• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

    Міндоўг

    Гістарычная хроніка
    Валер Жыгман

    Памер: 256с.
    Мінск 2021
    140.09 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — Добры дзень, княжыч Міндоўг.
    Міндоўг ледзь паспяваў адказаць:
    — Добры дзень. Княжыч падумаў, што няўжо і ў Малым замку будуць таксама выходзіць і вітацца з ім. Калі таксама, то пракрасціся незаўважаным да Янькі не атрымаецца, і ён з глыбокім смуткам сумна ўздыхнуў. Цесляр чакаў іх перад домам. Міндоўг патлумачыў цесляру, якія дрэўкі патрэбны для дзід, і папрасіў тут жа зрабіць самы тонкі, але кароткі ўзор. Узяўшы ўзор, яны накіраваліся да каваля. Той таксама чакаў іх. Патлумачыўшы кавалю, якія лязы патрэбны, і аддаўшы яму ўзор дрэўка, княжыч ў суправаджэнні служкі накіраваліся да дарогі на Воруту. А выехаўшы на гэтую дарогу, Міндоўг хутка дагнаў тату. Разам з ім ехалі два егеры, Дзімін і Сірвід. У кожнага з егераў было па шэсць звязаных пеўняў, напэўна, ад князя Ізяслава. Яны абмяркоўвалі, што яшчэ б падстрэліць у лесе для ўрачыстай трапезы.
    Княжыч даўно не быў у Воруце, таму быў моцна ўражаны будаўніцтвам. Асабліва яго зацікавіў доўгі дом з двума печкамі ў розных канцах дома. Ён стаяў без даху, цесляры ладзілі кроквы пад яе. Але ўсё ж Міндоўг праехаў міма яго, а накіраваўся да валхва Вітаўта. Побач з ранейшай хаткай для яго, цесляры ўкладвалі чацвёрты венец невялікага, але трывалага дома. Уваход у домік быў зроблены з старой з латамі парусіны, і быў адкрыты. Княжыч, увайшоўшы ў домік, убачыў побач з валхвом
    двух яго наведвальнікаў, і павітаўся. Двое наведвальнікаў павітаўшыся з Міндоўгам і падзякаваўшы валхва, паспяшаліся да выхаду. Уважліва прыгледзеўшыся да бліскучаскурага валхва, княжыч з захапленьнем прамовіў:
    — Рады бачыць вас волхв Вітаўт, бадзёрым і здаровым. Як вам тут падабаецца?
    — Так, княжыч Міндоўг. Тут добра і людзі добрыя, клапацяцца пра мяне. Бачыш, колькі шкур ваўкоў і мядзведзяў мне падарылі?
    — Так, добрыя людзі. Яны ведаюць, што заўсёды могуць атрымаць ад вас дапамогу. Вось сёння патрэбна дапомога ад вас. Тата і я вырашылі нашых збраяносцаў пасвяціць у рыцары.
    — Добрая справа. Трэба на узгорку паставіць ідал Перуна. Ідзем са мной, я пакажу дзе.
    Яны выйшлі і пайшлі ў напрамку замка. Па дарозе княжыч распавёў, што паміж замкам і пасадам, хоча ў будучыні вырыць глыбокі роў, і праз яго будзе апускацца мост з замка.
    Калі яны наблізіліся да замка, іх дагнаў князь Рынгольд з цесляром. Волхв Вітаўт звярнуў увагу на вельмі стары дуб. У гэтага дуба некаторыя галінкі былі без кары, яны ўжо засохлі. Волхв Вітаўт патлумачыў, як з гэтага дуба зрабіць ідала Перуна, і дазволіў цесляру гэтую працу выканаць. Падбеглі да іх збраяносцы, яны былі ў радасным настроі, вочы іх блішчэлі ад пачутых вестак. Волхв патлумачыў ім, як зрабіць капішча і пажадаў знайсці адзін, а лепш два вялікіх каменя валуна, і падкаціць іх да дуба. Міндоўг памерыў адлегласць ад дуба да сцяны замка, шаснаццаць крокаў. Выходзіць мост будзе кароткім, усяго дзесяць ці дванаццаць крокаў. У Наваградку мост да Вялікага замка даўжэй, таму княжыч вырашыў, што трэба будзе роў вырыць глыбей. Убачыўшы лясніка, ён паклікаў яго да сябе, і пасля прывітанняў сказаў:
    — Кодрун, вось табе падарунак ад мяне, калчан стрэл з дваццаццю стрэламі. У нападзе на Пскоў у цябе быў вельмі важны загад, перабіць ахову брамы замка, і ты добра з гэтым справіўся. Дзякую табе.
    — Дзякуй, княжыч Міндоўг. Я вельмі задаволены, што вы мне давяраеце.
