Мемуары мумітаты
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 168с.
Мінск 2018
- Значыць, яе і праўда з'елі, - сказаў Фрэдрыксан.
- Ціха! Ціха ўсім! -заклікаў Кароль і ўключыў супраць-туманную сірэну. - Дарогу Скалістаму Даману! Ён тут у якасці Пасла!
Народ расступіўся, даючы дарогу маладой пары і Скалістаму Даманчыку, які сарамліва пратупацеў да нас і паклаў пакунак на зямлю. Той быў крыху абгрызены па краях, але ў астатнім захаваўся някепска.
- Ну-у? - сказаў Аднаўладца.
- Цётка Хемуліхі прасіла кланяцца... - сказаў Скалі-сты Даманчык і пачаў ліхаманкава шнарыць у кішэнях свайго параднага касцюма.
Усе аж падскоквалі ад нецярплівасці.
- Хутчэй, ну хутчэй ужо! - прыспешваў Кароль.
Урэшце Даманчык выцягнуў пакамечаны ліст і важна патлумачыў:
- Цётка Хемуліхі навучыла мяне пісаць. Я ведаю амаль увесь алфавіт! Акрамя «е», «ё», «й», «ў», «ф», «ч», «ь» і «э»! Яна дыктавала, а я запісваў. Вось што яна перадае вам.
Скалісты Даманчык набраў паветра і, запінаючыся, пачаў чытаць:
«ДАРАГІЯ ДЗЦІ!
3 БЯСКОНЦЫМ ШКАДАВАННМ, НСПАКОНЫМ СУМЛННМ IАДУВАННМ НВЫКАНАНАГА АБАВЯЗКУ ПІШУ Я ГТЫЯ РАДКІ. НА ЖАЛ, Я Н МАГУ ПРЫСУТНІАЦ НА ВАШЫМ ВЯСЛЛІ, АЛ СПАД-ЗЯЮСЯ, ВЫ ДАРУЦ MH МА НПАЦІВЫЯ ПАВОДЗІНЫ. ПАВРЦ, МЯН ВЛМІ СЦШЫЛА, ШТО ВЫ СУМУЦ ПА MH, A ВСТКА ПРА TO, ШТО ХАПАТУНЫК ВЫРАШЫ АЖАНІЦЦА, ТАК МЯН КРАНУЛА, ШТО Я ПРАЛІЛА МОРА СЛЗ. MH Н ХАПА САОВА, КАБ ВЫКА-ЗАЦ ВАМ ПАДЗЯКУ, ПА-ПРША, ЗА TO, ШТО ВЫ РАТАВААІ МЯН АД ЗУБО МОРРЫ, А ПА-ДРУГО ЗА TO, ШТО ПАЗНАМІАІ МЯН 3 ЦУДОНЫМІ СКАЛІСТЫМІ ДАМАНАМІ. МО ХМУЛСКІ АБАВЯ-ЗАК ПА ВДА МІЦ ВАМ СТРАШНУЮ ПРАДУ: НАМ 3 ДАМАНАМІ ТАК ВСЛА РАЗАМ, ШТО НАС НМАГЫМА ВЫЦЯГНУЦ 3 ДОМУ НІЯКІМ ВЯСЛЛМ. МЫ ЦЛЫМІДНЯМІ ГУАЯМ У ВЫХАВАЫЯ ГУАНІ I НІЯК Н ДААКАМСЯ ТАКО КАРЫСНА ДЛЯ ЗДАРОЯ ЗІМЫ, КАЛІ МОЖНА БУДЗ ВОЛЮ ПАСКОКАЦ У СНЗ. КАБ ХОЦ НЯК ЗГЛАДЗІЦ ВАША РАСАРАВАНН, ДАСЫААЮ ВАМ 3 ГТЫМ
153
152
НАВКІ ВАШАЯ ЦТКА ХМУЛІХІ.»
