• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мемуары мумітаты  Тувэ Янсан

    Мемуары мумітаты

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 168с.
    Мінск 2018
    67.6 МБ
    117
    116
    крычалі «ўра» ў гонар свайго караля. Я мінуў Хапатунчы-каву бляшанку, дзе ён вёў бясконцы маналог сам з са-бой: наколькі я мог пачуць, гаворка вялася пра форму нейкага гузіка, які быў круглы, але, калі на яго паглядзець крыху збоку, здаваўся авальным. Пабадзяка спаў на сваім дрэве, а дачка Мюмлы, відаць, бегала недзе, каб паказаць маме, якая яна самастойная.
    3 глыбокім адчуваннем неістотнасці ўсяго існага я рушыў у Парк Сюрпрызаў, дзе панавала поўная ціша. Вадаспады выключылі, ліхтарыкі пагасілі, і каруселі ўжо спалі пад вялізным карычневым чахлом. На трон Аднаўладцы таксама быў надзеты чахол, а ў яго нагах стаяла супрацьтуманная сірэна. Уся зямля была абсы-паная абгорткамі ад карамелек.
    Раптам я пачуў грукат малатка.
    - Фрэдрыксан! - крыкнуў я.
    Але ён не адгукнуўся, і малаток калаціў далей.
    Тады я ўключыў сірэну. Хутка з цемры высунуліся вушы Фрэдрыксана, і ён сказаў:
    - Табе нельга глядзець, пакуль я не скончу. Ты надта рана прыйшоў.
    - Ды не збіраюся я глядзець на тваю вынаходку, -сказаў я маркотна. - Я пагаварыць хачу!
    - Пра што? - спытаў ён.
    Я памаўчаў крыху, потым сказаў:
    - Фрэдрыксан, а раскажы, чым, уласна, займаюцца падпольныя шукальнікі прыгодаў?
    - Тым, чым хочуць, - адказаў Фрэдрыксан. - Ты яшчэ штосьці хацеў? Я крыху спяшаюся.
    Фрэдрыксан выбачальна памахаў вушамі і знік у сва-ёй цемры. Праз хвіліну я зноў пачуў, як ён калоціць па
    цвіках. Я павярнуў дадому. У галаве ў мяне аж гуло ад думак, якім я, на жаль, не знаходзіў ніякага ўжытку. Упер-шыню я зусім не атрымліваў задавальнення ў развагах пра самога сябе. Мяне ахапіў глыбокі смутак, які і пазней у жыцці прыгнятаў мяне ў тыя моманты, калі нехта іншы дасягаў большага, чым я.
    Але ў пэўным сэнсе гэтае новае адчуванне здавала-ся мне даволі цікавым, і я здагадваўся, што, нягледзячы на ўсё, яно сведчыла пра маю адоранасць. Я заўважыў, што калі мяне агортвае сапраўдная меланхолія, калі я пачынаю ўздыхаць і ўглядаюся ў марскія далячыні, то ад гэтага нават неяк прыемна. Бо робіцца страшэнна шкада сябе. Зачаравальнае пачуццё!..
    У такім разладжаным настроі я, назбіраўшы аблом-каў дошак, якія вынесла на бераг прылівам, узяўся з да-памогай Фрэдрыксанавых інструментаў перарабляць тое-сёе ў рубцы. Мне здавалася, мой дом занадта нізкі.
    Гэта быў сумны, але вельмі важны для майго досведу тыдзень. Я забіваў цвікі і думаў, пілаваў дошкі і думаў, але ніводнага разу ў мяне ў галаве не шчоўкнула.
    У ноч на пятніцу была поўня. Гэта была зусім бязгуч-ная ноч. Нават падданыя Аднаўладцы стаміліся крычаць «ура» і запускаць феерверкі. Я скончыў лесвіцу на другі паверх і сядзеў ля акна, паклаўшы мордачку на лапы. Стаяла такая цішыня, што было чуваць, як бухматыя нач-ныя матылькі чысцяць свае крылцы.
    I тут я заўважыў на беразе нейкую маленькую белую істоту. На першы погляд яна вельмі нагадвала хаціфна-та. Але калі яна адным плаўным рухам перасунулася бліжэй, я ўбачыў нешта такое, ад чаго поўсць стала
    118
    119
    дыбарам на загрыўку. Істота была празрыстай! Я вы-разна бачыў камяні проста скрозь яе! Акрамя таго, яна не мела ніякага ценю. А калі дадаць, што яна была загорнутая ў штосьці накшталт тонкай белай фіранкі, дык любому зробіцца ясна, што гаворка тут вядзецца пра прывід!
    Узрушаны, я ўскочыў. Ці зачыніў я дзверы ў свой пры-тулак? А можа, прывіды іх праходзяць наскрозь... Куды ж падзецца?!. I тут дзверы ўнізе зарыпелі. Халодны скразняк узляцеў па сходах і дзьмухнуў мне ў патыліцу.
