Мемуары мумітаты
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 168с.
Мінск 2018
- Але як жа дэкараваная ручка ад катрынкі?! -усклікнуў Сніф.
- А, ручка, - сказаў Мумітата. - Каб я толькі ведаў, калі ў цябе дзень нараджэння... Але твой тата заўсёды быў такі хапатлівы, што ўвесь час блытаў даты ў календары.
- Але ў мяне яшчэ імяніны ёсць! - умольна ўсклікнуў Сніф.
- Добра, на імяніны чакай таямнічага падарунка, -сказаў Мумітата. - А цяпер слухайце, што было далей.
108
109
Раздзел шосты,
дзе я засноўваю калонію і перажываю крызіс, а таксама выклікаю прывід з вострава Жахаў.
яхутка я забуду той ранак, калі Фрэдрыксан lJ атрымаў тэрміновую тэлеграму. Пачыналася Шўсё прыгожа і мірна. Мы сядзелі ў штурман-скай рубцы «Марзкога аркездра» і пілі каву. - Я таксама хачу кавы, - сказаў Скалісты Да-манчык, пускаючы бурбалкі ў сваёй шклянцы з малаком.
- Ты яшчэ маленькі, - ласкава запярэчыў яму Фрэ-дрыксан. - Дарэчы, хутка мы адправім цябе да мамы. Пакетбот прыйдзе праз паўгадзіны.
- Вось яно як, - спакойна сказаў Даманчык і зноў забурболіў малаком.
- А я застануся ў вас! - крыкнула дачка Мюмлы. - Па-куль зусім не вырасту. Слухай, Фрэдрыксан, а ты не мо-
жаш вынайсці што-небудзь такое, што робіць мюмлаў страшна-страшна вялікімі?
- Ужо і маленькай мюмлы цалкам дастаткова, -заўважыў я.
- Мая мама таксама так лічыць, - пагадзілася яна. -А вы ведаеце, што я з'явілася на свет у ракавінцы і была не большая за вадзяную блыху, калі мама знайшла мяне ў сваім акварыуме?
- Зноў нас дурыш? - сказаў я. - Я выдатна ведаю, што спачатку ўсе сядзяць у маміным жываце, як зярнят-кі ў яблыку, і ўжо з мамы з'яўляюцца на свет! I ўвогуле, мюмла на караблі - чакай бяды!
- Лухта, - бесклапотна сказала дачка Мюмлы і куль-нула яшчэ кавы.
Мы прывязалі на хвост Скалістаму Даманчыку бірку з адрасам і пацалавалі яго ў мордачку на развітанне. Тое, што ён пры гэтым нікога з нас не цапнуў за нос, робіць яму гонар.
- Маме паклон, - сказаў Фрэдрыксан. -1 не пагрызі пакетбот.
- He пагрызу! - радасна паабяцаў Даманчык.
Потым ён сышоў у суправаджэнні дачкі Мюмлы, якая вызвалася пасадзіць яго на карабель.
Якраз калі Фрэдрыксан разгортваў на стале ў руб-цы карту свету, у дзверы пагрукалі, і нечы голас пра-грымеў:
-Тэлеграма! Тэрміновая тэлеграма Фрэдрыксану!
За дзвярыма стаяў вялізны хемуль з Каралеўскай гвардыі Аднаўладцы. Фрэдрыксан з усёй стрыманас-цю надзеў капітанскую фуражку і з сур'ёзнай мінай прачытаў тэлеграму. Тэкст быў наступны:
110
111
((НАШАГА ВЕДАМА ДАЙШЛО ШТО ФРЭДРЫКСАН ПРЫРОДЖА-НЫ ВЫНАХОДНІК КРПК ПРОСІМ ЛАСКАВА СКІРАВАЦЬ ВАШ ТАЛЕНТ СЛУЖЭННЕ АДНАЎЛАДЦУ КЛЧНК НЕАДКЛАДНА КРПК»
- Выбачайце, але ён зусім пісаць не ўмее, гэты іхні кароль, - сказаў Хапатунчык, які навучыўся чытаць па сва-ёй бляшанцы з-пад кавы. Калі яна была яшчэ блакітная, на ёй было напісана: «Maxwell House Coffee high grade one pound» i гэтак далей.
- У тэрміновых тэлеграмах прыназоўнікаў не пішуць, -патлумачыўФрэдрыксан.-Няма калі. Наадварот, вельмі добрая тэлеграма.
Ён адшукаў за штурманскай рубкай шчотку I заняўся сваімі вушамі. Ён вычэсваў іхтак старанна, што касмылі разляталіся ва ўсе бакі.
- Можна я расстаўлю прыназоўнікі ў тваёй тэлегра-ме? - спытаў Хапатунчык.
Фрэдрыксан не слухаў. Ён нешта прамармытаў I перайшоў да чысткі штаноў.