АІСТОМ КАШТОНЫ ВЯСЛНЫ ПАДАРУНАК, ЯКІ, СПАДЗЯЮСЯ, ЗАЖДЫ БУДЗ ПРЫГОЖВАЦ БЛЯШАНКУ ХАПАТУНЫКА!
6999 ПРЫВІТАННЯ АД СКАЛІСТЫХ ДАМАНА.
3 УДЗЯНАСЦЮ,
Над пагоркамі павісла мёртвая цішыня.
- Што значыць «нпацівыя»? - спытаў я.
- «Непачцівыя», вядома, - адказаў Скалісты Даманчык.
- А табе падабаюцца выхаваўчыя гульні? - асцярожна пацікавіўся Фрэдрыксан.
- Проста страх як падабаюцца! - запэўніў той.
Я прысеў, крыху збянтэжаны.
- Калі ласка, разгарні пакунак! - ускрыкнуў Хапатун-чык.
Скалісты Даманчык урачыста перагрыз шнурок, і мы ўбачылі фотаздымак цёткі Хемуліхі ў натураль-ную велічыню. Яна была ў вобразе каралевы скалістых даманаў.
- Hoc на месцы! - радасна ўскрыкнуў Хапатунчык. -Якое шчасце! Як цудоўна!
- Мілы, зірні на раму, - сказала Капушка.
Мы ўсе паглядзелі на раму і ахнулі. Яна была з сапраўднага гішпанскага золата, і ў кожным куце зіхцелі тапазавыя і хрызалітавыя ружы. Па ўнутраным перыметры ішоў шэраг дробных брыльянтаў. Задні бок быў сціпла аздоблены звычайнай бірузой.
- Як думаеш, яны выкалупваюцца? - папыталася Kony шка.
- Павінны! - выпаліў у экстазе Хапатунчык. - Нам жа, здаецца, сёння якраз падарылі шыла!
з
I тут ад заліва да ўсіх даляцеў чыйсьці жудасны голас:
- Ха! Сямсот чарцей у маім партабаку! Доўга я буду чакаць сваю каву? Зноў забылі пра старога Эдварда, няўдзячныя стварэнні?
Праз некалькі дзён пасля таго, як Мумітата расказаў пра шлюб Хапатунчыка і Капушкі, ён разам з сям'ёй сядзеў на верандзе. Быў неспакойны вераснёўскі ве-чар, бушавала навальніца. Мумімама зрабіла грог і бутэрброды з сіропам. Усе прыбраліся так, быццам рыхтаваліся да нейкай надзвычайнай урачыстасці.
- Ну-у? - нецярпліва сказала Мумімама.
- Сёння я завяршыў мемуары, - глухім голасам сказаў Мумітата. - Заключнае слова было дапісанае ў шэсць сорак пяць... Ну, вы самі вырашыце, што пра яго думаеце!
- А ты напісаў там пра сваё разгульнае жыццё з хаціфнатамі? - спытаў Снусмумрык.
- He, - сказаў тата. - Гэта павінна быць павучальная кніга, разумееш?
- Дык тым больш! - крыкнуў Сніф.
- Ціха, ціха, дзеці! - сказала Мумімама. - А ці не час ужо ў тваіх мемуарах з'явіцца мне? - спытала яна і густа пачырванела.
Мумітата зрабіў тры вялікія глыткі грогу і сказаў:
- Самы час! Слухай уважліва, сыне, бо ў апошнім урыўку я расказваю пра тое, як знайшоў тваю маму.
Ён разгарнуў кнігу і пачаў чытаць.
Прыйшла восень, і востраў Аднаўладцы надоўга схаваўся ў беспрасветным тумане шэрай імжы.
