Мемуары мумітаты
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 168с.
Мінск 2018
Але вось, калі мы міналі нейкі дамочак, які быў - калі такое ўвогуле магчыма - яшчэ больш неахайным за іншыя, мы выразна пачулі, як хтосьці грае на грабень-чыку. Мы чатыры разы грукалі ў дзверы, але ніхто не адчыняў.
- Эгэгэй! - крыкнуў Фрэдрыксан. - Хто-небудзь дома?
Тады нехта тоненькім галаском прапішчаў:
- He! Нікога няма!
- Як дзіўна, - сказаў я. - Хто ж тады з намі гаворыць?
- Гэта я, дачка Мюмлы, - адказаў голас. - Але вам трэба хутчэй-хутчэй адсюль сысці, бо мне нельга нікому адчыняць, пакуль мама не прыйдзе!
- А дзе твая мама? - спытаў Фрэдрыксан.
- На садовым свяце, - сумна прапішчаў галасок.
90
91
- А цябе чаму не ўзялі?! - абурана ўсклікнуў Хапатун-чык. - Ты што, занадта маленькая?
Тут дачка Мюмлы заплакала і ўсклікнула праз слёзы:
- Мне горла баліць! Мама думае, што гэта адзёр!
- Адчыні нам, - ласкава папрасіў Фрэдрыксан. - Мы паглядзім тваё горла. He бойся.
Дачка Мюмлы адчыніла. Яе вочы былі зусім чырвоныя, а шыю абвіваў ваўняны шалік.
- Зараз паглядзім, - сказаў Фрэдрыксан. - Адкрый рот. Скажы «а-а-а-а»!
- Мама яшчэ падазравала сыпны тыф і халеру, - сум-на прамармытала дачка Мюмлы. - А-а-а-а!
- Ніякага сыпу, - сказаў Фрэдрыксан. - А баліць?
- Проста кашмар, - прастагнала дачка Мюмлы. -Вось пабачыце, маё горла хутка зрасцецца, і тады я не змагу больш ні дыхаць, ні есці, ні гаварыць.
- Ідзі і зараз жа кладзіся ў ложак, -спалохана загадаў Фрэдрыксан. - Нам трэба прывесці тваю маму. Чым хутчэй!
- He, не трэба! - ускрыкнула дачка Мюмлы. - Я вас проста падманула. Я зусім не хворая. Мяне не ўзялі на свята, бо я так кепска паводзілася, што нават мама стамілася ад мяне!
- Падманула нас? Навошта? -здзівіўся Фрэдрыксан.
- Каб весялей было! - сказала малая і зноў заплака-ла. - Мне та-а-ак сумна...
- Можа, возьмем яе ды сходзім на тое свята? -прапанаваў Пабадзяка.
- А калі Мюмла раззлуецца? - запярэчыў я.
- He раззлуецца! - узрадавана ўскрыкнула дачка Мюмлы. - Мама ў замежніках душы не чуе! А пра мае паводзіны яна ўжо і думаць забыла, тут можна не сум-нявацца. Яна пра ўсё забывае!
Малая Мюмлачка зняла шалік і выскачыла на двор.
- Хутчэй! - крыкнула яна. - Кароль, напэўна, ужо даўно пачаў Свята Сюрпрызаў!
- Кароль! - ускрыкнуў я, адчуўшы раптоўную пустату ўжываце.-Ты хочаш сказаць - сапраўдны Кароль?!
- Сапраўдны? - перапытала дачка Мюмлы. - Яшчэ б не сапраўдны! Ён Аднаўладца, найвялікшы з усіх каралёў! I сёння ў яго дзень нараджэння: яму спаўняец-ца сто гадоў!
- Ён падобны да мяне? - прашаптаў я.
92
93
- Ды не, зусім не такі, - здзіўлена сказала дачка Мюм-лы. - Цікава, з чаго б гэта яму быць падобным да цябе?!
Я прамармытаў штосьці няўцямнае і пачырванеў. Зразумела, гэта была неразважлівая думка. I ўсё ж, вы толькі ўявіце, - а што, калі б... Я адчуваў у сабе высака-роднасць.
Ну што ж. У любым выпадку, я змагу ўбачыць Ад-наўладцу і, можа, нават паразмаўляць з ім!
Ёсць штосьці асаблівае ў Каралях, штосьці ўрачыс-тае, узвышанае і неспасцігальнае. Я ўвогуле не схільны нікім захапляцца (акрамя, хіба што, Фрэдрыксана). Але Каралём можна захапляцца, не адчуваючы пры гэтым сябе занадта маленькім. Гэта прыемна.
Дачка Мюмлы тым часам неслася па пагорках папе-радзе нас, пералазячы праз усе каменныя муры, што трапляліся ёй на дарозе.
