Міндоўг
Гістарычная хроніка
Валер Жыгман
Памер: 256с.
Мінск 2021
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Улічваючы то, што нейкі сотнік паспяшаўся данесці князю мае словы пра дазорных, князя лічаць моцным і імкнуцца выслужыцца перад ім. Яго дапамога ў будаўніцтве замка паказвае, што ён ўсведамляе набліжаючыю небяспеку і ставіць на першае месца бяспеку супляменнікаў, а не капрыз дачкі.
Рыхтуючыся да сну, лежачы на ложку, ён не думаў пра князёўну, яго чамусьці турбавала мазурка. Княжыч не раўнаваў за маці, ён быў рады за тату, з-за таго што той зацікавіўся гэтай жанчынай. Князь быў не як звычайна, вечна заклапочаным, у яго з’явіліся агеньчыкі ў вочах і прага жыцця. Турбавала іншае. Мяркуючы па апісаннях таты, мазурка вельмі прывабная жанчына. Князь Ізяслаў не нашмат старэйшы за тату, тады чаму ж ён аддаў яе ў слугаванне тату. У яе дрэнным разуменьні нашай гаворкі не верыцца, тата казаў, што добра разумеюць адзін аднаго. Можа, князь Ізяслаў асцярожнічае таты і хоча ведаць яго думкі. У каго б выведаць пра гэтую мазурку і яе адносіны з князем Ізяславам?
За сняданкам князь Ізяслаў сказаў, што прыскакаў ганец з Гародні. Дачка гарадзенскага князя Жывінбуда выходзіць замуж за княжыча Жыгімонта і прапануе, каб князёўна Марфа была яе баяркай, а Жыгімонт прапануе княжычу Міндоўгу быць яго сябруком. Яна ўжо заручана пасля змовін.
Паглядзеўшы на князёўну і княжыча, сказаў:
— А вам прапануюць заўтра да вечара прыбыць на паненскі вечар. Нешта ў іх усё вельмі хутка. Хоць заўтра ў месяцы пачынаецца маладзік. Як ты, Марфа?
— Я рада быць баяркай у сяброўкі.
— А ты, княжыч?
— Я таксама рады. Буду дружкам у сябра.
— Княжыч, ты сёння знайдзі з кім із наваградчан адправішся на вяселле. Трэба каб табе распавялі, а потым і падказвалі, што трэба рабіць на гэтым абрадзе. Вясельны ручнік і бізун, а таксама грош я табе дам. Заўтра з раніцы адправіцеся на драккары, па цячэнні ракі ён хутка даплыве да Гародні. Будзе суправаджаць вас конны атрад. Назад паскачаце на конях да вусця ракі Моўчадзь у раку Нёман. Там вас будзе чакаць драккар. Толькі загадзя трэба выслаць вершніка да паселішча Гезгала, дзе будзе драккар.
Міндоўг паглядзеў на князёўну. Яна была ў добрым настроі і нават папрыгажэла. Княжыч ветліва ўсміхнуўся ёй.
Трэніровачные практыкаванні пачалі з паўтарэння ўчорашніх. Пасля таго, як Міндоўг пераканаўся, што ў ваяроў нешта стала атрымлівацца, ён падышоў да ваяводы з просьбай:
— Мне трэба зараз пагаварыць з ваяром Акушам.
— Добра, зараз пашлю ганца за ім.
— Цяпер хачу паказаць групавыя бітвы на мечах. Я са сваімі трыма збраяносцамі супраць пяцёрых вашых ваяроў. Выберыце іх.
Княжыч вырашыў узяць з сабой Акуша, памятаючы як той з ахвотай размаўляў з ім, і нават выдаў яму свой сямейны сакрэт. Міндоўг быў упэўнены што Акуш хутчэй чым хто іншы раскажа пра мазурку і аб яе адносінах з князем Ізяславам.
Ваявода Ердзівіл абраў пяцёрых самых моцных з Борутам, і параўноўваючы пяцёрку наваградцаў з чацвёркай Міндоўга, быў перакананы ў перамозе сваіх. Княжыч вызначыў Доўбуда на супрацьстаянне з Борутам, які быў у цэнтры пяцёркі наваградцаў.
Слева ад Доўбуда паставіў Стрыгівіла, які павінен быў стрымліваць націск дваіх наваградцаў і датрываць да дапамогі ад іншых. Сам жа з менш моцным са сваіх збраяносцаў Альгердам павінен атакаваць двух іншых наваградцаў.
