Мемуары мумітаты
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 168с.
Мінск 2018
- А гэта яшчэ хто? -усклікнула Мюмла.
- Адгадай з трэцяга разу, - ухмыльнуўся Пабадзяка.
Фрэдрыксан запаліў ліхтары, і дронт Эдвард апусціў галаву пад ваду і ўперыўся ў нас праз ілюмінатар. Мы адказалі яму самым нявінным позіркам, і тут заўважылі, як у вадзе плавае тое, што засталося ад Марскога сабакі:
142
143
там кавалак хваста, там пук вусоў, а паміж - вялікі пля-скаты блін. Відавочна, дронт Эдвард незнарок наступіў на небараку сваёй здаравеннай лапай.
- Эдвард! Дарагі ты наш! - усклікнуў Фрэдрыксан.
- Гэтага мы павек не забудзем! - сказаў я. - Ты ўратаваў нас у апошні момант!
-Дзеці, пацалуйце дзядзю, -усклікнула Мюмла, кра-нутая да слёз.
- Што вы задумалі? - насцярожыўся дронт Эдвард. -He трэба ніякіх дзяцей! Толькі ў вушы пазапаўзаюць - вы-калупвай іх потым... Вы псуяцеся проста на вачах! Хутка вас нават праглынуць ніхто не захоча. Я ўсе пальцы збіў на нагах, шукаючы вас, а вы тут зноў мне зубы загавор-ваеце!
- Ты раздушыў Марскога сабаку! - крыкнуў яму Па-бадзяка.
- He можа быць! - ускрыкнуў дронт Эдвард і аж падскочыў. - Я зноў кагось раздушыў?! Але ж я незна-рок! Праўда! Мне ўжо проста няма на шю спраўляць пахаванні!
Раптам ён раззлаваўся і крыкнуў:
- Дарэчы, а чаму гэта вы дазваляеце сваім гадкім сабакам блытацца ў мяне пад нагамі? Самі вінаватыя!
Глыбока засмучаны, Эдвард пашлёпаў прэч. Праз хвіліну ён азірнуўся і крыкнуў:
- Заўтра зранку прыйду на каву! Глядзіце, каб была моцная!
I тут здарылася яшчэ нешта: усё марское дно раптам засвяцілася.
- Зараз мы зноў згарым, - сказала маленькая Мю.
3 усіх бакоў выплывалі сотні мільёнаў і мільярдаў
рыб з запаленымі маячкамі і навігацыйнымі агнямі, штармавымі ліхтарамі і кішэннымі ліхтарыкамі, кар-біднымі лямпамі і лямпачкамі напальвання, а на вушах у некаторых было нават прычэплена па свяцільні - і ўсе гэтыя рыбіны былі самі не свае ад радасці і ўдзячнасці.
Мора, толькі што такое змрочнае і непрыветнае, пе-ралівалася ўсімі колерамі вясёлкі: на блакітным дыване водарасцяў ззялі ліловыя, чырвоныя і аранжавыя анемо-ны - а марскія змеі стаялі на галовах ад празмернасці пачуццяў.
Нашае вяртанне было трыумфальнае. Мы абышлі ўсё мора, не прапусціўшы ніводнай бухты, і нельга было разабраць, ці гэта зоры танчаць за ілюмінатарамі, ці гэта агеньчыкі рыб.
Мы павярнулі да вострава Аднаўладцы толькі на самым світанні, калі амаль усіх нас агарнулі стома і млявасць.
Маленькая Мю ў моцным павелічэнні.
144
I
Раздзел восьмы,
у якім я апісваю акалічнасці шлюбу Хапатунчыка, лёгкаю лапай закранаю драматычную сустрэчу з Мумімамай і, нарэшце, завяршаю свае мемуары глыбакадумным заключным словам.
ады як да берага заставалася дзесяць марскіх міляў, мы ўбачылі шлюпку, што падавала сігнал бедства.
- Гэта Аднаўладца! -узрушана ўсклікнуў я. - Няўжо ў іх здарылася рэвалюцыя?
У такую рань?
Хаця, мабыць, падданыя Караля былі ўсё ж не з тых, хто займаецца такімі рэчамі.
- Рэвалюцыя? - сказаў Фрэдрыксан і даў поўны ход. -Каб толькі пляменнік не ўкляпаўся ў якую бяду.
- Што здарылася? - крыкнула Мюмла, калі мы затрымаліся каля каралеўскай лодкі.
- Здарылася? Ды ўсё што можна здарылася! - крык-нуў у адказ Аднаўладца. - Усё што можна і яшчэ трошкі! Вам неадкладна трэба дадому!
- Ага! Забытыя косці нарэшце ўчынілі помсту? - са спадзяваннем спытаў прывід.
