Мемуары мумітаты
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 168с.
Мінск 2018
72
73
ўбачылі зусім маленькага скалістага даманчыка, які сядзеў пад навесам і міргаў.
- Ага, - сказаў Фрэдрыксан. - Ага!.. - выразна паўтарыў ён.
- У мяне зубы рэжуцца, - сціпла патлумачыў даман-чык. - Мне проста трэба было што-небудзь пагрызці!
- Але чаму менавіта якарны трос? - спытаў Фрэдрык-сан.
- Ён выглядаўтакім старым, і я падумаў, нічога страш-нага не здарыцца... - адказаў даманчык.
- А чаму ты схаваўся на караблі? - спытаў я.
- He ведаю, - проста адказаў даманчык. - Са мной бывае, што рознае ў галаву заходзіць.
- А дзе ты хаваўся? - пацікавіўся Пабадзяка.
I тады скалісты даманчык не па гадах разумна адказаў:
- У вашым чароўным нактоўзе маркі «Сцівідорынг»!
I сапраўды, нактоўз таксама быў увесь ліпкі.
- Паслухай, даманчык, - завяршыў я гэтую дзіўную гутарку. - Як думаеш, што скажа твая мама, калі заўважыць, што ты збег?
- Заплача, напэўна, - адказаў той.
Раздзел чацвёрты,
у якім маё марское падарожжа дасягае сваёй кульмінацыі ў неверагодным апісанні шторму і заканчваецца жудаснай нечаканасцю.
амотная дарога «Марзкога аркездра» ляжала проста праз мора.
Сонечныя, млявыя, блакітныя дні праплыва-лі чарадою, калыхаючыся на хвалях. Касякі марскіх прывідаў насіліся перад самым
штэўнем, а ў кільватары хіхікала чарада русалак, якім
мы сыпалі аўсянку. Калі на мора насоўвалася ноч, я лю-біўчасамзмяняць ля штурвала Фрэдрыксана. Бліскучая ў святле месяца палуба, што павольна ўздымалася і апускалася перада мной, і цішыня, і вандроўныя хвалі, і аблокі, і ўрачыстае кола гарызонту - усё дарыла мне прыемнае і трапяткое адчуванне маёй страшэннай значнасці і адначасова страшэннай мізэрнасці (хаця, мабыць, значнасці усё ж такі больш).
74
75
Часам я бачыў, як паблісквае ў цемры Пабадзякава люлька, калі той ціха перасякаў карму, каб сесці побач са мной.
- Скажы, прыемна нічога не рабіць, - сказаў ён аднае ночы, выбіваючы попел аб планшыр.
- Але ж мы робім! - адказаў я. - Я карабель вяду. А ты курыш.
-1 куды ж ты вядзеш карабель? - спытаў Пабадзяка.
- Гэта зусім іншае, - запярэчыў я, бо ўжо тады меў выразную схільнасць да логікі. - Мы казалі пра тое, каб рабіць што-небулзь, а не пра тое, што рабіць. У цябе зноў Прадчуванні? - трывожна дадаў я.
- Ды не, - пазяхнуў Пабадзяка. - Хуп-п, хэф-ф. Мне дык усё адно, куды мы прыплывем. Мне ўсюды добра. Ну, дабранач табе.
-Ітабе,-сказаўя.
Калі на світанку Фрэдрыксан змяняў мяне ля штур-вала, я згадаў мімаходзь поўную і невытлумачальную адсутнасць у Пабадзякі цікавасці да наваколля.
- Хм, - сказаў Фрэдрыксан. - Можа, ён, наадварот, цікавіцца ўсім? Усім патроху. Нам вось цікава нешта адно. Ты хочаш кімсьці зрабіцца. Я хачу штосьці рабіць. Мой пляменнік хоча нешта мець. А Пабадзяка проста жыве.
- Цьху, жыць - вось дык дзіва! Гэта кожны ўмее, - ска-заў я.
- Хм, - сказаў Фрэдрыксан. На гэтым ён паглыбіўся ў звычайнае для сябе маўчанне, а таксама ў свой нататнік, дзе вымалёўваў дзівосныя канструкцыі меха-нізмаў, падобныя да павуціння і кажаноў.
Што б там ні было, стаўленне Пабадзякі да жыцця ўяў-
ляецца мне даволі нядбайным-я пра вось гэтае ягонае «проста жыць». Жывем жа мы і так, хіба не? Я бачу гэтую праблему вось як: увесь час нас атачае мноства знач-ных і важных рэчаў, якія трэба перажыць, абдумаць або здабыць у барацьбе, - проста поўсць дыбарам стано-віцца, калі падумаю, колькі існуе розных магчымасцяў! -а ў цэнтры ўсяго сяджу я сам, чыя асоба сярод усіх гэтых значных і важных рэчаў, натуральна, ёсць самай важнай.
