• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мемуары мумітаты  Тувэ Янсан

    Мемуары мумітаты

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 168с.
    Мінск 2018
    67.6 МБ
    Раптам Фрэдрыксан спыніўся і сказаў:
    -Тут.
    - Дзе? - здзівіўся я. - Ён што, жыве ў гэтай вежы?
    - Гэта яго нага, - патлумачыў Фрэдрыксан. - Ціха, я зараз буду крычаць.
    * У Фінляндыі, як і ў Швецыі, гарохавы суп звычайна елі па чац-вяргах.
    
    46
    47
    I ён зокрычоў з усяе моцы:
    - Гэй там наверсе! Гэта Фрэдрыксан! Дзе вы сёння будзеце купацца?
    I грамавы раскат аднекуль зверху адказаў:
    - Як звычайна, казяўка, - у возеры!
    - Купайцеся ў рацэ! Пясчанае дно! Прыемна, мякка! -роў Фрэдрыксан.
    , - Хлусня і махлярства, - сказаў дронт Эдвард. - Нават самаму малому скруту вядома, што ў гэтай морравай рацэ ашалець колькі камення!
    - He! Там пясок! - крычаў Фрэдрыксан.
    △ронт Эдвард нешта памармытаў крыху сам сабе, а потым сказаў:
    - Ладна. Пакупаюся ў тваёй морравай рэчцы. Ану пасунься! Новыя пахаванні мне ўжо не па кішэні. Калі ты мяне падмануў, чарвяк, сам будзеш іх аплачваць! Ты ве-даеш, якія ў мяне далікатныя ногі. He кажучы пра азадак!
    Фрэдрыксан шапнуў ўсяго адно-адзінае слова: «Бя-жым!»
    Як мы беглі! Я за ўсё сваё жыццё не бегаў так хутка. Усю дарогу мне ўяўлялася, як дронт Эдвард узгрувашч-ваецца сваім аграмадным задам на вострыя камяні, перад вачыма паўставалі яго дзікі гнеў і гіганцкая хваля, якую ён, без сумневу, нам учыніць. Урэшце плады майго ўяўлення зрабіліся настолькі вялікімі і небяспечнымі, што мяне пакінула апошняя надзея.
    I раптам - рык, ды такі, што аж поўсць на загрыўку стала дыбарам! I адразу-жудасны гром! Вялізная хваля рынулася праз лес...
    - На борт! - крыкнуў Фрэдрыксан.
    Мы ўварваліся на верф разам з хваляй, што наступа-
    ла нам на пяткі, і пераскочылі цераз борт, спатыкнуўшы-ся аб Пабадзяку, які спаў на палубе. Ледзьве паспелі нашыя хвасты апынуцца за планшырам, як усё патанула ў бурлівай белай пене. «Марзкі аркездр» кульнуўся на нос і затрашчаў, застагнаў ад страху.
    Але ў наступны момант карабель горда ўзняўся з моху, узляцеў на хвалі і з усёй хуткасцю панёсся праз лес. Лопасці захадзілі, грабны вінт весела закруціўся: нашыя шасцярэнькі спрацавалі! Фрэдрыксан упэўнена схапіўся за штурвал і пачаў вырульваць між дрэваў.
    Гэта быў непаўторны спуск на ваду! Кветкі і лісце сыпалі дажджом на палубу, і вось упрыгожаны, быццам да свята, «Марзкі аркездр» урачыста пераляцеў на хвалі ў рэчку і, бадзёра пляснуўшы, увайшоў у яе плынь.
    - Шукайце мель! - крыкнуў Фрэдрыксан (ён хацеў наехаць на мель, каб выпрабаваць сваю сістэму шарніраў).
    Я пільна агледзеў раку, але не заўважыў нічога, акра-мя чырвонай бляшанкі, якая падскоквала на хвалях крыху далей па курсе.
    - Што гэта яшчэ за бляшанка? - сказаў я.
    - Яна мне штосьці нагадвае, - заўважыў Пабадзя-ка. - Я не здзівіўся б, калі б у ёй аказаўся які-небудзь хапатунчык.
    Я азірнуўся на Фрэдрыксана і сказаў:
    -Ты забыў пляменніка!
    -1 праўда. Як я мог? - сказаў Фрэдрыксан.
    Тут мы ўбачылі, як з бляшанкі высунуўся чырвоны, мокры твар Хапатунчыка. Той шалёна круціў вачыма і лапамі і ў сваім узрушэнні ледзь не задушыўся ўласным шалікам.
    Мы з Пабадзякам перагнуліся цераз борт і схапілі бляшанку. Яна ўсё яшчэ ллазалася чырвонай фарбай і была даволі цяжкая.
    - Асцярожна з палубай, - сказаў Фрэдрыксан, калі мы зацягвалі бляшанку на борт. - Як ты, дарагі пляменнік?
