• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

    Міндоўг

    Гістарычная хроніка
    Валер Жыгман

    Памер: 256с.
    Мінск 2021
    140.09 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — Разам са збраяносцамі таты ў мяне іх сем.
    — Добра.
    Князь Ізяслаў распавёў аб становішчы вакол княства і што іх чакае ў будучыні. Калі Міндоўг і Альгута адасобіліся ў сваім спакоі, брат пацікавіўся:
    — Ты стамілася з дарогі?
    — Я нязвыклая да такіх вандраванняў, але жаданне перасяліцца да цябе і таты надавала мне сілы. Я больш за ўсіх сумавала па вас. Брат пасля вашага ад’езду быў вельмі задаволены сваім становішчам кіраўніка. Калі ўручалі статут горада, ён ззяў ад сваёй велічы. Пасля доўгай вашай адсутнасці, я пачала падаз-
    раваць, што ад’езд не быў звязаны з паляваннем. Доўспрунк на мае пытанні адмахваўся, а дзядзька Выкінт, пад маю клятву захаваць у таямніцы, распавёў праўду. Я тады вельмі пакрыўдзілася на цябе.
    — Пробач, але так было патрэбна. Калі б было ўсё не ак, як казалі гандляры, мы б вярнуліся.
    — Зразумело. Потым саксонцаў стала больш. Доўспрунк стаў падладжвацца пад прапаведніка. У дзядзькі яго жонка ўсё больш стала вяршэнстваваць. Мне ўсё там абрыдла таму, калі прыплылі гандляры, я была гатовая да любых цяжкасцяў, але толькі пераселіцца да вас. Раскажы, як бацька загінуў на паляванні.
    — Пра гэта я табе потым раскажу. Замак Ворута яшчэ не пабудаваны, таму табе лепш быць тут з князем Ізяславам і яго дачкой князёўнай Марфай. Яна старэйшая за цябе на адно лета, і я думаю, што вам разам не будзе сумна. 3 ёй заўтра познаёмішся. У мяне з князем Ізяславам дамова, што праз два лета, я ажанюся на яго дачцэ. Доўспрунка з жонкай пасялілі ў вялікі дом, што знаходзіцца побач у Малым замку. А для дзядзькі, паслязаўтра я з войскам пайду на поўнач здабываць яму княства. Заўтра будзем займацца падрыхтоўкамі да гэтага паходу. А цяпер давай спаць.
    За сняданкам пасля знаёмства, дзяўчаты з цікавасцю разглядалі адна іншую. Міндоўг падумаў, хто першы загаворыць, той і будзе галоўным у іх. Першай загаварыла Марфа. Зразумело, яна старэйшая і ў сябе дома. Прыйшоў гандляр Чорнавіл, ён пагадзіўся адпусціць Дангайло да дзядзькі Выкінту, для зносін з жамойтамі, а таксама падрыхтаваць тавар для абмену з імі. Міндоўг дамовіўся з князем Ізяславам, што яму патрэбны шэсць дазорных з Наваградка. Яны дамовіліся, што дазорные разам з Дангайло будуць чакаць яго заўтра раніцай перад Вялікім замкам.
    Прыбыўшы ў Воруту, ён убачыў семярых подлеткаў, якіх адпусцілі вучыцца на збраяносцаў, усе дужыя, і ў іх вачах было жаданне вучыцца. Князь пазнаёміўся з ваяром ад Людвіка, які будзе навучаць трапна кідаць дроцікі ў мішэнь. Яго клікалі Яргайла і ён распавёў, як будзе навучаць. Зрабіўшы некаторыя дапаўненні, Міндоўг указаў, што чатыры дні пакуль яго не будзе,
    Яргайла будзе займацца з падлеткамі. Альгерда князь паслаў у паселішчы з наказам, каб заўтра раніцай сабраліся ў Воруце ваяры, ў якіх поўныя даспехі, ў кальчугах і з мячамі. Увечары, калі сабраліся ўсе астатнія рыцары, князь распавёў аб маючым адбыцца паходзе на поўнач. У гэты паход князь браў з сабой лідскіх і жырмунтцкіх будаўнікоў.
    Ён пастараўся хутка скончыць гэтую размову, каб даўжэй пагутарыць з Вольгай. Міндоўгу было радасна адчуваць, што ёсць тут выдатная дзяўчына, якая адданая яму душой і целам, пры гэтым не патрабуе нічога для сябе. Пры яе з’яўленні, ў яго знікалі цяжкія думы, станавілася святлей і радасней, міжволі з’яўлялася ўсмешка. Іх зносіны складаліся з абмену радасцямі. На гэты раз, ён прачнўся першым, і пяшчотна пацалаваўшы Вольгу паспяшаўся пакінуць дом.
