• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мемуары мумітаты  Тувэ Янсан

    Мемуары мумітаты

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 168с.
    Мінск 2018
    67.6 МБ
    - Гэй, чуеш? - перакрыкваючы шторм, гукнуў Фрэ-дрыксан. - Яны меншыя!
    Я не зразумеў, пра што ён.
    - Меншыя! - крычаў ён. - Хвалі нашмат меншыя, чым на малюнках у кнізе!
    Але я ніколі не бачыў малюнкаў з Фрэдрыксана-вай кнігі і таму не расплюшчваў вачэй: я сядзеў, моц-на ўчапіўшыся ў Хемуліхіны арэлі. Гэта дапамагло.
    Неўзабаве я адчуў, як арэлі, і праўда, павольна гушка-юцца туды і назад, - шторм сціх, і небяспека мінула.
    Тады я расплюшчыў вочы і перада мной паўстала не-верагоднае відовішча. «Марзкі аркездр», калыхаючыся, плыў высока ў паветры пад вялізным белым ветразем. △алёка ўнізе пад намі ўсё яшчэ шалела мора і бушаваў шторм. Але цяпер ён здаваўся маленькім цацачным штормікам, да якога нам не было ніякай справы.
    - Мы ляцім! Мы ляцім! - крычаў Фрэдрыксан. Ён стаяў побач са мной ля планшыра і ўзіраўся ў вялізны белы надзьмуты ветразь на такелажы.
    - Як ты ўзняў туды воблака? - спытаў я.
    - Яно само неяк, - адказаў ён. - Лятучы карабель!..
    Ён паглыбіўся ў роздум.
    Ноч павольна святлела. Неба зрабілася шэрым, было вельмі халодна. Неўзабаве я забыў, як спрабаваў схавацца на садовых Хемуліхіных арэлях. Да мяне вярнулася ўпэўненасць і цікаўнасць, мне захацелася кавы. Холад і праўда быў проста жахлівы. Я асцярожна паварушыў лапамі, абмацаў хвост і вушы. Нішто не пацярпела ад шторму.
    Пабадзяка таксама нікуды не знік. Ён сядзеў за Ха-патунчыкавай бляшанкай і спрабаваў запаліць люльку.
    Затое «Марзкі аркездр» быў у жалю вартым стане. Мачта паламалася. Вадзяныя колы зніклі. Патрапаныя штагі меланхалічна матляліся на ветры, а планшыр у многіх месцах быў змяты. Па ўсёй палубе валяліся водарасці і карабельныя абломкі, а таксама парачка-другая непрытомных марскіх прывідаў. А горш за ўсё было тое, што знік залаты наканечнік са штурманскай рубкі.
    82
    83
    Праз нейкі час воблака асела, і карабель павольна апусціўся на ваду. Калі неба на ўсходзе пачырванела, мы ўжо калыхаліся на хвалях - адгалосках шторму, і я слухаў, як пагрукваюць гузікі ў Хапатунчыкавай бляшан-цы. Белае воблака з карцінкі зноў заснула пад бортам.
    - Дарагі экіпаж, - урачыста сказаў Фрэдрык-сан. - Шторм прайшоў. Выпусціце майго пляменніка з бляшанкі.
    Мы адкінулі вечка, і перад нашымі вачыма паўстаў няшчасны, зусім пазелянелы Хапатунчык.
    - О гузік над усімі гузікамі! - стомленым голасам прамовіў ён. - За што мне так кепска? Што за жыццё! Колькі трывог, колькі непрыемнасцяў! Вы толькі паглядзіце на маю калекцыю! Мамкі родныя!
    Скалісты Даманчык таксама вылез з бляшанкі. Ён паветрыў носам і фыркнуў.
    - Я галодны, - паведаміў ён.
    - Выбачайце! - усклікнуў Хапатунчык. - Ад адной думкі пра ежу...
    - Спакойна, - сказаў я. - Я звару кавы.
    Ідучы на нос, я кінуў дзёрзкі позірк на мора з-па-над пашарпанага планшыра і падумаў: «Ну, цяпер ужо я што-нішто пра цябе ведаю! I пра караблі! I пра аблокі! Наступным разам я не буду жмурыцца і рабіцца маленькім!»
    Калі кава зварылася, надусім светамузышло сонца. Мякка і пяшчотна яно свяціла на мой халодны жывот, вяртаючы мне баявы настрой. Я ўспомніў, як яно ўзышло над першым днём маёй свабоды пасля векапомных уцёкаў і як ззяла тым ранкам, калі я збудаваў дом на пяску. Я нарадзіўся ў жніўні пад гордымі знакамі Льва
    і Сонца, і мае высокія зоркі прадвызначылі мне ісці да-рогай прыгодаў.
    О, штормы! Магчыма, іх сэнс у тым, каб пасля іх мы маглі ўбачыць новы ўзыход сонца. А для штурманскай рубкі я зраблю новы залаты наканечнік.