- Ды не. Гэта ўсё ваш Хапатунчык, - прапыхцеў Ка-роль, які ўжо караскаўся на борт «Марзкога аркез-дра». — Хто-небудзь, пасачыцеза маёй шлюпкай. Мы вас сустракаем Нашай уласнай каралеўскай персонай, бо ад Нашых падданых дапамогі чакаць не даводзіцца.
- Хапатунчык?! - здзівіўся Пабадзяка.
- Ён самы, - сказаў Кароль. - Нам вельмі падабаюцца вяселлі, але дапусціць у Нашае каралеўства сем тысяч скалістых даманаў на чале са зласлівай цёткай Мы ніяк не можам!
- А ў каго хоць вяселле? - пацікавілася Мюмла.
- Мы ж сказалі ўжо! У Хапатунчыка! - адказаў Адна-ўладца.
- He можа быць, - не паверыў Фрэдрыксан.
- Яшчэ як можа! Ён збіраецца ажаніцца зараз жа, -нервова сказаў Аднаўладца. - 3 адной звярушкай-капушкай. Хто-небудзь, падбаўце хуткасці! Карацей, гэта было каханне з першага позірку. Яны ўсё мяняліся гузікамі, паўсюль бегалі разам і бесперастанку чынілі розныя глупствы - а цяпер вось адправілі тэлеграму сва-ёй цётцы (хаця я чуў, што яе з'елі), ды яшчэ сямі тысячам скалістых даманаў і ўсіх запрасілі на вяселле! Ды Мы гатовыя праглынуць уласную карону, калі яны не пера-капаюць Нам усё каралеўства! Хто-небудзь, падайце Нам келіх віна!
- Можа, гэта яны цётку Хемуліхі запрасілі на вясел-ле? - агаломшаны пачутым, спытаў я і падаў Аднаўладцу келіх з віном.
- Так, так, штосьці такое, - хмура адказаў Кароль. -
146
147
Цётку з адгрызеным носам ды яшчэ і злосную. Мы, вядо-ма, любім сюрпрызы, але тыя, якія робім Самі!
Мы набліжаліся да берага.
На самым краі мыса нас чакаў Хапатунчык. Поруч з ім стаяла Капушка.
«Марзскі аркездр» прычаліў, і Фрэдрыксан кінуўтрос некалькім падданым, што стаялі на беразе і разглядалі нас.
- Ну-у? - сказаў ён.
- Выбачай! - усклікнуў Хапатунчык. - Я ажаніўся!
- А я замуж выйшла, - прашаптала Капушка і зрабіла кніксэн.
- Але ж Мы казалі вам дачакацца вечара! - з дакорам сказаў Аднаўладца. - Цяпер ніякага свята не атрыма-ецца!
-Даруйце, але мы немаглі такдоўга чакаць! — сказаў Хапатунчык. - Мы так закахаліся!
- Ах, як рамантычна! - усклікнула Мюмла і, рыдаючы, збегла са сходаў. - Віншую! Якая жты міленькая, Капуш-ка! Павіншуйце іх, дзеці: гэта ж дзень вяселля!
- На чым яны, кажаш, цэлы дзень віселі? - сказала маленькая Мю.
Але тут Мумітату перапыніў Сніф. Ён ускочыў на ложку і крыкнуў:
- Стоп!
- Тата чытае пра сваю маладосць, - папракнуў яго Мумітроль.
-1 пра маладосць майго таты таксама, - з нечаканым гонарам сказаў Сніф. - Я тут ужо кучу ўсяго пачуў пра Хапатунчыка, а пра Капушку - н\ слова!
- Я пра яе забыў, - прамармытаў Мумітата. - Яна ўпершыню з’яўляецца толькі ў гэтай сцэне...
- Ты забыў маю маму! - крыкнуў Сніф.
△зверы ў спальню адчыніліся, і ў пакой зазірнула Мумімама.
- Вы яшчэ не спіцё? - спытала яна. - Мне пачулася, нехта клікаў маму.
- Гэта я! - выпаліў Сніф і саскочыў з ложка. - Толькі паслухайце! Нам тут расказваюць, маўляў, таты сёе, таты гэтае - і тут на табе! - без ніякага папярэджання заяўляюць, што ў цябе, аказваецца, і мама яшчэ была!
- Але ж гэта відавочна, - здзіўлена сказала Муміма-ма. - Наколькі я помню, у цябе была вельмі шчаслівая мама. 3 вялікай калекцыяй гузікаў.
Сніф сурова паглядзеў на Мумітату і спытаў:
- Гэта праўда?!
- У яе было шмат калекцый! - запэўніў яго Мумітата. -
148
149
Каменьчыкі, ракавінкі, пацеркі-усё што хочаш! Іўвогуле, яна ж была сюрпрызам.
Сніф задумаўся.
- Калі ўжо загаварылі пра мам, - сказаў Снусмум-рык. - Што там было з той Мюмлай? У мяне мама так-сама была, ці як?
