Мемуары мумітаты
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 168с.
Мінск 2018
ТУВЭ ЯНСАН
МЕМУАРЫ
МУМІТАТЫ
Тувэ Янсан
МЕМУАРЫ мумітаты
Пераклад з шведскай
Мінск Выдавец Зміцер Колас 2018
УДК 821.113.6-93
ББК 84(4Фнн)-44
Я65
Содержанме
Пераклад з шведскай Алесі Башарымавай
Пераклад зроблены з выдання:
Tove Jansson. Muminpappans memoarer.
Schildts & Soderstroms. Helsingfors, 2014.
Ілюстрацыі Тувэ Янсан
©Tove Jansson 1950, 1968
First published by Schildts Forlag Ab. All rights reserved.
ISBN 978-985-7164-84-4
©Tove Jansson, 1950, 1968.
© Алеся Башарымава, пераклад на беларускую мову, 2018.
© Афармленне. Выдавец Зміцер Колас, 2018.
Пралог 7
Прадмова
10
Раздзел першы, у якім я расказваю пра юе, як мяне не разумелі ў дзяцінстве, апісваю сваю першую ў жыцці Падзею і неверагодную ноч уйёкаў, а таксама гістарычную сустрэчу з Фрэдрыксанам.
13
Раздзел другі, дзе я ўводжу ў свой аповед Хапатунчыка і Пабадзяку, знаёмлю чытача з дронтам Эдвардам, а таксама даю яскравае апісанне «Марзкога аркездра» і яго незабыўнага спуску на ваду.
34
Раздзел трэш, у якім я расказваю пра свой першы слаўны подзвіг і яго абуральныя наступствы, а таксама дзялюся некаторымі думкамі і апісваю паводзіны скалістых даманаў.
52
Раздзел чацвёрты, у якім маё марское падарожжа дасягае сваёй кульмінацыі ў неверагодным апісанні шторму і заканчваeu.ua жудаснай нечаканасйю.
75
5
Раздзел пяты, дзе я (пасля невялікай праверкі сваіх разумовых здольнасцяў) апісваю Мюмліна сямейства, а таксама Вялікае Свята Сюрпрызаў, падчас якога прымаю з лап Аднаўладцы дзівосны знак пашаны.
89
Раздзел шосты, дзе я засноўваю калонію і перажываю крызіс, а таксама выклікаю прывід з вострава Жахаў.
110
Раздзел сёмы, у якім я апісваю ўрачыстае адкрыйнё палепшанага «Марзкога аркездра» і яго багатае на падзеі спробнае пагружэнне ў марскія глыбіні.
132
Раздзел восьмы, у якім я апісваю акалічнасці шлюбу Хапатунчыка, лёгкаю лапай закранаю драматычную сустрэчу з Мумімамай і, нарэшце, завяршаю свае мемуары глыбакадумным заключным словам.
146
Эпілог
163
Пралог
Аднойчы, калі Мумітроль быў зусім маленькі, Мумітату собіла прастыць у самы разгар лета. Піць цёплае малако з цыбуляй і цукрам ён не хацеў, класціся ў ложак - таксама. Ён сядзеў у садзе на арэлях, бес-перастанку смаркаўся і наракаў, што смак у цыгараў проста жахлівы. Паўсюль на траве валяліся яго насоўкі-Мумімама збірала іх у маленькі кошык і зносіла прэч.
Урэшце насмарк зусім дадзеў Мумітату, і той перасунуўся ў крэсла-гушкалку на верандзе і ледзь не з галавой закруціўся ў коўдры. Мумімама прынесла яму ладную порцыю грогу, але было надта позна. Грог здаўся Мумітату такім самым брыдкім, як і малако з цыбуляй. Зусім знявераны, ён паплёўся да свайго ложка ў паўночнай мансардзе. Мумітата ніколі раней не хварэў, і таму цяпер, занядужаўшы, браў усё вельмі блізка да сэрца.
Калі боль у горле зрабіўся нясцерпным, Мумітата адправіў маму па Мумітроля, Снусмумрыка і Сніфа, і неўзабаве яны ўсе стаялі пры яго ложку. Тады Мумітата папрасіў іх ніколі не забываць, што ім давялося жыць побач з сапраўдным шукальнікам прыгодаў, а Сніфу
7
сказаў прынесці пенкавы трамвайчык, які стаяў на ка-модзе ў зале. Але голас у Мумітаты быў такі хрыплы, што немагчыма было разабраць, чаго ён хоча.
Падаткнуўшы хвораму коўдру, пасуцяшаўшы яго, паспачуваўшы і пакінуўшы яму гару карамелек, аспірыну і цікавых кніжак, усе зноў пабеглі гуляць на двор.