154
155
Я быўупэўнены, што наша векапомная вандроўка на «Марзкім аркездры» была толькі прэлюдыяй да вялікага падарожжа па свеце. Але я памыляўся. Яна сама і была найвышэйшым уздымам, кульмінацыяй без працягу. Як толькі Фрэдрыксан вярнуўся дадому і жарсці вакол Хапанунчыкавага вяселля ўлягліся, ён узяўся ўдаска-нальваць сваю вынаходку. Ён бясконца нешта змяняў, дабудоўваў, прыкручваў, паліраваў, чысціўі фарбаваў, так што ўрэшце «Марзкі аркездр» пачаў выглядаць як свецкі салон.
Часам Фрэдрыксан ладзіў невялікія круізы для Адна-ўладцы і хемульскага дабраахвотнага аркестра, але заўсёды да абеду вяртаўся.
Мяне ж цягнула наперад, я чэзнуў ад тугі па вялікім свеце, які чакаў мяне.
△ажджы міжтым і не думалі спыняцца, а на «Марзкім аркездры» заўсёды знаходзілася што падрамантаваць і падправіць: то руль, то асвятленне, то які-небудзь клапан у картары, то яшчэ нешта.
Потым прыйшоў час вялікіх штормаў.
Дом Мюмлы здзьмула ветрам, і яе дачка прастыла, спаўшы на дварэ. Хапатунчыкава бляшанка працяка-ла. Толькі ў мяне быў дыхтоўны дом з добрай кафлянай печкай. I што ж вы думаеце? Натуральна, не прайшло шмат часу, як усе перабраліся жыць да мяне, і чым больш сямейным рабілася гэтае жыццё, тым больш самотным я сябе адчуваў.
Мне бракуе словаў, каб апісаць усю небяспеку таго, калі ваш сябар раптоўна жэніцца або робіцца прыдворным вынаходнікам. Сёння вы падпольныя ка-ланісты і таварышы ў прыгодах, вы можаце выбраць
156
любое месца на карце свету і рушыць у падарожжа, як толькі зробіцца нудна, - а заўтра ім гэта раптам ужо нецікава. Яны хочуць заставацца ў цяпле. Яны баяцца дажджу. Пачынаюць збіраць вялікія рэчы, якія не возьмеш у падарожжа. А размаўляюць толькі пра дробязі. Ім не хочацца зрывацца з месца і перакульваць сваё жыццё з ног на галаву. Раней яны падымалі ветразі, а цяпер майструюць палічкі пад свае парцалянавыя фігуркі. Ах, ці можна гаварыць пра гэта без слёз на вачах!
А горш за ўсё было тое, што гэты настрой перадаваў-ся і мне, і чым утульней мне сядзелася з імі ля печкі, тым здавалася складанейшым быць вольным ды смелым, як марскі арол. Дарагі чытач, ці можаце вы зразумець мяне? Я быў адначасова і дома, і дзесь далёка - а ў вы-ніку не быў нідзе. Вакол грымелі навальніцы і лупіў дождж.
Тым векапомным вечарам, пра які я раскажу зараз, стаяла жахлівая непагадзь. Дах трашчаў і рыпеў, час ад часу парывы зюйд-весту заганялі дым з коміна ў пакой, лівень шпарка тупацеў па верандзе (я перабудаваўу ве-ранду капітанскі мосцік і выразаў балюстраду з узорам у форме хваёвых шышак).
- Мама! Ты нам пачытаеш? -спыталі мюмляняты, якія
ўжо ляжалі ў пасцелях.
- А як жа! - сказала Мюмла. - Дзе мы там спыніліся?
- Паліцэйскі-інспектар-Твігс-асцярожна-падкраўся-бліжэй! - закрычалі дзеці.
- Добра, - сказала Мюмла. - Паліцэйскі інспектар Твігс асцярожна падкраўся бліжэй. Што гэта мільганула вунь там - дула рэвальвера? 3 ледзяной рашучасцю і прагай справядлівай расплаты ён праслізнуў наперад, спыніўся і асцярожна рушыў далей...
Я няўважліва слухаў Мюмліну гісторыю, чутую і пера-чутую шмат разоў.