Было дамоўлена што бой вядзецца тупымі трэніровачнымі мячамі да таго моманту калі не выб’юць меч з рук. Першымі адначасова атакавалі Міндоўг і Доўбуд. Княжыч пачаўшы рух направа рэзка высунуўся налева і наперад, і нанёс удар знізу па локці правай рукі суперніка, якая трымала меч і не чакаючы рэакцыі ваяра, зрабіў яшчэ хуткі крок налева і апынуўшыся за спіной Борута, Міндоўг рэзка ўдарыў зверху па яго локці правай рукі. Ведаючы што гэтага будзе дастаткова каб Доўбуд перамог Борута, княжыч ззаду напаў на бліжэйшага з двух супернікаў Стрыгівіла, яго ўдар у гэты раз прыйшоўся на правую руку ледзь вышэй локця, але ніжэй кальчугі.
Апошнім сканчаў свой паядынак Альгерд. Міндоўгпапярэдзіў сваіх збраяносцаў, каб не дапамагалі Альгерду. Наваградскі ваяр быў мацней і буйней Альгерда, але навыкі збраяносца княжыча перамаглі сілу ваяра. Міндоўг вельмі перажываў за Альгерда і калі той нарэшце перамог, быў вельмі рады гэтаму.
Потым ён павярнуўся да ваяроў і падняў руку, калі перасталі абмяркоўваць і ўсталявалася цішыня, княжыч гучна вымавіў:
— Як бачыце, не заўсёды сіла і колькасць перамагае. Ад таго наколькі дасканала вы будзеце трэніравацца і авалодваць гэтымі навыкамі, будзе залежыць ваша жыццё і жыццё вашых супляменнікаў. Вашы навыкі павінны спрыяць вельмі хуткім задумкам вядзення бою і вельмі хуткім рухам. Размяркуеце па чацвёрках і паспрабуйце задумаць як весці бой з праціўнікам у такім жа складзе. Потым правядзіце бой. Маі збраяносцы падкажуць.
Прыскакаў Акуш.
— Добры дзень, княжыч Міндоўг.
— Добры дзень, Акуш. Гародзенская князёўна і мой сябра княжыч Жыгімонт заручаны і прапануюць князёўне Марфе быць на іх вяселле баяркай, а мне сябруком. Я памятаю твая Maui з тых мясцін і ты павінен добра ведаць абрад вяселля. Цябе трэба расказаць мне пра гэты абрад і калі я нешта забуду, то падказваць. Трэба каб ты заўтра з раніцы паплыў з намі на драккары ў Гародню на паненскі вечар і на вяселле. Ты як?
— Добра, княжыч. Я ведаю абрад і ўсё раскажу і ледзь што падскажу. Дзякуй за давер, княжыч. Заўтра з раніцы буду на прыстані.
— Добра, Акуш. Да заўтра.
Міндоўг звярнуўся да ваявода Ердзівіла:
— Заўтра я з князёўнай Марфай адправімся ў Гародню на вяселле іх князёўны і майго сябра княжыча Жыгімонта. Я бяру з сабой ваяра Акуша, каб распавядаў і падказваў аб абрадзе. Я буду дружкам у княжыча. У маю адсутнасць пакажуць і падкажуць мае збраяносцы.
Увечары князь Рынгольд быў у добрым настроі. Будаўніцтвам ён быў задаволены, дабудавалі адзін дом, пачалі ўзводзіць сцены, завезлі ракушнік. Князь быў вельмі здзіўлены, што пры каменным мураванне сцен выкарастоўвалі бялок курыных яек. Пачалі капаць ледасховішча і калодзеж ў даліне. Князь Рынгольд дамовіўся з егерам Дзімінам аб навучаннях дазорных. Замест яго на дзічыну для ежы будзе паляваць палонны ляснік.
— А для валхва Вітаўта чацвертую сцяну не зрабілі?
— Дзверы ён не хоча. Яму для подсцілу прынеслі дзве воўчыя шкуры і адну мядзведжую. А побач пачалі будаваць яму зімовы домік.
На вячэры князёўна выглядала жвавай і самазадаволенай, з ахвотай да ежы. Хутка з’еўшы ежу з двух страў, яна спытала ў Міндоўга:
— Княжыч, ты знайшоў каго-небудзь, хто будзе табе падказваць на вяселле?
— Так, знайшоў.
Заўважыўшы здзіўленне князёўны дадаў:
— Гэта ваяр, які быў ахоронцам у гандляра Чорнавіла. Яго маці з тых мясцін. Ён ведае абрад і пагадзіўся мне падказваць на ваослле.
— Абрад вяселля аднолькавы, што ў іх такі і ў нас.
Міндоўг заўважыў, што князёўна раззлавалася, ён быў здзіўлены гэтаму, але спакойна сказаў:
— Добра. Ён гэта добра ведае і будзе мне дапамагаць.