    — Кодрун, сёння будзе ўрачыстая трапеза. Два егеры Дзімін і Сірвід хочуць у лесе папаляваць на буйнога звера, дапомогі ім.
    — Добра, княжыч.
    Міндоўг з нецярпеннем пайшоў у замак які будуецца.
    Патройны пласт мура з буйных камянёў заканчваўся ў праёме для брамы замка, а ў баках ад гэтага праёму было выкладзена яшчэ чатыры пласта буйных камянёў. Таўшчыня сцен у тры кроку здалося дастатковай, з улікам крутасці ўзвышша на якой будаваўся замак. Праца прасоўвалася на будаўніцтве княжацкага церама. На падмурак былі ўсталяваны чатыры венца. Княжыч стараўся непрыкметна ўсё агледзець, каб не адцягваць будаўнікоў, але яго заўважылі і ўсё пасяброўску павіталіся.
    Міндоўг ацаніў па плошчы гэты церам, і з задавальненнем адзначыў, што ён будзе больш, чым у Пскове, але крыху менш, чым у Наваградку. Яму спадабалася, што ўваход у ледасховішча будзе з церама. 3 трох бакоў ад церама ляжалі на брусках і прасушваліся абчасаныя доўгія бярвёны. Княжыч адшукаў у пасадзе тату і распавёў яму, што заўтра ці паслязаўтра прыбудзе з паселішча жырмунтаў дапамога для будаўніцтва замка. Убачыўшы доўгі дом, ён вырашыў больш уважліва прыгледзецца да яго. Калі Міндоўг падышоў да яго, ён здагадаўся, што спешна будуецца доўгі стол прызначаны для сённяшняй ўрачыстай трапезы.
    Княжыч вырашыў не адцягваць іх увагу. Ён знайшоў ссечанае дрэва таўшчынёй з кулак і ўкапаў яго ў зямлю, а зверху на вышыні галавы вершніка павесіў шлем без барміцы.
    Заданнем для новых рыцараў будзе на скаку ссекчы з аднаго ўдару частку ствала дрэва, крыху ніжэй шлема. Пакуль ён гэтым займаўся, цесляр зрабіў ідал Перуна. Бог Пярун выглядаў суровым мужчынам, які трымаў меч двума рукамі. Пакуль трое збраяносцаў выкладвалі з камянёў ахвярнік, Доўбуд падкаціў да ідалу велізарны камень валун. Такое было б не пад сілу тром іншым збраяносцам. Нечакана з’явіўся наваградскі ваяр Акуш. Ён прывёз на кані два жбаны ў аплеценцы з дубцоў вярбы, і радасна паведаміў:
    — Добры дзень, княжыч Міндоўг.
    — Добры дзень, Акуш.
    — Даведаўся, што ў вас ўрачыстая трапеза пасвячэння ў рыцары, прывёз вам два жбана нашай медавухі. У мяне таксама радасная падзея, жонка нарадзіла сына.
    — Віншую, Акуш. Спадзяюся, што праз некаторы час ён стане добрым ваяром, сапраўдным рыцарам.
    — Дзякуй, княжыч. Давайце за гэта крыху вып’ем медавухі.
    — Так, за гэта трэба выпіць.
    Яны выпілі трохі медавухі і Акуш паспяшаўся ў Наваградак, на сваю ўрачыстасць. Мёдавуха спадабался Міндоўгу і была дарэчы, нягледзячы на тое, што тата ўжо замовіў медавуху ў будаўнікоў з суседняга паселішча. Пасля таго, як скончылі будаўніцтва ахвярніка, запалілі ў ім Святы Белы Агонь і аблілі медавухай ідал Перуна. Егерам і лясніку ўдалося забіць вялікага дзіка. Яго і дванаццать пеўняў прынеслі ў ахвяру Пяруну. Пасля ўрачыстага абраду прысвячэння ў рыцары, знаёмага княжычу, новыя чатыры рыцара прадэманстравалі свае навыкі валодання мечом. Прычым, перад апошнім выпрабаваннем, які праходзіў Доўбуд, яму будаўнікі падмянілі ссечанае дрэва на ў два разы таўсцей. Усе збраяносцы справіліся з выпрабаваннем.
    Пасля прысвячэння, у звароце да новых рыцараў сталі спачатку ўжываць званне рыцар. Ва ўрачыстай трапезе ўдзельнічалі ўсе, хто быў у гэты дзень на будаўніцтве Воруты, і было весела. Міндоўг нарэшце ўбачыў мазурку і змог прыглядзецца да яе. Яе клікалі Ванда, і яна сапраўды была прыгожай бялявай жанчынай. Тата адносіўся да яе з пашанай, і ён гэтага не хаваў. Яна заўсёды была ветлая і лагодная з князем, але княжыч не быў перакананы ў тым, што гэта шчырая лагоднасць, а не падняволенае стаўленне да свайго гаспадара. Прыглядаўся Міндоўг і да маладзенькай дзяўчыне, палоненной Альгердом. Яна была падобная на Яньку, такая ж далікатная, безабаронная і мілавідная. Яна спадабалася княжычу, і калі ён у гэтым зацвердзіўся, Міндоўг пасадзіў яе побач з сабой і пачаў распытваць.
