Мемуары мумітаты
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 168с.
Мінск 2018
- А што, мама, ты іх яшчэ нарабіла? - сказала дачка Мюмлы. - Перадай ім усім, што іх старэйшая сястра -прынцэса Каралеўскай Калоніі і што яна паляціць вакол месяца на лятучым караблі!
Яе сястрычкі зрабілі кніксэн, брацікі пакланіліся, і ўсе разам вырачыліліся на яе.
Фрэдрыксан увесь час залазіў пад пакрывала, каб пераканацца, што ўсё ў парадку.
- Штосьці ў выхлапной трубе, - прамармытаў ён. - Па-бадзяка! Давай на борт, паспрабуй прадзьмуць мехам.
Хутка мех захадзіў, і з выхлапной трубы хлынула каша.
Адзін камяк плюхнуў Фрэдрыксану ў вока.
- Гэта тут адкуль? - сказаў ён. - Аўсянка!
Дзеці Мюмлы радасна закрычалі.
- Выбачай! - ледзь не плачучы, усклікнуў Хапатунчык. -Я думаў, што рэшткі сняданку выграб у імбрык, а не Ў трубу!
- Ну як там у вас? - спытаў Аднаўладца. - Можалл Мы пачынаць Нашую ўрачыстую прамову ці вы пакуль занятыя?
- Гэта ўсё мая малютка Мю, - задаволена патлумачы-ла Мюмла. - Выключнае дзіця! Выліць кашу ў выхлапную трубу! Такое прыдумаць!
- He бярыце так блізка да сэрца, - даволі халодна заўважыў Фрэдрыксан.
- Дык можам Мы пачынаць ці не? - спытаў Кароль.
- Ваша Вялікасць, Вы не пытайцеся, а проста пачні-це, - падказаў я.
Пасля таго, як сціхла супрацьтуманная сірэна, выйшаў хемульскі дабраахвотны аркестр, і Аднаўладца пад радасныя воклічы народа падняўся на трон. Калі за-панавала цішыня, ён сказаў:
- Наш дураслівы слаўны народзе! Сённяшні дзень -выдатная нагода звярнуцца да вас з парачкай мудрых словаў. Перад вамі Фрэдрыксан, Каралеўскі Прыдвор-
134
135
ны Вынаходнік сюрпрызаў. I найвялікшы з іх адкрыва-ецца сёння, каб скарыць зямлю, ваду і паветра! Няхай плод гэтай дзёрзкай ідэі займае вашыя думкі, пакуль вы шнырыце, завіхаецеся або корпаецеся ў норках, шчоў-каеце зубамі і трашчыце языкамі. Мы ўсё яшчэ чакаем ад вас вялікіх здзяйсненняў, о злашчасныя, бесталковыя, дарагія Нашыя падданыя! Паспрабуйцеж дадаць бляс-ку і славы нашым пагоркам - а калі не можаце, дык хаця б услаўце воклічам сённяшняга героя!
I народ грымнуў шчырым «ура» так, што зямля здры-ганулася.
Хемулі зайгралі Каралеўскі Святочны Вальс, і Фрэ-дрыксан, асыпаны дажджом з ружаў і японскага жэм-чугу, выйшаў наперад і пацягнуў за шнур. Незабыўны момант!
Пакрывала спаўзло з «Марзкога аркездра».
Але гэта ўжо не быў наш стары карабель - гэта была крылатая штуковіна з металу, чужая, дзівацкая машына! Мне зрабілася вельмі сумна. Але раптам я заўважыў тое, што прымірыла мяне з новым абліччам карабля: назва, выведзеная ультрамарынам, сведчыла, што той па-ранейшаму называўся «Марзкі аркездр»!
Потым хемульскі дабраахвотны аркестр перайшоў да Гімна Аднаўладцы - там яшчэ быў прыпеў «Ох, ну вы і здзівіліся, ха-ха!», - а Мюмла была пад такімі уражан-нем, што нават пусціла слязу.
Фрэдрыксан насунуў фуражку на вушы і падняўся на борту суправаджэнні Каралеўскай Падпольнай Калоніі (усё яшчэ пад дажджом з ружаў і японскага жэмчугу), і хутка «Марзкі аркездр» запаланілі дзеці Мюмлы.
- Выбачайце! - ускрыкнуў раптам Хапатунчык і са-
скочыў з трапа. - He, я не магу! У паветра! Мне зноў будзе кепска! - і не паспелі мы вокам міргнуць, як ён нырнуў у натоўп і знік.
У гэты момант машына задрыжэла і загула. Дзверы шчыльна і надзейна зачыніліся, і «Марзкі аркездр» не-рашуча завагаўся на памосце, а ў наступную секунду раптам падскочыўтак рэзка, што я паваліўся на палубу.
