Мемуары мумітаты
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 168с.
Мінск 2018
Ніхто не адказваў.
Я пытаю вас, дарагі чытач, а што б зрабілі вы ў гэтай далікатнай сітуацыі?
Усё ж аднойчы я ўратаваў цётку Хемуліхі, а морры нашмат страшнейшыя за скалістых даманаў, якія, шчыра кажучы, даволі мілыя... Можа, некаторая змена абставінаў ёй зусім не зашкодзіць? I можа, з маленькім носам яна будзе выглядаць лепш? Вам таксама так здаецца?
64
65
Словам, сонца ззяла, а мы драілі палубу - яна была зусім ліпкая ад даманавых сыскоў - і пілі смачную, моц-ную, чорную каву ў вялізных колькасцях. «Марзкі аркездр» плыў паміж сотнямі і сотнямі маленькіх астравоў.
- Ім канца няма, - сказаў я. - Куды мы прыплывем урэшце?
- Кудысьці... Ці абы-кудысьці, - сказаў Пабадзяка, нрбіваючы люльку. - Якая розніца? Нам жа і так добра.
He буду адмаўляць, нам сапраўды было добра - але я прагнуў чагосьці новага! Я хацеў, каб нешта адбыва-лася. Няважна што, але каб гэта былі падзеі! (Толькі не ў выглядзе хемуліх, вядома.)
У мяне было страшна непрыемнае адчуванне, што ўсе вялікія прыгоды адна за адной адбываюцца дзесьці без мяне - сапраўдныя, яскравыя прыгоды, якія ніколі больш не паўторацца. I я спяшаўся, шалёна спяшаўся! Стоячы на носе карабля, я нецярпліва ўзіраўся ў буду-чыню і ў той жа час пералічваў у думках назіранні, якімі паспеў узбагаціць свой досвед. Пакуль іх было сем, вось яны:
1. Дбайце, каб вашыя мумідзеці нараджаліся ў астра-лагічна спрыяльны момант, і зрабіце іх прыход у свет рамантычным! (Станоўчы прыклад: мая адоранасць. Адмоўны прыклад: гаспадарчая торба.)
2. He расказвайце пра хемулёўтаму, хто вельмі спяша-ецца: вас не захочуць слухаць. (Станоўчы прыклад: Фрэдрыксан. Адмоўны прыклад: вожычыха.)
3. Ніколі не ведаеш, што можа трапіцца ў сетку! (Ста-ноўчы прыклад: нактоўз Фрэдрыксана.)
4. Ніколі не перафарбоўвайце рэчы толькі таму, што за-
сталася лішняя фарба. (Адмоўны прыклад: бляшанка Хапатунчыка.)
5. Той, хто вялікі, неабавязкова страшны. (Станоўчы пры-клад: дронт Эдвард.)
6. Наватмаленькія могуць быць вельмі адважнымі. (Ста-ноўчы прыклад: я.)
7. Пазбягайце ратаваць у цемры невядомых! (Адмоўны прыклад: цётка Хемуліхі.)
Я разважаў над гэтымі важнымі ісцінамі, а карабель мінаў апошнія астраўкі, як раптам сэрца маё падско-чыла і мне перахапіла дыханне. Я закрычаў:
- Фрэдрыксан! Мора па курсе!
Нарэшце нешта адбылося! Проста перада мной раскінулася зырка-блакітнае мора, поўнае прыгодаў.
- Такое вялікае, - сказаў Хапатунчык і схаваўся ў бляшанку. - Выбачайце, але мне баляць вочы! I гала-ва кружыцца!
Пабадзяка ж усклікнуў:
-Які пяшчотны блакіт! Паплылі наперад! Няхай марскія хвалі закалыхваюць нас і нясуць куды хочуць, а мы будзем плыць і ніколі не спынімся...
- Як хаціфнаты, - сказаў Фрэдрыксан.
- Як хто? - перапытаў я.
- Хаціфнаты, - паўтарыў Фрэдрыксан. -Толькі плывуць ды плывуць... Няма ім спакою.
- У тым і розніца, - задаволена заўважыў Пабадзяка. -У мяне таго спакою хоць пазычай! I паспаць я люблю, а хаціфнаты не спяць ніколі: не ўмеюць, як і размаўляць. Яны ўсё толькі спрабуюць даплысці да гарызонту.
66
67
-1 як, атрымалася ў каго-небудзь з іх? - спытаў я, і дры-жыкі прабеглі па маім целе.
- Ніхто не ведае, - перасмыкнуў плячыма Пабадзяка.
Мы кінулі якар перад скалістым узбярэжжам. Нават і сёння я адчуваю лёгкае хваляванне, калі шапчу сабе: «Мы кінулі якар перад скалістым узбярэжжам». Упер-шыню ў жыцці бачыў я рудыя скалы і празрыстых, быц-цам дзівосныя паветраныя шарыкі, медузаў з сэрцамі ў форме кветак.
