Мемуары мумітаты
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 168с.
Мінск 2018
дуць дрыжаць, hoc не пажаўцее і хвост не аблезе! Вам бясконца пашчасціла, што вы мяне ўратавалі! Я навяду ў вас парадак.
- Пайду зірну на барометр, - паспешліва сказаў Фрэ-дрыксан. Ён імкліва зніку штурманскай рубцы і зачыніў за сабой дзверы.
Стрэлка барометра з аднаго толькі пераляку ўпала на сорак дзяленняў і не наважвалася падняцца, пакуль нё скончылася ўся гэтая гісторыя са скалістымі дамана-мі. Але яе я раскажу пазней.
А тым часам мы заставаліся без ніякай надзеі паз-бегнуць выпрабавання, якое, я ўпэўнены, ніхто з нас не заслужыў.
- Ну вось, пакуль усё, - ужо сваім звычайным голасам сказаў Мумітата, адарваўшыся ад мемуараў.
- Ведаеш што, - сказаў Мумітроль, - я пачаў прывы-каць да тваіх дзіўных выслоўяў. А той рондаль, мабыць, быў проста аграмадны... Калі ты дапішаш кнігу, мы разбагацеем?
- Шалёна, - сур'ёзна адказаў тата.
-Тады трэба будзеўзяць усёіпадзяліць,-прапанаваў Сніф. - Ты ж як-ніяк зрабіў майго тату Хапатунчыка галоўным героем кнігі!
- А я думаў, галоўны герой - Пабадзяка, - сказаў Снусмумрык. - Гэта жтрэба: толькі цяпер даведацца, які ў мяне цудоўны тата! I як здорава, што ён увесь у мяне!
- Вашыя бязглуздыя таты тут толькі для агульнай карці-ны! - выпаліў Мумітроль і ўбрыкнуў пад сталом Сніфа. -Няхай радуюцца, што ўвогуле трапілі ў кнігу!
-Ты брыкаешся! - крыкнуў Сніф, наструніўшы вусы.
- Што ў вас такое? - спытала Мумімама з залы і зазірнула ў дзверы. - Вас нешта засмуціла?
- Тата чытае нам пра сваё жыццё, - патлумачыў Мумітроль (зрабіўшы націск на слове «сваё»),
-1 як вам? - спытала мама.
- Заслухацца можна!
-Яшчэ як! - пагадзілася мама. -Толькі не зачытвай дзе-цям тое, што можа пакінуць пра нас кепскае ўражанне. Кажы замест гэтага - «фрагмент прапушчаны». Табе прынесці люльку?
- He давай яму курыць! - крыкнуў Сніф. - Цётка Хемуліхі казала, што ад гэтага дрыжаць лапы, жаўцее нос і аблазіць хвост!
- Ну што ты, - сказала Мумімама. - Ён курыць усё жыццё і пакуль, бачыш, не дрыжыць, дый жоўтым і аблез-лым не стаў. Усё, што смачна, -толькі карысна.
Яна запаліла люльку для Мумітаты і адчыніла акно ве-чароваму брызу, які дзьмуў з мора. Потым, насвістваючы, яна пайшла ў кухню варыць каву.
- Як вы маглі забыцца ўзяць з сабой Хапатунчыка? -з дакорам спытаў Сніф. - Ён потым змог хоць нейкі парадак навесці ў калекцыі?
- Ды ён увесь час толькі гэтым і займаўся, - адказаў Мумітата. - Пастаянна прыдумляў новыя сістэмы ўпа-радкавання гузікаў. Ён раскладаў іх паводле колеру ці памеру, формы ці матэрыялу, або проста паводле таго, наколькі гузік яму падабаецца.
- Неверагодна! - летуценна вымавіў Сніф.
- А мяне вось непакоіць, што піжаму майго таты ўсю выкачалі ў жэле, - сказаў Снусмумрык. - У чым ён по-тым спаў?
58
59
- У маёй, - адказаў Мумітата і выпусціў у столь вялікае воблака дыму.
Сніф пазяхнуў.
- Пойдзем лавіць кажаноў? - прапанаваў ён.
- Хадзем, - сказаў Снусмумрык.
- Пакуль, тата, - сказаў Мумітроль.
Мумітата застаўся на верандзе адзін. Ён пасядзеў кры-ху ў задуменні, потым узяў мемуарнае пяро і вярнуўся да' апісання сваёй маладосці.
Наступным ранкам цётка Хемуліхі была ў знішчальна добрым настроі. Яна пабудзіла нас а шостай і бадзёра затрубіла:
- Добры дзень! Добры дзень!! Добры дзень!!! Пачы-наем! Спярша невялічкае спаборніцтва ў цыраванні шкарпэтак, бо я тутзазірнула ў вашыя шуфляды... Затым у якасці ўзнагароды - некалькі выхаваўчых гульняў. Будзе вельмі карысна! I яшчэ - правільнае харчаванне. Што ў вас са здаровай ежы на сняданак?
