Мемуары мумітаты
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 168с.
Мінск 2018
- А калі ты нам пачытаеш? - спытаў Мумітроль.
- Хутка. Як толькі дайду да рачнога карабля, - сказаў тата. - Страшна цікава будзе пачытаць іншым нешта сваё!
- Анягож, - пазяхнуў Мумітроль. - Ну пакуль тады.
- Пакуль, пакуль, - сказаў тата і зняў каўпачок з ме-муарнага пяра.
«Так-так. Дзе я там спыніўся... Ага, значыць, я ўцёк, і наступным ранкам... He, гэта будзе пасля. Спачатку трэба распісаць ноч уцёкаў...»
Усю ноч блукаў я між незнаёмых, змрочных краявідаў. Нават цяпер, праз столькі гадоў, мне балюча ўспамінаць пра гэта! Я баяўся спыніцца, баяўся агледзецца: хто ве-дае, што можа раптам высунуцца з цемры! Я спраба-ваў спяваць ранішні марш выхаванцаў прытулку «Не па-хемульску ўсё наўкол», але мой голас так дрыжаў, што палохаў мяне яшчэ больш. Ноч была туманная, і ту-
ман быў густы, як зацірка, якой нас карміла Хемуліха. Ён слаўся па верасоўніку і ператвараў кусты і валуны ў няз-грабныя пачвары, якія паўзлі за мною, цягнуліся да мяне сваімі рукамі... Сэрца сціскаецца ад гэтыхуспамінаў!
Нават сумнеўная кампанія Хемуліхі была б мне тады за ўцеху. Але вярнуцца - не, нізашто! Як можна пасля такога шыкоўнага развітальнага ліста?
Урэшце ноч пасвятлела.
А калі пачало ўзыходзіць сонца, адбылося нешта чароўнае. Туман стаў ружовы, як вэлюм на нядзельным капялюшыку Хемуліхі. Увесь свет уадначассе зрабіўся прыемным і ружовым! Я стаяў зусім ціха і назіраў, як знікае ноч, - цяпер яна мяне зусім не трывожыла: я сустракаў першы свой ранак - мой уласны, мой асабісты ранак! Дарагі чытач, мяркуйце самі, якую я адчуў вялікую радасць, калі сарваў са свайго хва-ста ненавісную бірку і шпурнуў яе ў верасы! А потым, натапырыўшы свае гожыя вушкі і задраўшы нос угару, я станчыў у гэтым халодным, светлым вясновым ранку мумітрольскі танец свабоды.
Больш ніколі не мыцца! Больш ніколі не бегчы за стол толькі таму, што прабіла пяць! Больш ніякіх салютаў хвас-том - хіба толькі Каралю, - і больш ніколі не спаць між ча-тырох квадратных сценаў піўнога колеру! Далоў хемулёў!
22
23
Сонцо выкацілася з-за далягляду і зазіхацела ў павуці-не і на мокрым лісці, і тады скрозь парадзелы туман я ўбачыў Дарогу. Дарогу, што вілася паўз верасоўнік і вяла проста ў свет, насустрач майму жыццю, якому наканавана было стаць неверагодна слаўным, не па-добным ні на чыё болей.
Перш за ўсё я з'еў гарбузовае пюрэ і выкінуў слоік. Цяпер у мяне не засталося нічога. I рабіць таксама не трэба было нічога! Ды больш і нельга было хоць штосьці рабіць па-старому, бо ўсё вакол было зусім новым. Ніколі я не адчуваў сябе так добра.
Гэты незвычайны настрой не пакідаў мяне да сама-га вечару. Я быў настолькі перапоўнены самім сабой і сваёю свабодай, што нават не заўважыў, калі пачало змяркацца. Спяваючы прыдуманую самім сабой песню з выключна ўзнёслымі словамі (якіх, на жаль, я ўжо не памятаю), я крочыў насустрач ночы.
Вецер прынёс незнаёмы, прыемны пахі напоўніўмой нос трапяткім чаканнем. Я не ведаў тады, што гэта быў пах лесу з водарам моху, папараці і тысяч вялікіх дрэваў. Ста-міўшыся, я скруціўся на зямлі і падабраў пад сябе азяблыя лапы. Мабыць, я ўсё ж не буду адкрываць прытулак для падкідышаў-хемулянятаў. Усё адно іх падкідаюць вельмі рэдка. Я спытаў у сябе, ці не лепей зрабіцца шукальні-кам прыгодаў, чым знакамітасцю, і крыху паразважаў над гэтым. Урэшце я вырашыў зрабіцца знакамітым шу-кальнікам прыгодаў, і, ужо засынаючы, падумаў: заўтра!
