Мемуары мумітаты
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 168с.
Мінск 2018
- Але ж яна ў вас у лапах! - падказаў я.
- Ах, яна тут! - гучна выдыхнула яна. - Аж ад сэрца адлягло...
Яна раскрыла сваю вялікую чорную сумку і, пакапаў-шыся ў ёй, выцягнула пудраніцу.
- Здаецца, пудра прамокла, -гаротна вымавіла яна.
- He хвалюйцеся, вы і без яе вельмі прыгожая, - га-лантна заўважыў я.
Тады яна паглядзела на мяне невымоўным позіркам і густа пачырванела.
Дазвольце мне спыніцца тут, на гэтай важнай падзеі, што сталася паваротным пунктам у маёй бурнай
160
161
маладосці; дазвольце мне скончыць мемуары тым, як Мумімама, найчароўнейшая сярод мумітроляў, уварва-лася ў маё жыццё! Я на заўсёды з разуменнем ставілася да маіх дзівацтваў, якія пад яе спагадлівым позіркам адразу напаўняліся здаровым сэнсам, хаця і страчвалі пры гэтым той шарм дзікай свабоды, які спакусіў мяне апісаць іх.
3 тых падзеяў мінула процьма часу, але цяпер, калі я выклікаў гэтыя ўспаміны, мне думаецца, што ўсё магло б паўтарыцца зноў, няхай і зусім па-іншаму.
Я адкладаю мемуарнае пяро перакананы, што чароўны час прыгодаў усё ж не мінуў (інакш было б вельмі прыкра).
Дык няхай кожны годны мумітроль паразважае над маімі прыгодамі, задумаецца над маёй мужнасцю, кемлівасцю і велікадушнасцю (а магчыма, і над маімі глупствамі), - калі ён дагэтуль яшчэ не падбаў аб тым, каб пачарпнуць навуку з тых дзівосных і нялёгкіх выпрабаванняў, якія аднойчы паўстаюць на шляху кож-нага адзначанага талентам юнага мумітроля.
На гэтым мемуары заканчваюцца.
Эпілог
умітата паклаў мемуарнае пяро на стол і паглядзеў на сям'ю. На верандзе панавала захопленае маўчанне.
І^-За Мумітату!—урэшце ўзрушана прамовіла
Мумімама.
- За цябе, тата! - падтрымаў Мумітроль. - Цяпер ты несумненна будзеш знакаміты.
- Як гэта? - падскочыў ад здзіўлення Мумітата.
- Ну, усе будуць лічыць цябе знакамітым, раз ты напісаў такую кніжку, - упэўнена заявіў Мумітроль.
Аўтар задаволена замахаў вушамі.
- Магчыма, - пагадзіўся ён.
- Ну, а далей? Што было далей? - усклікнуў Сніф.
- Ну, далей... - сказаў Мумітата і зрабіў няўцямны жэст, які абазначаў разам і дом, і сям'ю, і сад, і Мумідол, і ўвогуле ўсё тое, што немінуча прыходзіць на змену маладосці.
- Дзеткі, - сціпла сказала Мумімама. - Далей усё
Але яшчэ застаўся важны эпілог. Чытай!
толькі пачалося...
Раптоўны пошуг ветру скалануў веранду. Дождж лупцануў з новай сілай.
162
163
- Быць у моры ў такую ноч... - безуважна вымавіў Мумітата.
- А з маім татам што? - спытаў Снусмумрык. - 3 Па-бадзякам? Што здарылася з ім і з мамай?
-1 з Хапатунчыкам! - крыкнуў Сніф. - Вы што, так і кінулі адзінага майго тату, які ў мяне быў у гэтым жыцці? He кажучы ўжо пра яго калекцыю і пра Капушку!
На верандзе павісла маўчанне.
I тут - нейкім дзівосным чынам, акурат у той самы момант, калі гэта было патрэбней за ўсё, - у дзверы пагрукалі. Тры моцныя, адрывістыя ўдары.
Мумітата ўскочыў і крыкнуў:
-Хто там?!
Глыбокі голас адказаў з-за дзвярэй:
- Адчыні! Тут халодна і мокра.
Мумітата разнасцежыў дзверы.
- Фрэдрыксан! - усклікнуў ён.
I на веранду ўвайшоў Фрэдрыксан.
Абтросшы з сябе кроплі дажджу, ён сказаў:
- He адразу вас адшукаў. Здароў, здароў.
- Ты зусім не пастарэў! - захоплена выпаліў Муміта-та. - Ах, як я ўсцешаны, як рады!