- Кава, - сказаў Хапатунчык.
- Каша, - паправіла цётка. - Каву п'юць, толькі калі ўжо састарэюць і лапы затрасуцца.
- Быў у мяне адзін знаёмы, які ад кашы скапыціўся, -прамармытаў Пабадзяка. - Папярхнуўся і задохся.
- Хацела б я ведаць, што сказалі б вашыя таты і маллы, калі б убачылі, што вы п'яце каву, - сказала цётка Хему-ліхі. - Яны разрыдаліся б. Якое ў вас выхаванне? Вы хоць выхаваныя? Ці, можа, нарадзіліся ўжо безнадзейнымі?
- Я нарадзіўся пры самым незвычайным спалучэнні зорак! - скарыстаўшыся момантам, уставіў я. - Мяне знайшлі ў марской ракавіне, засланай аксамітам!
-Я не буду выхоўвацца,-вельмі выразна сказаў Фрэд-рыксан. - Я вынаходнік. Раблю што хачу.
- Выбачайце! - усклікнуў Хапатунчык, - але мае мама і тата разрыдацца ніяк не змогуць! Яны зніклі падчас ге-неральнай прыборкі!
Пабадзяка з пагрозлівым выглядам пачаў набіваць люльку.
- Ха! - фыркнуў ён. - Ненавіджу прадпісанні. Яны мне нагадваюць пра паркавых ахоўнікаў.
Цётка Хемуліхі доўга сузірала нас і ўрэшце павольна прамовіла:
- Ад гэтага часу дбаць пра вас буду я.
- Што вы, не трэба! - ускрыкнулі мы ў адзін голас.
Але яна пахітала галавой і вымавіла гэтыя страшныя словы:
- Гэта мой святы хемульскі Абавязак.
Узяўшы курс на нос карабля, яна знікла з вачэй - без сумневу, толькі для таго, каб прыдумаць што-небудзь люта выхаваўчае.
3 самымі страшнымі прадчуваннямі мы забіліся пад брызентавы навес на карме.
- Прападзі мой хвост, калі я зноў кінуся ратаваць каго-небудзь у цемры! - усклікнуў я.
- Як своечасова, - сказаў Пабадзяка. - Ад гэтай цёткі можна чакаць любога ліха. Аднойчы яна выкіне маю люльку за борт і засадзіць мяне за працу! Нам нават не ўявіць усяго, што яна можа прыдумаць!
- Можа, Морра вернецца, - са спадзяваннем пра-шаптаў Хапатунчык. - Або яшчэ хто-небудзь спагадлівы, хто праглыне яе? Выбачайце! Так казаць кепска?
- Кепска, - сказаў Фрэдрыксан.
60 61
Задумаўшыся на хвілю, ён сур’ёзна дадаў:
- Хаця штосьці ў гэтым ёсць.
Мы змоўклі, поўныя самашкадавання.
- Каб мы хаця б вялікімі былі! - урэшце ўсклікнуў я. -Вялікімі і славутымі! Тады б мы з ёй адразу пакончылі!
- А як зрабіцца славутым? - спытаў Хапатунчык.
- Ну, гэта ж зусім лёгка, - адказаў я. - Проста робіш тое, што да цябе ніхтояшчэ нездагадаўся зрабіць... Або тбе, што ўжо рабілі, толькі як-небудзь па-новаму...
- Напрыклад? - пацікавіўся Пабадзяка.
- Лятучы карабель... - прамармытаў Фрэдрыксан, і яго маленькія вочы засвяціліся дзівосным бляскам.
- He думаю, што быць знакамітым так ужо цікава, -сказаў Пабадзяка. - Ну, хіба што ў самым пачатку. А потым прывыкнеш, і ўрэшце табе зробіцца проста моташна. Гэта як катацца на каруселі.
- На чым? - не зразумеў я.
- Механізм такі, - з запалам узяўся тлумачыць Фрэ-дрыксан, вымаючы паперу і аловак. - Вось так рухавік выглядае ў разрэзе.
Глыбокая адданасцьфрэдрыксанамеханізмам-фе-номен, які ніколі не пераставаў мяне здзіўляць. Механізмы яго зачароўвалі. Я ж, насупраць, знаходжу іх даволі пада-зронымі. Вадзяное кола - рэч мілая і зразумелая, а вось засцежка-маланка ўжо бліжэйшая да свету механізмаў і прымушае мяне непакоіцца. У Пабадзякі быў знаёмы, які насіў штаны з такой засцежкай, дык аднойчы тая зла-малася, і ён ніколі больш не мог яе раскрыць. Жах бярэ!
