Мемуары мумітаты
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 168с.
Мінск 2018
△ык вось, калі да поўначы заставалася зусім нямно-га, я ўзлез на скалу, падняў мордачку да месяца, і, па-чарадзейску замахаўшы лапамі, пастараўся ўзвыць як мага страшней, каб усіх прабрала да самых костак. Інакш кажучы, я выклікаў прывіда.
Каланісты застылі, як зачараваныя, у трапяткім чаканні, і толькі ў ясных, вільготных і скептычных вачах Пабадзякі мільгануў недавер. Сёння я адчуваю глыбокае задаваль-ненне ад таго, што якраз Пабадзяка быў уражаны. Бо прывід прыйшоў. Прыйшоў насамрэч - празрысты, без
124
125
ценю - і адразу завёў сваю катрынку пра забытыя косці і зданяўу цяснінах.
Хапатунчык ускрыкнуў і занурыўся галавой у пясок. Затое дачка Мюмлы спакойна падышла да прывіда, падала яму лапку і сказала:
- Прывітанне! Як здорава пазнаёміцца з сапраўдным прывідрм! Хочаш супчыку?
Ніколі не ведаеш, чаго чакаць ад гэтых мюмлаў!
Натуральна, мой прывід вельмі абразіўся. Ён зусім збянтэжыўся і адразу пачаў зморшчвацца і раставаць. Якраз калі небарака ператварыўся ў самотную пасмач-ку дыму, Пабадзяка засмяяўся -ія пэўны, што прывід гэта пачуў. Карацей, ноч была сапсаваная.
Але каланісты дорага паплаціліся за сваю недара-вальную нетактоўнасць. Наступны тыдзень нельга нават апісаць. Ноччу ніхто з нас не мог заснуць. Прывід знай-шоў недзе жалезны ланцуг і грымеў ім да чацвёртай га-дзіны ранку. Ён то крычаў савою, то выў гіенаю, то шаркаў
па падлозе. Паўсюль чулася рыпенне, мэбля дрыжэла, і час ад часу што-небудзь разбівалася.
Каланісты пачалі скардзіцца.
- Прагані свайго прывіда, - казаў Пабадзяка. - Мы хочам ноччу спаць!
- He атрымаецца, - сур'ёзна патлумачыў я. - Калі ўжо аднойчы прывіда выклікалі, даводзіцца цярпець.
- Хапатунчык плача, - з дакорам паведаміў Паба-дзяка. - Прывід намаляваў на ягонай бляшанцы чэрап і падпісаў «Мыш'як». I цяпер Хапатунчык нервуецца, кажа, што з мышамі ён жыць не можа!
- Што за дзяціннасць, - сказаў я.
- А Фрэдрыксан злуецца! - дадаў Пабадзяка. - Твой прывід цягае ў яго сталёвую спружыну ды яшчэ і ўвесь «Марзкі аркездр» распісаў праклёнамі!
- Раз так, - узрушана ўскрыкнуў я, - з гэтым трэба штосьці рабіць! Неадкладна!
Я хуценька склаў пасланне і павесіў яго на дзвярах свайго карабельнага дома. Яно абвяшчала:
Шаноўны прывід!
У сувязі з непрадбачанымі абставінамі ў наступную пятніцу перад захадам сонца адбудзецца сход прыві-даў. Усе скаргі будуць разгледжаныя.
Каралеўская Падпольная Калонія. P.S. Уваход юлькі без ланцугоў!
Я доўга думаў, як назваць калонію - «Каралеўскай» ці «Падпольнай», і ўрэшце вырашыў пакінуць абодва азначэнні. Адно выдатна ўраўнаважвала другое.
Адказ прывіду быў напісаны на пергаменце чырво-наю фарбай і прыбіты да дзвярэй Мюмліным хлебным
126
127
нажом (як выявілася, пергаментам паслужыў стары Фрэдрыксанаў плашч).
Блізіцца час Наканавання!- пісаў мой маленькі прывід. -У пятнійу калі праб’е дванаццаць і Сабака Смерці са-мотна ўзвые ў гэтай пустэльнай глушы! Нікчэмныя казяўкі, хавайцеся ў сваіх норках, пакуль зямлю скаланае цяжкая хала Нябачнага, бо вашае Наканаванне запісана кры-вёй на забытых Надмагіллях! Калі мне захочацца, я ўсё адно вазьмуз сабой свой ланнугі
Прывід, званы Найжахлівейшым.
- Так-так, - сказаў Пабадзяка. - Падобна, слова «на-канаванне» ў яго любімае.
- Глядзі гэтым разам не засмейся, - папярэдзіў я стро-га. - Вось што атрымліваецца, калі ні да каго не маеш павагі!