-Люблю гэтую гісторыю, -сказаў прывід. Ён вышываў белыя косці на кісеце з чорнай фланелі і адным вокам пазіраў на гадзіннік.
Хапатунчык сядзеў ля агню і трымаў Капушку за лапку. Пабадзяка раскладваў пасьянс. Фрэдрыксан ляжаў на жываце і разглядаў карцінкі ў «Падарожжы праз Акіян». Было спакойна і ўтульна, але чым больш я глядзеў на ўсё гэтае сямейнае жыццё, тым больш бударажыўся. Мяне прабірала да самых костак.
Чорныя шыбы дрыжалі пад парывамі шалёнага ветру, што пляваўся марскою пенай.
- Быць у моры ў такую ноч... - безуважна вымавіў я.
- Восем балаў. Калі не больш, - заўважыў Фрэдрык-сан, разглядаючы намаляваныя ў кнізе хвалі.
- Выйду гляну, як там, - прамармытаў я і шмыгнуў за дзверы з падветранага боку.
Там я крыху пастаяў, прыслухоўваючыся.
У непрагляднай цемры пагрозліва грымелі хвалі. Я прынюхаўся, прыціснуў вушы і рушыў насустрач ветру. Ён налятаў на мяне са свістам, і я жмурыўся, каб не ба-чыць усяго неймаверна вусцішнага, што можа блукаць у шторме восеньскай ноччу. Жудасці, пра якія лепей нават не думаць...
Але гэта быў якраз адзін з тых рэдкіх выпадкаў, калі я не думаў увогуле. Я ведаў толькі, што цяпер мне трэ-ба спусціцца да мора, туды, дзе хвалі з шыпеннем навальваліся на бераг. Мяне апанавала нейкае не-звычайнае Прадчуванне, якое і пазней у жыцці нярэдка прыводзіла мяне да нечаканых вынікаў.
158
159
Месяц выплыў з-за чорных хмараў, і мокры пясок заззяў металічным бляскам. На бераг з грукатам наступалі пенныя хвалі, падобныя на войска белых цмокаў. Яны паўставалі, выцягваючы ўгору свае кіпцюрыстыя лапы, і, абрынуўшыся долу, з шолахам адпаўзалі ў цемру, каб потым вярнуцца зноў.
Цяжка паверыць, што ўсё гэта было насамрэч!
Што прымусіла мяне, забыўшы на цемру і холад, горш за якія для мумітроля няма нічога, прыйсці на бераг менавіта ўтую лёсавызначальную ноч, калі мора вынес-ла на наш востраў Мумімаму? Ах, свабода, дзіўная рэч!
Моцна ўчапіўшыся за нейкую дошку, яна ўзляцела на хвалі, якая шпурнула яе, быццам мячык, у заліў і зноў зацягнула ў мора.
Я рынуўся наперад і закрычаў што меў сілы:
- Я тут!
I яна вярнулася. Яна выпусціла дошку і цяпер несла-ся на хвалі, махаючы лапамі ў паветры. He міргаючы я глядзеў, як насоўваецца на мяне цёмная сцяна вады. Я схапіў пацярпелую, і ў наступную секунду нас разам закруціла ў кіпучым прыбоі.
Неверагоднымі намаганнямі мне ўдалося намацаць пад нагамі пясок і, моцна чапляючыся за зямлю, адпаўзці як мага далей на сушу. Галодныя хвалі хапалі мяне за хвост, я падаў, змагаўся і поўз, пакуль не апусціў сваю каштоўную ношу на бераг там, дзе злыя, раз'юшаныя хвалі не маглі да яе дабрацца. О, гэта было зусім не тое, што ратаваць цётку Хемуліхі! Мая незнаёмка была мумітролем, такім самым, як я, толькі яшчэ прыгажэй-шым! I я ўратаваў яе!
Яна села на пяску і закрычала:
- Мая сумка! Выратуйце сумку!