Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

Міндоўг

Гістарычная хроніка
Валер Жыгман
Выдавец:
Памер: 256с.
Мінск 2021
140.09 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Вярнуўшыся ў Наваградак, князь Ізяслаў паслаў ганца ў Гародню да князя Жівінбуду з просьбай даслаць сюды майстроў каменнага мура, а па дарозе заехаць ва ўсе васальныя яму паселішчы, з указаннем даслаць людзей для будаўніцтва замка. А таксама паслаў ганца ў Ваўкавыск да князя Даў’ята з просьбай прывезці сюды крэйдавых утварэнняў для падрыхтоўкі вапнавага раствора.
Па заклічу князя Ізяслава прыйшоў пасаднік Тулунт. Яму князь указаў, каб заўтра з раніцы перад замкам сабраць усіх прыдатных для будаўніцтва замка і землякопаў з інструментамі, а таксама з цяглавымі конямі і драбінамі. Князі дамовіліся што заўтра з раніцы, пасля сняданку конны атрад наваградчан і конны атрад князя Рынгольда, а гэта дзесяць чалавек з валхвом, адправяцца на месца будоўлі замка Ворута. Князь Ізяслаў прапанаваў увечары перад вячэрай князю, княжычу і валхву вяртацца ў Наваградак у суправаджэнні егера Сірвіда. Так і вырашылі.
Раніцай пасля сняданку, выехаўшы з варот замка, Міндоўг убачыў некалькі дзесяткаў людзей з інструментамі. Спачатку яму здалося, што прысутныя разглядаюць князя і яго, але неўзабаве ён пераканаўся што ўсе погляды звернутыя на валхва Вітаўта. Відаць пагалоска аб ім дасягнула многіх і не толькі ў гэтым княстве. Да валхва пад’ехаў сівы стары з посохам, наваградскі волхв. Увесь шлях да месца будаўніцтва яны праехалі побач.
Пад’язджаючы да вызначанага месца, Міндоўг пачуў гукі рубкі дрэў. Гэта лесарубы расчышчалі даліну ад дрэў. Ужо была гатовая прыстань. На вяршыні гары землякопы варочалі драўлянымі рыдлёўкамі, абабітымі металічнымі пласцінамі. Пакуль не было гатова плато пад будаўніцтва на гары, працавалі ў даліне.
Князь Рынгольд кіраваў будоўляй з дапамогай навагрудского будаўніка Моўдзенко, рэкамендаванага князем Ізяславам. Міндоўг здагадаўся, што мясцовыя жыхары імкнуцца ўлавіць кожнае слова сказанае валхвом Вітаўтам, таму каб быць на ўвазе ўсіх, ён быў побач з волхвом. А валхвы вырашылі зладзіць капішча недалёка ад прыстані, побач з дубам на якім было гняздо крумкача.
Пакуль княжыч са сваім збраяносцам Доўбудам цягалі камяні для ахвярніка, наваградскі цесляр вырабіў з хвоі ідала бога
Воласа. Бог Волас заступнік валхвоў, матэрыяльнага росквіту, жывёлагадоўлі, гандлю, мудрасці, і ведаў. Цесляр адлюстраваў Воласа ў выглядзе мудрага рагатага старога з крывой палкай ў правай руцэ і пучком зрэзаных каласоў у левай руцэ.
Калі ахвярнік з камянёў быў гатовы, паклалі туды сухастой і запалілі святы агонь — зніч. Гэты белы агонь здабылі старадаўнім спосабам — трэннем сухіх драўляных палок аб адтуліну ў сухой драўлянай калодзе. Побач з ахвярнікам усталявалі ідал Воласа і аблілі яго квасам і півам. У ахвяру прынеслі чатыры авечкі і дванаццаць курэй. Бліжэй да вечара прыехалі майстры каменнага мура з Гародні. Яны пагутарылі з князем Рынгольдом і будаўніком Моўдзенко.
Увечары князь і княжыч у суправаджэнні егера Сірвіда вярнуліся ў Наваградак. Волхв Вітаўт не захацеў вяртацца і застаўся ў капішча. У вечары князі казалі аб будаўніцтве Воруты. Падыходзілі выкліканыя ганцы і атрымаўшы ўказы сыходзілі. Міндоўг заўважыў, што князёўна Марфа мала звяртала ўвагі на ежу, а больш на княжыча. Ён першы пачаў з ёй размаўляць, але тут увайшоў ваявода Ердзівіл, які толькі што вярнуўся з Нальшчан. Ён распавёў, што нальшанскі князь у апошнім паходзе ў Лівонію атрымаў цяжкае параненне стралой ў твар. Яго выходжваюць мясцовыя знахаркі. Сотня наваградскіх ваяроў пасланых ім у дапамогу нальшанскому князю вярнуліся ўсе, толькі чацвёра параненых. Вярнуліся са здабычай і палонам.
