Мемуары мумітаты
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 168с.
Мінск 2018
- Хуп-п, хэф-ф, - пазяхнуў ён.
- Выбачай, але што ты робіш на караблі Фрэдрыкса-на? - пагрозліва спытаў Хапатунчык. - Ты што, не бачыў, што тут напісана - «Уваход забаронены»?!
- Бачыў, а як жа, - мірна адказаў Пабадзяка. - Таму і ўвайшоў.
Гэты выпадак яскрава сведчыў пра схільнасці Паба-дзякі. Адзінае, што магло абудзіць яго ад соннага каці-нага жыцця, - гэта шыльда з якім-небудзь забаронным надпісам, або зачыненыя дзверы, або мур; а калі яму дзе-небудзь трапляўся ахоўнік парку, вусы Пабадзякі пачыналі дрыжаць і ад яго можна было чакаць любых выбрыкаў. А ў іншы час ён або, як ужо вядома, спаў, або еў, або аддаваўся марам. У выпадку, які я толькі што апісаў, Пабадзяка быў настроены галоўным чынам на ежу. I вось мы пайшлі назад да бляшанкі Хапатунчыка, дзе на даволі пашарпанай шахматнай дошцы нас ча-каў халодны амлет.
- Зранку ў мяне быў вельмі смачны пудынг, - патлу-мачыў Хапатунчык. - Але ён, здаецца, знік. А гэта - так званы амлет на скорую лапу!
Страву нам падалі ў накрыўках ад бляшанак. Хапа-тунчык у напружаным чаканні сачыў, як мы бярэмся за ежу. Фрэдрыксан жаваў доўга і з відавочнай цяжкасцю,
38
39
і выгляд у яго падчас гэтага быў досыць дзіўны. Урэшце ён сказаў:
- Пляменнік, нешта цвёрдае.
- Цвёрдае?! - ускрыкнуў Хапатунчык. - Мабыць, штосыді з маёй калекцыі... Выплюнь гэта! Выплюнь!
Фрэдрыксан выплюнуў на сваю накрыўку дзве чорныя зубчастыя штукі.
- Прабач, калі ласка! -ускліўнуў яго пляменнік. - Вось дзе былі мае шасцярэнькі! Як добра, што ты іх не пра-глынуў!
Але Фрэдрыксан нічога не адказаў. Ён моўчкі сядзеў з нахмураным ілбом і глядзеў кудысьці перад сабой.
Тады Хапатунчык заплакаў.
- Ну прабач ты свайго пляменніка, - сказаў Пабадзя-ка. - Бачыш жа, як ён засмуціўся.
- Прабачыць? - усклікнуў Фрэдрыксан. - Наадварот!
Ён схапіў паперу з алоўкам і паказаў нам, дзе трэба прымацаваць шасцярэнькі, каб грабны вінт і вадзяныя колы запрацавалі. Вось што намаляваў Фрэдрыксан (спадзяюся, вам зразумела, што ён меў на ўвазе).
Хапатунчык усклікнуў:
- О, няўжо такое магчыма?! Няўжо мае шасцярэнькі спатрэбіліся? Ды яшчэ для тваёй вынаходкі!
Мы скончылі сняданак вельмі ўзрушаныя.
Гэтая падзея так натхніла пляменніка Фрэдрыксана, што ён надзеў свой самы вялікі фартух і без прама-руджвання пачаў фарбаваць «Марскі аркестр» у чыр-воны колер. Ён фарбаваў з усёй стараннасцю, так што чырвоным стаў не толькі карабель, але і зямля вакол яго, дый большая частка ляшчынніку таксама - і мушу пры-знацца, нічога настолькі чырвонага, якХапатунчыктады, я ў сваім жыцці больш ніколі не бачыў. А назву карабля ён вывеў ультрамарынам.
Калі ўсё было гатова, Фрэдрыксан пайшоў паглядзець.
- Ну як, прыгожа? - нервова спытаў Хапатунчык. -Я вельмі стараўся! Я ўклаў у гэта ўсяго сябе!
- Яно і відаць, - пагадзіўся Фрэдрыксан, сузіраючы свайго чырвонага пляменніка.
Ён паглядзеў на крывую ватэрлінію і сказаў: «Хлл».
Потым паглядзеў на назву карабля і сказаў: «Хм, хм».
- Я напісаў не так? - спытаў Хапатунчык. - Хутчэй
40
41
скажы хоць што-небудзь, пакуль я зноў не заплакаў! Вы-бачай! «Марскі аркестр» — такая цяжкая назва!
- М-а-р-з-к-і а-р-к-е-з-д-р, - прачытаў Фрэдрыксан.
Ён крыху падумаў і сказаў:
-Супакойся. Нармальна.
Хапатунчык уздыхнуў з палёгкай і кінуўся прэч - раз-малёўваць свой дом рэшткамі фарбы.