    Я піў каву і адчуваў сябе задаволеным.
    Старонка перагорнутая, і я набліжаюся да новага раз-дзела свайго жыцця. Зямля па курсе-вялізны самотны во-страў пасярод мора! Гордыя абрысы чужога ўзбярэжжа!
    Я стаў на галаву і крыкнуў:
    - Фрэдрыксан! 3 намі зноў нешта адбываецца!
    Хапатунчыку адразу палепшала, і ён кінуўся рыхта-ваць бляшанку да высадкі на бераг. Скалісты Даман-чык так расхваляваўся, што ўкусіў сам сябе за хвост, а Фрэдрыксан даручыў мне адпаліраваць тое, што яшчэ засталося ад аснасткі; Пабадзяка ж не рабіў нічога зусім. Мы ішлі проста насустрач незнаёмаму берагу. На вяршыні высокага пагорка мы заўважылі нешта падобнае да маяка. Гэтая вежа павольна варушылася, неяк выцягвалася то ў адзін, то ў другі бок - даволі дзіўны феномен. Але ў нас было столькі клопату, што мы не звярталі на гэта асаблівай увагі.
    Калі «Марзкі аркездр» падплыў да берага, мы, акурат-на прычасаўшыся, пачысціўшы зубы і хвасты, сабраліся каля борта.
    I тут над нашымі галовамі прагучаў грымотны голас, і вось якія жахлівыя словы мы пачулі:
    - Ха! Морра мяне пабяры, калі гэта не Фрэдрыксан са сваёй бандзюганскай хеўрай! Нарэшце вы мне папаліся!
    84
    85
    Нямая сцэна!.. Перад намі стаяў дронт Эдвард- і ён быў страшэнна злы.
    - Вось так было ў часы маёй маладосці! - сказаў Мумітата і загарнуў кнігу.
    - Пачытай яшчэ! - папрасіў Сніф. - Што было далей?
    △ронт хацеў растаптаць вас?
    - Даведаешся наступным разам, - таямніча сказаў Мумітата. - Ну як, цікава ж? Проста, разумееце, адна з хітрасцяў у мастацтве пісьма - скончыць раздзел аку-рат у самым страшным месцы.
    Сёння Мумітата з сынам, Снусмумрыкам і Сніфам сядзеў на пясчаным пляжы, і пакуль ён чытаў ім пра той жудасны шторм, яны назіралі за морам, што ў перад-восеньскай трывозе выкочвала хвалі на бераг.
    Ім здавалася, што яны бачаць «Марзкі аркездр», які, быццам прывідны карабель, ляціць разам з іхтатамі праз шалёны шторм.
    - Як жа яму было моташна там у бляшанцы, - пра-мармытаў Сніф.
    - Нешта тутхалодна, -сказаў Мумітата.- Пройдземся?
    Яны пайшлі да мыса, ступаючы па водарасцях, вы-несеных хвалямі на бераг, а ў спіну ім дзьмуў вецер.
    - А ты ўмееш скрыгатаць як даманы? - спытаў Снус-мумрык.
    Мумітата паспрабаваў.
    - He, - сказаў ён. - He атрымліваецца. Гэта мусіць гучаць быццам з бляшанай трубы.
    - Па-мойму, атрымалася больш-менш падобна, -сказаў Мумітроль.-Тата... А гэта праўда, што ты потым збег з хаціфнатамі?
    - Ну, было такое, - збянтэжана сказаў тата. - 3 кім не здараецца. Але гэта было нашмат, нашмат пазней. Я думаю гэта ўвогуле не ўключаць у кнігу.
    - А я лічу, што ты проста павінен пра гэта напісаць! -закрычаў Сніф. - Ты вёў тады разгульнае жыццё?
    - Змоўкні, - сказаў Мумітроль.
    - Фрагмент прапушчаны, - сказаў Мумітата. - Глядзі-це, вунь нешта на бераг вынесла! Збегайце падбярыце гэтую штуку!
    Яны прыпусцілі з усіх ног.
    - Што гэта за штуковіна? - спытаў Снусмумрык.
    Перад імі ляжала вялікая і цяжкая цыбулепадобная рэч. Пэўна, яе досыць доўга насіла ў моры, бо яна была ўся аблепленая ракавінкамі і водарасцямі. На патрэ-сканым дрэве сям-там засталіся сляды залатой фарбы.
    Мумітата ўзяў драўляную цыбуліну і пачаў круціць яе ў лапах. Чым даўжэй ён глядзеў на яе, тым большымі рабіліся яго вочы - урэшце ён затуліў іх лапаю і ўздыхнуў.
    - Дзеці мае, - урачыстым і крыху няўпэўненым гола-сам сказаў ён, - тое, што вы бачыце, - не што іншае, як
    86
    87
    газдзел пяты
    наканечнік з даху штурманскай рубкі рачнога карабля «Марзкі аркездр»!