Разважаючы з нагоды перамены настрою ў князёўны, княжыч вырашыў, што гэта ад жадання паказаць сваі такія веды, якія былі невядомыя яму. А можа гэта ад жадання, каб княжыч дзейнічаў і казаў, так як яму падкажа яна. Але са мной то гэта немагчыма. Княжыч з задавальненнем перайшоў на добрыя дум-
кі, а гэта тое, што заўтра ён убачыць, і будзе размаўляць з Жыгімонтам.
Прыйшоўшы раніцай на прычал да драккара, княжыч убачыў Акуша, які чакаў яго. Акуш першы павітаўся:
— Добрай раніцы, княжыч Міндоўг.
Міндоўг вырашыў адразу скарыстацца тым, што іх ніхто не чуе і перайшоў да галоўнага пытання:
— Добрай раніцы, Акуш. Князь Ізяслаў перадаў майму тату ў слугаванне мазурку, якая прыслужвала раней яму. Быццам бы прыгожая жанчына, а яму чымсьці непажаданая?
— Два лета таму, калі забілі сыноў князя Ізяслава, яго жонка неўзабаве пасля гібелі сыноў памерла. Пасля гэтага князь Ізяслаў быў у госцях у яцвяжского князя Скуманда на заключэнні мірнага дагавора і там убачыў гэтую мазурку. Ён яе на нешта вымяняў. Яна бледная тварам, з сям’і шляхетных мазурскіх князёў. Ён хацеў, каб яна замяніла яго жонку, а для дачкі Марфы замяніла маці. Але князёўна Марфа гэтага не захацела. Паміж імі былі сваркі.
Тут Міндоўг і Акуш заўважылі, што набліжаецца князёўна Марфа з дзяўчынай. Княжыч пацікавіўся:
— А хто гэта з князёўнай?
— Гэта яе сяброўка, дачка гандляра Чорнавіла Янька.
Сяброўка князёўны была крыху вышэй за яе, але вузей ў плячах і станы. Яна была аднаго ўзросту з князёўнай ці нават маладзей. Яны павіталіся, і размясціліся на ганаровых месцах, каля кармы драккара. Пры бліжэйшым разглядзе, княжыч заўважыў падабенства яе з гандлярам Чорнавілам. Такія ж разумныя, спакойныя, блакітныя вочы і такія ж дробныя рысы твару. Яна была апранутая як і князёўна ў сінюю туніку, але на ёй было нашмат менш упрыгожванняў і былі яны не такія дарагія як у князёўны. Яе бранзалет з рознакаляровага шкла быў прыгажэй, чым залаты з каштоўнымі камянямі ў князёўны. А яе каштанавага колеру валасы адцянялі колер твару і рабілі яго гэтак жа бледным, як у бялявай князёўны.
Міндоўгу ўсё падабалася ў ёй.
Яна зрэдку коратка паглядала на княжыча, а потым збянтэжана адводзіла погляд. Міндоўг таксама зрэдку і коратка
поглядаў на Яньку, яго чуйка яму настойліва папярэджвала аб тым, што нельга надаваць ёй вялікую ўвагу, гэта небяспечна як для цябе, так і для яе. Ён цяпер упершыню ўсвядоміў, што на гэтых зямлях з’явіўся жывы чалавек, а не нейкія шматлікія княствы адзінаверцаў, дзеля дабрабыту якога ён гатовы ахвяраваць усім і нават сваім жыццём. А можа яна чараўніца або ведзьмарка, казалі ж што ў гэтых зямлях іх шмат. He, гэты адкрыты, лагодны погляд, гэтая збянтэжаная полуулыбка і ўсё гэта тонкае, крохкае стварэнне не можа быць злой сілай, наадварот яна як бы просіць цябе абараніць яе.
3 пачатку плавання ў Гародню княжна Марфа запатрабавала ад Акуша расказаць усё, што ён ведае аб абрадзе вяселля. Ваяр Акуш, быў радасны ад таго, што сядзіць побач з княжычам і размаўляе з князёўнай. Князёўна таксама была ў добрым настроі ад таго, што часам рабіла папраўкі і дапаўненні ў аповяд, і напэўна ад таго, што прадставіла сябе ў выйграшном святле ў параўнанні з худзенькай, вуглаватай сяброўкай. Янька заглядзелася на высокі палёт птушкі, завёўшы абедзве рукі за спіну і закінуўшы галаву. Яе абляглая туніка выразна вылучыла два невялікіх пагорка грудзей і яны значна больш усхвалявалі Міндоўга, чым выпнутые вялікія грудзі князёўны.