Тут пачуўся прыглушаны замагільны голас:
- У такую пагібельную ноч, як гэтая, забытыя косці гры-мяць гучней, чым калі! - і з Фрэдрыксанавага заплечніка ззадаволенай мінай выпаўз прывід уласнай персонай.
- Заходзьце, калі ласка! - павіталася Мумімама. -Наліць вам грогу?
- Дзякуй, дзякуй, - сказаў Фрэдрыксан. - Мне шкля-начку. I прывіду адну. I некалькі для тых, што на дварэ!
- А што, ёсць яшчэ хтосьці? - спытаў Мумітата.
- Ну так, некалькі мамаў і татаў, - засмяяўся Фрэдрык-сан. - Пасаромеліся ўвайсці.
Сніф і Снусмумрык кінуліся проста пад дождж. Там стаялі іх азяблыя таты і мамы. Ім было сорамна, што яны так доўга прападалі. Хапатунчык трымаў Капушку за лап-ку. Абое ўзялі з сабой свае калекцыі гузікаў, запакаваныя ў вялікія чамаданы. Пабадзяка стаяў са згаслай люлькай у роце, Мюмла рыдала ад празмернасці пачуццяў, а по-бач тоўпіліся дачка Мюмлы, трыццаць чатыры мюмляняты і маленькая Мю ва ўсёй сваёй красе - яна ні кропелькі не
164
165
падрасла. Калі ўсе ўвайшлі на веранду, там зрабілася так цесна, што аж сцены выгнуліся.
Гэта была неверагодная ноч!
Столькі абдымкаў, воклічаў, роспытаў, тлумачэнняў і шклянак з грогам яшчэ не бачыла ніводная веранда. А калі Сніфавы тата і мама ўзяліся перабіраць свае калекцыі і мімаходзь падарылі яму палову гузікаў, усчаўся такі вэрхал, што Мюмла хуценька пазбірала сваіх дзяцей і пачала хаваць іх па шафах.
- Ціха! - урэшце крыкнуў Фрэдрыксан і ўзняў сваю шклянку. - Заўтра...
- Заўтра... - паўтарыў Мумітата, і вочы яго загарэліся маладым бляскам.
-Заўтра мы зноў адправімся насустрач Прыгодам! -абвясціў Фрэдрыксан. - Мы паляцім на «Марзкім аркез-дры» - усе разам! Мамы, таты і дзеці!
- He, не заўтра! Сёння ж! -усклікнуў Мумітроль.
I ў туманнай перадсвітальнай шэрані яны ўсім гур-там высыпалі ў сад. Неба на ўсходзе праяснела: хутка ўжо сонца выйдзе з-за далягляду. Некалькі хвілінаў-і ноч скончыцца, і тады ўсё можна будзе пачаць наноў.
I вось ужо новы дзень адчыняе браму ў Неверагоднае і Магчымае, туды, дзе здараюцца любыя Прыгоды, калі ты ім адкрыты.
Янсан,Тувэ
Я65 Капялюш чарадзея / Тувэ Янсан; пер. з швед. Алесі Башары-мавай; ілюстрацыі Тувэ Янсан. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 168 с.: іл.
ISBN 978-985-7164-84-4.
Казачная аповесць«Мемуары мумітаты»-пятая з серыі кніг, прыс-вечаных мумітролям, чароўным і забаўным істотам, прыдуманым, апісаным і намаляваным выдатнай фінскай пісьменніцай і мас-тачкай Тувэ Янсан (1914-2001).
Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту, а таксама ўсім аматарам і заўзятарам мумітроляў.
ББК 84(4Фнн)-44
УДК 821.113.6-93
па.
TOI
і u A кс Ўс СЕ
Ш
W
а д
Аітаратурна-мастацкае выданне
Янсан Тувэ МЕМУАРЫ МУМІТАТЫ
Адказны за выпуск Зм. Колас
т
(
Падпісана да друку 26.12.2017. Фармат 60x84 ’/ Папера афсетная. Друк лічбавы.
Ул.-выд. арк. 6,04. Ум. друк. арк. 9,77. Наклад 1000 асобнікаў. Заказ № 2 от 19.01.2018.
Выдавец і паліграфічнае выкананне' індывідуальны прадпрымальнік Зміцер Колас. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 1/291 ад 17.04.2014 Пр. Незалежнасці, 105-14, 220023, Мінск.
Казачная аповесць
«Мемуары мумітаты» — яшчэ адна з серыі кніг, прысвечаных мумітролям, чароўным і забаўным істотам, прыдуманым, апісаным і намаляваным выдатнай фінскай пісьменніцай і мастачкай Тувэ Янсан (1914-2001).
ISBN 978-985-7164-84-4
9 789857 164844
5
5
5
3
u
0
&