Сёння, калі я азіраюся ў мінулае, мне робіцца тры-вожна, што гэтых магчымасцяў ужо не так шмат, як раней. Цікава, ад чаго гэта можа залежаць. У любым разе, у цэнтры ўсяго па-ранейшаму сяджу я, і ўжо гэта служыць мне суцяшэннем.
Вось жа, раніцай Хапатунчык прапанаваў адправіць маме Скалістага Даманчыка тэлеграму.
- Няма адрасу. I тэлеграфнай канторы, - сказаў Фрэдрыксан.
- Ах, і праўда! - усклікнуў Хапатунчык. - Як я не па-думаў! Выбачайце!
Збянтэжаны, ён зноў схаваўся ў бляшанку.
- А што такое тэлеграфная кантора? - спытаў Скалісты Даманчык, які жыў разам з Хапатунчыкам у бля-шанцы. - Яе можна есці?
-У мяне не пытайся! -адказаў Хапатунчык.-Гэта не-шта вялікае і незразумелае. Адтуль усялякія маленькія знакі дасылаюць на іншы бок Зямлі... і там яны робяцца словамі!
- А як іх дасылаюць? - спытаў Скалісты Даманчык.
- Праз паветра! - няўцямна патлумачыў Хапатунчык, памахаўшы лапамі. - I ніводзін знак не губляецца ў да-розе!
76
77
- Oro, - здзівіўся Даманчык і ўвесь дзень потым варочаў шыяй, цікуючы ў паветры тэлеграфныя знакі.
Каля трох гадзін Скалісты Даманчык заўважыў вялізнае воблака. Яно неслася вельмі нізка і было пухнатае і бе-лае-белае. Выгляд у яго быў нейкі ненатуральны.
- Воблака з кніжнай карцінкі, - сказаў Фрэдрыксан.
- Як? Ты чытаў кніжкі з карцінкамі? - здзівіўся я.
-Вядома,-адказаўён.-Гэтая называлася «Падарож-жа праз Акіян».
Воблака праплыло міма нас з наветранага боку.
Спынілася.
I раптам адбылося нешта сапраўды дзіўнае, калі не сказаць жудаснае: воблака павярнула і паляцела за намі!
- Выбачайце, а аблокі нястрашныя? - трывожна спытаў Хапатунчык.
На гэта мы не змаглі яму нічога адказаць. Цяпер во-блака плыло за намі ў кільватары, набіраючы хуткасць, і вось яно ўжо пераваліла праз борт і мякка пляснулася на палубу, зусім пахаваўшы пад сабой Хапатунчыкаву бляшанку. Потым, уладкаваўшыся ямчэй, яно пачало абтрасацца - ды так, што пырскі паляцелі да самых бартоў, ад чаго дзівоснае воблака адразу паменшы-лася ў памерах, - і прападзі мой хвост, калі ў наступны момант яно не заснула проста на нашых вачах!
- 3 табой што-небудзь такое раней здаралася? -спытаў я ў Фрэдрыксана.
- Ніколі, - упэўнена і вельмі змрочна адказаў ён.
Скалісты Даманчык падышоў да воблака, куснуў яго і расказаў нам, што на смак яно як маміны хатнія ласцікі.
- Добра, што яно хоць мяккае, - сказаў Пабадзяка.
Ён выкапаў сабе ў воблаку ўтульную ямку, улёгся, і во-блака адразу яго абвалакло, нібыта пуховая коўдра. Мы яўна воблаку падабаліся.
Затое навігацыя воляю гэтай неверагоднай інтэрмедыі надзвычай ускладнілася.
Перад самым захадам сонца неба зрабілася нейкім дзіўным. Яно было жоўтае, але гэты жоўты колер быў зусім не прыемны, а наадварот, нейкі брудны і злавес-ны. Нізка над гарызонтам, пагрозліва насупіўшы бровы, шыхтаваліся чорныя хмары.
Мы ўсе сядзелі пад навесам. Хапатунчыку і Скаліста-му Даманчыку нарэшце ўдалося адкапаць сваю бля-шанку і выкаціць яе на карму, дзе было ўсё яшчэ бяз-воблачна.
Мора пад бляклым сонечным дыскам здавалася цёмна-шэрым. Вецер тужліва спяваў у штагах. Марскіх прывідаў і русалак нібыта здзьмула. Настрой у нас быў ніякі.
Фрэдрыксан паглядзеў на мяне і сказаў:
- Слухай. Правер барометр.
Я перапоўз праз нашае воблака і, хоць і з цяжкасцю, усё ж адчыніў дзверы штурманскай рубкі, Мяркуйце самі, які мяне ахапіў жах, калі я ўбачыў, што стрэлка
78
79
барометра паказвала 670 - найменшую адзнаку, якая можа быць на анероідзе!
