• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

    Міндоўг

    Гістарычная хроніка
    Валер Жыгман

    Памер: 256с.
    Мінск 2021
    140.09 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — He толькі, а таксама для абпалу вапняка, — адказаў князь Рынгольд, а потым сам спытаў: — А ты са сваімі збраяносцамі гатовы да паказальных бітваў?
    — Так, гатовы.
    Выязджаючы з замка, Міндоўг убачыў на раўнінным поле пяць-шэсць дзесяткаў коннікаў у даспехах. Пад’ехаўшы да ваяводы Ердзівіла, княжыч павітаўся і прапанаваў каб спачатку наваградскія ваяры ў адзіночным пешым змаганні паказалі свае навыкі валодання мячом. Ваявода выклікаў двух ваяроў прадэманстраваць трэніровачны бой. Сутычка, на думку княжыча была вельмі працяглай. Дзеянні супернікаў былі аднолькавымі. Шырокі замах і меч абвальваецца на падстаўлены вялікі шчыт суперніка, ў адказ атрымліваюцца такія ж дзеянні. Перамог той, хто хутчэй перайшоў ад абароны да нападу. Міндоўг адразу зразумеў перавагу і недахопы ў гэтай бітве. Вялікі шчыт, выстаўлены наперад на адлегласць высунутага локця, амаль цалкам хаваў абараняючагося ад мяа. За тыя імгненні, калі меч нападніка апускаўся на шчыт і вяртаўся ў зыходнае становішча, абараняючымуся, неабходна было выставіць нагу і перанесці цела з адначасовым ударам мячам па праціўніку. Асноўны недахоп у гэтым там, дзе яны лічылі сваёй перавагай, а менавіта ў вялікім шчыце. Вялікі вылучаны шчыт быў цяжкім, адбіраў шмат сіл, скоўваў і абмяжоўваў рух рукі з мечам. Такую абарону лёгка ўзламаць хуткім перамяшчэннем і нязвыклай для іх атакай.
    Міндоўгу паднеслі трэніровачны меч і шчыт. Ён адчуў, што гэты меч хоць і карацей, але цяжэй. Ён зрабіў з ім некалькі рухаў, якія імітуюць ўдары ў розныя напрамкі. Узяўшы шчыт, выставіўшы яго перад сабой як яны, княжыч зрабіў некалькі рухаў з ім, адчуў яго цяжар і вярнуў. Узяў свой меншы па памеры і больш лёгкі шчыт. Пачуліся галасы здзіўлення ад тых, хто сабраўся паўкругам наваградскіх ваяроў. Міндоўг заўважыў, што на полі з боку замка ўважліва назіраюць князь і князёўна. Даўно ён не быў у прадчуванні сваёй самай радаснай падзеі. Нават прыемныя ўцехі з рогатушкой Савінкай не прыносілі столькі радасці,
    як тое чаму ён вучыўся ўсё свядомае жыццё і цяпер дасягнуў такога майстэрства, што яно заканчваецца яго трыумфам ў паядынку. Аднак, як вучыў яго Эйсмант, цяпер трэба адкінуць усе староннія думкі і засяродзіцца толькі на гэтым паядынку.
    Яго праціўнікам быў пераможца нядаўняга бою. Ён быў старэйшы і буйнейшы княжыча, але гэта яму было звыкла. Ваявода папярэдзіў, што паядынак заканчваецца пасля таго як той, хто прайграў крыкне слова ор. Міндоўг вітаў свайго суперніка паднятай рукой з адкрытай далонню звернутай да суперніка. Перад княжычам быў ваяр у кальчузе, амаль цалкам прыкрыты шчытом, з-за якога была бачна галава ў шлеме і паднятая правая рука з мячом. Княжыч вельмі добра адчуваў адлегласць да суперніка, ўважліва сочачы за кожным яго рухам. He дачакаўшыся яго атакі, сам пайшоў у наступ.
    Пачаўшы рух направа, і ўбачыўшы, што супернік таксама пачынае туды разгортвацца, Міндоўг рэзка вылучаецца наперад і налева, адначасова падымае левую руку са шчытом насустрач мечу суперніка, а правай рукой з мячом рэзка і моцна б’е канцом мяча па локці. Ад моцнага ўдару меч суперніка выскоквае з рукі, а сам ён з крыкам ад болю сагнуўся, хапаючыся за правы локаць. Падбег ваявода, паглядзеў на грымасу ад болю ваяра і паклікаўшы дваіх, з іх дапамогай пасадзілі ваяра на коня. Траўміраваны ваяр і двое суправаджаючых паскакалі ў бок пасада.