Мы сышлі на бераг, каб назбіраць ракавінак.
Фрэдрыксан, вядома, усім сказаў, што ідзе вывучаць месца нашай якарнай стаянкі, але нешта падказвае мне, што і ён патаемна цікавіўся ракавінкамі. Між уцёсаў мы знайшлі невялікія пясчаныя пляжы, схаваныя ад чужых вачэй, і вы можаце ўявіць сабе радасць Хапа-тунчыка, калі ён заўважыў, штоўсе да аднаго каменьчыкі там былі гладкія-гладкія і круглыя, як шарыкі або яйкі. Поўны невыказнага імпэту калекцыянера, Хапатунчык зняў з галавы рондаль і пачаў збіраць, збіраць і збіраць. Пясок рабрыўся пад чыстай зеленаватай вадой вузкімі хвалькамі, а гара была цёплая ад сонечнага ззяння. Падзьмуў і супакоіўся ветрык. Лінія гарызонту схавалася ў суцэльнай светлай празрыстасці.
Свет быў вельмі вялікі ў тыя часы, а ўсё маленькае было маленькім зусім па-іншаму і пасавала мне значна больш. Калі вы разумееце, пра што я.
Тут я падыходжу да новай думкі, якая бачыцца мне важнай. Цяга да мора выглядае мумітралістычнай асаблівасцю, і я з пачуццём задавальнення назіраю, як яна праяўляецца ў маім сыне.
Аднак, дарагі чытач, заўважце, што гэта хутчэй узбя-рэжжа так вабіць і зачароўвае нас.
У адкрытым моры лінія гарызонту робіцца крыху за-доўгай для нармальнага мумітроля. Больш за ўсё нам падабаецца ўсё зменлівае і мудрагелістае, нейма-вернае і дзівоснае: узбярэжжа, дзе сутыкаюцца вада і суша, захад сонца, калі цемра змешваецца з зарой, або вясна, калі і халодна, і цёпла адначасова.
I вось апусціўся змрок. Ён распаўзаўся вельмі па-вольна і асцярожна, каб дзень паспеў адысці да сну. На захадзе па ўсім небе былі раскіданыя маленькія аблачынкі, быццам ружовыя камякі ўзбітых вяршкоў, і ўсё гэта люстравалася ў моры. Гэта было бліскучае, ільснянае мора, і выглядала яно зусім мірным.
- Ты калі-небудзь бачыў воблака зблізку? - спытаў я Фрэдрыксана.
- Бачыў, - адказаў ён. - У кнізе.
- Яно, мабыць, як цукровая вата, - заўважыў Паба-дзяка.
Мы сядзелі ўсе разам на скале. Прыемна пахла во-дарасцямі і чымсьці яшчэ - мабыць, морам. Я адчуваў сябе невыказна шчаслівым і нават не баяўся, што ўсё гэта калі-небудзь скончыцца.
- Ты адчуваеш сябе шчаслівым? - спытаў я Фрэдрык-сана.
- Тут нічога так, - прабубніў той. Па яго збянтэжаным выглядзе я адразу здагадаўся, што ён страшэнна шча-слівы.
Раптам мы заўважылі, як у мора выходзіць цэлая флатылія маленькіх чаўноў. Лёгкія, як матылькі, яны імкнулі наперад разам са сваімі адлюстраваннямі. У кожным
68
69
чоўне сядзела маўклівая кампанія маленькіх бляклых істотаў, якія ціснуліся адна да адной і неадрыўна глядзелі ў мора.
- Хаціфнаты, - сказаў Фрэдрыксан. - Плывуць ад электрычнасці.
-Хаціфнаты...-узрушана прашаптаўя.-Тыя, што ўсё плывуць, плывуць і ніколі не дасягнуць мэты...
- Яны зараджаюцца ў навальніцу, - сказаў Фрэдрык-сан. - Пякуцца, як крапіва.
-1 вядуць разгульнае жыццё, - паведаміў Пабадзяка.
- Разгульнае жыццё? - зацікавіўся я. - Гэта як?
- Дакладна не ведаю, - сказаў Пабадзяка. - Можа, топчуць чужыя агароды і п'юць піва.
Мы доўга сядзелі, гледзячы ўслед хаціфнатам, што плылі насустрач далягляду. У лляне з'явілася дзіўнае жа-данне быць разам з імі ў іхтаямнічым падарожжы і весці разгульнае жыццё. Але я пра гэта змаўчаў.
- Ну, дык што мы заўтра? - раптам спытаў Пабадзя-ка. - Паплывем у адкрытае мора?
Фрэдрыксан паглядзеў на «Марзкі аркездр».