- Ну вядома! - сказаў Мумітата. -1 ў дадатак да ўсяго вельмі мілая.
- Дык выходзіць, маленькая Мю мне радня? - са здзіўленнем ускрыкнуў Снусмумрык.
- Ну а як жа, радня, вядома! - сказаў Мумітата. - Але дайце мне дачытаць. Гэта ўсё ж мае мемуары, а не даследаванне радаводу!
- Ну што, можна тату чытаць працяг? - спытаў Мумі-троль.
- Ну ладна, - пагадзіліся Сніф і Снусмумрык.
- Дзякуй! -з палёгкай сказаў Мумітата і ўзяўся чытаць далей.
Цэлы дзень Хапатунчык і Капушка прымалі вясельныя падарункі. Урэшце ў кававай бляшанцы не засталося месца, і тады каменьчыкі, гузікі, ракавінкі, ручкі-булавешкі ад шафаў і ўсё астатняе пачалі зносіць на гару і скла-даць там у кучу.
На кучы сядзеў Хапатунчык. Ён трымаў Капушку за лапку і ўвесь свяціўся ад радасці.
- Як жа здорава быць жанатым! - сказаў ён.
- Магчыма, - сказаў Фрэдрыксан. - Але паслухай. Вам абавязкова запрашаць цётку Хемуліхі? Дый даманаў?
- Выбачай, але інакш яны вельмі засмуцяцца, што іх не пазвалі! - сказаў Хапатунчык.
-Так, але ж цётка Хемуліхі, Хапатунчык! -ускрыкнуў я.
- Ведаеш, - прызнаўся Хапатунчык, - шчыра кажу-чы, я не дужа каб па ёй сумую... Але выбачай - мяне грызе сумленне! Гэта ж я пажадаў, каб хто-небудзь яе праглынуў!
- Хм, - сказаў Фрэдрыксан. - Ну так. Штосьці ў гэтым ёсць.
Да прыбыцця пакетбота на мысе, пагорках і ўсім узбярэжжы сабралася столькі падданых, што не было як праціснуцца. На самым высокім пагорку паставілі трон, дзе пад балдахінам сядзелі Яго Вялікасць, гатовы ў любы момант падаць знак хемульскаму дабраахвот-наму аркестру.
Хапатунчыка і Капушку пасадзілі ў вясельную лодку ў выглядзе лебедзя.
Усе былі вельмі ўзрушаныя і ўсхваляваныя, бо чуткі пра цётку Хемуліхі і яе характар паспелі ўжо абляцець краіну. Акрамя таго, былі ўсе падставы непакоіцца, што скалістыя даманы дашчэнту перакапаюць востраў, а дрэвы ў Парку Сюрпрызаў выгрызуць пад корань. I ўсё ж ніхто і слова не сказаў маладым, якія тым часам са спакойным сумленнем мяняліся гузікамі.
- Як думаеце, яе можна спалохаць фосфарам ці смаленнем ніткі? - спытаў мой прывід.
Ён сядзеў побач і вышываў чарапы на грэлцы для імбрыка, якую збіраўся падарыць Капушцы.
- Гэтую так проста не напужаеш, - змрочна сказаў я.
- Зноў яна будзе лезці са сваімі выхаваўчымі гулычямі, -прадрок Пабадзяка. - Можа, і ў спячку нам залегчы зімой не дасць. Прымусіць катацца на лыжах.
150
151
- Гэта як? - здзівілася дачка Мюмлы.
- Перасоўваць ногі па ападках, - патлумачыў Фрэ-дрыксан.
- Ды вы што! - спужалася Мюмла. - Які кашмар!
- Хутка мы ўсе памрэм, - сказала маленькая Мю.
Тут па натоўпе прайшоў трывожны гул: набліжаўся пакетбот.
Хемульскі дабраахвотны аркестр зайграў гімн «Дык слаўся, Наш шумны народ!», і лодка-лебедзь адплыла насустрач гасцям. Некалькі мюмлянятаўтак расхвалява-ліся, што зваліліся ўмора, супрацьтуманныя сірэны завылі з усіх бакоў, а Пабадзяка не вытрымаў і ўцёк куды падалей.
Толькі калі мы ўбачылі, што пакетбот пусты, да нас прыйшла думка, што ён наўрад ці змясціў бы сем ты-сяч скалістых даманаў. Уздыхі палёгкі і расчаравання прабеглі па натоўпе. Адзін-адзіны маленькі даманчык саскочыў у вясельную лодку, і яна паспешліва паплыла да берага.
- Як так? - спытаў Аднаўладца, які, не ў змозе больш трымаць сябе ў лапах, пакінуў трон і сышоў на бераг. -Усяго толькі адзін даманчык?!
- Ды гэта наш стары знаёмы! -усклікнуў я. — А які зда-равенны ў яго пакунак!