Калі я адважыўся паглядзець у акно, мы праплывалі над макаўкамі дрэваў у Парку Сюрпрызаў.
- Ляцім! Ляцім! - гарлапаніў Пабадзяка.
Я не знаходжу словаў, каб апісаць тое незвычайнае пачуццё, што перапаўняла мяне, калі я лунаў над зямлёй. Хоць я цалкам задаволены тою, скажам так, фігурай, якой надзяліў мяне неспасціжны лёс, мушу прызнацца, што для лунання яна не зусім прыдатная. Але тут я зусім нечакана адчуў сябе лёгкім і элегантным, як ластаўка; усе трывогі развеяліся, я быў хуткі, быццам маланка,
136
137
я быў непераможны. I самым невыказным задаваль-неннем для мяне было назіраць за тымі, хто ўсё яшчэ варушыўся там, на зямлі, або, задраўшы галаву, з заха-пленнем і страхам глядзеў на мяне. Гэта было чароўнае імгненне - шкада, што такое кароткае.
«Марзкі а ркездр» зрабіў плаўную дугу і, прывадніўшы-ся ля ўзбярэжжа Аднаўладцы, паплыў у мора з белымі пеннымі вусамі на носе.
-Фрэдрыксані-усклікнуў я.-Давай яшчэ палётаем!
Ён паглядзеў нібыта скрозь мяне. Яго вочы былі бла-кітныя-блакітныя: Фрэдрыксана ахапіў таямнічы трыумф, які належаў толькі яму і нікому больш. I вось «Марзкі аркездр» пачаў апускацца ў глыбіні мора. Карабель заліло празрыстым зялёным святлом, а за ілюмінатарамі ўспырхвалі чароды бурбалак.
- Зараз мы патонем, - сказала маленькая Мю.
Я глядзеўу мора, прыціснуўшыся носам да шыбы. Ка-рабель заззяў вянком ліхтароў, якія спрабавалі слабым, трапяткім святлом разагнаць марскую цемру.
Я ўздрыгнуў. Толькі зялёны змрок быў з усіх бакоў - мы плылі ў бясконцай начы і суцэльнай пустэчы. Фрэдрык-сан выключыў матор, і мы пачалі бясшумна апускацца глыбей і глыбей. Ніхто не вымаўляў ні слова: шчыра ка-жучы, нам усім было страшнавата.
I толькі Фрэдрыксан ад радасці аж натапырыў вушы. Я заўважыў, што цяпер на ім новая капітанская фуражка, гэтым разам упрыгожаная двума срэбнымі плаўнікамі.
Праз пэўны час у гэтай неверагоднай цішыні я разабраў шэпт, які ўсё мацнеў і мацнеў. Здавалася, тысячы спалоха-ных галасоў шэпчуць адно і тое ж зноў і зноў, раз за разам: «Марскі сабака... Марскі сабака... Марскі сабака...»
△арагі чытач, паспрабуйце прашаптаць разок «Мар-скі сабака», перасцерагальна і вельмі павольна! Гучыць вусцішна!
Паступова мы змаглі ўгледзець мноства маленькіх ценяў, што выступілі з цемры. Гэта былі рыбы і вадзяныя змеі, і ў кожнай на галаве быў начэплены маленькі ліхтарык.
- Чаму яны не запальваюць сваіх ліхтарыкаў? - здзіві-лася Мюмла.
- Можа, батарэйкі селі, - падказала дачка. - Мама, а ты ведаеш, што гэта за Марскі сабака?
Цікаўныя рыбы падплывалі да нас усутыч і зазіралі ў шыбы. Яны атачылі карабель цесным колам, і ўвесь час мы чулі спалоханы шэпт: «Марскі сабака!.. Марскі сабака!..»
-Тут нешта нячыста,-заявіў Пабадзяка.-У мяне Прад-чуванні! Нюхам чую, што яны проста баяцца запаліць свае ліхтары. Гэта ж трэба - забараніць ім запальваць іх уласныя ліхтарыкі!
- Можа, гэта той Марскі сабака забараніў ім, - пра-шаптала дачка Мюмлы і аж заззяла ад гэтай думкі. -У мяне была цётка, якая баялася запальваць свой пры-мус, бо ў першы раз, калі яна гэта зрабіла, усё ўзляцела ў паветра - разам з ёю!
- Зараз мы згарым, - сказала маленькая Мю.
Рыбы падплылі яшчэ бліжэй. Яны абступілі «Марзкі аркездр» шчыльнай сцяной і ўперыліся ў нашыя ліхтары.
- Чаму яны маўчаць? - спытаў я.