Я адчуваў, як нос халаднее ад страшнага прадчуван-ня, і падумаў, што мушу выглядаць бледным... Белым як палатно або зямліста-шэрылл. Як займальна... Я таропка перапоўз назад на карму і крыкнуў:
- Зірніце, я зусім спалатнеў!
- Па-мойму, ты такі, як звычайна, - сказаў Пабадзяка. -Што там паказвае?
- Шэсцьсот семдзесят, - адказаў я, крыху, як вы раз-умееце, пакрыўджаны Пабадзякавым адказам.
Мяне заўсёды здзіўляла, што самыя драматычныя, кульмінацыйныя моманты жыцця такчаста псуюцца пры-земленымі, а часам і прыніжальнымі заўвагамі. Нават калі гэтыя заўвагі не ёсць вынікам благога намеру, нель-га аспрэчваць, што яны абумоўленыя прынамсі вялікай бяздумнасцю. Я перакананы, што ўсялякую жудасную сітуацыю варта як мага больш узвялічваць. Часткова дзеля мясцовага каларыту, пра які я казаў раней, а часткова таму, што страх неяк змяншаецца, калі наганяеш яго яшчэ больш. Акрамя таго, вельмі прыемна рабіць уражанне. Гэтыя развагі, вядома, не дадзена зразумець нейкім там Пабадзякам. Што ж, не ўсе аднолькава адораныя здоль-насцю разумець, і хто я такі, каб сумнявацца ў няўцямным прадвызначэнні кагосьці, няхай гэта і той самы Пабадзяка.
Міжтым Фрэдрыксан, памахваючы вушамі, унюхваў-ся ў вецер. Ён аглядаў «Марзкі аркездр» з бацькоўскай занепакоенасцю. Потым сказаў:
- Ён моцны. Вытрымае. Няхай Хапатунчык з Даман-чыкам схаваюцца ў бляшанку і накрыюцца. Бо зараз пачнецца шторм.
- А ты раней перажываў шторм? - асцярожна паці-кавіўся я.
- Вядома, - адказаў Фрэдрыксан. - У кнізе «Пада-рожжа праз Акіян». Большых хваляў, чым там, проста не можа быць.
А потым наляцеў шторм - знянацку, як і належыць сапраўднаму шторму. He зразумеўшы адразу, што ад-бываецца, «Марзкі аркездр» ледзьве не страціў раўна-вагі-але гэты шыкоўны карабель вельмі хутка справіўся з сітуацыяй і цяпер адчайна змагаўся з націскам раз'ю-шанай стыхіі.
Навес сарваўся, як восеньскі ліст, і затрапятаў над морам, адлятаючы ўсё далей ад нас. (Добры быў на-вес. Спадзяюся, камусьці пашчасціла яго знайсці.) Бляшанка Хапатунчыка закацілася пад борт, і кожны раз, калі «Марзкі аркездр» ныраў пад адну хвалю або, хістаючыся, ускокваў на грэбень наступнай, усярэдзіне з жахлівым грукатам перакочваліся гузікі, падвязкі для панчох, кансервавыя адкрывалкі, цвікі і шкляныя пацеркі. Хапатунчык крычаў, што яму блага, але ніхто з нас не мог яму дапамагчы. Мы моцна трымаліся хто за што паспеў
80
81
ухапіцца і спалохана і неадрыўна глядзелі ў мора, якое хутка цямнела.
Сонца знікла. Гарызонтзнік. Усё змянілася і зрабілася чужым і варожым. Марская пена паблісквала, з шыпен-нем праплываючы міма нас; за бортам усё ператвары-лася ў суцэльны беспраглядны хаос. Раптоўна я з жахам усвядоміў, што анічога не ведаю ні пра мора, ні пра караблі. Я клікнуў Фрэдрыксана, але ён не чуў мяне -я быў зусім адзін, усімі пакінуты і бездапаможны ў час, калі разыгрывалася гэтая бясспрэчна драматычная кульмінацыя нашага падарожжа. У мяне не было ніякай патрэбы наганяць на сябе яшчэ большага страху- на-адварот, дарагі чытач! Магчыма, узвялічваць жудасную сітуацыю варта толькі тады, калі маеш публіку? Я замест гэтага вырашыў як мага мацней яе зменшыць. Я думаў: калі я заплюшчу вочы і прыкінуся, што я зусім ніхто і што нікому не вядома пра маё існаванне, то, можа, усё гэта пройдзе... I ўвогуле, мяне гэта не датычыць! Відаць, не-шта проста паблыталася, раз гэта здарылася са мной... Я зажмурыўся і зрабіўся маленькім; я паўтараў сабе зноў і зноў: нічога страшнага, я зусім маленькі, я сяджу на арэлях у садзе ў Хемуліхі, і мне хутка трэба бегчы есці, у нас будзе зацірка...