасць, Пэдра Робін накіраваўся да самай далёкай шафы, адкуль, падняўшыся на драбінкі, дастаў з апошняй паліцы кнігу ў зялёнай вокладцы. Затым, асцярожна спусціўіпыся, ён назваў старонку і абзац. Яго голас рэхам раскаціўся па ўсёй зале. Пачакаўшы, пакуль стане ціха, Сімонэ, у сваю чаргу, як і абяцаў, агучыў зададзены ўрывак, ні разу не запнуўшыся. Тады духоўнік узяўся за другую, потым трэцюю кнігу. Агаломшаны, ён бегаў з боку ў бок, ад адной шафы вялізнай залы бібліятэкі да другой, па чарзе выцягваючы кнігі. Праверка доўжылася амаль гадзіну, пакуль задыханы і стомлены ад летаніны Пэдра не прысеў побач. Нядоўга думаючы, ён прапанаваў маладому унікуму працу ў Каралеўскай бібліятэцы, план якой належаў яму і быў зацверджаны за два гады да гэтага каралём Філіпам IV. Сімонэ таксама, доўга не разважаючы, адказаў згодай. Магчымасць паскорыць збор неабходных для далейшага падарожжа сродкаў без адрыву ад ажыццяўлення місіі па зборы і запамінанні ўсё новых ведаў была вельмі