Мемуары мумітаты
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 168с.
Мінск 2018
ЗАРАЗ БУДЗЕ ВУХ ЯК ВЕСЕЛА!
>_______________________________________/
△а нас данесліся вясёлыя крыкі, стрэлы і музыка: у цэнтры сада свята было ў самым розруху.
- Я лепей вас тут пачакаю, - занерваваўся Скалісты Даманчык. - Там такі шум!
- Добра, - сказаў Фрэдрыксан. - Толькі не згубіся.
Мы спыніліся на ўскрайку зялёнай паляны, бітма забітай падданымі Аднаўладцы. Яны каталіся з горак, крычалі, спявалі, кідаліся шуціхамі і елі цукровую вату. Пасярод паляны круціўся вялікі круглы будан, з якога не-слася музыка. У будане тоўпіліся белыя коні ў серабры-стай збруі, і над ім весела трапяталі вымпелы.
- Што гэта?! - вельмі здзівіўся я.
- Карусель, - сказаў Фрэдрыксан. - Я ж маляваў табе схему рухавіка. У разрэзе, помніш?
- Але яна выглядала зусім не так! - запярэчыў я. - А тут жа - коні, і срэбра, і вымпелы, і музыка!
-1 шасцярн/, - дадаў Фрэдрыксан.
- Ці не жадае панства соку? - спытала вялізная хему-ліха ў фартуху, відавочна неадпаведным каралеўскаму святу (я заўсёды казаў, што ў хемулёў зусім няма густу).
Яна наліла нам па шклянцы і важна прамовіла:
- Вы мусіце пайсці і павіншаваць Аднаўладцу. Сёння яму спаўняецца сто гадоў!
Са змяшанымі пачуццямі я схапіў сваю шклянку з со-
100
101
кам і ўзняў захоплены позірк на трон Аднаўладцы. Ён уссядаў там ва ўсёй сваёй маршчыністасці і быў ні на каліва да мяне не падобны. Што я адчуў: расчараванне ці ўсё ж - палёгку ? Сузіраць каралеўскі трон - урачысты і важны момант. У кожнага троля павінна быць тое, што абуджае высакародныя пачуцці і што можна з пашанаю сузіраць - як, безумоўна, і тое, на што можна паблажліва пазіраць. Але ж- ах! - што ўбачыў я? Караля з каронаю набакір і з кветкамі за вушамі, караля, што ляпаў сябе па каленях і прытупваў пад музыку так, што трон калаціўся! Час ад часу, калі кароль жадаў чокнуцца з якім-небудзь падданым, ён даставаў з-пад трона супрацьтуманную сірэну і ўключаў яе. Ці варта згадваць, што я быў страшна збянтэжаны і засмучаны.
Калі сірэна ўрэшце сціхла, Фрэдрыксан прамовіў:
- Маю гонар павіншаваць. 3 першым стагоддзем.
Я адсалютаваў хвастом і сказаў нейкім не сваім голасам:
- Ваша Вялікасць Аднаўладца, дазвольце ўцекачу з чужых берагоў паднесці Вам пажаданні шчасця. Гэта найлепшы час для развагаў над мінулым.
Кароль здзіўлена паглядзеў на мяне і захіхікаў.
— Будзьма! — сказаў ён. — Ну як, прамоклі? Яквамбык? Толькі не кажыце, што ніхто не ўваліўся ў бочку з сіропам! Ох, як жа весела быць каралём!
Потым Кароль стаміўся ад нас і зноў уключыў сірэну.
- Гэй, мой верны народзе! - крыкнуў ён. - Хто-небудзь, спыніце гэтую карусель, га. Сюды, усе сюды! Зараз пач-нецца раздача прызоў!
Усе каруселі спыніліся, і госці свята пабеглі з яйкамі да трона.
- 701! - крыкнуў Кароль. - У каго 701 ?
- У мяне, - сказаў Фрэдрыксан.
- Калі ласка! Карыстайся на здароўе, - з гэтымі словамі Аднаўладца ўручыў яму надзвычай прыгожую тарцавальную пілу, якраз такую, пра якую Фрэдрыксан даўно марыў.
Кароль агучваў новыя прызавыя нумары, а да тро-на сцякалася ўсё больш падданых, якія смяяліся і перагаворваліся. Кожны кнют і скрут нешта выйграў, і толькі я не атрымаў нічога.
Пабадзяка і Хапатунчык выставілі свае прызы перад сабой у шэраг і рупліва знішчалі іх, бо збольшага гэта былі шакаладныя шарыкі, марцыпанавыя хемулі і ружы з цукровай ваты. А ў Фрэдрыксана на каленях ляжала цэлая гара практычных і нецікавых рэчаў, збольшага інструментаў.