    - Я звар'яцею! - усклікнуў Хапатунчык. - Толькі па-думайце! Збіраю рэчы - і тут такая хваля! Усё дагары
    нагамі! Я згубіў свой найлепшы аконны кручок- і ёршык для люлькі, здаецца, таксама! У мяне ўсе думкі і рэчы паблыталася! Мамкі родныя!
    I Хапатунчык не без пэўнага задавальнення пачаў упарадкоўваць сваю калекцыю гузікаў паводле новай сістэмы, тым часам як «Марзкі аркездр» плыў далей па рацэ пад ціхі плёскат вадзяных колаў. Я сеў побач з Фрэдрыксанам і сказаў:
    - Маю сур'ёзныя спадзяванні, што нам больш ніколі не давядзецца сустрэць дронта Эдварда. Як думаеш, ён моцна на нас злуецца?
    - Вельмі, - адказаў Фрэдрыксан.
    50
    Раздзел трэці,
    у якім я расказваю пра свой першы слаўны подзвіг / яго абуральныя наступствы, а таксама дзялюся некаторымі думкамі і апісваю паводзіны скалістых даманаў.
    ’ аш утульны зялёны лес знік. Усё зрабілася вялікім, дзіўным і чужым. Па выпаленых бера-гах, рыкаючы і фыркаючы, блукалі пачварныя звяры. Сапраўднае шчасце, што на борце ^_І«Марзкога аркездра» былі дзве такія адказ-
    ныя асобы як я і Фрэдрыксан. Пабадзяка быў несур'ёзны, а зацікаўленасці Хапатунчыка ніколі не выходзілі за межы яго бляшанкі. Мы паставілі яе на носе,
    дзе яна пачала паціху абсыхаць на сонцы. Але самога Хапатунчыка нам так і не ўдалося адмыць да канца, і ён назаўсёды захаваў лёгкае светла-ружовае адценне.
    Карабель рухаўся наперад з ціхім плёскатам. На
    даху рубкі красаваўся мой залачоны наканечнік: у Фрэ-дрыксана на караблі, натуральна, знайшлася залатая фарба -мяне здзівіла б, калі б ён не прадугледзеўтакога важнага складніку.
    Звычайна я сядзеў у штурманскай рубцы і глядзеў, як міма праплываюць берагі з усялякімі дзівосамі на іх, або пастукваў па барометры, або хадзіў па капітанскім мосціку, занураны ў думкі.
    Асабліва мне падабалася думаць пра тое, як уразілася б Хемуліха, калі б пабачыла мяне шукальнікам прыгодаў і саўладальнікам карабля. I, шчыра кажучы, гэта было б толькі справядліва!
    Неяк увечары мы ўвайшлі ў глыбокі самотны заліў.
    - He падабаецца мне, як выглядае гэты заліў, - сказаў Пабадзяка. - У мяне ад яго Прадчуванні.
    - Прадчуванні! - неперадавальным тонам паўтарыў Фрэдрыксан. - Пляменнік! Аддаць якар.
    - Зараз! Ужо! - крыкнуў Хапатунчык і кульнуў за борт вялікі рондаль.
    - Ты не нашу вячэру выкінуў? - спытаў я.
    - Як прыкра! - спахапіўся Хапатунчык. - Выбачайце! Так лёгка памыліцца, калі спяшаешся! Я так расхваля-ваўся... Але замест вячэры будзе жэле! Калі я толькі яго знайду...
    Такія выпадкі вельмі характэрныя для хапатунчыкаў.
    А Пабадзяка стаяў ля борта і з бляскам у вачах углядаўся ў бераг. Змрок хутка насоўваўся на пустэль-ныя горныя храбты, што бясконцымі хвалямі каціліся да самага далягляду.
    - Ну, як там твае прадчуванні? - пацікавіўся я.
    52
    - Ціха! - сказаў Пабадзяка. - Я нешта пачуў...
    Я натапырыў вушы, але пачуў толькі, як слабенькі ветрык з сушы пасвіствае ў аснастцы «Марзкога аркез-дра».
    - А я нічога не чую, - сказаў я. - Хадзем лепей газнічку запалім.
    - Я знайшоў жэле! - закрычаў Хапатунчык і выскачыў з бляшанкі са сподкам у лапах.
    I тут нейкі дзікі гук прарэзаў наш спакойны вечар - ад гэтага вусцішнага енку ў кожнага з нас поўсць стала дыбарам. Хапатунчык ускрыкнуў і выпусціў сподак на палубу.
    - Гэта Морра, няйнакш, -сказаў Пабадзяка. -Спявае ўначы сваю паляўнічую песню.
    - Яна ўмее плаваць? - спытаў я.
    - Хто яе ведае, - адказаў Фрэдрыксан.
    Морра палявала высока ў гарах. Яе завыванні былі самым самотным з таго, што мне даводзілася чуць. Гук слабеў і зноў набліжаўся, каб потым знікнуць... I калі яна замаўкала, было сама жудасна. Тады здавалася, што яе цень ляціць над зямлёй у святле вечаровага месяца.