Тата ляжаў у ложку і злаваўся, аж пакуль не заснуў. Калі ён пад вечар прачнуўся, горла балела ўжо не так моц-на, але злавацца ён усё яшчэ не перастаў. Ён пазваніў у абедзенны званочак, што стаяў пры ложку, і Мумімама адразу ўзбегла па сходах і спытала, як ён пачуваецца.
- Пагана я пачуваюся, - адказаў тата. - Але гэта няваж-на. Што сапраўды важна, дык гэта каб ты прыгледзела за маім пенкавым трамвайчыкам.
- Тым сувенірчыкам? - здзівілася мама. - А што з ім?
Тата ўсхапіўся ў ложку.
- Ты што, праўда не ведаеш, якую вялікую ролю ён адыграў у маёй маладосці? - спытаў ён.
-Нучаму-ты, здаецца, выйграўягоўнейкуюлатарэю ці штосьці такое, - сказала Мумімама.
Тата пахітаў галавой, высмаркаўся і ўздыхнуў.
- Так я і думаў, - сказаў ён. - Ну а што калі б я ўранку памёр ад прастуды? Тады ніхто з вас так бы і не даведаўся пра гісторыю трамвайчыка. I, магчыма, пра безліч іншых важных рэчаў. А я ж вам расказваў пра сваю маладосць, толькі вы, ясная рэч, усё пазабывалі.
- Можа, штосыді дзесьці і падзабылі, - пагадзілася мама. - Усяго ж не ўпомніш... Прынесці табе вячэру? У нас летні суп і ягадны кісель.
- Гадасць якая! - буркнуў тата і, адвярнуўшыся да сцяны, глуха закашляўся.
Мумімама прысела, уважліва паглядзела на яго і сказала:
- Слухай, я тут нядаўна прыбіралася на гарышчы і знайшла тоўсты сшытак... Ты не хочаш напісаць кнігу пра сваю маладосць?
Тата не адказаў нічога, але кашляць перастаў.
-Усё адно ты пакуль хварэеш, на двор не выходзіш,-даводзіла мама. - Гэта ж называецца мемауры ці неяк так, калі пішуць пра сваё жыццё?
- He мемауры, а мемуары, - азваўся тата.
- А потым ты мог бы пачытаць нам, што атрымала-ся, - сказала Мумімама. - Напрыклад, заўтра пасля сняданку ці па абедзе.
-Ты што!-усклікнуўтата, высунуўшыся з-пад коўдры. — Так хутка гэта не робіцца! Ты не думай, быццам кніга пішацца адным махам! Я і слова не прачытаю нікому, пакуль не скончу цэлы раздзел, а нават як скончу, дык спачатку прачытаю адной табе, а потым ужо астатнім.
- Што ж, мабыць, так сапраўды будзе лепей, - сказа-ла мама і пайшла на гарышча па сшытак.
- Як ён там? - спытаў Мумітроль.
- Ужо лепей, - сказала мама. - Толькі цяпер будзьце ціхімі як мышкі: сёння твой тата пачынае пісаць мему-
ары.
8
Прадмова
Я, Мумітата, уладкаваўшыся гэтым вечарам ля свай-го акна, назіраю, як светлякі вышываюць таямнічыя знакі ў аксамітнай цямрэчы саду. О тленныя крамзолі карот-кага, але шчаслівага жыцця!
Бацька сямейства і домаўладальнік, я з тугой азіраюся ў мінулае, у часы сваёй бурлівай маладосці, якую збіраюся тут апісаць, і мемуарнае пяро нерашуча дры-жыць у маёй лапе.
Але я падбадзёрваю сябе тою вартай увагі мудраю думкай, якую знайшоўу мемуарах іншай вялікай асобы і якую цяпер падаю тут: «Кожнаму - кім бы ён ні быў, але хто здзейсніў нешта слаўнае на гэтым свеце або нешта такое, што можна смела назваць слаўным, - належала б, калі ён прыстойны і шчыры, уласнай рукою апісаць сваё жыццё; аднак не варта брацца за такую значную справу да таго, як табе споўніцца сорак».
Мне думаецца, што я на гэтым свеце здзейсніў ня-
мала слаўнага і яшчэ больш такога, што мог бы смела назваць слаўным. Акрамя таго, я вельмі праўдзівы, калі толькі ад гэтага мне не робіцца надта нудна, і даволі добры (а колькі мне гадоў, я забыў).
Вось жа, я саступаю шматлікім просьбам сям'і дый сваёй спакусе расказаць пра сябе, бо, прызнаюся шчыра, мяне надзвычай вабіць думка, што ўвесь Мумі-дол прачытае аповед майго жыцця!
