Мемуары мумітаты
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 168с.
Мінск 2018
△арагі чытач, уявіце сабе мумідом з роўнымі шэрага-мі квадратных пакояў, аднастайна пафарбаванымі ў аднолькавы колер светлага піва. He можаце ў такое паверыць? У мумідоме, скажаце вы, мусіць быць безліч самых неверагодных закуточкаў, патайных пакояў, схо-даў, балконаў і вежак. Што ж-у любым іншым, але не ў гэтым! I нават горш: нікому тут не дазвалялася ўставаць уначы, каб паесці, паразмаўляць або прагуляцца! (Дзя-куй яшчэ, што на гаршчок пускалі!)
Мне не дазвалялі прыносіць у дом і сяліць у сябе пад ложкам усялякіх мілых істотаў! Я мусіў есці і мыцца стро-га ў вызначаны час! Вітаючыся, я мусіў трымаць хвост пад вуглом у сорак пяць градусаў! О, хто змог бы расказаць пра такое, не пусціўшы слязы?
Я любіў стаяць перад невялікім люстрам у вітальні і за-зіраць у глыбіню сваіх смутных блакітных вачэй, спрабую-чы спасцігнуць таямніцу свайго жыцця. Закрыўшы лапамі мордачку, я ціха ўздыхаў і казаў сам сабе: «Самотнік! О Жорсткі Свет! Мой Кон - мая Планіда!» Так паўтараў я гэтыя і іншыя сумныя словы, пакуль мне не рабілася лягчэй.
Я быў вельмі самотным мумідзіцем, як гэта часта здараецца з выключнымі дараваннямі. Ніхто не разумеў мяне, і менш за ўсіх разумеў сябе я. Я, безумоўна, бачыў розніцу паміж сабою і іншымі мумідзецьмі. Яна заключалася галоўным чынам у іх прыкрай няздольнасці цікавіцца і здзіўляцца.
Тым часам як я, напрыклад, мог спытаць Хемуліху, чаму ўсё на свеце так, а не іначай.
- Міла б гэта выглядала, - казала тады Хемуліха. - Хіба так, як ёсць, кепска?
Яна ніколі не хацела нічога патлумачыць як след, і ўва мне ўсё больш мацнела адчуванне, што ёй про-ста рупіла хутчэй адмахнуцца ад маіх роспытаў. «Дзе і што?» або «Хто і як?» не маюць аніякага значэння для хемулёў. Аднойчы я спытаўся ў яе, чаму я - гэта я, а не нехта зусім іншы.
- Вось ужо ж нам абаім гора! Ты ўжо хоць памыўся? -такім быў адказ Хемуліхі на гэтае важнае пытанне.
Але я не сунімаўся:
- Але тады чаму вы - хемуліха, а не мумітроль?
- Мае тата і мама былі хемулямі, на шчасце, - ад-казала яна.
- А хто былі іхнія тата і мама? - пацікавіўся я.
- Хемулі! - усклікнула Хемуліха. - I іхнія таты і мамы,
14
15
і ўсе іхнія таксама, і гэтак далей, і гэтак далей - а цяпер ідзі мыйся, бо раззлуюся!
-Які кашмар... Яны што, атрымліваецца, бясконцыя?-спытаў я. - Калісьці ж мусілі быць першыя тата і мама?
- Якая розніца, гэта ж было вельмі даўно! - сказала Хемуліха. - I з чаго б гэта нам, хемулям, увогуле калі-небудзь заканчвацца?
Цьмянае, але непазбыўнае падазрэнне падказвала мне, што чарада татаў і мамаў, якія спрычыніліся да майго існавання, была чымсьці надзвычай выключным. Мяне не здзівіла б, калі б на маіх пялюшках была вышытая каралеўская карона. Ды - ах! - пра што можа сведчыць звычайная газетная папера?!
Аднойчы я прысніў, што павітаўся з Хемуліхай, трыма-ючы хвост не пад тым вуглом-калі быць дакладным, пад вуглом у семдзесят градусаў. Я апісаў гэты прыемны сон Хемулісе і спытаў, ці не злуецца яна.
- Сны - лухта, - сказала Хемуліха.
- Хто ведае, - запярэчыў я. - Можа, якраз мумітроль з майго сну-сапраўдны, а той, што стаіць цяпер перад вамі- проста ваш які-небудзь сон?
- На жаль, гэта не так! Ты, безумоўна, існуеш! -стомлена сказала Хемуліха. - Ніякай рады з табой! Галаву толькі тлуміш! I што з цябе атрымаецца ў гэтым нехемульскім свеце?