Тады Фрэдрыксан уключыў свой бесправадны пад-слухоўвальны апарат. Ён зашыпеў, а потым з яго пачуліся енкі і стогны тысячы галасоў:
138
139
-Марскі сабака, Марскі сабака!.. Ён набліжаецца... бліжэй... бліжэй... Пагасі святло! Пагасі святло! Ён пра-глыне цябе... Колькі ў цябе ватаў, няшчасны кіт?
- Няхай жа настане цемра! - удзячна адгукнуўся прывід. - Ноч пагібелі ахінае могілкі сівым саванам, чорныя гавані галосяць у скрусе!
- Ш-ш-ш, - сказаў Фрэдрыксан. - Я чую нешта...
Мы прыслухаліся. Да нас данёсся слабы, далёкі стук, падобны да ўдараў пульсу... He - да тупату, быццам штосьці набліжалася вялікімі, маруднымі скачкамі. У на-ступны міг усіх рыб як хваляй змяло.
- Зараз нас з'ядуць, - сказала маленькая Мю.
- Мабыць, дзецям час ужо класціся, - сказала Мюм-ла. - Ану па пасцелях!
Мюмляняты сталі ў кола і дапамаглі адно аднаму расшпіліць гузікі на спіне.
- Пералічыцеся сёння самі, - сказала мама. - Мне нешта не да таго.
- А ты нам хоць пачытаеш нанач?! -закрычалі малыя.
- Пачытаць магу, - сказала Мюмла. - Дзе мы там спыніліся?
I дзеці ў адзін голас прадэкламавалі:
- Гэта-крывавая-справа-аднавокага-Боба, - вымавіў-паліцэйскі-інспектар-Твігс-і-выцягнуўтрохдзюймовы-цвік-з-вуха-забітага. - Відавочна-гэта-здарылася...
- Добра, добра, - сказала Мюмла. - Толькі давайце хуценька...
Гук тых дзіўных скачкоў чуўся ўжо зусім блізка. «Марзкі аркездр» неспакойна закалыхаўся, і падслухоўвальны апарат зашыпеў, як кот. Я адчуў, як поўсць на загрыўку стала дыбарам, і крыкнуў:
141
- Фрэдрыксан! Гасі ліхтары!
Перш чым святло пагасла, мы паспелі заўважыць, як з наветранага борта мільгануў цень Марскога сабакі, і цень гэты здаўся нам невыказна жудасным - магчы-ма ад таго, што мы паспелі атрымаць толькі агульнае ўражанне ад пачвары. У цемры я паспрабаваў уявіць яе ў дэталях, але атрымалася яшчэ жахлівей.
Фрэдрыксан запусціў рухавік, але, верагодна, быў занадта ўзрушаны, каб кіраваць караблём, бо замест таго, каб падымацца наверх, «Марзкі аркездр» імкліва апусціўся на самае марское дно.
Фрэдрыксан пусціў гусенічны ход, і карабель папоўз па пяску. Водарасці абмацвалі ў цемры нашыя вокны, быццам нечыя рукі. У поўнай цішы было чуваць цяжкае дыханне Марскога сабакі. Раптам ён, нібыта шэры цень, высунуўся з зарасцяў, і жудасныя промні святла, што вырываліся з яго жоўтых вачэй, быццам з пражэк-тараў, заслізгалі па бартах карабля.
- Ану ўсе пад коўдры! - загадала Мюмла дзецям. -I не высоўвацца, пакуль я не скажу!
3 кармы пачулася гадкае храбусценне: Марскі са-бака пачаў з гарызантальнага руля.
Утуюжхвілінузвонкуўсчалася шалёная бура:«Марзкі аркездр» падкінула і перакуліла дагары нагамі. Валасы водарасцяў слаліся па марскім дне, а вада шумела, як у вадаправодным кране. Мы пападалі хто куды. Дзверцы шафаў парасчыняліся, і фарфоравы посуд вылецеў на волю ў віхуры з манкі, аўсянкі, маісу і рысу, а чаравікі мюмлянятаў, вязальныя прывідавы пруткі і Пабадзякаву скрынку з тытунём раскідала ў розныя бакі - карацей, поўны гармідар. 3 марской цемры пачулася такое
дзікае скавытанне, што ва ўсіх поўсць стала дыбарам на хвастах.
А потым зрабілася ціха. Вусцішна ціха.
- Вось лётаць мне спадабалася, - прызналася Мюм-ла. _ дле падводнае плаванне - дакладна не маё. Цікава, колькі дзяцей у мяне засталося. Ану пералічы іх, дачушка!
Але не паспела дачка Мюмлы пачаць падлік, як жу-дасны голас выбухнуў:
-Ага! Восьдзеўся вашаяморрава кампанія! Сямсот чарцей у маім партабаку! Што, думалі, на марскім дне зможаце ад мяне схавацца? Думалі зноў уцячы не развітаўшыся? Ад мяне так проста не ўцячэш, дулю!