На вячэры княжыч прыслухоўваўся да размовы князёў, пасля таго, як тата сказаў князю Ізяславу аб згодзе сына, размова была аб будаўнічых справах, але потым князь Ізяслаў звярнуўся да Міндоўга: — Княжыч Міндоўг, да мяне прыбылі ганцы ад ваўкавыскага князя Даў’ята і слонімскага князя Вілікаіла з просьбай, каб ты са сваімі рыцарамі правёў у іх навучанне ў бітвах на мечах. Ты зможаш у бліжэйшыя дні правесці ў іх навучанне? — Так, князь Ізяслаў. Змагу. — Добра. У нас з імі мірныя дамовы. Мы дапамогаем адзін аднаму. Яны гатовыя дапамагчы ў будаўніцтве. Княжыч і князёўна пазіралі адзін на аднаго. Міндоўг у яе поглядах заўважыў разуменне значэння яе жаніха, сама ж чула, што іншыя князі просяць княжыча аб паслугі па навучанні іх ваяроў. Пскоўскі паход паказаў сілу Міндоўга. Футра з Пскова, напэўна, нагадвала ёй пра гэта, а можа і навучанні князя Ізяслава. Усё часцей ў яе поглядах княжыч заўважаў уціхаміранне і пакорлівасць. Для яго будучае вяселле з князёўнай гэта важнае ўзмацненне яго значэння ў гэтых зямлях. Пасля сняданку, атрад коннікаў, які ўзначальваўся двума князямі, адправіўся ў кірунак Воруты. Прыкладна на сярэдзіне гэтага шляху, князь Ізяслаў загадаў свайму ахоронцу пазначаць гэта месца вялікім каменем і яловай галінкай. Пасля мяжы яны павярнулі на ўсход і неўзабаве прыбылі ў паселішча Ваўчыцы (сучаснае Ваўковічы), дзе іх сустрэў воласціцель. Паселішча знаходзілася на ўзвышшы правага берага ракі Рута, якая ў гэтым месцы поварачывала на ўсход. Паселішча не было абгароджана, ў ім стаялі каля шасцідзесяці дыхтоўных дамоў. Князі папярэдзілі воласціцеля, каб даніну ён перадаў у Воруту князю Рынгольду. Княжыч разведаў, што ў гэтым паселішчы пяцьдзесят два ваяры. He затрымліваючыся тут, князі накіраваліся ў Воруту. Прытрымліваясь побач з татам, княжыч пачуў, як князь Ізяслаў папярэдзіў тату, што спыняцца ў Воруце яны не будуць, няма часу. Ён толькі зазірне на будаўніцтва, не злазячы з коня, і паедуць далей. Міндоўг паклікаў да сябе Альгерда і папярэдзіў яго, каб ён адшукаў Вольгу, і ўзяў у яе тры кавалачкі тканіны з вышытым гербам князёў Ростака. Пры ўездзе ў Воруту, княжыч быў уражаны павелічэлым будаўніцтвам. Ён з радасцю заўважыў, што зімовы дом волхва Вітаўта быў гатовы, з печкай і дахам, і тут жа здзівіўся, што тата яму пра гэта не казаў. Прасоўваючыся верхам, ён адзначыў, што будаўнікі не адцягваліся ад працы на з’яўленне князёў Зразумело, што тата іх прывучыў не адцягвацца пры ім, але тут з’явіўся наваградскі князь Ізяслаў, а яны працягвалі працаваць, не заўважаючы яго. Тым болып гэта было дзіўна, што пры яго з’яўленні ў пасадзе Наваградка пасля пскоўскага паходу, ўсе стараліся выйсці з дамоў і павітацца з ім, з княжычам. Прасоўваючыся па пасадзе, ён з радасцю бачыў які вялікі і прыгожы атрымаўся доўгі дом з двума печкамі, чуў гукі удараў молата ў кузні, і стараўся ўбачыть Вольгу. Але князі хутка аглядзелі церам і павярнулі назад на выезд з Воруты. Альгерд паспеў знайсці Вольгу і ўзяць у яе тры кавалачкі тканіны з вышыўкай. Міндоўгу спадабалася вышыўка. Бліжэйшае паселішча ўніз па правам баку ракі Рута было Пагорак (сучаснае Загор’е). Яно знаходзілася ў трох верстах ад Воруты. Паселішча таксама не было абгароджана, і ў ім былі каля сямідзесяці дыхтоўных дамоў. Воласціцель ягоны сказаў княжычу, што ў паселішчы семдзесят пяць ваяроў Далей праз дзве вярсты таксама на правым беразе ракі Рута было вялікае паселішча Карэлчы (сучаснае Карэлічы). Яно было абгароджана і знаходзілася на ўзвышшы. У ўязной брамы з дазорнай вышкай іх чакаў намесьнік. Твар намесніка княжычу здалося знаёмым, ён пазнаў у ім госця валхва Вітаўта. Намесьнік Яраш запрасіў іх у свой дом. За сталом з ежай і медавухай намесьнік распавёў новаму князю і княжычу, што ў паселішчы вялікая ткацка-швейная майстэрня, кузня. Усе цесляры, сталяры і печнік цяпер працуюць на будаўніцтве замка Ворута. Штодня адпраўляюць па рацэ ў Воруту камяні і плінфу. У паселішча сто дванаццаць ваяроў, сотніка клічуць Борыч. 