    У Міндоўга было пачуццё, як быццам у разгар яго мілавання з Савінкай хтосьці груба перапыніў яго асалоду і аднавіць іх, няма ніякай магчымасці. Княжыч звярнуўшыся да ваяводы, выказаў здагадку што ваяр быў стомлены ад папярэдняга бою і таму канцэнтрацыі ўвагі яму не хапіла. Ён прапанаваў:
    — Можа хто з нестомленых і хто моцней хоча пазмагацца са мной?
    — Хто яшчэ хоча пазмагацца? — пасля некаторага роздуму спытаў ваявода.
    Міндоўг спадзяваўся, што ваявода захоча пазмагацца сам, ён жа памятаў аповяд гандляра Чорнавіла, што старэйшы сын не захацеў быць гандляром, а з дзяцінства хацеў быць ваяром. Аднак той не захацеў рызыкаваць і прапанаваў гэта іншым.
    Адзін ахвотнік знайшоўся. Гэта быў высокі, буйны ваяр, які са злосцю паглядзеў на княжыча. У яго поглядзе была рашучасць адпомсціць, магчыма за сваего сябра. Міндоўгу спадабалася гэтая рашучасць. Ён выказаў здагадку, што ён адразу пойдзе ў атаку і секчыся будзе адчайна.
    У гэтым выпадку княжычу важна было прадбачыць ўсе яго рухі. I калі ён кінуўся ў атаку, княжычу не спатрэбіліся падманныя рухі. Улавіўшы правільны момант, ён рэзка сышоў направа і кароткім, але моцным і дакладным ударам трапіў у руку, якая трымала шчыт. Удар прыйшоўся крыху вышэй локця, туды дзе сканчалася кальчуга. Меч ваяра рассек пустое месца, а левая рука ад болю перастала трымаць шчыт. Калі шчыт ваяра ўпаў, a сам ён у здзіўленні паглядзеў на княжыча, Міндоўг адкінуў свой шчыт і прыняў стойку для нападу. Княжыч прадэманстраваў перад ваяром што меч у яго руцэ можа хутка рухацца не толькі прамалінейна зверху ўніз або злева направа, а і па зменлівай пасля паловы шляху руху. Убачыўшы, што ваяр падрыхтаваўся да бою, Міндоўг пачаў рух мечом для сячэшчага ўдару з правага верху налева уніз. Як толькі ваяр пачаў сустрэчны рух меча з жаданнем скрыжаваць мячы, княжыч зрабіў рэзкі выпад налева і выведучы меч ад сутыкнення, апісаў ім паўкола і трапіў па локці рукі, якая трымала меч. Меч выпаў з рукі ваяра. Удар быў не гэтак моцным як з папярэднім супернікам, ваяр не скрывіўся ад болю, а толькі стаў сціскаць пальцы ў кулак. Міндоўг прарабіў такі ж рух мячом як перад гэтым, паказваючы суперніку як трэба валодаць мечом для перамогі. Потым павярнуўся да назіралых ваяроў і прадэманстраваў гэтыя ж рухі мечом, уключаючы рух цела пры гэтым. Звяртаючыся да іх, ён сказаў:
    — Прарабіце гэтыя рухі з мечом некалькі разоў, як трэба дакладней і хутчэй.
    Павярнуўшыся да суперніка, княжыч падняў яго меч і працягнуў яму:
    — Меч галоўны для ваяра, а не шчыт.
    Падняўшы свой шчыт, ён звярнуўся да ваяводы:
    — У вас вялікі і цяжкі шчыт, ён абмяжоўвае і перашкаджае руху рукі з мечом.
    Падышоў князь Ізяслаў, звяртаючыся да яго:
    — Князь, вялікі шчыт толькі для глухой абароны, а для нападу ён не падыходзіць, вы самі ўсё бачылі. У коннай сшыбке ў раптоўнай атацы трэба хутка перабіць усіх, каб абараняючыся не дачакаліся дапамогі. Мой шчыт менш і лягчэй, ён не перашкаджае мне рабіць з мечом самыя разнастайныя ўдары і яго лягчэй і хутчэй падставіць пад удар мяча, ў гэтым яго перавага. Я магу даць свой шчыт або шчыт маіх збраяносцаў для ўзору, каб вашы майстры зрабілі такія ж.
    — Добра, нашы майстры зробяць такія.
    — Чаму мала ваяроў прыйшлі на паказальныя бітвы?
    — Тут сабраліся сотнікі і дзесятнікі.Трэба іх навучыць, а яны будуць навучаць сваіх ваяроў. Зараз простыя ваяры працуюць у сваёй гаспадарцы.