    -	Ого! - выдыхнуў уражаны Мумітроль.
    -	А зараз, - працягваў тата, усхваляваны сваімі ўспамінамі, - зараз я пачну новы, вялікі раздзел! Я хачу паразважаць над гэтай знаходкай на самоце. Бяжыце, пагуляйце ў пячоры!
    I Мумітата пакрочыў далей на мыс, пад адной пахай трымаючы залаты наканечнік, а пад другой заціснуўшы мемуары.
    -	А слаўным мумітролем я ўсё ж быў у маладосці, -сказаў ён сам сабе. - Ды і цяпер яшчэ нічога! - дадаў ён і весела прытупнуў нагой.
    дзе я (пасля невялікай праверкі сваіх разумовых здольнасцяў) апісваю Мюмліна сямейства, а таксама Вялікае Свята Сюрпрызаў, падчас якога прымаю з лап Аднаўладцы дзівосны знак пашаны.
    ават сёння я ўсё яшчэ ўпэўнены, што дронт Эдвард тады хацеў радушыць нас. Няма сумневу, што потым ён бы абліваўся горкімі слязьмі ды марна спрабаваў супакоіць сваё сумленне, зладзіўшы нам пышнае паха-
    ванне. I ўжо напэўна ён вельмі хутка забыў бы пра гэтае прыкрае здарэнне, а потым пайшоў бы дый усеўся на якога-небудзь іншага свайго знаёмца, якому собіла яго
    раззлаваць.
    Як бы там ні было, у вырашальны момант мне прый-шла ідэя. У галаве шчоўкнула, як звычайна ў такіх вы-падках, і ідэя была гатовая. Я смела наблізіўся да гэтай раз'юшанай гары і прамовіў бесклапотным голасам:
    89
    - Прывітанне, дзядзьку! Прыемна вас бачыць ізноў. Як вашыя ногі, не баляць?
    - I ты яшчэ смееш пытаць у мяне пра гэта! - зароў дронт Эдвард. - Блыха ты вадзяная! Вядома, мае ногі баляць! I зад таксамаі I гэта ўсё праз вас!
    - У такім разе, - стрымана сказаў я, - вы, дзядзьку, будзеце асабліва рады нашаму падарунку-сапраўд-наму спальніку на гагачым пуху! Зроблена спецыяльна для дронтаў, якія селі на штосьці жорсткае!
    - Спальнік? Пуховы? - сказаў дронт Эдвард, падсле-павата гледзячы на нашае воблака. - Як жа! Вы хочаце зноў мяне абдурыць, морравы пачвары! Тая пярына, нябось, каменнем у вас напханая...
    Ён зацягнуў воблака на бераг і падазрона яго абнюхаў.
    - Прысядзь, Эдвард! - гукнуў Фрэдрыксан. - Прыемна, мякка!
    - Ты гэта і раней казаў, - буркнуў дронт. - Прыемна, мякка - так і сказаў тады. А што аказалася насамрэч? А насамрэч аказалася калюча, жорстка, камяніста, і цвёрда, і гадка, і гарбаста, і морра ведае як яшчэ... -з гэтымі словамі дронт прымасціўся на воблачны фронт і замоўк, занурыўшыся ў свае думкі.
    - Ну? - пацікавіліся мы нецярпліва.
    - Кхр-рмх, - хмурна азваўся дронт. - Быццам бы ёсць парачка не надта ўжо цвёрдых месцаў... Я пасяджу яшчэ трохі, пакуль не вызначуся, варта вас раз'ятрачыць ці не.
    Але калі дронт Эдвард урэшце вызначыўся, мы былі ўжо далёка ад гэтага фатальнага месца, якое так лёг-ка магло стаць фінальнай сцэнай усім маім марам і спадзяванням.
    На шчасце, у чужынным краі, дзе мы апынуліся, нас сустрэлі толькі круглыя, зарослыя травою пагоркі. Адразу было бачна, што гэта сапраўдны край круглых пагоркаў. Вакол, куды ні кінь вокам, уверх і ўніз па зялёных схілах паўзлі каменныя муры, якім не відаць было канца-краю, -узорны вынікчыёйсьці руплівай працы. Затое раскіданыя там-сям рэдкія дамочкі ў большасці сваёй былі саламя-ныя, што, як на мяне, выглядала досыць неахайна.
    - Нашто імусе гэтыя муры? -здзівіўся Пабадзяка. -Яны за імі некага трымаюць ці самі ад кагосьці хаваюцца? I дарэчы, куды гэта ўсе падзеліся?
    Стаяла суцэльная цішыня, не было і знаку тых узру-шаных натоўпаў, што мусілі б прымчацца сюды, каб сустрэць нас і з захапленнем ды спачуваннем выслу-хаць нашую гісторыю пра шторм. Я быў неверагодна расчараваны; не сумняваюся, што ўсе астатнія падзя-лялі мае пачуцці.