3 гэтага паселішча конны атрад князёў перавезлі на левы бераг ракі Рута. Чацвёртае паселішча было праз дзве версты на ўсход, каля левага берага ракі Рута. Гэта было маленькае неагароджанае паселішча Людвік (сучаснае Людвікі). Сівавалосы воласціцель Людвік распавёў князю і княжычу, што ён з сям’ёй і яшчэ тры сям’і перасяліліся сюды з зямель люцічаў ад гвалтоўнага навязвання хрысціянства сорак лет таму. Уцякалі яны верхам на конях без скарбу, толькі з ежай праз зямлі памораў і прусаў. На беразе ракі Нёман у зямлі скаловаў, яны дамовіліся з яцвяжскімі гандлярамі, якія былі на двух драккарах, пераселіцца да іх. У гэтых мясцінах і спыніліся. Тут ім падабаецца, волхв мясцовы. Зараз у паселішчы дваццаць дзьве сям’і. Займаюцца зямляробствам, конегадоўляй, бортніцтвам. Трыццаць адзін ваяр, ва ўзросце ад пятнаццаці да пяцідзесяці лет. Міндоўг пацікавіўся: — Пры ўездзе ў паселішча, я заўважыў слуп і на ім дзве тоўстыя, змацаваныя дошкі са слядамі ад трапленняў ці то дзід, ці то стрэл. — Гэта сляды ад кідальных дзід. У нас з пяці лет хлопчыкі верхам на конях практыкуюцца ў кіданні дзід. — Пакажыце, як яны ўмеюць кідаць. Людвік хутка распарадзіўся, і неўзабаве госці пераканаліся ў дасканалым уменні не толькі кіраваць канём, але і на скаку дакладна кідаць дзіды у цэнтр шчыта, падлеткамі і дарослымі ваярамі. Асабліва яго здівіў ваяр лет дваццаці, які на вельмі хуткім скаку з адлегласці прыкладна сто крокаў кінуў дзіду дакладна ў цэнтр. Яго клікалі Яргайла, ён ваявода для гэтага паселішча. Княжыч раней бачыў як добра кідалі наваградскія ваяры, але так дакладна кідаць бачыў упершыню. Ён не ўтрымаўся і сам зрабіў гэта з адлегласці шэсцьдзесят крокаў. У шчыт ён трапіў, але не ў цэнтр, а ў край. Міндоўг быў задаволены. Ён ведаў, што на іх ўсіх можа разлічваць. Пераправіўшыся на правы бераг ракі Рута, конны атрад князёў, не затрымліваючыся нідзе, прыбыў у Воруту. Хутка перагаварыўшы з будаўнікамі, і ўзяўшы з сабой егера Сірвіда, князі і суправаджаючыя прыбылі ў Наваградак. Раніцай пасля сняданку княжыч і два рыцары, а таксама наваградскі ганец адправіліся на поўдзень у Слонім. Пасля поўдня яны прыбылі ў Слонім. Прасоўваючыся па пасадзе, Міндоўг адзначыў дыхтоўнасць шматлікіх дамоў. Замак быў пабудаваны на ўзвышшы пры зліцці ракі Іса ў раку Шчара. Сцены замка былі драўлянымі, вышынёй ў пяць маховых сажняў. Трапіць у браму замка можна было па вузкім падвесным мосце праз глыбокі роў. Па мосце маглі праехаць не больш двух вершнікаў у шэрагу. Пры набліжэнні да цераму, ім выйшаў насустрач князь BiniKain. Гэта быў мапады, роспы, моцнага цепаскпаду князь. За сталом ён распавёў, што ён з чатырнаццаці лет удзельнічае ў ваенных паходах. Яго тата быў князем і калі ён загінуў, то яго абралі князем. У іх шматбожжа, ўсе яго родзічы яцвягі. Цяпер яму дваццаць лет, а два лета таму яго жонка пры родах першынца памерла. На Каляды скончыцца тэрмін двухлетнега смутка, і ён зможа паўторна ажаніцца. У іх даўні мірны і саюзніцкі дагавор з заходнім ваўкавыскім княствам. Калі на кагосці нападаюць, то яны