    — Князь, вы ведаеце што лацінскія хрысціяне хочуць падпарадкаваць сабе ўсходнія зямлі і сілком навязаць іх хрысціянства. Іх рыцары крыжакі з раніцы да вячэры трэніруюцца ў бітве на мечах. Яны валодаюць мечом гэтак жа як я. Каб даваць адпор і перамагаць крыжакоў, трэба ваяроў штодня трэніраваць.
    — Мы гэта разумеем. Вось з і праводзіце штодзённыя трэніроўкі.
    Калі князь павярнуўся і пайшоў у замак. Міндоўг сказаў ваяводзе:
    — Маі збраяносцы навучаны таксама як і я, таму падзелім на чатыры групы. Групу сотнікаў я буду трэніраваць, а дзясятнікаў будуць трэніраваць маі збраяносцы.
    Княжыч быў зацікаўлены бліжэй даведацца аб сотнікаў. У ваяводы сярод сотнікаў, напэўна былі асабліва набліжаныя да яго. Міндоўгу трэба было іх і таксама астатніх, перацягнуць на свой бок. Княжыч меў шмат задумак як палепшыць баяздольнасць гэтага войску, але аб гэтым ён будзе гаварыць з князем, а не з ваяводам. Усе ваяры і князь таксама павінны ведаць, што па ваенных справам трэба слухаць мяне Міндоўга, а не ваяводу. Калі княжыч паказваў трэніровачныя практыкаванні з мечом, а потым аб’яднаўшы ў пары, патрабаваў паўтарэння гэтых практыкаванняў, ваявода сам у гэтым не ўдзельнічаў, a назіраў з боку. Відаць было, што яму хочацца выканаць гэтыя практыкаванні, нарэшце ён не вытрымаў і ўскочыўшы на
    каня паскакаў у Малы замак. Пасля таго як ваявода паскакаў, неўзабаве з’явіўся ваяр Румбоўд. Міндоўг адразу яго заўважыў і пра сябе падумаў, што ён то яму і патрэбен. Княжыч адвёў яго ў бок і спытаў:
    — Добры дзень, што прывяло цябе да мяне?
    — Добры дзень, княжыч Міндоўг. Майго палоннага цесляра забралі да вас на будаўніцтва замка. А ў мяне ўсё гатова для будаўніцтва дома, ўсе бярвёны абчасаныя і высушаныя, гатова ўсё для даху, для печкі, дзверы гатовыя. У вас будаўніцтва доўгае. Я прашу адпусціць на тры дні майго цесляра і з ім яшчэ аднаго цесляра. За тры дні мы ўчатырох, у тым ліку мяне і таты, паставім дом. А потым забірайце майго цесляра сабе назаўжды.
    — Добра. Сёння вечарам я пагавару з татам, а ты заўтра з раніцы паедзеш з ім на будаўніцтва, а ўвечары вернёшся з двума цеслярамі.
    — Добра, дзякуй княжыч.
    — Румбоўд, ты мне скажы, чаму вашы волхв і князь не бываюць разам?
    — Нашы продкі, дзяды і прадзеды, больш слухалі валхвоў, чым князёў, ад іх больш праўды. Да іх заўсёды можна прыйсці з цяжкімі думамі і яны заўсёды дапамогуць. 1 цяпер простыя людзі больш стаяць за валхва, чым за князя, асабліва пасля таго як полацкія князі пастараліся паменшыць сілу валхвоў на карысць хрысціянства. На нашых зямлях гэта не прыжылося. У нашых зямлях толькі ў нашым горадзе князь з полацкіх, у астатніх мясцовыя князі. Мне дзед распавядаў, што калі прыходзіў хрысціянскі прапаведнік і казаў які добры ў іх адзіны бог, нашы нічога не зразумелі, а потым толькі з яго смяяліся. He, нашы богі лепшые, бо так княжыч?
    — Так. Румбоўд, ты казаў, што для печкі ў цябе ўсё гатова. А з печнікам ты калі дамаўляўся?
    — Дык калі з вамі прыехаў тады ж адразу і дамовіўся. Гандляр Чорнавіл заплаціў, як абяцаў.
    — Сёння раніцай, печнікі паехалі з татам на будаўніцтва замка. Так што разведай, з’ехаў ці твой пячнік. Калі з’ехаў, то не бядуй, я дамоўлюся і па печніку.
    — Дзякуй, княжыч. Паскачу, разведаю.
    Увечары, калі вярнуўся князь Рынгольд, Міндоўг распавёў яму пра стаўленне простых людзей да валхва і да князя, а таксама аб просьбе Румбоўда і пра тое, як прайшлі паказальныя бітвы.