- Я стану знакамітым, - адказаў я сур'ёзна. - I яшчэ я пабудую прытулак для падкідышаў-хемулянятаў. I ўсе яны будуць есці бутэрброды з сіропам проста ў пасцелі, а пад ложкамі - трымаць вужакаў і скунсаў!
- На гэта яны ніколі не пагодзяцца, -сказала Хемуліха.
Як ні прыкра, але, мне здаецца, праўда ў яе словах была.
Так у непазбыўнай і здаровай цікаўнасці цякло маё ранняе дзяцінства. Я толькі і рабіў, што здзіўляўся і ўвесь час задаваў пытанні кшталту «Дзе і што?» або «Хто і як?». Хемуліха і яе рахманыя выхаванцы старанна пазбягалі мяне: слова «чаму» прыкметна псавала ім настрой. Таму я бадзяўся самотны сярод пустэльных, без адзінага дрэўца краявідаўузмор'я, што раскінуліся вакол Хемуліхінага прытулку. Я хадзіў і разважаў пра павуцінне і зоркі, пра ўсялякую жамяру з кручкаватымі хвосцікамі, што сноўдала ў лужынках навокал, пра вецер, што налятаў з розных бакоў і пах заўсёды па-рознаму. (Пазней я даведаўся, што адораны мумітроль заўжды здзіўляецца самым быццам бы простым рэчам, але не знаходзіць анічога цікавага ў тым, што звычайным мумітролям здаецца дзіўным.) Гэта быў час меланхоліі.
Але неўзабаве нешта змянілася. Я пачаў разважаць
над формаю свайго носа. Я пакінуў сваё абыякавае атачэнне на волю лёсу і ўсё больш і больш паглыбляўся ў развагі пра сябе самога. Я быў апантаны гэтым. Я больш не задаваў пытанняў, - наадварот, цяпер мне карцела дзяліцца тым, што адчуваў і думаў я сам. На жаль, я не мог знайсці нікога, апроч сябе, каму я быў бы цікавы.
Але нарэшце прыйшла вясна, якой было наканавана стаць паваротным пунктам у маім жыцці. Спачатку я не разумеў, што яна прызначалася асабіста мне. Усе, абудзіўшыся ад зімняй спячкі, мітусіліся, сквірчэлі, гулі і зумкалі, як звычайна. Парасткі на сіметрычным Хему-ліхіным агародзе так спяшаліся прабіцца з зямлі, што высоўваліся з яе зусім пакамечаныя. Новыя вятры спявалі начамі. Запахла па-іншаму. Пераменамі. Я адчайна прынюхваўся і ўдыхаў гэтыя пахі; я хутка рос, і мне ламіла ўсе косці, - але я не разумеў яшчэ, што ўсё гэта даты-чыла толькі мяне.
Урэшце адным ветраным ранкам я адчуў... ды што тут казаць, проста адчуў і ўсё. I тады я ўзяў і рушыў да мора, якое Хемуліха не любіла і таму забараняла туды хадзіць.
Там мяне чакала важнае адкрыццё: я ўпершыню ўбачыў сябе на поўны рост. Бліскучы лёд быў нашмат большы за Хемуліхіна люстра, што вісела ў вітальні. Я бачыў, як над маімі прыгожымі натапыранымі вушамі праплываюць у вясновым небе аблокі. Нарэшце я змог разгледзець цалкам і нос, і ўсё сваё астатняе моцнае, цудоўна вытачанае цела да самых лапаў. Лапы, дарэчы, былі адзіным, што крыху расчаравала мяне: у іх адчува-
лася нейкая бездапаможнасць і нават дзіцячасць, і гэта мяне бянтэжыла. Але я разважыў, што з часам гэта, ма-быць, пройдзе. Несумнеўна, мая сіла -у маёй галаве. Што б я ні рабіў, ніхто са мною не занудзіцца. Ніхто на-ват не дойдзе да таго, каб паглядзець на мае лапы. Як зачараваны, я ўглядаўся ў сваё аблічча. Каб лепей сябе разгледзець, я лёг ніцма на лёд.
I тут я нібыта знік. Засталася толькі зялёная цемра, якая адпаўзала ўсё глыбей і глыбей. Няясныя цені варушыліся ў незнаёмым свеце, што стаіўся пад лёдам. Гэты свет здаваўся пагрозлівым - але як жа ён вабіў! У галаве ў мяне закруцілася, у ёй пульсавала ўсяго адна думка: уніз! Ляцець уніз да халодных ценяў...
Мая думка была такой вусцішнаю, што я ўявіў гэта яшчэ раз: глыбей, глыбей... Пакінуцьусё-іляцецьтолькі ўніз, уніз і ўніз!