аб’ядноўваюцца і даюць сумесны адпор. — У нас з імі шматлікія роднасныя адносіны. Але цяпер у ваўкавыскага князя Даў’ята няма дачок, толькі тры сыны, таму нявесту буду шукаць у іншым княстве. У нас мірныя і саюзніцкія дамовы з моцнымі наваградскім і гародзенскім княствамі. Ваюем з мазурамі і паўднёвымі русінамі. У ваўкавыскага князя бывалі сутычкі з усобнымі заходнімі яцвяжскімі плямёнамі. Але ў апошні час гэта бывае вельмі рэдка. Часцей мы разам з імі нападаем на мазураў, радзей на паўднёвых русін. Міндоўг па просьбе князя, распавёў аб пскоўскім паходзе, а потым падзяліўся сваімі думкамі пра асаблівасці будучых бітваў з рыцарамі хрысціянскіх ордэнаў. Князя Вілікаіла гэтыя думы вельмі зацікавілі, і калі яму паведамілі, што лазня падрыхтавана, ён прасіў працягнуць аповяд. Толькі па заканчэнні аповяду, князь падзякаваў яго і запрасіў у лазню. Княжыча рассмяшылі выразы твара рыцараў, калі яны ўбачылі, што замест чаканых трох голых дзяўчат, іх будзе парыць сівавалосы дзед. Але ён так добра дзейнічаў дубовым венікам, што госці ледзь еле вылазілі ў супакой адпачынку і былі рады выпіць травяны адвар, а не медавуху. Там жа іх чакаў падарунак ад князя — новая сподняя бялізна з лёну. Пасля сытнай вячэры ва ўсіх траіх госцей быў сапраўдны сон волата. Пасля сняданку князь Вілікаіл у баявым адзенні суправадзіў госцей на поле за пасадам у бок ракі Іса. Тут ужо іх чакалі болып за тры сотні ваяроў. На першую паказальную бітву на мечах княжычу супрацьстаяў велізарны волат, як Доўбуд. Паказальная бітва скончылася звыкла ў такіх выпадках, волат стаяў бяззбройны і здзіўляўся, як гэта адбылося. За гэтай бітвай ўважліва назіраў князь Вілікаіл. Ён прымеціў асаблівасці дзеянняў Міндоўга. Пад усеагульнае адабрэнне князь прапанаваў сябе ў якасці суперніка княжычу. Міндоўг добра ведаў, што князь фізічна моцней яго, і напэўна хутчэй чым волат. Таму княжыч вырашыў выматаць праціўніка, як калісьці Жыгімонта. Нягледзячы на тое, што з часам рыцарскага турніру Міндоўг узмужнеў і нарасціў яшчэ больш цягліц, яму з цяжкасцю ўдавалася адбіваць вельмі моцныя ўдары князя. Нарэшце-то княжыч ўлавіў імгненную страту пільнасці князя, і пасля падманнага руху выбіў меч у яго з рук. Рэакцыя князя на паразу ўзрадавала Міндоўга, калі той зразумеў, што абяззброены, то ўсміхнуўся і агаліўшы правую далонь, працягнуў яе княжычу. Пасля поціску рукі Міндоўг зразумеў, што яны сябры. Пагаварыўшы з княжычам, князь Вілікаіл накіраваў на будаўніцтва замка ў Воруту чатырох цесляроў і печніка, а таксама даў указанне па вырабе дзід. Да вечара вырабілі тры манекены для адпрацоўкі ўдараў на скаку. На вячэры княжыч распавёў пра ўзмацненне значэння дазорных і аб іх навучанні. Навучанне слонімскіх ваяроў працягвалася дзевяць дзён. У поўдзень пасля заканчэння навучанняў, князь Вілікаіл сам праводзіў госцей да канца пасада. На растанне княжыч перадаў князю вышыты кавалачак тканіны з выявай герба князёў Ростака, і яны дамовіліся аб тым, што важныя весці або просьбы аднаго да іншага будуць перадаваць праз ганцоў з такім кавалачкам тканіны. Далей іх праводзіў на захад слонімскі ганец. Да вечера Міндоўг з рыцарамі прыбыў у Ваўкавыск. Горад знаходзіўся на ўзвышшы ў зліцці ракі Ваўкавыя ў раку Рось. Сцяна, якая агароджвае замак была драўлянай, вышынёй у тры маховых сажняў. У ўязной брамы іх чакаў пасівелы, але яшчэ моцны князь Даў’ят. Князь запрасіў госцей да стала, за якім з цікавасцю назіралі за імі тры сына князя. Двое з іх былі дарослыя, як княжыч, а трэці подлеток не больш за дзесяць лет.