Прачнуўшыся, я ўбачыў над сабой новы, цалкам зя-лёны свет. Лішне казаць, што я вельмі здзівіўся: я ж ніколі раней небачыўдрэваў. Неверагодна высокія, стромыя,
як дзіды, яны раскінулі нада мной свае зялёныя шаты. Лістота пагойдвалася, ззяючы на сонцы, і ў ёй мітусіліся і весела ціўкалі птушкі. Я крыху пастаяў на галаве, каб сабрацца з думкамі, а тады крыкнуў:
- Дабрыдзень! Чыё гэта такое чароўнае месца? Тут жа не водзяцца хемулі?
- Нам няма калі, мы гуляем! - ціўкнулі птушкі і шаснулі стрымгалоў у лістоту.
Тады я падаўся проста ў лес. Мох быў цёплы і вельмі мяккі, але пад папараццю стаіліся глыбокія цені. Паў-сюль вакол мяне шмыгала мноства паўзучых і лятучых істотаў, ніколі не бачаных мною раней, але, вядома, яны былі занадта маленькія, каб размаўляць з імі сур'ёзна. Урэшце мне сустрэлася немаладая ўжо вожычыха, якая сядзела сабе ды скрэбла арэхавую шкарлупіну.
- Дабрыдзень! - павітаўся я. - Я самотны ўцякач, на-роджаны пры самым незвычайным спалучэнні зорак!
- А-а, - даволі абыякава адказала вожычыха. - Я за-нятая. Гэта будзе міска пад сыраквашу.
- Пра-аўда? - сказаў я і раптам заўважыў, што згаладаўся. - А чыё гэта такое прыгожае месца?
- Нічыё! Усіхняе! - сказала вожычыха, паціснуўшы плячыма.
-1 нават маё? - спытаў я.
- Бадай што, - прамармытала яна і зноў узялася скрэбці сваю міску.
- Але вы цалкам упэўненая, што яно не належыць якому-небудзь хемулю? - з трывогаю спытаў я.
- Якому-небудзь чаму? - перапытала вожычыха.
Толькі ўявіце, гэтая шчаслівая істота ніколі ў жыцці не бачыла хемуля!
24
25
- У хемулёў страшэнна вялізныя ногі і зусім няма гумару, - патлумачыў я. - У іх доўгія пляскатыя насы, а валасы растуць нейкімі касмылямі. Хемулі нічога не робяць проста таму, што гэта цікава. Калі яны нешта робяць, дык толькі таму, што так трэба. А яшчэ яны ўвесь час павучаюць іншых, што рабіць ім, і...
- Цур мяне! -усклікнула вожычыха і бачком падалася ў зарасці папараці.
«Ну што ж, - падумаў я з лёгкаю крыўдай (я мог бы яшчэ многа чаго расказаць пра хемулёў). - Калі гэта месца нічыйнае і адначасова ўсіхняе, значыць, і маё таксама. I чым мне цяпер заняцца?»
Ідэя прыйшла нечакана, як яно звычайна са мной здараецца. У галаве нешта проста шчоўкнула, і ўсё адразу зрабілася ясна. Раз ёсць Мумітроль і ёсць Мес-ца, то лложна не сумнявацца, што хутка з'явіцца і Дом. Якая чароўная думка: дом, які я збудаваў сам! Дом, які належыць толькі мне!
Крыху далей адсюль я знайшоў раўчук. Ён перасякаў зялёную паляну, нібыта створаную для мумітроля. На звіліне ручая нават быў невялікі пясчаны пляжык.
Я ўзяў пруток і пачаў маляваць свой дом на пяску. У мяне не было ні каліва сумневу, як павінен выглядаць мумідом. Я ведаў дакладна, што ён будзе высокі і вузкі, аздоблены мноствам балкончыкаў, лесвіц і вежак. На верхнім паверсе я зрабіў тры маленькія пакойчыкі і камору пад ўсялякае рознае - ну вы ведаеце, - затое ўвесь ніжні паверх займала раскошная прасторная зала. На двор выходзіла зашклёная веранда - там я буду сядзець у крэсле-гушкалцы і назіраць, як міма бяжыць ручай. У лапе я буду трымаць вялікую шклянку
26
соку, а перада мною будзе раскладзены доўгі шэраг бутэрбродаў. Разьблёныя парэнчы я ўпрыгожыў вы-кшталцоным ўзорам з хваёвых шышачак, а спічасты дах - прыгожым наканечнікам у форме цыбуліны, які вырашыў калі-небудзь потым пазалаціць. Я доўга думаў, што рабіць з традыцыйнымі дзвярыма ў выглядзе засланкі ў кафлянай печы - памяццю пра тыя часы, калі мумітролі яшчэ жылі за печкай (пакуль, як вядома, нехта не ўзяў ды не прыдумаў ацяпляльныя батарэі). У выніку я вырашыў адмовіцца ад масянжовых дзвярэй, а замест гэтага склаў вялізную кафляную печ у зале.