Акурат тады, калі я збіраўся падзяліцца сваімі разва-гамі пра засцежкі-маланкі з астатнімі, пачуўся вельмі дзіўны гук.
Гэта быў ціхі, глухі гук, быццам з нейкай далёкай бляшанай трубы; яго пагрозлівага характару нельга бы-ло не заўважыць.
Фрэдрыксан выглянуў з-пад навесу і выдаў адзін-адзі-ны фатальны вокліч:
- Скалістыя ламаныі
Тут, мабыць, будуць дарэчы некаторыя тлумачэнні (безумоўна, кожная разумная асоба і так амаль усё гэта ведае, але тым не менш).
Пакуль мы хаваліся пад навесам, «Марзкі аркездр» спакойна выплыў у дэльту ракі, населеную скалістымі даманамі. Скалісты даман - кампанейскае стварэнне, якое ненавідзіць самоту. Сваімі ікламі яно пракопвае пад рачным дном каналы і стварае там свае ўтульныя калоніі. Скалісты даман мае на лапах сыскі і паўсюль пакідае за сабой ліпкія сляды, дзеля чаго некаторыя аб-салютна памылкова называюць яго слізкім даманам або нават кляістым лапанам.
Збольшага гэта даволі мілая істота, але яна мае кеп-скую звычку кусаць і грызці ўсё, што трапляецца ёй на вока, асабліва, калі гэта штосьці новае. Акрамя таго, у скалістага дамана ёсць яшчэ адна сумна вядомая ўласцівасць: здараецца, што ён адкусвае чый-небудзь нос, калі той падаецца яму занадта вялікім. Таму мы (з відавочных прычынаў) непакоіліся, чым усё гэта скон-чыцца.
- Хавайся ў бляшанку! - крыкнуў Фрэдрыксан пля-менніку.
«Марзкі аркездр» застыў у моры скалістых даманаў. Яны кішэлі вакол карабля і ўважліва аглядалі нас круглымі блакітнымі вочкамі, пагрозліва трасучы бакенбардамі.
62
63
- Адсуньцеся, калі ласка, - папрасіў Фрэдрыксан.
Але скалістыя даманы яшчэ шчыльней атачылі кара-бель, а некаторыя пачалі караскацца наверх, чапляючы-ся за борт сыскамі на лапках. Калі мордачка першага дамана паказалася над бортам, з-за штурманскай рубкі высунулася цётка Хемуліхі.
- Што тут робіцца?! - усклікнула яна. - Гэта што за тылусы? Я не дапушчу, каб яны ўрываліся сюды і заміналі нашым выхаваўчым гульням!
- He палохайце іх. Раззлуюцца, - сказаў Фрэдрыксан.
-Гэтая раззлуюсяі-закрычала цётка Хемуліхі.-Кыш! Кыш! Згіньце куды-небудзь!
Размахнуўшыся парасонам, яна кінулася на пер-шага-лепшага скалістага дамана, каб стукнуць яго па галаве.
У той жа момантусе даманы перавялі позіркі на цёт-ку Хемуліхі, і зрабілася ясна: іх вельмі зацікавіў яе нос. Яны доўга разглядалі яго, і ўрэшце зноў выдалі свой глухі, нібыта з бляшанай трубы, віскат. Потым усё адбывалася надзвычай хутка.
Тысячы скалістых даманаў рынуліся на палубу. Мы ўбачылі, як яны збілі цётку Хемуліхі з ног і, пакуль тая адчайна размахвала парасонам, жывы дыван з дама-навых спінаў зносіў яе ўсё далей і далей. Яна з крыкам перакулілася за борт, і ўся кампанія знікла ў невядо-масці.
Зноў запанавалі мір і спакой, а «Марзкі аркездр» як нічога ніякага загушкаўся ў чыстыххвалях, плывучы далей сваёю дарогай.
- Ну-у, - сказаў Пабадзяка. - Ці не хочаш уратаваць яе?
Высакародныя пачуцці клікалі мяне паспяшацца на дапамогу няшчаснай цётцы, але нізкія прыродныя ін-стынкты падказалі мне, што гэта залішняе, таму ў адказ я прабубніў нешта накшталт таго, што ратаваць яе ўжо занадта позна. Да таго ж, так яно і было.
- Угу, - няўпэўнена сказаў Фрэдрыксан.
- Адчаліла, - канстатаваў Пабадзяка.
- Сумная гісторыя, - сказаў я.
- Выбачайце! Гэта ўсё праз мяне? - занепакоіўся Ха-патунчык. - Я ж пажадаў, каб хто-небудзь праглынуў яе. Гэта вельмі кепска, што нам зусім яе не шкада?