• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

    Міндоўг

    Гістарычная хроніка
    Валер Жыгман

    Памер: 256с.
    Мінск 2021
    140.09 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — He, толькі палова. У гэтым паходзе спадзяюся, здабудзем мечы.
    — А колькі дазорных ў сотні?
    — Пяць.
    — Добра. Дзеці дарослыя?
    — Два сына са мной ў паходзе. Ёсць яшчэ дачка, яна на выданні.
    — Добра, Пагоняйло. У нас яшчэ будзе час пагутарыць.
    — Дзякуй, княжыч Міндоўг.
    Княжыч паскакаў да сваіх збраяносцаў, ўбачыў палоннага лясніка і звярнуўся да яго:
    — Добры дзень. Як цябе завуць?
    — Добры дзень, княжыч Міндоўг. Мяне клічуць Кодрун.
    — Кодрун, накіроўваемся ў тваі зямлі. Засумаваў па ім?
    — He. Сям’і ў мяне там не засталося. Тут мне больш падабаецца. Вялікі прыгожы горад-крэпасць. Прыгожыя вялікія паселішчы. Падабаецца, як будуецца ваш замак. Шмат людзей з розных месцаў прыязджаюць будаваць замак. Вельмі падабаецца ваш волхв Вітаўт. Калі з’яўляўся ў нашым паселішчы хрысціянскі прапаведнік, мы свайго валхва хаваем у лес. Хачу заслужыць ваш давер і стварыць тут сваю сям’ю.
    — Добра, Кордун. У тых месцах ты бачыў, як змагаюцца рыцары крыжакоў ці можа хтосьці распавядаў, як яны змагаюцца?
    — Я не ваяваў. Я ж ляснік. А нашы воі разам з рыцарамікрыжакамі нападалі на полацкія замкі. Нашы воі распавядалі, што рыцары ў жалезных даспехах вельмі моцна змагаюцца на мечах. Перамагчы іх вельмі цяжка. У іх такія закрытыя жалезныя шлемы, што з лука іх не параніць.
    — Але сам ты іх не бачыў?
    — He, княжыч Міндоўг, не бачыў. Але лук пры мне, страляю трапна, так што буду старацца іх параніць. Яшчэ я ўзяў з сабой нож паляўнічы і сякіру цеслярску. Іншай няма.
    — Добра, Кодрун. Будзь каля нас.
    Калі стала цямнець, атрад спыніўся на начлег у паселішчы Зыгмунты (сучасная назва Зыгмунцішкі). Гэта было невялікае паселішча каля ракі Гавья. Валасціцель паселішча Даўмунт запрасіў да сябе ў дом княжыча, ваяводу і сотнікаў на вячэру. За сытнай трапезай Даўмунт распавёў, што яго дзед з сынамі і яшчэ чатыры сям’і прыбылі сюды з зямель люцічаў.
    — Вы заўважылі, што наша паселішчэ невялікае, не абгароджанае, але ўвесь час пашыраецца. Па заканчэнні кожнага лета, мы плацім усё большы натуральны чынш князю. Амаль кожнае
    лета нашы ваяры ўдзельнічаюць у ваенных паходах у складзе княскага атрада. I хоць ваяроў у нас не так шмат, як у вялікіх паселішчах, усяго паўсотні, але падрастаюць маладыя ваяры і будзе папаўненне.
    Апоўначы княжыч падзякаваў Даўмунту за пачастунак і з нецярпеннем пайшоў спаць. Раніцай лёгка паснедаўшы, атрад накіраваўся ў бок Нальшан. Міндоўг вырашыў праверыць цягавітасць каня, падоранага яму князем Ізяславам, і перасеў на яго. Ён хутка скакаў па лясных сцежках, быў паслухмяны ў кіраванні. Конь яму спадабаўся, і княжыч стаў клікаць яго Стрэмя.
    Неўзабаве пасля поўдня атрад прыбыў у Нальшаны. Гэта быў горад на ўзгорку, ўнізе працякала нешырокая рака. Сцены і дамы былі драўляныя. Міндоўг і ваявода накіраваліся ў церам князя. Княжыч убачыў на ложку князя Таўцівіла. Яго галава ляжала на высокай падушцы. Левая палова твару была зачынена сухімі лісцямі травы, ён глядзеў правым вокам. Каля яго сядзеў сівы волхв і штосьці ціха казаў князю. Адразу першым падышоў да князя ваявода Ердзівіл і аб чым-то ціха з ім гаварыў. Па іх гутарцы, Міндоўг заўважыў, што яны сябруюць. Затым ваявода запрасіў княжыча да князя.