    На палубе было зябка.
    - Глядзіце! - усклікнуў Пабадзяка.
    Нехта стрымгалоў кінуўся да берага і адчайна замітусіўся ля вады.
    - Вунь таго, - змрочна сказаў Фрэдрыксан, - зараз з’ядуць.
    - Толькі не на вачах у мумітроля! - усклікнуў я. - Я вы-ратую яго!
    - He паспееш, - сказаў Фрэдрыксан.
    Але я ўжо прыняў рашэнне. Я ўзлез на планшыр і прамовіў:
    - Ніхто не ўскладзе вянкоў на магілу невядомага шукальніка прыгодаў. Але пастаўце мне хаця б сціплы гранітны помнік з дзвюма хемуліхамі ў слязах!
    Сказаўшы гэта, я кінуўся ў чорную ваду і - бум! -вынырнуў роўна з-пад рондаля Хапатунчыка. 3 вартаю ўвагі вытрымкай я выкінуў прэч мясное рагу ды, ілбом штурхаючы перад сабою рондаль, імкліва паплыў да берага.
    - Трымайцеся! - усклікнуў я. - Мумітроль уратуе вас! Што гэта за светтакі, дзе морры могуць свабодна зжэрці каго пажадаюць?!
    Высока на горным схіле загрукаталі камяні... Паляў-нічая песня Морры сціхла, і цяпер чулася толькі гарачае сапенне - усё бліжэй і бліжэй...
    - Давайце ў рондаль! - крыкнуў я нешчасліўцу.
    Адным скокам апынуўся ён у рондалі, які адразу ж ажно да самых вушак асеў у ваду. Хтосьці ў цемры дакрануўся да майго хваста - я адхапіў яго...
    Вось ён - слаўны подзвіг! Выключны ўчынак! Я пачаў сваё гістарычнае адступленне да «Марзкога аркездра», дзе мяне чакалі, стаіўшы дыханне, мае сябры.
    Уратаваны быў цяжкі, і нават вельмі.
    Я грэб з усёй сілы, дапамагаючы сабе хуткім кру-чэннем хваста і рытмічнымі рухамі жывата. Быццам мумівецер, узляцеў я над вадой, перакуліўся цераз бррт, упаў на палубу і вызваліў небараку з рондаля. На беразе выла з голаду і злосці самотная Морра: плаваць яна ўсё ж не ўмела.
    Тым часам Фрэдрыксан запаліў газнічку, каб пагля-дзець, каго ж я ўратаваў.
    Я цалкам упэўнены, што гэта быў адзін з самых каш-марных момантаў у маёй бурнай маладосці. Таму што перада мною на мокрай палубе сядзеў не хто іншы як... Хемуліха! Як казалі ў тыя часы - нямая сцэна!
    Я ўратаваў Хемуліху.
    Спачатку я інстынктыўна падняў хвост пад вуглом у сорак пяць градусаў, аднак, успомніўшы, што я цяпер вольны мумітроль, сказаў бесклапотна:
    - Салют! Здароўкі! Якая нечаканасць! Хто б мог па-думаць!
    - Падумаць што? - спытала Хемуліха, выбіраючы мясное рагу са свайго парасона.
    - Што гэта вас я выратую, цётухна! - сказаў я ўсхва-лявана.-Я хачу сказаць, што гэта я вас выратую.То бок... вы атрымалі мой развітальны ліст?
    - Я табе не цётухна, - стрымана сказала Хемуліха. -I ліста я ніякага не атрымлівала. Ты, вядома ж, не падумаў наляпіць на яго марку. Ці пераблытаў адрас. Ці забыў адправіць. Калі ты ўвогуле ўмееш пісаць... - яна
    паправіла капялюш на галаве і паблажліва дадала: - За-тое плаваць ты ўмееш.
    - Вы знаёмыя? - асцярожна спытаў Пабадзяка.
    - He, - сказала Хемуліха. - Я цётка той Хемуліхі. Хто тут расплюхаўжэле па ўсёй падлозе? Падай мне анучу, ты, з вушамі, - я пратру!
    Фрэдрыксан (а гэта яго яна мела на ўвазе) сунуў ёй Пабадзякаву піжаму, і цётка Хемуліхі пачала драіць ёй палубу.
    - Я злуюся, - патлумачыла яна. - У такіх выпадках толькі прыборка дапамагае.
    Мы стаялі ззаду і маўчалі.
    - Казаў я вам, што ў мяне Прадчуванні, - прамармы-таў урэшце Пабадзяка.
    Тут цётка Хемуліхі павярнула да нас свой пачварны нос і сказала:
    - Маўчаць, ты там! Ты яшчэ занадта юны, каб курыць. Табе трэба піцьмалако, гэта карысна. Тады лапы не бу-