    Цяпер, згадваючы пра тое, я сумняваюся, што сапраў-ды спужаўся тады. Хутчэй за ўсё, я проста разважыў, што асцярожнасць не зашкодзіць ніколі. Таму я рашуча
    залез пад ложак і залёг у чаканні. Праз пэўны час за-рыпела лесвіца. Рыпнула раз, потым зноў. Прыступак было дзевяць, я гэта ведаў дакладна, таму што будаваць лесвіцу было асабліва цяжка (яна ў мяне была вінтавая). Дык вось, я налічыў, як лесвіца рыпнула дзевяць разоў, а затым павісла поўная цішыня. «Яно ўжо за дзвярыма», -падумаў я...
    Тут Мумітата зрабіў драматычную паўзу.
    - Сніф, падкруці кнот у лямпе, - папрасіў ён. - Вы не паверыце, у мяне і цяпер яшчэ лапы пацеюць, калі я чытаю пра тую вусцішную ноч!
    - Хтосьці чагосьці казаў? - прамармытаў Сніф, пра-чынаючыся,
    Мумітата паглядзеў на яго і сказаў:
    - Ну што ты. Я ўсяго толькі чытаў тут свае мемуары.
    - Прывід цікавы, - сказаў Мумітроль, які ляжаў, нацяг-нуўшы коўдру да самых вушэй. - Яго трэба пакінуць. Але ўсе тыя сумныя пачуцці я прыбраў бы. 3 імі атрым-ліваецца так доўга.
    - Доўга? - пакрыўджана буркнуў тата. - Што значыць цдоўгст? У мемуарах павінны быць сумныя пачуцці. Яны ёсць ва ўсіх мемуарах. Я перажыў крызіс.
    -Чаго-чаго перажыў? - перапытаў Сніф.
    - Мне было жахліва, - сярдзіта патлумачыў Мумітата. -Кашмарна. Я быў такі няшчасны, што нават амаль не заўважыў, як пабудаваў двухпавярховы дом!
    - А на Пабадзякавай яблыні яблыкі раслі? - спытаў Снусмумрык.
    - He, - адрэзаў тата. Ён устаў і раздражнёна згарнуў сшытак.
    120
    121
    -Тата, паслухай, пра прывід у цябе вельмі добра вы-йшла, - сказаў Мумітроль. - Праўда. Нам усім пра яго вельмі спадабалася.
    Але тата спусціўся ў залу і засеў там, уперыўшыся ў барометр-анероід, які па-ранейшаму вісеў над камо-дай. Гэта была ўжо не штурманская рубка - гэта была зала. Што там сказаў Фрэдрыксан, убачыўшы Мумітатаў домпершы раз? «Паглядзім, што ты тутзмайстраваў!»-такім паблажлівым тонам. А астатнія і не заўважылі на-ват, што дом зрабіўся вышэйшы.
    Мабыць, варта было б падкараціць той раздзел пра пачуцці. Можа, гэта сапраўды нудна і зусім не цікава? А можа, уся яго кніга нудная?!
    - Гэта ты тут у цемры? - спытала Мумімама з па-рога кухні. Яна выходзіла ў кладоўку зрабіць пару бутэрбродаў.
    -Здаецца, раздзел пра мой юнацкі крызіс атрымаўся абы-што, - сказаў тата.
    - Ты пра пачатак шостага? - спытала мама.
    Тата нешта прабубніў.
    - Гэта адно з найлепшых месцаў у кнізе, - сказала Мумімама. - Выходзіць нашмат праўдзівей, калі ты час ад часу перастаеш хваліцца. Дзеці яшчэ маленькія, каб гэта зразумець. Вось табе бутэрброд на вечар. Аабранач!
    Яна паднялася па сходах. Прыступкі рыпнулі дзевяць разоў, зусім як тады... Але гэтая лесвіца значна лепшая за старую.
    Тата з'еў у цемры свой бутэрброд, а потым таксама падняўся наверх, каб прачытаць Мумітролю, Снусмум-рыку і Сніфу працяг:
    △зверы асцярожна, зусім крышачку прачыніліся, і ў пакой заляцеў тоненькі белы дымок. Ён скруціўся на дыване, і пасярод гэтага белага клубка міргала пара бляклых вачэй. Я бачыў усё гэта вельмі выразна са свайго сховішча пад ложкам.
    «Гэта і праўда прывід», -сказаў я сабе (ва ўсякім разе глядзець на яго было не так страшна, як чуць кожны яго крок па лесвіцы). У пакоі раптам зрабілася халодна, як звычайна бывае ў гісторыях пра прывідаў. 3 усіх кутоў цягнула ледзяным скразняком. I раптам прывід чхнуў.