    Хутка паснедаўшы і ўзначаліўшы атрад, накіраваўся ў Наваградак. Заехаўшы ў пасад Наваградка, Міндоўг сустрэўся з Выкінтам і яго збраяносцамі, а таксама з адным дазорным. Выкінт распявёў, што Дангайла з таварам і пяццю дазорнымі накіраваліся ў бок паселішча Ліда, патлумачыўшы гэта тым, што атрад Міндоўга рухаецца хутчэй, і каб не затрымліваць увесь атрад, яны рушылі раней.
    Праз трыццаць вёрст конны атрад Міндоўга дагнаў Дангайла з дазорнымі. Усяго ў атрадзе ваяроў, цалкам апранутым у даспехі, было дзевяноста адзін, разам з чатырма рыцарамі, Выкінтам і яго пяццю збраяносцамі, а таксама шасцю дазорнымі атрымалась поўная сотня. На начлег атрад спыніўся ў паселішчы Родна (сучасная Радунь). Князь заклікаў да сябе Дангайла.
    — Да ракі Нёман далёка?
    — Сорак вёрст, князь.
    — А якое паселішча бліжэй за ўсё знаходзіцца да гэтай ракі?
    — Ёсць паселішча ў пяцідзесяці пяці вёрстах, для жамойтаў яно вялікае. Яно знаходзіцца ў адной вярсце ад Нёмана.
    — У гэтым паселішчы князь з прусаў?
    — У мой апошні да іх паход быў жамойт.
    — А князі з прусаў, яны ў якіх пасялішчах?
    — Ад таго пасялішча, што каля ракі Нёман, трэба ўзяць на захад трыццаць пяць вёрст, будзе паселішча, дзе старэйшы з іх
    князь Кінтыбуд, ён з Рушковічаў. Іншыя Рушковічы знаходзяцца на поўнач ад яго.
    — У іх, што хто галоўны ў паселішчы, той і князь?
    — Так, у іх княства складаецца з аднаго паселішча. Галоўным у іх з’яўляецца волхв. Прусы прышлі і абвесцілі сябе князямі. Выкінт пацікавіўся:
    — А колькі дамоў у паселішча, што каля ракі Нёман?
    — Прыблізна сорак, для іх гэта вялікае паселішча.
    Раніцай конны атрад выступіў у паход. Да поўдня наблізіліся да вызначанага паселішча (Алітэн, сучаснае Алітус). Усе дазорные ўзялі ў аблогу паселішча з усіх бакоў, потым да іх далучыліся па дзесяць ваяроў. Пасля гэтага Міндоўг са сваімі рыцарамі і Выкінт са сваімі збраяносцамі ўвайшлі ў паселішча. Таксама раптоўна з усіх бакоў ўвайшлі ваяры, якія былі з дазорнымі. Яны суправаджалі жамойтаў, якія хацелі ўцячы. Дангайла прайшоў каля ўсіх дамоў і запытаў усіх выйсці на сход у цэнтры паселішчы, і не баяцца. Калі ўсе сабраліся ў цэнтры паселішчы, Міндоўг з дапамогай Дангайла абвясціў:
    — Мы ліцвіны, прыйшлі з поўдня і з добрымі намерамі. Мы таксама, як і вы шматбожцы. Чужынцы з захаду хочуць заваяваць нас і вас. Хочуць забіць нашых і вашых валхвоў, а замест іх сілком навязаць нам і вам веру ў аднаго бога Хрыста. Нашых багоў трэба абараняць ад моцных ваяроў іхняга бога. Мы хочам, каб вы былі моцнымі. Для гэтага мы вам прапануем моцнага князя Выкінта з яго збраяносцамі. Для яго мы пабудуем княскі дом, каля той вялікай ракі. Будзем будаваць дамы паміж ракой і вашым паселішчам, для таго, каб наша ваенная дапамога хутка падаспела да вас не толькі па зямлі, але і па рацэ. А таксама па рацэ будуць прыплываць да вас нашы гандляры, для абмену нашых тавараў на вашыя. Вы ўжо гандлявалі таварамі з Дангайла. Ён і цяпер прывёз тавар для абмену. Што вам патрэбна, ён і далей будзе прывозіць. Князь Выкінт са сваімі збраяносцамі будзе вучыць вас змагацца з чужынскімі заваёўнікамі. Вам ва ўсім патрэбна слухаць указаў князя Выкінта і вашага валхва. Хачу спытаць у вашага волхва, ён згодны?
    Дангайла папрасіў выйсці валхва і адказаць. Выйшаў сівавалосы стары з кіем, скрыўленым уверсе і сказаў што ён згодны.