Дык няхай мае сціплыя нататкі будуць уцехаю і на-вукай усім мумітролям, а ў асаблівасці майму сыну. Мая некалі добрая памяць, ведама, крыху затуманілася з часам. Але, за выключэннем некалькіх дробных перабольшванняў і недакладнасцяў, якія, без сумневу, толькі падкрэсляць мясцовы каларыт і ажывяць апавядан-не, мой жыццяпіс будзе цалкам праўдзівы.
3 пашанаю ставячыся да пачуццяў жывых яшчэ асо-баў, я замяняў часам, напрыклад, філіф'ёнак на хему-ліх, гафсаў на вожычых і гэтак далей, аднак пракнілівы чытач, безумоўна, скеміць, што да чаго.
Апроч таго, ён разгледзіць у Пабадзяку таямнічага бацьку Снусмумрыка і несумненна здагадаецца, што Снф вядзе сваё паходжанне ад Хапатунчыка.
△ык вось жа чытай, неразумнае маё дзіця, ты, сын высакароднай і сумленнай асобы, - чытай гісторыю аб прыгодах трох татаў, і хай яна паслужыць табе ўзорам таго, наколькі мала ўсё ж адрозніваецца адзін тата ад другога (прынамсі, у маладосці).
He толькі дзеля маіх нашчадкаў, але таксама дзеля маіх сучаснікаў і самога сябе я мушу апісаць дзівосныя часы нашай маладосці, не пазбаўленай авантураў. I мне бачыцца, як многія, удумліва чытаючы мой аповед,
10
11
час ад часу ўздымаюць мордачкі, каб усклікнуць: «Які мумітроль!» або «Вось гэта жыццё!» (Жах проста якім я сябе адчуваю значным!)*
Напрыканцы я хачу звярнуцца са шчырай падзякай да ўсіх, хто ў свой час паспрыяў, каб маё жыццё ста-лася сапраўдным шэдэўрам, якім яно, бясспрэчна, і ёсць. Асабліва ж хацеў бы падзякаваць Фрэдрыксану, хаціфнатам і маёй жонцы, самай непаўторнай і вы-ключнай Мумімаме.
Мумідол, жнівень
Аўтар
Раздзел першы,
у якім я расказваю пра тое, як мяне не разумелі ў дзяцінстве, апісваю сваю першую ў жынйі Падзею і неверагодную ноч уцёкаў, а таксама гістарычную сустрэчу з Фрэдрыксанам.
дным даўно мінулым бязрадасным, ве-траным жнівеньскім вечарам на ганку перад прытулкам для мумітроляў-падкі-дышаў знайшлі звычайную гаспадарчую торбу. У торбе ляжаў не хто іншы, як я, да-
волі нядбала закручаны ў газетную паперу.
А наколькі рамантычней было б, напрыклад, пакласці
мяне ў прыгожанькі кошык, выкладзены ўсярэдзіне мо-хам!
* Калі вы цяпер сур'ёзна намерыліся прачытаць мае мемуары, раю вам пачаць яшчэ раз з самага пачатку.
Міжтым, Хемуліха, заснавальніца прытулку, цікавілася астралогіяй (для гаспадарчых патрэбаў) і адразу вельмі слушна звярнула ўвагу на зоркі, якія адзначылі маё з'яўленне на свет. Яны сведчылі пра нараджэнне вельмі незвычайнага і адоранага мумітроля, і таму Хемуліха занепакоілася, што я прынясу многа клопату (бо ўвогуле геніі лічацца непрыемнымі асобамі, хоць прынамсі мне самому гэта ніколі не замінала).
△зіўная гэта рэч-спалучэнне зорак! Калі б я нарадзіў-
12
ся на пару гадзінаў раней, дык быў бы якім-небудзь заўзятым карцёжнікам. А вось тыя, што нарадзіліся на дваццаць хвілінаў пазней за мяне, усе да аднога лічаць сваім абавязкам увайсці ў хемульскі добраахвотны аркестр. (Таты і мамы бываюць такімі нядбайнымі, калі прыводзяць на светдзяцей! Я раіўбы імусім падыходзіць да такой справы з самым старанным разлікам.)
Вось жа, калі мяне дасталі з гаспадарчай торбы, я тройчы чхнуў вельмі асаблівым чынам. Штосьці гэта ды значыла!
Хемуліха пачапіла мне на хвост бірку і адціснула на ёй магічную лічбу «трынаццаць», бо, акрамя мяне, у яе ў прытулку было ўжо дванаццаць падкідышаў. Усе як адзін яны былі сур'ёзныя, паслухмяныя і чысценькія, бо Хемуліха, на жаль, умывала іх часцей, чым абдымала (у яе стэрыльным характары не было і дамешку чагосьці больш-менш пяшчотнага).