-Слухай,-крыкнуў ёй Пабадзяка.-Чаго вы панастаў-лялі тут гэтых муроў? Вы за імі некага трымаеце ці самі ад кагосьці хаваецеся?
- Яшчэ што прыдумаеш! Зусім яны не для гэтага, -фыркнула дачка Мюмлы. - Падданым падабаецца будаваць іх, таму што тады можна ўзяць з сабой ежы і зрабіць за мурамі пікнік... Мой дзядзька збудаваў сямнаццаць кіламетраў! Гэты мой дзядзька, мамін брат, - ён проста о-го-го! - весела працягвала яна. - Ён вывучае самыя розныя літары і словы - і ззаду, і спера-ду, і з усіх бакоў. Ён корпаецца з імі, пакуль цалкам не ўпэўніцца, што вывучыўіх дасканала. Надсамымі доўгімі і закавырыстымі ён сядзіць гадзінамі!
- Напрыклад, як гарголазюмдантолаг? - падказаў Пабадзяка.
- Ці антыфіліфрэнскансумцыя, - сказаў я.
- Ого! - усклікнула дачка Мюмлы. - Для такіх доўгіх словаў яму давялося б разбіць побач з імі бівак! Нанач ён загортваецца ў сваю даўжэзную рудую бараду. Адна палова барады служыць яму коўдрай, а другая - матра-цам. А ўдзень у барадзе жывуць дзве белыя мышкі - яны такія міленькія, што дзядзька не бярэ з іх ніякай арэнды!
- Выбачайце, але мне здаецца, яна зноў хлусіць! -сказаў Хапатунчык.
- Маім брацікам і сястрычкам таксама так здаец-ца, - сказала дачка Мюмлы. - Іх чатырнаццаць або пятнаццаць, і кожнаму здаецца тое самае. Я найста-рэйшая з іх і самая разумная. Ага, вось мы і прыйшлі. Скажыце маёй маме, што гэта вы завабілі мяне пайсці з вамі на свята.
- А як яна выглядае? - спытаў Пабадзяка.
- Круглая такая, - сказала дачка Мюмлы. - У яе ўсё-ўсё звонку круглае. Магчыма, і знутры таксама.
Мы стаялі перад надзвычай высокім каменным му-рам, браму якога абвівалі гірлянды. Над брамай вісеў плакат наступнага зместу:
САДОВАЕ СВЯТА АДНАЎЛАДЦЫ.
Уваход вольны! Шчыра запрашаем! Штогадовае Свята Сюрпрызаў- гэты раз з Шырокім Размахам! -з нагоды Нашага стогадовага юбілею. He палохайся, калі раптам Штосьці Здарыцца!
94
95
- Што здарыцца? - спытаў Скалісты Даманчык.
- Што заўгодна, - сказала дачка Мюмлы. - У тым і цымус!
Мы ўвайшлі ў сад. Ён быў зусім дзікі, зарослы і нібыта буяў бяздумнай вясёласцю.
- Выбачайце, а тут водзяцца дзікія звяры? - спытаў Хапатунчык.
-1 нават горш, - прашаптала дачка Мюмлы. - Пяцьсот адсоткаў гасцей проста знікаюць! Але пра гэта - ані-ані! Ну, я пабегла. Усяго вам.
Мы асцярожна рушылі следалл. Сцяжына паўзла ся-род густых хмызоў і нагадвала доўгі зялёны тунэль з лісця, запоўнены таямнічым паўзмрокам...
- Стоп! - крыкнуў Фрэдрыксан і натапырыў вушы.
Сцяжыну пераразала глыбокая расколіна! I ўнізе ў расколіне - о, пра гэта нават расказваць жудасна! -там было штосьці калматае і лупатае на доўгіх дрыготкіх лапках... Гіганцкі павук! Бр-р-р!..
- Паглядзім, які ў яго настрой, - прашаптаў Пабадзяка і шпурнуў у прорву каменьчык.
Ногі павука закруціліся, як кола ветрака, а вочы, на-саджаныя на сцяблінкі, забоўталіся туды-сюды.
- Штучны, - зацікаўлена сказаў Фрэдрыксан. - Лапкі са сталёвых спружынаў. Ладна зроблена.
- Выбачайце, але па-ллойму так жартаваць няпра-
вільна! - сказаў Хапатунчык. - Каб добра напужацца, і сапраўдных небяспекаў цалкам хапае!
- Іншаземцы, - патлумачыў Фрэдрыксан і паціснуў плячыма.
Я быў глыбока ўзрушаны, і не столькі Аднаўладцавым павуком, колькі паводзінамі Караля, якія назваць высакароднымі не выпадала ніяк.
Перад наступным паваротам мы ўбачылі напісаны буйнымі вясёлымі літарамі плакат, які абвяшчаў:
НУ ВЫ I ПЕРАПУЖАЛІСЯ!