Даведаўшыся ад свайго таты гандляра Чорнавіла, што прыбыў атрад князя Рынгольда і пачаў будаўніцтва замка ў дзесяці верстах на рацэ Рута, ваявода папрасіў князя Ізяслава:
— Нам будзе карысны вопыт бітваў на мечах верхам на конях і пешымі атрада князя Рынгольда. Мы б аддалі ўсіх палонных з апошняга паходу князю Рынгольду ўзамен на іх баявой вопыт.
Усміхнуўшыся, князь Ізяслаў адказаў:
— Адразу чуецца ўплыў таты.
Звярнуўшыся да князя Рынгольда, спытаў:
— Князь, як вам гэтая прапанова?
— Добрая прапанава. Толькі я буду займацца будоўляй замка, а мой сын, пасвячаны рыцар, са сваімі збраяносцамі пакажа адзінкавыя бітвы і групавыя.
Павярнуўшыся да Міндоўгу, спытаў:
— Так?
— Так, — з радасцю адказаў княжыч. — Заўтра да вечара вярнуся са сваімі збраяносцамі, а паслязаўтра з раніцы гатовыя будзем паказаць свае навыкі. Толькі трэба зрабіць манекены коннікаў і пешых, а трэніровачныя мечы затупіць.
— Так і дамовіліся, — сказаў князь Ізяслаў.
Раніцай, выязджаючы з брамы замка, Міндоўг убачыў егера Сірвіда і яшчэ чацвёра коннікаў. Гэтыя чацвёра палонныя, падораныя князем Ізяславам. Княжыч пацікавіўся, хто які рамеснік. Адзін гарбарны майстар, два цесляра, а чацвёрты сказаў што ён ляснік. Ляснік растлумачыў, што ён усё больш палюе за пушным зверам і птушкай, ставіць пасткі, трапна страляе з лука. Міндоўг пацікавіўся:
— Як трапіў у палон?
—У той дзень я паляваў недалёка ад суседняга паселішча, калі пачуў крыкі адтуль. Падышоў бліжэй і ўбачыў, што на паселішча напалі русіны. Я пабёг у сваё паселішча папярэдзіць. Прыбег, толькі паспеў папярэдзіць, а тут з іншага боку на нас напалі ліцвіны.
— Гэта ты параніў князя стралой ў твар?
— He, не я. Я бачыў хто. У яго адразу дзве стралы ў адплату патрапілі.
— А чаму ты, калі збёг у сваё паселішча, не пачуў што збіраюцца нападаць?
— Напалі з іншага боку.
— Дазорные ліцьвінаў былі выстаўлены з усіх бакоў?
— Вельмі спяшаўся і не заўважыў.
Міндоўг хацеў папракнуць яго ў недаглядзе, але перадумаў. Пакуль ён не ў сіле, не павінны быць незадаволеныя ім. Трэба і ў яго пакінуць добрае ўражанне пра мяне, таму княжыч спытаў:
— Ты казаў трапна страляеш. 3 колькіх крокаў трапіш стралой ў твар вершніка, які бы імчаўся?
— За семдзесят крокаў траплю.
— Добра.
Калі прыехалі на месца будаўніцтва, ў даліне ўжо выкарчавалі ўсе пні і ставілі першыя вянкі шасці дамоў. На гары ўжо было
гатовае плато, і ўмацоўвалі яго па краях, а таксама пачалі рыць калодзеж.
Князь Рынгольд аддаў лесніка ў падпарадкаванне свайго егера Дзіміна, а астатніх у падпарадкаванне свайго збраяносца Скірмунта. Сваіх ганцоў Курыла і Песціла, князь замацаваў за ганцамі князя Ізяслава. Міндоўг заўважыў, што да прыстані часта падвозяць грузы з розных бакоў і заўсёды прыбываюшчые наведваюць валхва Вітаўта. Княжыч вырашыў завітаць да валхва. Для яго недалёка ад капішча на схіле гары паставілі домік, без вокнаў і без дзвярэй. Калі Міндоўг увайшоў у гэты домік ён убачыў, што волхв слухае наведвальнікаў. Ён стаў прыслухоўвацца да іх, але яны ўбачыўшы на ім чырвоны плашч, зразумелі што гэта князь, ці княжыч і змоўклі. Міндоўг павітаўся з усімі і спытаў у валхва Вітаўта пра яго здароўе і ў чым мае патрэбу. Той адказаў, што ўсё добра і ён ні ў чым не мае патрэбы.
