• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мемуары мумітаты  Тувэ Янсан

    Мемуары мумітаты

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 168с.
    Мінск 2018
    67.6 МБ
    I потым - гэта ж я на ўсё астатняе жыццё мог займець такую суседку як вожычыха! I цалкам верагодна, што яна належала да вялікага вожыкавага роду, і ўсе ў ім хутчэй за ўсё былі з такімі ж манерамі. Так што насамрэч я пазбегнуў адразу трох вялікіх няшчасцяў і мусіў быць за гэта глыбока ўдзячны.
    Цяпер, аглядваючыся ў мінулае, я ўважаю той дом за свой першы вялікі Досвед і лічу, што ён меў вельмі вялікае значэнне для майго развіцця.
    Словам, захаваўшы сваю свабоду і самапавагу, я брыў далей па ручаі, пакуль мае роздумы не былі пе-рапыненыя нейкім дзіўным ціхім гукам. Пасярод ручая
    круцілася прыгожае вадзяное кола, зробленае з галінак і нягнуткіх лістоў. Я спыніўся ў здзіўленні.
    У наступны момант я пачуў, як нехта кажа:
    - Гэта эксперымент. Падлік абаротаў.
    Я прыжмурыўся ад пунсовага сонца і ўбачыў пару ну вельмі вялікіх вушэй, якія тырчалі з чарнічніку.
    - 3 кім маю гонар? - запытаў я.
    - Фрэдрыксан, - адрэкамендаваўся вушасты спа-дар.-Аты сам хто?
    - Мумітроль, - сказаў я. - Уцякач, народжаны пры самым незвычайным спалучэнні зорак!
    - Гэта пры якім? - Фрэдрыксан прыкметна зацікавіўся, і гэта мяне вельмі ўсцешыла. Упершыню мне задалі разумнае пытанне.
    Словам, я выйшаў на бераг, сеў побач з Фрэдрык-санам і, ніводнага разу ім не перапынены, расказаў пра ўсе тыя знакі і прыкметы, што суправаджалі маё з'яўленне на свет. Я расказаў пра прыгожанькі кошык з лістоў, у якім мяне знайшла Хемуліха. Расказаў пра яе кашмарны дом і пра тое, як мяне не разумелі ў дзя-цінстве. Потым я перайшоў да прыгоды, якую перажыў на вясновым лёдзе, і апісаў свае драматычныя ўцёкі ды жудаснае падарожжа праз верасоўнік.
    На заканчэнне я патлумачыў Фрэдрыксану, што вы-рашыў стаць шукальнікам прыгодаў (гісторыю з домам і вожычыхай я прапусціў, каб не зацягваць аповеду).
    Фрэдрыксан слухаў уважліва і ў патрэбных месцах махаў вушамі. Калі я змоўк, ён спачатку доўга маўчаў, а потым сказаў:
    - Неверагодна. Проста неверагодна.
    - Так і ёсць, - з удзячнасцю сказаў я.
    30
    31
    -	Хемулі такія непрыемныя, - заўважыў Фрэдрыксан. Ён нібы паміж іншылл выцягнуў з кішэні пакунак з бутэр-бродамі і даў мне палову.
    -	3 шынкай, - сказаў ён.
    Потым мы сядзелі побач і сачылі, як знікае сонца.
    За час нашай доўгай дружбы з Фрэдрыксанам я не аднойчы здзіўляўся ягонаму ўменню супакойваць і пе-раконваць іншых, нічога такога пры гэтым не гаворачы і зусім не ўжываючы якіх-кольвек высокіх словаў. He зусім справядліва, што так гэта ўладкавана, але я ад гэтага ўсё адно менш гаварыць не збіраюся.
    Як бы там ні было, дзень заканчваўся прыгожа, і я раіў бы кожнаму, хто мае неспакойнае сэрца, сузіраць, як круціцца ў плыні ручая дбайна змайстраванае вадзяное кола. Мастацтву вырабляць такія колы я пазней навучыў свайго сына Мумітроля. (Гэта робіцца так: спачатку трэ-ба выразаць дзве невялікія раздвоеныя галіны і ўтыркнуць іх у пясчанае дно ручая на невялікай адлегласці адна ад другой. Потым узяць чатыры доўгія нягнуткія лісты і пасярэ-дзіне прасунуць праз іх пруток, так каб яны разам утварылі сабою нешта накшталтзоркі. На малюнку вы бачыце, як умацаваць гэтую канструкцыю з дапамогай маленькіх трэсачак. Урэшце пруток з лістамі трэба асцярожна пакласці на рагуліны, і вадзяное кола пачне круціцца.)