    Яе клічуць Вольга, яна дачка пасадніка і сяброўка дачкі князя. Дачка князя са сваёй маці былі ў царкве, калі на іх напалі ліцьвіны, а яна ў гэты час вырашыла скончыць вышыўку рукава сваёй сукенкі. Яна любіць вышываць і спяваць. Яна ахрышчана ў праваслаўнае хрысціянства, але хадзіць у царкву і маліцца не
    любіць. Ёй па душы старыя абрадавыя святы. Ёй споўнілася пятнаццаць лет праз тры дні пасля мінулага Купалля. Да яе ніхто не сватаўся таму, што ведалі жаніха ёй выбірэ яе тата, пасаднік. У яго швейна-ткацкая майстэрня. У дзень нападу ліцвінаў, ён раніцай адправіўся на ладдзі ўніз па рацэ Вялікая па гандлёвых справах.
    — Калі вернецца, будзе моцна перажываць, што цябе захапілі ў палон?
    — He ведаю, можа і не будзе моцна перажываць. Ёсць яшчэ малодшая мая сястра, яе ён больш любіць чым мяне. А больш за ўсё ён любіць сваіх сыноў. Мой старэйшы брат сотнік у войску князя, а другі брат дзесятнік. Тата болын клапаціўся пра братоў, чым пра мяне і сястру. Пра нас клапацілася маці, але яна два лета назад памерла пры родах. Пасля гэтага пра малодшаю сястру клапацілася нянька.
    — Вольга, скажы ў цябе ж няма ненавісці да нас, за тое, што мы забілі ахоронцаў ў княжым цераме?
    — Няма. Я бачыла, што ў пасадзе вы нікога не забівалі. А ахоронцы князя, як ты кажаш, адрозніваюцца ад жыхароў пасада. Князь Уладзімір узяў у сваю ахову людзей вельмі адданых яму. Гэтыя, як ты кажаш ахоронцы, ўсіх хто прыходзяць да князя, падазраюць у жаданні забіць яго. Яны жывуць у цераме і не выходзяць у пасад. Таму пасадскія людзі да іх ставяцца з асцярогай.
    — Зразумело. Добра, што нашы гаворкі вельмі падобныя.
    — Так, я ўсё разумею, што ты кажаш.
    ГЛАВА 6
    КНЯЗЬ РЫНГОЛЬД
    Пасля выпрабаванняў князь Рынгольд падарыў усім новым рыцарам гатовыя дамы. Першы дом ён пакінуў сабе, другі дом падарыў рыцару Скірмунту, а трэці па леваму баку падарыў рыцару Альгерду. Чацвёрты і пяты дома падарыў рыцарам Доўбуду
    і Стрыгівілу на правым баку. Адразу пасля сыходу князя сталі разыходзіцца і астатнія. Падышоў рыцар Альгерд і паклікаў Міндоўга і Вольгу ў дом, падораны яму. Альгерд паставіў на стол збан квасу і сказаў, што прыйдзе заўтра раніцай. Выпіўшы квасу, яны ляглі на адзіны ў доме ложак. Прайшло шмат часу, калі ён апошні раз мілаваўся з Савінкай. У рэдкія вячэрнія часы, калі не трэба было думаць аб ваярскіх справах, княжыча асільвалі салодкія ўспаміны аб гэтых мілаваннях. Заўсёды гэтыя ўспаміны прыводзілі да хуткага сну. Калі ж галава Міндоўга была забітая невырашальнымі думамі пра рыцараў хрысціянскіх ордэнаў, і ён доўга не мог заснуць, выхад быў знойдзены. Яму трэба было перайсці на ўспаміны пра мілаванне з Савінкай, і ён ад гэтых лёгкіх, прыемных дум хутка засынаў.
    Княжычу нецярпелася пашырыць свае сведкі ў прыемных адчуваннях. Але ён добра ведаў, што перад ім не Савінка з яе вопытам, а выдатная, але скованая і асцерагаюшчаяся гэтага дзяўчына. Таму ён прыцішыў сваё нецярпенне і пастараўся як мага больш увагі надаць ласкам і чуласці. Калі ж адчуў, што Вольга сама гэтага вельмі хоча, то ён пайшоў ёй насустрач. Потым, пяшчотна лашчачы яе яшчэ ўздрыгвае цела, ён адчуў сабе як у другі раз захапіў Пскоў.