Думка гэтая мяне страшна ўзрушыла. Я ўстаў і тупнуў па лёдзе-трэсне ці не? Лёд не трэснуў, тады я прайшоў крыху наперад- праверыць, ці вытрымае ён і там. Але не- не вытрымаў.
Я адразу праваліўся па самыя вушы ўхалоднае зялё-нае мора і бездапаможна забоўтаў лапамі над бяздон-най пагрозлівай цемрай. А тым часам аблокі спакойна плылі па небе, нібыта нічога не здарылася.
Хто ведае, можа, адзін з тых страшных ценяў праглы-не мяне! Цалкам магчыма, што адно вуха ён прыхопіць дадому і кіне сваім дзецям са словамі: «Ану ешце, пакуль не астыла! Гэта вам не абы-што, а сапраўдны мумітроль - такое выпадае нячаста!» А можа, мяне са жмутам водарасцяў, трагічна заблытаным за вухам, вынесе на бераг, і Хемуліха будзе рыдаць нада мною
18
19
і ў роспачы казаць усім знаёмым: «Ах, гэта быў такі незвы-чайны мумітроль! Чаму я не разумела гэтага раней?..»
Я паспеў ужо ў думках уявіць сваё пахаванне, калі адчуў, як нешта вельмі асцярожна паскубвае мой хвост. Кожны, хто мае хвост, ведае, якая гэта каштоўная і ад-мысловая дэталь аздобы і як імгненна адгукаешся, калі ёй пагражаюць небяспека ці знявага. Я адкінуў свае за-ймальныя мроі, і мяне перапоўніла рашучасць. Спрытна ўскараскаўшыся на ледзяную глыбу, я перабраўся на сушу. I там я сказаў сабе: са мною адбылася Падзея. Першая Падзея ў маім жыцці. Заставацца ў Хемуліхі цяпер ніяк немагчыма. Трэба браць свой лёс ва ўласныя лапы!
Увесь дзень мяне калаціла, але ніхто нават не спытаў-ся ў мяне, чаму я мерзну. Гэта яшчэ больш умацавала маё рашэнне. На змярканні я разадраў сваю прасціну на доўгія шматы, звязаў з іх вяроўку і прымацаваў адзін
яе канец да рамы. За ўсім гэтым назіралі рахманыя вы-хаванцы прытулку, але ніхто не вымавіў нават слова, што вельмі мяне абразіла. Пасля вечаровай гарбаты я з усёю стараннасцю напісаў развітальны ліст. Ён быў просты, але густоўны і выглядаў вось так:
Шаноўная Хемуліха.
Я адчуваю, што вялікія здзяйсненні чакаюць мяне, а між тым муміжыццё такое кароткае. Таму я пакідаю гэюе месца, бывайце. He сумуйце, я яшчэ вярнуся, увянчаны славай!
P.S. Я ўзяўударогу слоік гарбузовага пюрэ.
Усяго-ўсяго!
Мумітроль, не такі, як усе.
Выбар быўзроблены! Пакліканы зоркай наканавана-га мне лёсу, я пакінуў усё, зусім не здагадваючыся пра тыя дзіўныя падзеі, што чакалі мяне наперадзе. Я быў звычайным маладым мумітролем, які ў глыбокай скру-се брыў верасовымі пусткамі і ўздыхаў у пустэльных цяснінах, дзе ад вусцішных начных гукаў рабілася яшчэ больш самотна.
△апісаўшы мемуары акурат да гэтага месца, Мумі-тата настолькі прасякнуўся сваім нешчаслівым дзяцін-ствам, што мусіў зрабіць перапынак, каб сабрацца з думкамі. Ён закрыў мемуарнае пяро каўпачком і па-дышоў да акна. Цішыня панавала ў Мумідоле.
Толькі паўночны вецер шапацеўу начным садзе, гай-даючы Мумітролеву вераўчаную лесвічку, што спускала-ся па сцяне дома. «Я нават і цяпер мог бы падацца на
20
21
ўцёкі, - падумаў тата. - У маім веку яшчэ ўсё магчыма!»
Ён ціха хіхікнуў, потым звесіў ногі з акна і падцягнуў да сябе вераўчаную лесвіцу.
- Здароў, тата! - крыкнуў Мумітроль з суседняга акна. - Што гэта ты робіш?
- Займаюся гімнастыкай, сыне, - адказаў тата. -Вельмі карысна! Адзін крок уніз - і два ўгару, адзін уніз -і два ўгару! Добра для мускулаў.
- Глядзі толькі не зваліся, - сказаў Мумітроль. - А як мемуары?
- Добра, - адказаў тата, усцягваючы дрыготкія ногі на падаконне. - Я толькі што ўцёк. Хемуліха плача. Напе-радзе вельмі захапляльныя падзеі.