Як можа Кароль быць такім несур’ёзным, абурана думаў я. Гэта ж проста ганебна, а тым больш калі яму ўжо аж сто гадоў! Трэба ж неяк дбаць пра тое, каб пад-даныя цябе шанавалі. Трэба выклікаць да сябе павагу!
Неўзабаве мы выйшлі да штучнага возера.
Мы агледзелі яго з недаверам. Ля берага чакалі невялікія прыгожыя лодачкі, аздобленыя сцяжкамі каралеўскіх колераў. Дрэвы ўтульна схілялі над вадой свае галіны.
- Паглядзім, ці можна гэтаму верыць, - прамармытаў Пабадзяка і ступіў у светла-чырвоную лодачку з блакітным планшырам.
Мы дабраліся ўжо да сярэдзіны возера, калі нас напаткаў новы сюрпрыз ад Караля. Моцны струмень вады стрэліў каля самай лодкі, абдаўшы нас так, што мы адразу ўшчэнт вымаклі. Хапатунчык закрычаў са страху-іяго няцяжка зразумець. Пакульмы дабраліся да выратавальнай сушы, нас паспела абдаць яшчэ чатыры
96
97
разы, а на беразе нас сустрэў новы плакат, канстатуючы наступнае:
НУ ВЫ I ПРАМОКЛІ!
Я быў зусім збіты з панталыку і адчуваў вялікае рас-чараванне іменем Караля.
- Азіўнае свята, - прамармытаў Фрэдрыксан.
- А мне падабаецца! - усклікнуў Пабадзяка. - Бач-на, што ён прыемны, гэты Аднаўладца. He ўдае з сябе сур'ёзнага!
Я кінуў на Пабадзяку знішчальны позірк, аднак стрымаўся.
Цяпер перад намі была цэлая сістэма каналаў з бязладна перакінутымі праз іх мастамі. Масты былі струхнелыя, а то й падступна паналепленыя з кардону. Часам нам даводзілася балансаваць на прагнілых ства-лах або вісячых мастах, што боўталіся на старых шнурах ці абрыўках вяровак. Але нічога дзіўнага не здаралася, хіба што Скалісты Даманчык пастаяў трошкі на галаве на глеістай водмелі- гэта адзінае, што змагло яго крыху падбадзёрыць.
Раптам Пабадзяка ўсклікнуў:
-Ха-ха! Гэтым разам яму нас не абдурыць!
3 гэтымі словамі ён рушыў проста на вялізнае чучала быка і шчоўкнуў яго па носе.
Мяркуйце самі, які нас апанаваў жах, калі бык з дзікім рыкам апусціў рогі (на шчасце, абкручаныя анучай) і скіраваў Пабадзяку па плаўнай траекторыі проста ў ружовы куст.
98
Натуральна, мы тут жа знайшлі чарговы плакат-дражнілку, які з трыумфам абвяшчаў:
Урэшце мы знайшлі доўгую стракатую стужку, нацяг-нутую паміж дрэвамі і прывязаную на банцікі да галінаў. Вялізны надпіс паведамляў нам, што
ГЭТАГА ВЫ HE ЧАКАЛІ!
Тут я мусіў адзначыць, што якое-ніякое пачуццё гумару ў Аднаўладцы ўсё ж маецца.
Паступова мы прызвычаіліся да Сюрпрызаў. Мы занураліся ўсё глыбей і глыбей у заблытаны сад Караля. Мы прабіраліся праз лісцевыя пячоры і самыя розныя таямнічыя сховы, праходзілі пад вадаспадамі і міналі прорвы, у якіх шугала штучнае полымя. Але Аднаўладца прыдумаў для сваіх падданых не толькі прыхаваныя пад люкамі пасткі, раптоўныя выбухі і ўсялякія жудасці на сталёвых спружынах. Калі пашнарыць пад кустом, у расколіне скалы або ў якім-небудзь дупле, можна было натрапіць на гняздо з пафарбаваным або паза-лочаным яйкам. На кожным яйку была намаляваная прыгожая лічба. Я знайшоў яйкі 67, 14, 890, 223 і 27. Гэта была Каралеўская Латарэя Аднаўладцы. Увогуле я не надта люблю конкурсы, таму што заўсёды страшна расчароўваюся, калі не перамагаю, але шукаць яйкі мне спадабалася. Скалісты Даманчык знайшоў больш за ўсіх, і нам каштавала немалых сілаў угаварыць яго не з'ядаць іх, а захаваць да раздачы прызоў. Па колькасці знойдзеных яек Фрэдрыксан наступаў Даманчыку на пяткі, следам ішоў я, а самымі апошнімі аказаліся Па-бадзяка, які быў занадта лянотны, каб шукаць яйкі, і Ха-патунчык, які не карыстаўся ў пошуку ніякай сістэмай, а толькі хапатліва сноўдаў туды-сюды.