Увечары Фрэдрыксан правяраў сетку. Мяркуйце самі, як мы здзівіліся, калі знайшлі ў ёй невялікі нактоўз! А ў тым нактоўзе - барометр-анероід! Я і цяпер яшчэ здзіўляюся гэтай незвычайнай знаходцы.
Тата загарнуў сшытак і нецярпліва паглядзеў на сваіх слухачоў.
- Ну, як вам? - спытаў ён.
- Па-мойму, гэта будзе страшэнна цікавая кніга, -сур'ёзна сказаў Мумітроль. Ён ляжаў на спіне ў бэза-вай альтанцы і назіраў за чмялямі. Было цёпла і зусім бязветрана.
-Але большуючасткуты, вядома, проста прыдумаў,-сказаў Сніф.
- Вось не трэба! - усклікнуў Мумітата. - У тыя часы яшчэ здараліся сапраўдныя падзеі! Кожнае маё сло-ва - праўда! Вядома, сёе-тое дзе-нідзе я крышачку ўзмацняў...
- Вось цікава... -задумаўся Сніф. — Вось цікава, куды ж падзелася татава калекцыя?
- Якая калекцыя? - спытаў Мумітата.
- Калекцыя гузікаў, якую збіраў мой тата, - паўтарыў Сніф. - Хіба Хапатунчык не мой тата?
- Ну вядома, ён твой тата, - сказаў Мумітата.
- Ну вось мне і цікава, што сталася з яго каштоўнай ка-лекцыяй. Я ж яе законны спадчыннік, - патлумачыў Сніф.
- Хуп-п, хэф-ф, як казаў мой тата, - сказаў Снусмум-рык. - Чаму ты пішаш так мала пра Пабадзяку? Дзе ён цяпер?
- 3 гэтымі татамі ніколі не ведаеш, - патлумачыў Мумітата, зрабіўшы незразумелы жэст. - To яны ёсць, то іх няма... У любым разе, я захаваў іх для нашчадкаў, напісаўшы пра іх.
Сніф фыркнуў.
- Пабадзяку таксама не падабаліся ахоўнікі паркаў, -задумліва сказаў Снусмумрык. - Ужо адно гэта...
Яны выцягнуліся на траве і прымружыліся пад сонцам. Усе разамлелі ад яго прыемных цёплых прамянёў.
42
43
- Тото, - сказаў Мумітроль. - У тыя часы праўда раз-маўлялітак дзіўна? «Мяркуйце самі, якмы здзівіліся», «мяне ахапіла меланхолія», «мой унутраны зрок» і ўсякае такое.
- Нічога няма тут дзіўнага, - абурыўся тата. - Ці ты ду-маеш, што ў кнізе можна пісаць як прыпадзе?!
- Але ж у тваёй кнізе часам так і ёсць, - запярэчыў сын. - Хапатунчык у цябе гаворыць па-звычайнаму.
, Тата хмыкнуў.
- Гэта для мясцовага каларыту, - сказаў ён. -1 ўвогуле, расказваць пра рэчы - зусім не тое, што думаць пра іх... Напрыклад, разважанне ці апісанне, калі ты пра іх расказваеш, ператвараюцца ў нешта зусім іншае. I на-огул, усё залежыць ад таго, як ты гэта адчуваеш... Мне так здаецца...
Тата змоўк і пачаў заклапочана гартаць мемуары.
- Думаеце, я ўжываю занадта нязвыклыя словы? -спытаў ён.
- He так ужо яно і важна, - сказаў Мумітроль. - Урэш-це, усё гэта адбывалася так даўно, дый можна прыбліз-на здагадацца, што ты маеш на ўвазе. У цябе засталося яшчэ што-небудзь пачытаць?
- He, пакуль больш нічога, - адказаў тата. - Але хутка будзе вельмі цікава. Я амаль дабраўся да дронта Эд-варда і Морры. Дзе маё ллемуарнае пяро?
- Вось, - сказаў Снусмумрык. -1 напішы паболей пра Пабадзяку, га? Толькі нічога не прапусці!
Мумітата кіўнуў, паклаў сшытак на траву і ўзяўся пі-саць далей.
Якраз недзе ў той час ува мне ўпершыню абудзілася цяга да разьбы. Думаю, што я нарадзіўся з гэтым адмыс-
ловым талентам, ён быў, так бы мовіць, у маіх лапах. Першае выпрабаванне маіх здольнасцяў было сціплым. Я знайшоў на верфі прыдатны кавалак дрэва, узяў ножык і пачаў вырэзваць наканечнік, які б годна ўпрыгожыў дах штурманскай рубкі. Наканечнік меў форму цыбуліны і быў пакрыты прыгожым узорам у выглядзе лускі.
Фрэдрыксан, на жаль, амаль нічога не сказаў пра гэтую важную дэталь у аснашчэнні судна; усе яго думкі былі занятыя спускам карабля на ваду.