- Фрэдрыксан, - асцярожна пачаў я. - Калі ты станеш прыдворным вынаходнікам у Аднаўладцы, мы ўжо не зможам больш падарожнічаць... так?
Фрэдрыксан прамычаў нешта няўцямнае.
- Вынаходніцтвы ж забіраюць процьму часу, так? -зноў спытаў я.
Фрэдрыксан зноў не адказаў, і тады я ўсклікнуў у поўным адчаі:
- Але як можна стаць шукальнікам прыгодаў, калі ўвесь час сядзіш на месцы? А ты ж хочаш быць шукальнікам прыгодаў, хіба не?!
I Фрэдрыксан адказаў:
- He. Я хачу быць вынаходнікам. Хачу сканструяваць лятучы карабель.
- А што тады будзе са мной? - спытаў я.
- Можаш заснаваць калонію разам з астатнімі, -прапанаваў Фрэдрыксан I знік.
Тым самым днём Фрэдрыксан перасяліуоя ў Парк Сюрпрызаў і забраў «Марзкі аркездр» з сабой. Толькі самотная штурманская рубка засталася стаяць на ўзбярэжжы. Каралеўская гвардыя Аднаўладцы закаціла карабель у парк атракцыёнаў I схавала яго за завесай страшэннай таямнічасці I за васьмю новымі мурамі, якія з вялікім імпэтам узвялі падданыя.
Туды прыкацілі процьму тачак з інструментамі, даставілі тоны шасцярэнек і цэлыя мілі сталёвых спружынаў. Фрэдрыксан паабяцаў Аднаўладцу, што ўсе аўторкі і чацвяргі будзе прысвячаць вынаходніцтву розных забаваў, каб палохаць падданых, - у астатні час ён збіраўся займацца сваім лятучым караблём. Пра ўсё гэта я, аднак, дазнаўся толькі потым. Я адчуваў сябе проста кінутым. Я зноў пачаў сумнявацца ў Аднаўладцу і страціў усялякую здольнасць захапляцца каралямі. I ў мяне не было аніякага ўяўлення, што значыць тое дзіўнае слова «калонія». Урэшце я пайшоў шукаць су-цяшэння ў доме Мюмлы.
- Салют, - сказала дачка Мюмлы. Яна стаяла ля калонкі і палівала вадой брацікаў I сястрычак: сёння ў іх быў лазенны дзень. - Ну I выгляд у цябе! Ты што, журавін аб'еўся?
- Я больш не шукальнік прыгодаў, - горка прамовіў я. - Я засноўваю калонію.
- Бач ты. А што гэта за такое? - спытала дачка Мюмлы.
112
113
- He ведаю, - прамармытаў я. - Мяркую, нешта страшна дурацкае. Мабыць, лепш мне падацца прэч разам з хаціфнатамі, самотнаму, як марскі арол ці як пустэльны шторм...
- Тады я з табой, - заявіла Мюмла, кінуўшы паліваць малечу.
- Ну, ты не зусім тое што Фрэдрыксан, - сказаў я то-нам, эфект ад якога атрымаўся цалкам адваротны задуманаму.
- А я пра што! - весела пагадзілася яна і гукнула: -Мама! Ты дзе? Ну дзе яна зноў бадзяецца!
—Я тут, — сказала Мюмла, высунуўшысязтравы.-Колькі ты ўжо памыла?
- Палову,-адказала дачка. - Астатнія абыдуцца: гэты троль запрасіў мяне ў кругасветнае плаванне! Мы бу-дзем самотныя, як берасцянкі або як пустэльныя штормы!
- Не-не-не! - усклікнуў я са зразумелай трывогай. -Такога я не казаў!
- Ой, як марскія арлы, вядома! - паправілася дачка Мюмлы.
Яе мама толькі здзіўлена ўсклікнула:
- Падумаць толькі! Дык на вячэру цябе не чакаць?
- Ой, мама, якая вячэра, - фыркнула дачка Мюмлы. -Калі ты ўбачыш мяне наступны раз, я буду найвялікшай мюмлай ва ўсім свеце! Ну што, калі выпраўляемся, за-раз?
- Я тут падумаў - напэўна, ідэя наконт калоніі ўсё ж такі лепшая, - ледзьве чутна вымавіў я.
- Здорава! - жвава пагадзілася яна. - Значыць, мы каланісты! Глядзі, мама, я сапраўдны каланіст! I цяпер я буду жыць у калоніі, а не дома!
△арагі чытач, дзеля вашага ж дабра заклікаю вас быць надзвычай асцярожным з мюмламі. Яны цікавяцца ўсім без разбору, і ім немагчыма давесці, што вас саміх яны не цікавяць зусім.
Такім чынам, насуперак уласнай волі я разам з дач-кой Мюмлы, Хапатунчыкам і Пабадзякам заснаваў кало-нію. Мы сабраліся ў пакінутай Фрэдрыксанам рубцы.