- Гэта рачны карабель, - сказаў ён задумліва. - Руха-ецца з дапамогай вадзяных колаў. Без ветразяў...
- Кінем манету, - сказаў Пабадзяка і падняўся. - Ха-патунчык! Прынясі які гузік!
Хапатунчык куляй выскачыў з прыбярэжнай вады і пачаў вытрасаць усё з кішэняў на дол.
- Аднаго гузіка хопіць, дарагі пляменнік, - сказаў Фрэдрыксан.
- Як толькі пажадаеш! - узрушана выгукнуў Хапатун-чык. - А з дзвюма ці з чатырма дзірачкамі? Касцяны, плю-шавы, драўляны, шкляны, металічны ці перламутравы?
71
Аднакаляровы, стракаты, у крапінкі, у палоскі ці ў краткі? Круглы, увагнуты, пукаты, пляскаты, васьмігранны ці...
- Давай звычайны ад штаноў, - сказаў Пабадзяка. -Ну, я кідаю. Калі аверс - паплывем у мора. Ну што там?
- Дзірачкі зверху, - патлумачыў Хапатунчык, тыцкаю-чыся носам у гузік, каб лепей яго разгледзець у цемры.
- Пф-ф, - фыркнуў я. - Ты кажы, як ён лёг!
, Тут Хапатунчык сцепануў вусамі і змёў гузік у раско-ліну.
-Выбачайце! Мамкі родныяі-усклікнуў Хапатунчык.-Даць вам яшчэ адзін?
- He, - сказаў Пабадзяка. - Манету кідаюць толькі раз. Няхай будзе як будзе, бо я ўжо нешта хачу спаць.
Ноч на караблі была даволі непрыемная. Калі я запоўз у койку, то коўдра была спрэс у нейкай ліпкай масе накшталт сіропу. Дзвярныя ручкі таксама былі ліпкія, як і зубныя шчоткі, тапачкі і Фрэдрыксанаў вахтавы журнал— той проста немагчыма было разгарнуць!
- Пляменнік! - сказаў Фрэдрыксан. - Як ты сёння прыбіраўся?
- Выбачайце! - з папрокам усклікнуў Хапатунчык. -Я ўвогуле не прыбіраўся!
- Увесь тытунь зліпся, - прабурчаў Пабадзяка, які любіў пакурыць у ложку,
Усё гэта было вельмі непрыемна. Міжтым мы паціху супакоіліся і скруціліся на найменш ліпкіх месцах. Але ўсю ноч нам не давалі спаць нейкія дзіўныя гукі, якія, было падобна, даносіліся з нактоўза. Я прачнуўся адтаго, што неяк незвычайна і злавесна зазваніў карабельны звон.
- Уставайце! Уставайце, там такое! - закрычаў за дзвярыма Хапатунчык. - Кругом вада! Адна вада і нічога
больш! А я забыў сваю найлепшую пер'ечыстку на бе-разе! Ляжыцьтам цяпер мая няшчасная пер'ечыстачка, самотная і беспрытульная...
Мы кінуліся на палубу.
«Марзкі аркездр» з плёскатам варочаў вадзянымі коламі і кіраваўся проста ў мора - спакойна, упэўнена і, як мне падалося, не без таемнай радасці.
Да гэтага дня я так і не разумею, як дзве няхітрыя шасцярэнькі змаглі выклікаць тую шалёную шпаркасць, якая б не здзіўляла на хуткаплыннай рацэ, але ў моры здавалася амаль містычнай. Але ж усе развагі тут, ска-жам так, будуць умоўнымі. Калі ўжо хаціфнат можа плыць з дапамогай уласнай электрычнасці (якую не-каторыя называюць неспакоем або тугою), дык няўжо караблю нехопіць для гэтага парачкі шасцярэнек? Але ж я пакідаю гэтую тэму і пераходжу да Фрэдрыксана, які ў гэты час, насупіўшыся, разглядаў абарваны якарны трос.
- Ну я і злы, - сказаў ён. - Ой злы. Злейшы чым калі. Яго адгрызлі!
Мы пераглянуліся.
-Ты ж ведаеш, у мяне зубы зусім маленькія, - сказаў я.
- А я занадта лянотны, каб абгрызаць такі тоўсты трос, -заўважыў Пабадзяка.
- Гэта не я!—усклікнуў Хапатунчык, якому зусім не аба-вязкова было апраўдвацца. Але яму ўсё адно паверылі, бо ніхто ніколі не чуў, каб Хапатунчык хлусіў, нават пра памеры сваёй калекцыі гузікаў-і гэта варта адзначыць тым больш, што калекцыянер ён быў самы сапраўдны. Верагодна, хапатунчыкам проста не хапае фантазіі.
Раптам нехта ціха адкашляўся, і, азірнуўшыся, мы