«Марзкі а ркездр» быў гатовы да адплыцця. Прывабны, зіхотка-чырвоны ў сонечным ззянні, ён спачываў на ча-тырох гумовых колах, якія мусілі ўберагчы карабель на падступных пясчаных мелях. Фрэдрыксан дастаў сабе капітанскую фуражку з залацістым шнурком. Ён залез пад карабель, і адтуль да мяне даносілася яго заклапо-чанае мармытанне:
- Захрас. Так і думаў. Да ночы вазіцца.
Фрэдрыксан надзвычай шмат гаварыў, завіхаючыся вакол «Марзкога аркездра», - гэта быў знак таго, што ён сур'ёзна занепакоены.
- А, хутка, значыць, зноў у дарогу, - сказаў Пабадзяка і пазяхнуў. - Хуп-п, хэф-ф! Ну ў вас і жыццейка! To тут, то там- гойсаюць сабе з ранку да вечара! Так і дагуляцца можна. Стараюцца нешта, завіхаюцца, а потым-баці-страшна нават падумаць! Неяк быў у лляне сваяк, вучыў трыганаметрыю, аж пакуль вусы не абвіслі, - і вось калі ён нарэшце ўсё вывучыў, прыйшла нейкая морра і злопала яго! Так і ляжыць ён там, у морравым пузе, такі разумны.
Выказванні Пабадзякі міжволі наводзяць на думку пра Снусмумрыка, якога пазней паклікала за сабой тая ж зорка ляноты. Тое, што насамрэч было вартым турботаў,
44
45
загадкавага тату Снусмумрыка не турбавала ўвогуле. Ён нават не пераймаўся тым, каб застацца ў памяці нашчадкаў (дзе, як вядома, ён бы і не застаўся, калі б я не ўключыў яго ў свае мемуары). Як бы там ні было, Пабадзяка зноў пазяхнуў і сказаў:
- Калі адчальваем? Хуп-п, хэф-ф.
-1 ть/ з намі?! - усклікнуў я.
, - А як жа, - здзіўлена адазваўся Пабадзяка.
- Калі даруеце, - сказаў Хапатунчык, - я ж тут такса-ма як бы думаў нешта такое... Я больш не магу жыць у сваёй бляшанцы!
- Бач ты! -сказаў я.
- Гэтая чырвоная фарба не хоча сохнуць на блясе! -патлумачыў Хапатунчык. - Выбачайце! Яна ў маёй ежы, яна ў пасцелі, яна ў мяне на вусах... Я хутка звар'яцею, Фрэдрыксан, я звар’яцею!
- He трэба. Аепей давай збірайся, - сказаў Фрэдрык-сан.
- Ох! - усклікнуў яго пляменнік. - Мамкі родныя! Гэта ж колькі ўсяго трэба ўзяць! Такое доўгае падарожжа... зусім новае жыццё... - і Хапатунчык рынуў дадому з такой хуткасцю, што фарба з яго пырснула ва ўсе бакі.
У маім разуменні нашая каманда была якой заўгод-на, але толькі не надзейнай.
Аднак «Марзкі аркездр» усё яшчэ не ўдавалася скра-нуць з месца: гумовыя колы заселі глыбока ў зямлі, і ка-рабель не мог зварухнуцца ні на дзюйм. Мы перакапалі ўсю верф (то бок паляну), але і гэта не дапамагло. Фрэдрыксан сеў і абхапіў лапамі голаў.
- Ну што ты, не трэба так засмучацца, - сказаў я.
- Я не засмучаюся. Я думаю, - адказаў Фрэдрыксан. -Карабель захрас. Да рэчкі яго не пасунуць. Значыць, трэба пасунуць рэчку да карабля. Як? Новае ручво. Як? Запруда. Як? Накідаць камянёў...
- Як? - падказаў я яму.
- He! - раптам з такою сілай усклікнуў Фрэдрыксан, што я аж падскочыў. — Дронт Эдвард. Трэба, каб ён сеў у раку.
- Няўжо ў яго насюлькі вялізны зад? - спытаў я.
- Большы, - адрэзаў Фрэдрыксан. - Ёсць каляндар?
- He, - сказаў я. Цікаўнасць мая расла.
- Заўчора быў гарохавы суп*. Значыць, сёння ў яго лазенны дзень, - разважаў Фрэдрыксан. - Цудоўна. Паспяшаймася!
- А яны злыя, гэтыя дронты? - асцярожна спытаў я, па-куль мы ішлі ўздоўж берага.
- Злыя, - адказаў Фрэдрыксан. - Але калі растопчуць каго, то незнарок. Потым рыдаюць тыдзень. I аплачваюць пахаванне.
- Невялікае суцяшэнне для таго, каго раздушылі, -прамармытаў я і адчуў сябе вельмі адважным.
Я пытаюся ў вас, дарагі чытач, ці ёсць заслуга ў тым, каб быць адважным, калі ты не адчуваеш страху?