Хапатунчыка адправілі запрасіць Фрэдрыксана на сход прывідаў. Вядома, я мог схадзіць і сам, але я пом-ніў, што сказаў мне Фрэдрыксан: «Табе нельга глядзець, пакуль я не скончу. Ты надта рана прыйшоў. Я крыху спяшаюся». Так і сказаў. Ветлівым, але страшна чужым голасам.
Роўна апоўначы мы пачулі тры глухія стогны, якімі пры-від абвясціў свой прыход.
- Я тут! - у сваёй выключнай манеры ўзвыў ён. -Трымціце, смертныя, перад помстаю забытых касцей!
- Здароў-здароў, - сказаў Пабадзяка. - Што ты ныеш увесь час пра гэтыя бязглуздыя косці? Яны чые ўвогуле? Чаму ты сам з імі не разбярэшся?
Я стукнуў Пабадзяку па назе і сказаў ветліва:
- Вітаю цябе, о здань цяснінаў! Як маешся? Блякла-жоўты ашчэр жаху навіс над закінутым берагам.
- Перастань гаварыць мае фразы! - раззлаваўся прывід. - Толькі я магу так размаўляць!
- Паслухай, - сказаў Фрэдрыксан. - Можа, ты дасі нам спакойна спаць? Пужай каго іншага, добра?
- Іншыя да мяне даўно прывыклі, - хмура сказаў прывід. - Нават дронт Эдвард больш не пужаецца.
- А я спужаўся! - усклікнуў Хапатунчык. - Мне і цяпер страшна!
- Вельмі міла з твайго боку, -сказаў прывід і паспешлі-ва дадаў: - Самотны караван шкілетаў вые ў халодным ззянні зялёнага месяца!
- Дарагі прывід, - ветліва сказаў Фрэдрыксан, - зда-ецца, ты не надта ўраўнаважаны. Паслухай. Ты абяцаеш наводзіць страхі дзе-небудзь у іншым месцы. Я абяцаю навучыць цябе, як можна пужаць па-іншаму. Згода?
- Фрэдрыксан майстар на ўсялякія жудасці! -усклікнула дачка Мюмлы.-Ты нават не ўяўляеш, што ён можа зрабіць з фосфару і бляхі! Ты дронта Эдварда мог бы да смерці напалохаць!
-1 Аднаўладцу, - дадаў я.
Прывід з сумневам паглядзеў на Фрэдрыксана.
- Можаш зрабіць супрацьтуманную сірэну, - прапа-наваў Фрэдрыксан. - Ведаеш трук са смаленнем ніткі?
- He. А як гэта? - зацікавіўся прывід.
- Бярэш швейную нітку, - пачаў тлумачыць Фрэдрык-сан. - Суровую, не танчэйшую за дваццатку. Чапляеш да чыйго-небудзь акна. Нацягваеш і націраеш нітку смалой. Страшэнны віскат.
- Як на маё дэманічнае вока, ты слаўны! -ускрыкнуў
128
129
прывід і скруціўся ля Фрэдрыксанавых ног. - А раскажаш мне яшчэ, як зрабіць шкілет? Ты казаў, бляха патрэбная? У мяне ёсць. Як ён там робіцца?
Потым Фрэдрыксан сядзеў да світання з прывідам і, малюючы на пяску розныя схемы, тлумачыў, як пало-хаць падданых. Фрэдрыксану яўна падабаўся гэты не-сур'ёзны занятак.
Уранку ён вярнуўся ў Парк Сюрпрызаў, а мой прывід быў урачыста прыняты ў Каралеўскую Падпольную Калонію з наданнем яму ганаровага тытула Страхоцця з вострава Жахаў.
- Гэй, прывід! - сказаў я. - А хочаш жыць са мной? Мне тут крыху самотна. He, я, вядома, не тое каб баязлівы, але часам ноччу бывае страшнавата...
- Клянуся сабакамі пекла! - абурыўся прывід і ўвесь пабляднеў ад такой абразы. Але потым супакоіўся і сказаў: - Што ж, добра, вельмі ласкава з твайго боку.
Я зладзіў прывіду пасцель у скрыні з-пад цукру. Саму скрыню, каб было ўтульней, я пафарбаваў у чорны ко-лер і ўпрыгожыў міленькім арнаментам са скрыжава-
ных касцей. А на прывідавай місцы напісаў «МЫШ'ЯК» — на вялікую радасць Хапатунчыку.
- Як утульна! - сказаў прывід. - Нічога, калі я крыху па-грымлю апоўначы? У мяне гэта ўжо накшталт прывычкі.
- Ды грымі на здароўе, - сказаў я, - Толькі не больш за пяць хвілінаў, і глядзі не разбі пенкавы трамвайчык. Ён вельмі каштоўны.