Увогуле, сам будынак усім сваім выглядам адразу нагадваў кафляную печ. Я быў проста зачараваны сваім прыгожым домам, які паўставаў з падазронай хуткасцю. Відавочна, гэтаму спрыяла мая добрая спадчыннасць, але не менш важнымі былі і мой талент, здаровы розум ды самакрытыка. Алежнягожа самому ўслаўляць сваю працу, а таму я абмежаваўся тут простым апісаннем яе выніку.
Раптам я заўважыў, што ўжо халодна. Цені з-пад папараці распаўзліся па ўсім лесе. Вечарэла.
Я так стаміўся і выгаладаўся, што ў мяне круцілася ў галаве і я не мог думаць ні пра што, апроч міскі з сы-раквашай. А можа, у вожычыхі знойдзецца яшчэ і за-латая фарба на наканечнік для даху... На стомленых, здранцвелых нагах я рушыў назад, у лес, які ўсё больш ахінаўся змрокам.
- А, зноў ты тут, - сказала вожычыха, якая ў гэты час акурат мыла посуд. - Толькі ні слова пра хемулёў!
Я зрабіў шырокі жэст і паведаміў:
- Хемулі, спадарыня, болей нічога для мяне не зна-
чаць. Я збудаваў дом! Сціплы дом на два паверхі. Так што я вельмі стомлены і вельмі шчаслівы, а галоўнае страшэнна галодны! Я прывык есці а пятай гадзіне. I яшчэ мне б крыху залатой фарбы на...
-Чаго-чаго, залатой фарбы? - раздражнёна абсекла мяне вожычыха. - Новая сыракваша яшчэ не гатовая, а старую я з'ела. Якраз мыю посуд.
- Што ж, - адказаў я, - міскаю сыраквашы больш, міскаюменш-для шукальніка прыгодаў гэта нетакваж-на. Але я хацеў бы, шаноўная спадарыня, каб вы кінулі посуд і схадзілі са мною паглядзець на мой новы дом!
Вожычыха недаверліва паглядзела на мяне, уздыхнула і выцерла лапы аб ручнік.
- Ну ладна, - сказала яна. - Давядзецца зноў грэць ваду. Ну, дзе той дом? Далёка недзе?
Я павёў яе і, пакуль мы ішлі, нейкае непрыемнае прадчуванне папаўзло ўверх па маіх нагах і пасялілася ў жываце. Мы падышлі да ручая.
- Ну-у? - спытала вожычыха.
- Спадарыня, - жаласна вымавіў я і паказаў на на-маляваны на пяску будынак. - Вось так я ўяўляю сабе свой дом... На парэнчах-узоры з хваёвымі шышкамі... To бок, калі б вы маглі пазычыць мне лобзік... — тут я зусім сумеўся.
Разумееце, дарагі чытач, у сваіх думках я ўжо так трывала пасяліўся у мумідоме, што сам паверыў у тое, быццам ён сапраўды гатовы! Гэта, бясспрэчна, сведчы-ла пра вельмі багатую фантазію-туюмаюадметнасць, якая пазней уплывала не толькі на маё жыццё, але і на жыцці тых, хто быў са мной побач.
Вожычыха не сказала нічога. Яна надзяліла мяне
29
28
вельмі доўгім позіркам, штосьці прамармытала - на шчасце, я не разабраў, што менавіта, - і пашыбавала назад да свайго пакінутага посуду.
Я зайшоў у ручай і, ні пра што не думаючы, пабрыў у халоднай вадзе. Ручай бег, як і павінен бегчы ручай: звіліста і няспешна. Часам ён быў празрысты і плыт-кі, з дробнымі каменьчыкамі на дне, а часам глыбеў і рабіўся цёмным і ціхім. Сонца стаяла вельмі нізка, яно свяціла, зусім чырвонае, між стваламі хвояў. Я зажмурыўся і пабрыў далей.
Нарэшце ў мяне ў галаве зноўку шчоўкнула: прыйшла новая думка. Вось калі б я і праўда пабудаваў дом на той чароўнай палянцы з мілымі кветачкамі, то што ад яе і ад той чароўнасці засталося б? Дом трэба было б паставіць побач з палянкай, але побач з палянкай месца для дома, як вы разумееце, не было. А цяпер уявіце сабе, што я стаў бы домаўладальнікам. Ну як домаўладальнік можа быць шукальнікам прыгодаў? Ніяк, магу вас запэўніць!