    Пасля прывітання, князь Таўцівіл сказаў:
    — Я шмат чуў пра цябе, княжыч Міндоўг. Гэты паход у паўночныя зямлі лічу вельмі важным, таму наш волхв правядзе варажбу на прадвесце паходу.
    — Добра, князь Таўцівіл.
    Волхв, а таксама княжыч і ваявода са сваімі канямі прыйшлі на капішча. Волхв узяў шэсць копій і ўваткнуў іх у зямлю, па два ў шэраг, адзін каля іншага на роўнай адлегласці, і да ўсякай падвойнай прывязваў яшчэ дзіду папярок на вышыню калена каня. Потым волхв пасля варажбы, абраў каня княжыча, ўзяў яго за аброць і перавёў праз тры папярэчные дзіды. Усе тры разы Імклівы пераступаў дзіды правай нагой. Гэта было добрае прадвесце паходу. Княжыч і ваявода ў добрым настроі пайшлі да князя Таўцівілу. I зноў ваявода першым падышоў да князя і пра нешта ціха пагаварылі. Потым князь паклікаў да сябе Міндоўга:
    — Княжыч Міндоўг, ведаю што ў Крэве вы чакаеце вестак з Полацка. Рыцары крыжакоў ўзялі моцныя полацкія замкі Ку-
    кенойс і Герцыке, трэба каб вы ацанілі абараназдольность Крэва. Раскажыце як умацаваць Крэва. Я даю адну нальшанскую сотню, адну сотню з Крэва і сотню з паселішча Лужышча, што ў чатырох вёрстах ад Крэва. Усе нашы сотнікі добра вядомы ваяводзе Ердзівілу, таму яны будуць пад яго кіраваннем. Вы там вырашыце колькі каго браць у паход, а каго на ўмацаванне абараназдольнасці Крэва. Ганец ад вас па дарозе ў Наваградак хай зазірне да мяне.
    — Добра, князь Таўцівіл.
    Княжыч цалкам быў згодзен, каб тры налынанскіе сотні былі пад кіраваннем ваяводы. Праязджаючы па налынанскай зямлі, ён заўважыў, што дамы тут не гэтак дыхтоўныя як у наваградчан, паселішчы маленькія і не гэтак умацаваныя, ды і ваяры іх мала хто ў кальчузе, і мала хто з мечамі. У Міндоўга была думка, што лепш кіраваць малаколькасным, але добра ўзброенымі і ўмелымі ваярамі, чым шматлікімі, дрэнна ўзброенымі і ненавучанымі. Налынанская сотня ўзначаліла атрад.
    Праскакаў дзве версты Міндоўг які быў побач з ваяводам, убачыў удалечыні і ў баку вялікае паселішча, і спытаў у яго:
    — Гэта што за паселішча?
    — Гэта Лужышча, яны таксама прыбылі з вашых мясцін. Моцныя, адчайныя ваяры. У Крэве вырашым узяць іх сотню ў паход ці не трэба. Да Крэва недалёка.
    Сапраўды наперадзе па іх кірунку шляха княжыч убачыў на вяршыні пагорка вялікае абгароджанае паселішча. Пры набліжэнні Міндоўг адзначыў, што паселішча абгароджана высокай драўлянай агароджай з чатырма дазорнымі вышкамі. Яно знаходзілася на высокім пагорку, ў зліцці рэк Крыўлянка і Шляхцянка. Больш спадзісты ўздым да паселішча праходзіў праз нешырокі мост у браму пад высокай дазорнай вышкай. Пачалось цямнець, таму княжыч не прыглядаўся да ўмацаванняў паселішча.
    Міндоўга і ваяводу сустрэў намесьнік і запрасіў да сябе ў церам. Там іх ужо чакаў наваградскі ганец і яшчэ ваяр з Полацка. Полацкі ваяр Мікола распавёў, што палачане з ахвотай сустрэлі прапонаву наваградскага князя аб сумесным супрацьдзеянні рыцарам крыжакоў.
    — Пасля нечаканай смерці князя Полацку Валодшы, на княжанні ягоны старэйшы сын Барыска. Ён малады, неспрактыкаваны і яму патрэбен моцны саюзнік, такі як наваградскі князь Ізяслаў. Пасля захопу рыцарамі двух нашых замкаў на рацэ Заходняя Дзвіна, яны для нас самая вялікая небяспека. Я нядаўна вярнуўся з паўночных ускраін нашых зямель, пранікаў у суседнія зямлі латыгалаў і пскавічан. Я цікавіўся ў мясцовых жыхароў пра рыцараў крыжакоў, але ўсе казалі, што даўно іх не бачылі.
    — Мікола, а сам ты ваяваў супраць рыцароў ці табе расказвалі, як ваявалі супраць іх? — пацікавіўся княжыч.