- Ну што, - сказала дачка Мюмлы. - Я тут спытала ў мамы, хто такія каланісты, дык яна кажа, гэта калі тыя, каму зусім ужо не падабаецца жыць самотна, збіраюцца і жывуць як мага бліжэй адно да аднаго. Жывуць-жывуць так, а потым як пачнуць сварыцца! Бо гэта ўсё адно весялей, чым увогуле не мець нікога, з кім можна пасварыцца. Так што мама мяне папярэджвала.
Яе словы яе былі сустрэтыя непрыветным маўчаннем.
- Аык што, нам ужо трэба пачынаць сварыцца? -урэшце трывожна спытаў Хапатунчык. - Я сварыцца страшна не люблю! Выбачайце, але сваркі - гэта так прыкра!
114
115
- Усё не так! - усклікнуў Пабадзяка. - Калонія - гэта месца, дзе жывуць у цішыні і спакоі і як мага далей адно ад аднаго. Час ад часу здараецца што-небудзь незвычайнае, а потымзноўусё ціха і спакойна... Можна жыць, напрыклад, на яблыні. Песні спяваць, на сонейка любавацца, спаць да абеду... Ну, самі разумееце. I ніхто табе не носіцца вакол і не крычыць, што і гэта важна, і тое трэба зрабіць-ды яшчэ і неадкладна... Усё робіцца само.
- Як гэта само? - здзівіўся Хапатунчык.
- А так, - летуценна сказаў Пабадзяка. - Галоўнае ні ўва што не ўмешвацца. На дрэвах вырастаюць апельсіны, паўсюль распускаюцца кветкі, і час ад часу нараджаецца новы пабадзяка, каб іх нюхаць ці есці. А над усім гэтым ззяе сонца.
- Ну не! Гэта ніякая не калонія! - усклікнуў я. - Я лічу, што калонія - гэта падпольнае таварыства, дзе робяць штосьці неверагодна авантурнае і нават крышачку жу-даснае. Такое, на што ніхто іншы не наважыўся б.
- Напрыклад? - зацікавілася дачка Мюмлы.
- Пабачыце, - загадкава адказаў я. - У наступную пятніцу, апоўначы! Вы вачам сваім не паверыце!
Хапатунчык ускрыкнуў ад захаплення, а дачка Мюмлы запляскала ўлапкі.
Аднак жахлівая праўда была ў тым, што я нават не ўяў-ляў, што б такога прыдумаць для іх у наступную пятніцу.
Мы адразу зрабілі стаўку на поўную самастойнасць.
Пабадзяка пасяліўся на яблыні побач з домам Мюм-лы. Дочка Мюмлы заявіла, што кожную ноч будзе спаць на новым месцы, каб адчуваць сябе незалежнай, а Ха-
патунчык па-ранейшаму жыў у сваёй бляшанцы з-пад кавы.
Я ж з пэўнай меланхоліяй прыняў ва ўладанне штур-манскую рубку. Яе паставілі на самотным прыбярэж-ным уцёсе, дзе яна больш за ўсё нагадвала парэшткі разбітага карабля, вынесеныя на бераг. Я вельмі выраз-на помню, як стаяў і моўчкі глядзеў на старую скрынку з Фрэдрыксанавымі інструментамі, забракаванымі хемулямі з гвардыі Аднаўладцы, бо яны былі недастат-кова добрыя для прыдворнага вынаходніка.
Я падумаў: «Вось акурат цяпер мне варта было б прыдумаць штосьці такое ж адметнае, як яго вынаходкі. Як мне заваяваць павагу маіх каланістаў? Пятніца не за гарамі, і яны ўжо чакаюць, я ж ім столькі нагаварыў пра свае здольнасці...»
Раптам я адчуў сябе зусім кепска. Я пазіраў на хвалі, што пракочваліся перада мной, і перад маім унутраным зрокам паўставала, як Фрэдрыксан усё будуе, будуе, будуе і ўвесь час робіць новыя вынаходкі, раз і назаужды забыўшыся на мяне.
Я амаль шкадаваў, што не нарадзіўся хаціфнатам пад вандроўнымі, беспрытульнымі хаціфнацкімі зорка-мі: тады я гэтак сама, як і яны, імкнуўся б да гарызонту, бязмоўны і абыякавы да ўсяго, і ніхто ад мяне не чакаў бы нічога іншага.
Мой маркотны настрой не адпускаў мяне да самага змяркання. Увечары я засумаваў па кампаніі і падаўся ўглыб вострава між пагоркаў, дзе падданыя Аднаўладцы ўсё гэтак жа ўзводзілі бязладныя муры і бавіліся на пікніках. Яны паўсюль запалілі маленькія вогнішчы і час ад часу запускалі самаробныя ракеты або, як звычайна,