Урэшце Аднаўладца ўзышоў на трон і ўсклікнуў:
- Дарагі народ! Дарагія мае дураслівыя, шумныя і без-разважныя падданыя! Вы атрымалі тое, што падыходзіць вам лепей за ўсё, не больш і не менш за тое, чаго заслугоўваеце. Нашая стогадовая мудрасць падказала Нам схаваць яйкі ў трох тыпах тайнікоў. Па-першае, у тых месцах, на якія можа выпадкова натрапіць хто-небудзь занадта лянівы, каб шукаць, або той, хто носіцца туды-сюды не разбіраючы дарогі. Гэтыя прызы ядомыя. Па-другое, Мы хавалі яйкі там, дзе іх можна было знайсці, толькі калі шукаць спакойна, разважліва і метадычна. Гэтыя прызы карысныя. I, нарэшце, па-трэцяе, Мы выбра-лі яшчэ некалькі тайнікоў. Каб адшукаць іх, трэба была фантазія. Гэтыя прызы абсалютна бескарысныя. Слухай-це ж сюды, дарагія мае безнадзейныя, дураслівыя пад-
102
103
даныя! Хто з вас шукаў у самых неймаверных месцах: пад камянямі, у ручаях, на вяршынях дрэваў, у бутонах кветак, у сваіх кішэнях або ў мурашніках? Хто знайшоў яйкі 67, 14, 890, 999, 223 і 27?
- Я! - крыкнуў я з такой сілай, што аж сам уздрыгнуў ад нечаканасці і вельмі сумеўся.
I адразу пасля мяне хтосьці іншы ціхенькім галаском усклікнуў:
-999!
- Падыдзі ж, няшчасны троль! -загадаў Аднаўладца. -Перадтабой-бескарысныя падарункі для сапраўднага летуценніка. Падабаюцца?
- Страшэнна падабаюцца, Ваша Вялікасць, - вы-дыхнуў я, зачаравана аглядаючы свае скарбы.
27-мы нумар быў адназначна найлепшым. Гэта быў сувенір для інтэр'еру- пенкавы трамвайчык на карала-вай падстаўцы. На пярэдняй пляцоўцы прычапнога вагон-чыка была скрыначка для ангельскіх шпілек. 67-му выпаў аздоблены гранатамі калатовачка для шампанскага, каб выбіваць з яго бурбалкі. Яшчэ я выйграў зуб акулы, закансерваванае колца дыму і дэкараваную ручку ад катрынкі. Ці можаце вы ўявіць маю радасць?! I ці можа-це вы, дарагі чытач, уявіць сабе, што я амаль прабачыў Аднаўладцу яго зусім не каралеўскія паводзіны? Скажу нават, што ён раптам здаўся мне даволі добрым Ка-ралём.
- А я? -усклікнула дачка Мюмлы (гэта, вядома ж, яна выйграла прыз пад нумарам 999).
- Юная Мюмлачка, - сур'ёзна сказаў Аднаўладца. -У якасці прыза Мы дазваляем табе цмокнуць Нас у нос.
△ачка Мюмлы забралася на калені да Аднаўладцы і цмокнула яго ў старэчы аднаўладны нос пад радасны вокліч падданых, якія тут жа ўзяліся ўмінаць свае прызы.
Размах свята быў неверагодны. На змярканні ўвесь Парк Сюрпрызаў заззяў каляровымі ліхтарыкамі, пачаліся танцы і жартоўныя бойкі. Аднаўладца раздаваў паве-траныя шарыкі і адкаркоўваў вялізныя бочкі з яблычным віном. Паўсюль ззялі вогнішчы, на якіх падданыя варылі суп і смажылі каўбаскі.
Блукаючы ў натоўпе, я заўважыў вялікую мюмлу, якая ўся нібыта складалася з акружнасцяў. Я наблізіўся да яе і, пакланіўшыся, спытаў:
-Даруйце, вы, верагодна, Мюмла?
104
105
- Яна самая! - адказала Мюмла са смехам. - Ёлкі-маталкі, як жа я аб'елася! Шкада, што табе дасталіся такія бязглуздыя прызы.
- Бязглуздыя? - усклікнуў я. - Што можа быць леп-шага за бескарысныя падарункі для сапраўднага летуценніка? Удастоіцца іх-хіба не найвялікшы гонар? -і я дадаў ветліва: - Але, безумоўна, самы галоўны прыз атрымала вашая дачка, спадарыня.
- Яна гонар для нашай сям'і! - горда пагадзілася Мюмла.
- Дык вы на яе больш не сярдуеце? - спытаў я.