    — Я супраць іх не ваяваў, але нашы палачане распавядалі, што ўдваіх ці нават ўтрох вельмі цяжка справіцца з адным рыцарам.
    — Мы пойдзем у паход на паўночныя зямлі. Нам патрэбен дазорны, добра ведаюшчы тыя мясціны. Пойдзеш з намі ў паход?
    — Так, пайду.
    — Добра. Заўтра раніцай будзь гатовы.
    Засынаючы, Міндоўг прыйшоў да думкі, што лепш каб атрад быў не вялікі, але добра ўзброены і з многімі дазорнымі.
    Раніцай княжыч з ваяводам абышоўшы ўсе ўмацаванні сцяны, прыйшлі да думкі, што паміж рэчкамі і сцяной замка трэба пабудаваць агароджваны частакол з завостранага бярвення, накіраваных на штурмуючага праціўніка. На дадатковым ўмацаванні вельмі настойваў ваявода. Міндоўг падумаў, што пра гэта была дамоўленасць ваяводы з яго сябрам нальшанскім князем. Княжыч не пярэчыў Яны дамовілся, што Міндоўг адзін ўзначаліць паход. 3 сабой у паход ён возьме дзве свае сотні, адну сотню ад ваяводы, сотню жырмунтаў і лідскую сотню. Вырашылі, што астатнія сотні разам з мясцовымі будуць займацца будаўніцтвам умацавання.
    Княжыч быў задаволены, што аднаасобна ўзначаліць паход і што ўзяў з сабой самыя моцныя сотні. Пасля сняданку атрад накіраваўся на поўнач. Ваявода са сваіх двух сотняў адправіў у паход сотню з больш старым сотнікам, як ён сказаў, найболып дасведчаным. Гэты сотнік быў менш здольны да навучання ў бітвах на мечах, але Міндоўг не стаў мяняць сотніка, каб не выклікаць у ім варожые пачуцці.
    Княжыч захацеў яшчэ пагаварыць з полацкім ваяром і паклікаў яго да сябе.
    — Мікола, ты казаў, што размаўляў з мясцовымі жыхарамі паўночных зямель, латыгаламі і пскавічанамі. Ты ведаешь іх говоркі і звычаі, што яны табе лёгка ўсё распавядаюць? А можа яны бачаць, што ты чужынец і кажуць табе крыўду, а не тое што на самой справе?
    — Княжыч Міндоўг, перш чым гаварыць з імі я некаторы час назіраю за імі. Вызначаю, які настрой і які характар у яго, а потым узалежнасці ад гэтага размаўляю з імі. 3 баязлівымі я размаўляю пагрозліва, з іншымі сяброўскі. Латыголы шматбожцы і пачынаю з імі размову з праслаўлення таго бога ад якога яны залежаць у гэты дзень і ў гэтую справу, якой яны займаюцца. Гаворка іх мне знаёмая. Мая гаворка выдае мяне, як чужынца, але аднолькавыя багі і сяброўская гутарка схіляе да праўды. Пскавічане ў большасці сваім канстанцінопальскія хрысціяне, таму праслаўлю іх адзінага бога. Гаворка ў іх вельмі падобная на нашу, толькі ў іх нашы словы з буквіцай а, ў іх з буквіцай о. Я іх гаворке добра навучыўся, таму яны прымаюць мяне за свайго.
    — А сам ты хрысціянін?
    — Мяне ў дзяцінстве хрысцілі па канстанцінопальскім абрадзе, але ў царкву я вельмі рэдка хаджу. Я і мае ўсе родзічы выконваем абрады і звычаі шматбожнікаў.
    — Добра.
    Пасля поўдня атрад перасёк мяжу зямлі жамойтаў, княжыч павялічыў колькасць дазорных. Неўзабаве наблізіўся адзін дазорны і паведаміў, што наперадзе паселішча жамойтаў, жыхароў гэтага паселішчы нідзе не відаць. Паселішча было маленькае, два дзесяткі маленькіх дамоў, без дымахода. У гэтых хатках было адно маленькае пустое акно, якое прапускае дым знутры і святло звонку. Былі таксама домікі сплеценыя з дубцоў вакол калоў, уваткнутых у зямлю. Міндоўг паклікаў да сябе наваградскага сотніка сярэдніх лет Ардзеня.
    — Ардзень, у жамойтаў усе такіе маленькія паселішчы?
    — Так, княжыч. У гэтых мясцінах усе такія. Побач з моцным полацкім княствам, вялікіх паселішчаў у іх няма. Вялікія паселішча ў іх на захадзе і на поўначы, недалёка ад ракі Нёман.