    Калі ў лесе зусім сцямнела, мы з Фрэдрыксанам пайшлі начаваць на маю зялёную палянку. Мы спалі на верандзе, хоць ён пра гэта і не здагадваўся. Ва ўсякім разе, для мяне разны ўзор з шышак быў ужо цалкам га-товы. Я ведаў, як будзе выглядаць лесвіца на другі паверх. Я быў перакананы, што мой дом дасканалы і ў пэўным сэнсе завершаны. Я мог пакуль пра яго не дуллаць.
    Адзінае, што мела нейкае значэнне, гэта што я знай-шоў свайго першага сябра, а значыць, пачаў сапраўд-нае жыццё.
    32
    Раздзел другі,
    дзе я ўводжу ў свой аповел Хапатунчыка і Пабадзяку, знаёмлю чытача з дронтам Эдвардам, а таксама даю яскравае апісанне «Марзкога л аркездра» і яго незабыўнага спуску на ваду.
    алі я ўранку прачнуўся, Фрэдрыксан закід-ваў у ручай сетку.
    - Здароў, - павітаўся я. - Тут што, водзіц-ца рыба?
    - He, - адказаў Фрэдрыксан. - Падару-
    нак на дзень нараджэння,
    Гэта была тыповая фрэдрыксанаўская фразачка. А меў на ўвазе ён тое, што атрымаў гэтую сетку ад свайго пляменніка, які сплёў яе сам і мог засмуціцца, калі б ягоным падарункам не карысталіся. Неўзабаве я даведаўся, што пляменніка звалі Хапатунчык* і што яго
    * Хапатунчык - маленькі звярок, які вызначаецца сваёй хапат-лівасцю. Гэта значыць, што ён мітусіцца і шмыгае паўсюль, пры гэтым хапаючы, губляючы і перакульваючы ўсё, што можна. -Заўв. аўт.
    бацькі зніклі падчас генеральнай прыборкі. Цяпер ён жыў у бляшанцы з-пад кавы - такой блакітнай, вы веда-еце, - і ў асноўным займаўся тым, што збіраў гузікі. Ну вось, хіба шмат часу заняў мой аповед пра гэта ўсё? Але Фрэдрыксан нізашто не змог бы нагаварыць столькі за адзін раз.
    Але вось ён лёгка памахаў мне вухам і павёў мяне ў лес. Мы спыніліся перад кававай бляшанкай Хапатун-чыка. Фрэдрыксан дастаў выразаную з кедру свісцёлку з гарошынкай усярэдзіне і двойчы свіснуў. Вечка адра-зу падскочыла, і з бляшанкі выскачыў Хапатунчык. Ён з піскам кінуўся да нас, бурна і на розныя лады выказ-ваючы радасць ад сустрэчы з намі.
    - Дабрыдзень! - ускрыкнуў ён. - Як цудоўна! Гэта не сёння ты збіраўся мне паказаць вялікі сюрпрыз? Хто гэта з табой? Які гонар для мяне! Шкада толькі, я яшчэ не паспеў прыбрацца ў бляшанцы...
    - Нічога страшнага, - сказаў Фрэдрыксан. - Мумі-троль.
    -Добры дзень! Вітаю! — усклікнуў Хапатунчык. — Я зараз вярнуся... Выбачайце, я на секунду, я толькі прыхаплю тое-сёе...
    Ён знік у сваёй бляшанцы, і мы пачулі, як ён шукае і корпаецца там, нібы апантаны. Хутка ён выскачыў з фа-нернай скрынкай пад пахай, і мы ўтрох рушылі праз лес.
    - Пляменнік, - раптам сказаў Фрэдрыксан. - Маля-ваць умееш?
    - А то ж! - усклікнуў Хапатунчык. - Аднойчы я нама-ляваў банкетныя карткі ўсім сваім стрыечнікам! I ва ўсіх карткі былі розныя! Можа, ты хочаш які-небудзь багаты малюнак з блікамі і паўценямі? Або надпіс
    34
    35
    з мудрым выслоўем? Выбачай, але што ты хочаш, каб я намаляваў? Гэта неяк звязана з тваім сюрпрызалл?
    - Гэта сакрэт, - адказаў Фрэдрыксан.
    Тады Хапатунчык аж заскокаў ад нецярплівасці, і шнурок, якім была абвязаная фанерная скрынка, разышоўся, так што ўсё Хапатунчыкава майно пасыпа-лася ў мох. Сярод іншага там былі, напрыклад, медныя спружынкі, гумкі ад панчох, кравецкія разцы, завушніцы, штэпселі, розныя пляшачкі, сушаныя жабкі, нажы для сыру, недакуркі, вялікая колькасць гузікаў і ў дадатак фірмовыя коркі ад бутэлек з-пад мінералкі «Вішы».
    - Ну, ну, - суцешыў Фрэдрыксан і пазбіраў усё гэта ў скрынку.
    - У мяне быў калісьці вельмі добры шнурок, але ён згубіўся! Выбачайце! - сказаў Хапатунчык.