    Пачуўся шум адабрэння. Цяпер трэба было наведаць старэйшага з Рушковічаў. Дарогу да яго ведаў адзін з дазорных, ён і накіраваў атрад на захад. Пакінуўшы ў гэтым паселішчы будаўнікоў, Дангайла з збраяносцамі Выкінта, Міндоўг з атрадам адправіўся ў шлях. Калі дазорны паведаміў, што набліжаемся да паселішча (Гардай, сучаснае Калварыя), Міндоўг растлумачыў дазорным, што тут галоўнае забяспечыць нечаканасць пранікнення ў дом старэйшага Рушковіча, пры гэтым можна забіваць. Каб забяспечыць нечаканасць нападу, прыйшлося траіх забіць, пасля гэтага Міндоўг, чатыры яго рыцара і Выкінт ўвайшлі ў дом Кінтыбуда.
    Той сядзеў за сталом і выпіваў з жамойткай. Міндоўг зайшоў першым, але за яго спіной ўзвышаўся Доўбуд, Выкінт і яшчэ тры рыцара ў баявых даспехах. Міндоўг сеў за стол насупраць Кінтыбуда, і рэзка, адным рухам, ссунуў усё, што было на падлогу. Дзяўчына ўскрыкнула, а рыцар Альгерд, узяўшы яе за руку, сказаў ёй:
    — Чаго крычыш, не бачыш, князь у госці прыйшоў, давай разуй князя і памый яму ногі. Тая паглядзела на Кінтыбуда, і той ёй сцвярджальна кіўнуў.
    — Я князь Міндоўг. Чуў?
    — Чуў пра княжыча Міндоўга.
    — Быў княжыч, стаў князь. А ты Кінтыбуд з прускіх самбаў. Бачыш гэта? Князь паказаў тонкі скураны раменьчык з косцяным наканечнікам.
    — Князь Рудзевіч вельмі прасіў мяне, што калі я разведаю дзе знаходзяцца Рушковічы і Булевічы, то даслаць да яго ганца з гэтай пазнакай. Абяцаў шмат срэбра заплаціць. Ён вельмі хоча пасекчы вас на кавалачкі. Але мне гэта не патрэбна. Мы шматбожцы. Калі б гэтая дзяўчына была хрысціянка, то гэты яе крык быў бы для яе апошнім. Але мы сваіх стараемся не забіваць. Там, перад домам былі тры служкі, якія вельмі хацелі крыкнуць, але цяпер яны не змогуць крычаць. Я прыйшоў сюды, каб узмацніць жамойтаў, ад чаканага нападу рыцараў хрысціянскіх ордэнаў. Яны зараз ваююць з шматбожцамі зямель Эстляндыі, селаў, латгалаў. Потым пойдуць на поўдзень, на жамойтаў. Таму мой дзядзька, рыцар Выкінт стаў князем паселішчы, што знаходзіцца ў трыццаці пяці верстах на ўсход, каля ракі Нёман.
    — Я хацеў туды князем паставіць Кіценія.
    — Тваё хацення мяне не цікавяць. Волхв гэтага паселішча пагадзіўся з княствам Выкінта, і з яго збраяносцамі. Мы стараемся спачатку казаць мірна. Так што там ужо будуюць церам для князя. I будзе церам стаяць, каля вялікай ракі Нёман, а не так, як твой дом у глыбіні лесу, каля маленькай ракі. Нам патрэбны моцныя князі, а не нейкі там Кіценій. Што за мянушка, яна не пруская?
    — Ён яцвяг, ажаніўся на маёй старэйшай дачкі.
    — Табе трэба ўзмацняць баяздольнасць жамойтаў, а не ладзіць сямейныя гнёзды. Праводзь вучэнні сярод ваяроў. Паляпшай ўзбраенне. Скажы сваім Рушковічам і Булевічам, каб узмацнялі баяздольнасть. Буду наведвацца ў гэтыя зямлі. Калі побачу, што нічога не робіце, не вучыце ваяроў, то ці пашлю ганца да князя Рудзевіча, або пастаўлю князямі сваіх рыцароў. Час настае хвацкі. Няма часу бавіцца з дзяўчынамі. Калі табе трэба мечы або добрыя баявыя сякіры, падрыхтуй футра, мёд, воск і можаш абмяняць у князя Выкінта. Вось табе мой знак, вышытая тканіна. Калі будуць важныя весці, або просьбы, з гэтым знакам звяртайся да князя Выкінту, а ён перадасць мне.
    Атрад накіраваўся ў зваротны шлях. Міндоўг распавёў Выкінту, ў чым правініліся Рушковічы і Булевічы перад князем самбаў. У паселішча князя Выкінта атрад прыбыў у прыцемках. Калі князі вячэрэлі, будаўнікі распавялі, што ў жамойтаў дрэнныя цеслярскія сякіры, але да гэтай працы яны прывучаныя і ахвотна яе рабілі. Раніцай князь Выкінт, па радзе Міндоўга, даў некалькі срэбряных манет аднаму свайму збраяносцу для куплі цеслярскіх сякір у жырмунтаў, а другому ў лідскіх кавалёў, і яны ў суправаджэнні наваградскіх дазорных адправіліся ў гэтыя паселішчы.