- Пяць дык пяць, - сказаў прывід. - Але за купальскую ноч я не адказваю.
130
Раздзел сёмы,
у якім я апісваю ўрачыстае адкрыййё палепшанага «Марзкога аркездра» і яго багатае на падзеі спробнае пагружэнне ў марскія глыбіні.
упальская ноч прыйшла і прайшла (у гэ-тую ноч, дарэчы, нарадзілася самая ма-ленькая дачка Мюмлы, якую назвалі Мю, што значыць «меншая-за-ўсіх»), кветкі распусціліся, зрабіліся яблыкамі (ці яшчэ
чым-небудзь смачным) і былі з'едзеныя, і ўрэшце мяне
паглынула небяспечная руціна. Дайшло да таго, што я нават пасадзіў у сябе на капітанскім мосціку аксаміткі і пачаў гуляць у гузікі з Хапатунчыкам і Аднаўладцам.
Нічога не адбывалася. Мой прывід зашыўся за печку
і вязаў там панчохі і шалікі - гэты занятак супакойваў яго слабыя нервы. Спачатку ў яго і праўда атрымлівалася
палохаць падданых, і ён быў страшна шчаслівы. Але неўзабаве прывід заўважыў, што падданым падабаец-ца, калі іх палохаюць, і кінуў гэта.
Дачка Мюмлы пляла ўсё больш неверагодныя небы-ліцы, і кожны раз я на іх лавіўся. Аднойчы яна пусціла чутку, што дронт Эдвард выпадкова наступіў на Аднаўладцу! На жаль, я не прывык сумнявацца ў шчырасці іншых, і мяне вельмі абражае, калі раптам выяўляецца, што хтосьці проста хацеў пазабавіцца за мой кошт. Вось калі я штосьці перабольшваю, то заўсёды сам веру ў гэта!
Часалл да нас прыходзіў дронт Эдвард. Ён станавіўся на мелкаводдзі і па старой звычцы сварыўся на нас. Тады Пабадзяка ахвотна ўключаўся ў сварку; у іншы ж час я не прыпомню каб ён рабіў нешта, акрамя як еў, спаў, валяўся на сонейку, рагатаў у кампаніі з Мюмлай або лазіў па дрэвах. Спачатку ён лазіў яшчэ і праз каменныя муры, але калі заўважыў, што гэта не забараняецца, хутка да гэтага занятку астыў. Тым не менш, выдавала на тое, што пачуваецца ён цудоўна.
Калі-нікалі я бачыў, як у моры плывуць хаціфнаты, і тады я хадзіў маўклівы і задуменны ўвесь дзень.
Паступова ўва мне развілася няўседлівасць, якая неўзабаве прывяла да таго, што мне раптам дзіка на-дакучыла ўпарадкаванае, аднастайнае жыццё і, так бы мовіць, захацелася зняцца з якара.
I так яно, урэшце, і здарылася.
Перад маім парогам стаяў Фрэдрыксан уласнай персонай з капітанскай фуражкай на галаве. Толькі цяпер яе ўпрыгожвала пара пазалочаных крылцаў!
Я збег па сходах і крыкнуў:
-Фрэдрыксан! ВітаюІТызрабіў, каб карабельлётаў?!
132
133
Ён узмахнуў вушамі і кіўнуў.
- Ты каму-небудзь ужо расказаў? - сэрца маё ша-лёна калацілася.
Ён пакруціў галавой. I ў той самы момант я зноў зрабіўся шукальнікам прыгодаў, мой запал вярнуўся да мяне, я быў вялікім, дужым і прыгожым! Фрэдрыксан адразу прыйшоў да мяне, каб я першы пачуў, што яго вынаходка гатовая! Нават Аднаўладца яшчэ пра гэта не ведаў.
-Хутчэй! Хутчэй!-усклікнуўя.-Трэба збірацца! Я раз-дам свае аксаміткі! Пакіну свой дом! О, Фрэдрыксан, мяне проста распірае ад ідэяў і чаканняў!
- Гэта добра, - сказаў Фрэдрыксан. - Але спачатку будзе адкрыццё і выпрабавальны палёт. Мы не можам пакінуць Караля без свята.
Урачысты выпрабавальны палёт адбыўся тым самым вечарам. Удасканалены карабель стаяў, схаваны пад чырвоным пакрывалам, на памосце перад каралеўскім тронам.
- Чорнае пакрывала глядзелася б святочней, - заў-важыў мой прывід і заляскатаў вязальнымі пруткамі. -Або вэлюм, шэры, як начная смуга. Колеру вусцішы, карацей.
- Што за жудасці! - сказала Мюмла, якая ўзяла на свята ўсіх сваіх дзяцей. -Здароўкі, дачушка! Бачыла сваіх новенькіх брацікаў-сястрычак?