Выйшаўшы з хаткі, княжыч задумаўся, штоб зрабіць прыкметнае і карыснае для волхва. Тры сцены хаткі былі зробленыя з частаколу бярвення, таўшчынёй з кулак і пераплецены вярбовымі прутамі. Кроквы для двухсхільнага даху зробленыя з бярвення такой жа таўшчыні і таксама пераплецены вярбовымі прутамі. Доўгія кроквы апускаліся за невысокія сцены ў зямлю. Зверху на даху былі шчыльна выкладзеныя сасновыя і яловыя галінкі. Выраўнаваная зямляная падлога была шчыльна выкладзена тонкімі яловымі і хвойнымі галінкамі. Княжыч падумаў, што ручаі ад моцнага дажджу будуць сцякаць са схілу ў домік, a як гэта прадухіліць ён не ведаў
Міндоўг звярнуўся па параду да палоннага цесляра. Цясляр прапанаваў схіл вышэй хаткі абрэзаць на шырыню чалавечага росту, а дзёран перад хаткай апэцкаць шчыльным пластом гліны, каб ліўневая вада сцякала міма хаткі. Міндоўг узяў у памочнікі Доўбуда і ўтрох з дапамогай рыдлёвак сталі выконваць задуманае. Выкананая праца кідалася ў вочы і ўсе ведалі што гэта задумка княжыча.
Бліжэй да вечара прывезлі вапняк ад князя Ваўкавыска і камяні з суседняга паселішча Карэлічы. Вяртаючыся ў Наваградак, Міндоўг быў задаволены і сённяшнім днём і тым, што заўтра будзе займацца больш цікавай справай, чым будаўніцтва,
а менавіта бітвай на мячах. Заўтра ён пакажа сваё майстэрства. Магчыма, гэта ўбачаць князь Ізяслаў і князёўна. Яны думаюць, калі я яшчэ малады і не такі буйны як іншыя, то і вяяр я слабейшы за іншых. На вячэры князёўна захоча пагаварыць з ім, трэба гэтай размовы пазбегнуць. Заўтра пасля майго паказальнага бою на мячах можна будзе і пагаварыць. Тады ты зразумееш, што я важней любых нават вельмі смачных страў ежы, нават калі ты і вельмі галодная.
На вячэры князі ажыўлена абмяркоўвалі будаўніцтва замка. Міндоўг заўважыў, што князёўна спачатку чакала, калі ж з ёй ён пачне гаварыць. Калі яе чаканні не апраўдаліся, яна паспрабавала сама загаварыць першай, тады княжыч вырашыў уклініцца ў размову князёў:
— Я сёння зрабіў адвод дажджавой ліўневай вады ад хаткі волхва Вітаўта. А вось ад моцнага ветру домік не вытрымае, няма адной сценкі і дзверы. Вось калі б была шчыльная парусная тканіна. 3 яе можна зрабіць адчыняюшчые палоўкі для ўваходу.
— Гэта трэба звярнуцца да Чорнавіла, — задуменна вымавіў князь Ізяслаў.
Міндоўг па выразе асобы князя Ізяслава зразумеў, што пытанне і ўсё сказанае ім зрынула князя ў глыбокі і непрыемны роздум. Княжыч быў упэўнены што гэта не ад таго што ён уклініўся ў іх гутарку, а ад таго што ён сказаў. Ён казаў пра валхва Вітаўта. Зразумело, што пагалоска аб валхву Вітаўту дайшла да многіх, нават у іншых княствах, але гэта волхв будучага княства ворутскага, а не наваградскага. У наваградскім княстве ёсць свой волхв. У Растоке князь Рынгольд і волхв Вітаўт былі сябрамі. У Наваградку чую князь не сябра мясцоваму валхву. Зараз Міндоўг ўспомніў што калі князь Рынгольд сказаў князю Ізяславу, што волхв Вітаўт не захацеў вяртацца ў Наваградак, то Ізяслаў быў непрыемна здзіўлены. Магчыма мясцовы волхв распавёў валхву Вітаўту аб сваіх адносінах з князем Ізяславам. Трэба ў каго-небудзь з простых мясцовых даведацца аб іх адносінах. У ўплывовых нельга пра гэта пытацца, адразу раскажуць Ізяславу.
Раніцай за сняданкам князь Ізяслаў сказаў князю Рынгольду: — Мне паведамілі што печнікі ўжо чакаюць князя каля замка.
— Печнікі гэта для жылых дамоў? — хутка спытаў княжыч, імкнучыся паказаць, што яго вельмі цікавіць размова князёў, a не зносіны з князёўнай.