    Фрэдрыксан дастаў з кішэні абрывак вяроўкі, пе-равязаў скрынку, а потым павёў нас далей. Па вушах Фрэдрыксана я мог бачыць, што ён чымсьці моцна ўзру-шаны. Урэшце ён спыніўся перад зараснікам ляшчыны, павярнуўся і сур'ёзна на нас паглядзеў.
    - Там твая таямніца? - з пашанаю прашаптаў Хапа-тунчык.
    Фрэдрыксан кіўнуў. Мы ўрачыста прабраліся праз ляшчыннік і выйшлі на паляну. А пасярод паляны стаяў карабель! Вялізны карабель!
    Ён быў шырокі і магутны, як сам Фрэдрыксан, і такі ж пераканаўчы і неаспрэчны. Я тады нічога не ведаў пра караблі, але ў мяне адразу ж узнікла выразнае адчуван-не, так бы мовіць, ідэі карабля; маё авантурнае сэрца закалацілася, і я злавіў павеў нейкай новай, іншай сва-боды. У той самы час перад маім унутраным зрокам
    паўставалі вобразы: як Фрэдрыксан выношваў мару пра гэты карабель, як прыдумляў і вырысоўваў яго; я ба-чыў, як кожнага ранку ён ідзе на сваю паляну будаваць судна. Напэўна, гэта заняло страшэнна шмат часу. Але ён нікому не расказаў пра свой карабель, нават Хапатунчыку. Раптам мяне ахапіла меланхолія. Я спытаў слабым голасам:
    - Як ён называецца?
    - «Марскі аркестр», - адказаў Фрэдрыксан. - Назва зборніка вершаў майго зніклага брата. Трэба напісаць ультрамарынам.
    - I ты дазволіш мне напісаць назву?! - прашаптаў Хапатунчык. - Праўда-праўда дазволіш? Хвастом прыся-гаеш? Выбачай, а можна я размалюю ўвесь карабель? Яктабе чырвоны?
    Фрэдрыксан кіўнуў і сказаў:
    - Акуратна з ватэрлініяй.
    - У мяне ёсць вялікая бляшанка чырвонай фарбы! -усклікнуў ашчасліўлены Хапатунчык. - I маленькая ультрамарынавай... Якая ўдача! Як здорава! Я дамоў, зраблю вам сняданак і прыбяруся... - і з дрыготкімі ад узрушэння вусамі пляменнік Фрэдрыксана пабег прэч.
    ЗНІКЛЫ 6РАТ
    36
    37
    Я паглядзеў на карабель і сказаў:
    - Вось як ты ўмееш!
    I тады Фрэдрыксан загаварыў. Гаварыў ён шмат — і выключна пра канструкцыю карабля. Ён узяў паперку з алоўкам і паказаў, як вадзяныя колы будуць прыводзіцца ў рух. Я разумеў не так шмат, але бачыў, што ён чымсьці занепакоены. Магчыма, усё гэта было неяк звязана з грабным вінтом.
    Але нягледзячы на ўсю спагаду да Фрэдрыксана, я не могтолкамухапіць сэнсу праблемы: як ні прыкра, ёсць усё ж некалькі сфераў, дзе мой талент не такі багаты, як можна было б чакаць, і адна з гэтых сфераў - механіка.
    На караблі ўзвышаўся буданчык з завостраным да-хам, які выклікаў маю самую жывую цікаўнасць.
    - Ты там жывеш, у тым дамку? - спытаў я. - Выглядае як альтанка для мумітроляў.
    - Штурлланская рубка, - з прыкрасцю ў голасе па-правіў Фрэдрыксан.
    Я занурыўся ў думкі. Будан быў занадта строгі, як на мой густ. Рамы на вокнах маглі б быць цікавейшымі. А на капітанскім мосціку была б дарэчы лёгкая разьблёная балюстрада з марскімі матывамі. I дах варта было б аздобіць якім-небудзь наканечнікам, які можна было б нават пазалаціць...
    Я адчыніў дзверы. Нехта разваліўся проста пасярод падлогі і спаў, насунуўшы на вочы капялюх.
    - Гэта нейкі знаёмы? - здзіўлена спытаў я.
    Фрэдрыксан зазірнуў за дзверы.
    - Пабадзяка, - сказаў ён.
    Я ўважліва разгледзеў гэтага Пабадзяку. Ён пакідаў уражанне чагось неахайнага, мяккага і збольшага свет-
    ла-бурага. Капялюх яго быў вельмі стары і ўпрыгожаны завялым вянком. Прасілася думка, што Пабадзяка вельмі доўга не мыўся і нават не думаў гэтага рабіць.
    Тут прымчаўся Хапатунчык і крыкнуў нам:
    - Сняданак гатовы!
    Пабадзяка прачнуўся і пацягнуўся ну роўна як кот.