    Дарагі чытач, не ведаю, што б адчулі вы на маім месцы, але мая павага да прывіду рэзка зменшылася. Я выпаўз з-пад ложка (дый усё адно прывід мяне ўжо заўважыў) і сказаў:
    - Будзьце здаровы!
    - Сам будзь, - агрызнуўся прывід. - Здані цяснінаў узвыюць у гэтую зллрочную, пагібельную ноч!
    - Ці магу я чым-небудзь служыць? - спытаў я.
    - У такую пагібельную ноч, як гэтая, - упарта ныў прывід, -забытыя косці грымяць на марскіх берагах!
    - Чые косці? - пацікавіўся я.
    -Забытыя косці! - адказаў прывід. - Блякла-жоўты аш-чэр жаху навіс над закінутым востравам. Рыхтуйся, смер-тны, я вярнуся ў пятніцу трынаццатага, калі праб'е поўнач!
    На гэтым прывід раскруціўся і, свідруючы мяне жудас-ным позіркам, паляцеў да прачыненых дзвярэй. У наступ-ны момант ён з жудасным трэскам выцяўся патыліцай аб вушак і з крыкам «ай-яй!» саслізнуў па лесвіцы і вы-лецеў на двор, пад залітае месяцавым святлом неба, дзе тройчы ўзвыў, як гіена. Але было ўжо неяк пазнавата спрабаваць мяне ўразіць.
    122
    123
    Я ўбачыў, як прывід распусціўся ў шматок туману і плаўна паляцеўда мора. Ітутя рассмяяўся! Я прыдумаў сюрпрыз для сваёй калоніі! Цяпер я мог зрабіць нешта такое жудаснае, на што ніхто іншы не адважыўся б.
    Незадоўга да поўначы ў пятніцу трынаццатага я пры-маў крланістаў на ўзбярэжжы непадалёк ад свайго карабельнага дома. Стаяў цудоўны ціхі вечар. Я зладзіў невялікую вячэру на пляжы: суп, хрумсткі хлеб і яблыч-нае віно Аднаўладцы (якое любы ахвочы мог браць з вялікіх бочак, расстаўленых на кожным скрыжаванні). Фарфор я пафарбаваў чорным веласіпедным лакам і ўпрыгожыў скрыжаванымі косткамі.
    - Чаму ты не папрасіў у мяне чырвонай фарбы? -спытаў Хапатунчык. - Абожоўтай ці сіняй? Выбачай, але, па-мойму, гэтыя колеры былі б прыемнейшыя.
    - Рабіць прыемнасці ў мае намеры не ўваходзіла, -паважна адказаў я. - Сёння ноччу будуць адбывацца неймаверна жудасныя рэчы. Будзьце гатовыя да ўсяго.
    - На смак быццам бы юшка. 3 чаго яна, з плотак? -спытаў Пабадзяка.
    - 3 морквы, -адрэзаў я. - Проста еш і ўсё! Ты, мабыць, думаеш, што прывіды - самая звычайная рэч у свеце!
    - А. Вунь яно што. Будзеш нам пра прывідаў баяць, -сказаў Пабадзяка.
    - Гісторыі з прывідамі! - ажывілася дачка Мюмлы. -Мама ўвесь час спрабуе нас напалохаць страшылкамі нанач. Яна расказвае і расказвае і ўрэшце сама так палохаецца, што нам даводзіцца паўночы яе супакой-ваць. Але гэта яшчэ што- вось мой дзядзька! Аднойчы...
    -Я тут не жартаваць з вамі сабраўсяі-сярдзіта абар-
    ваў я. - Баяць пра прывідаў - лухта якая! Я вам пакажу прывіда, ясна? Сапраўднага! Я сам выклічу яго сюды! Што вы цяпер скажаце?!
    Я пераможна абвёў іх позіркам.
    △ачка Мюмлы запляскала ў лапкі, а на вачах у Хапа-тунчыка выступілі слёзы, і ён прашаптаў:
    - He трэба! Ну калі ласка, не трэба!
    - Дзеля цябе я наваражу вельмі маленькага прывіда, -паблажліва сказаў я.
    Пабадзяка перастаў жаваць і ўперыўся ў мяне са здзіўленнем - ды што там, нават з захапленнем! Я дасягнуў мэты і ўратаваў свае гонар і годнасць. Але, дарагі чытач, уявіце сабе, з якой трывогай і нецярплівасцю я чакаў, калі гадзіннік праб'е дванаццаць! Ці вернецца прывід? Ці будзе ён дастаткова жудасным? Або пачне чхаць ды вярзці розную лухту і сапсуе ўвесь эфект?
    Мая вельмі адметная ўласцівасць - жаданне любой цаной зрабіць уражанне на ўсіх, хто вакол, выклікаючы іх захапленне, спачуванне, страх і ўвогуле любыя пачуцці, у якіх ёсць зацікаўленасць мною. Магчыма, гэта звязана тым, што мяне не разумелі ў дзяцінстве.