- Сярдую? - здзіўлена перапытала Мюмла. - Наво-шта? У мяне няма часу сердаваць. У мяне васямнац-цаць дзяцей, можа нават дзевятнаццаць, і ўсіх трэба памыць, пакласці спаць, распрануць, апрануць, накар-міць, супакоіць, кожнаму падцерці нос ды Морра ведае што яшчэ. He, мой юны сябра, мне толькі вяселіцца паспявай!
- А які ў вас, шаноўная спадарыня, незвычайны брат! -працягваў я гутарку.
- Брат? - перапытала Мюмла.
- Я маю на ўвазе дзядзьку вашай дачкі, - патлумачыў я. -Таго, што спіць, закруціўшыся ў рудую бараду...
(△обра, што я яшчэ не згадаў пацукоў, што знаходзілі сабе ў той барадзе прытулак).
Мюмла гучна рассмяялася і сказала:
- Ну і дачушка мне ўрадзілася! Яна цябе абдурыла! Наколькі я ведаю, няма ў яе ніякага дзядзькі. Ну ладна, давай! Пайду катацца на каруселі.
Мюмла назбірала вялізны ахапакмюмлянятакіўлезла з імі ў чырвоны кузавок, запрэжаны канём у яблыкі.
- Якая неверагодная мюмла, - са шчырым захаплен-нем сказаў Пабадзяка.
Хапатунчык сядзеў верхам на кані. Ён неяк дзіўна выглядаў з твару, і я спытаў яго:
-Ты як? Табе не падабаецца?
- He, усё добра, дзякуй, - прамармытаў ён. - Мне страшна весела. Толькі ад катання па коле чамусьці робіцца млосна... Так шкада!
- А колькі ты ўжо наездзіў? - спытаў я.
- He ведаю, - жаласна адазваўся Хапатунчык. - Я так даўно катаюся! Выбачай, але я мушу! Можа, мне больш ніколі ў жыцці не давядзецца пакатацца на каруселі... Ох, яна зноў пачынае круціцца!
- Час ісці, - сказаў Фрэдрыксан. - Дзе Кароль?
106
107
Але Аднаўладца быў вельмі заняты - катаўся з горак, -таму мы сышлі ціха і непрыкметна. Адзін Пабадзяка за-стаўся на свяце. Ён сказаў, што яны з Мюмлай вырашылі да самага ранку катацца на ланцужковай каруселі.
На ўскрайку паляны мы знайшлі нашага Даманчыка, які спаў, закапаўшыся ў мох.
- Здароў, - сказаў я. - А ты свае прызы забіраць не будзеш?
- Прызы? - перапытаў Скалісты Даманчык, лыпнуўшы вачыма.
- Твае яйкі, - сказаў Фрэдрыксан. - У цябе быў цэлы тузін.
- А я іх з'еў, - нясмела сказаў Даманчык. - Мне не было чым яшчэ заняцца, пакуль я вас чакаў.
Мне і цяпер вельмі цікава, якія прызы дасталіся б Ска-лістаму Даманчыку і хто ўрэшце іх замест яго атрымаў. Магчыма, Аднаўладца пакінуў іх для свайго наступнага, двухсотгадовага юбілею.
Мумітата перагарнуў старонку і сказаў:
- Раздзел шосты.
- Пачакай, - сказаў Снусмумрык. - Майму тату па-дабалася тая мюмла?
- Яшчэ як! - адказаў Мумітата. - Бегалі ўвесь час раз-ам, смяяліся з усяго - і да месца і не да месца, наколькі я памятаю.
- А яна падабалася яму больш, чым я? - спытаў Снус-мумрык.
- Ну, цябе ж тады яшчэ не было, - сказаў Мумітата.
Снусмумрык фыркнуў. Ён насунуў капялюх на вушы і ўперыўся ў акно.
Мумітата паглядзеў на яго, потым падняўся і падышоў да кутняй шафы. Ён доўга корпаўся на верхняй паліцы і ўрэшце вярнуўся з доўгім, бліскучым зубам акулы.
- Гэта табе, - сказаў ён. - Твайму тату ён вельмі падабаўся.
Снусмумрык паглядзеў на зуб.
- Прыгожы, - сказаў ён. - Павешу яго над сваім ложкам. А тата моцна стукнуўся, калі бык шпурнуў яго ў ружовы куст?
- Ды не, - сказаў Мумітата. - Пабадзяка быў мяккі, як кот, ды і рогі ў быка былі абкручаныя анучай.
- А куды падзеліся астатнія прызы? - спытаў Сніф. -Трамвайчык, дапусцім, стаіць у зале пад люстрам, а астатняе дзе?
- Ну, шампанскага жу нас ніколі не вадзілася... -за-думенна сказаў Мумітата. - Так што калатовачка, па-дазраю, так і ляжыць дзе-небудзь глыбока ў шуфлядзе на кухні. А колца дыму праз некалькі гадоў папросту растала...