• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

    Міндоўг

    Гістарычная хроніка
    Валер Жыгман

    Памер: 256с.
    Мінск 2021
    140.09 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Князь распавёў Міндоўгу, што ў самім Ваўкавыску трыста дваццаць шэсць ваяроў. Месца для навучання за пасадам, там ужо стаяць чатыры манекена. Так, у іх пабываў ганец ад слонімскага князя і распавёў аб вучэннях, якія праходзілі там.
    Цяпер ён пашле на будаўніцтва замка ў Воруту шэсць цесляроў і двух печнікоў. Ганец перадаў дзіда, па ўзору якога яны ўжо вырабляюць такія дзіды.
    Княжыч пацікавіўся:
    — Князь Давьят, з-за чаго такія назвы ракі і горада?
    — Ваўкі вельмі ўшанаваныя ў гэтых мясцінах. Тутэйшы стары волхв, які памёр дзесяць лет таму, расказваў, што бывалі выпадкі, калі страчаные дзіцяці выкармлівалісь ваўчыцамі. Потым яны станавіліся ваўкалакамі, у іх была воўчая поўсць. Яны маглі пераўвасабляцца на некаторы час ваўком і назад. У любым выпадку такі чалавек у абліччы ваўка заўсёды захоўваў розум. Кожнае ператворэнне гэта пераход з чалавечага святла ў іншы,
    нечалавечы. Калі мяжа паміж чалавекам і зверам настолькі непрыкметная, што ён быццам і чалавек, і звер адначасова. У яго знешнасць вычайнага ваўка, і толькі па некаторых асаблівасцях можна разгледзець у ім пярэваратня. Ён заўсёды бегае не ў групоўке, а адзін і пры гэтым адкідае чалавечую цень, а вочы гараць агнём. Звычайнага чалавека могуць пераўвасобіць у ваўкалака тутэйшыя нядобразычлівыя чараўнікі. Усе пярэва-
    ратні-ваяры па натуры. Я бачу у цябе пярсцёнак-амулет ад чароўніцтва, гэта добра. У нас ніхто ваўкоў не баіцца. Калі чалавек сустракае ваўка і кажа яму пяць імёнаў сваіх памерлых родзічаў, то воўк яго не кранае. Пры старым валхву, напярэдадні зімовага сонцавароту, ўсе мужчыны яцвягі разам з ім ўтваралі воінскае братэрства і апраналі на сябе воўчыя шкуры, што сімвалізавала іх пераўвасабленне ў ваўкоў. Так яны кантактавалі са сваімі звярынымі продкамі, ў якіх прасілі моцы і мудрасці. Майго тату семьнаццаць лет таму абралі ваўкавыскім князем, і мы перасяліліся сюды са Слоніма. Пры старым волхву, кожны падлеток Ваўкавыска перш чым стаць ваяром, павінен быў прайсці абрад ініцыяцыі. У поўначы яны збіраліся ў лесе без зброі, толькі са шчытамі. Апраналіся ў воўчыя шкуры, збіраліся каля вогнішча, рухаліся ў рытме валхва, ўваходзілі ў транс. У іх пачыналіся воўчыя звычкі, раздаваўся іх воўчае выццё, і зграя выходзілі на паляванне. Палявалі яны іншых звяроў, пры гэтым яны змагаліся рукамі, нагамі і зубамі. Ад нас у дванаццаці верстах на захад ёсць наша паселішча Монтовт (сучаснае Монтовты). Гэта перасяленцы люцічы з вашых зямель.
    — Люцічы побач з намі абадрытамі, трохі ўсходней.
    — У іх татэм воўк. У нас кажуць люты, значыць люты воўк. Татэмнае жывёла ўвасабляе адзінства роду і яго сілу, яго нельга забіваць. У любы момант, пры неабходнасці, чалавек можа заклікаць свой татэм на дапамогу і атрымаць усю яго сілу. Часта, пры цесных зносінах са сваім татэмам, чалавек мог атрымаць магчымасць абарачэнне і навыкі пераўвасаблення ў цела жывёлы заступніка і назад у чалавечае цела. У гэтым паселішчы сто сорак два ваяра, іх смага і лютасьць бітвы раўнацэнная тром, a то і чатыром сотням. Навучанне пачнем заўтра, а цяпер у лазню.
    У лазне іх лунаў бярозавым венікам сівавалосы дзед, кульгавы на правую нагу. Пасля сытнай вячэры сон наступіў хутка і быў моцным. Пасля сняданку, калі князь Дав’ят з госцямі прыбылі на поле за пасадам, княжыч убачыў каля трох сотняў ваяроў. Міндоўг адабраў адну сотню ваяроў для свайго навучання, а астатнія дзве сотні размеркаваў двум рыцарам.
    У супернікі па паказальнай бітве яму дастаўся вельмі высокі і моцны ваяр. 3 боку гэта магло выглядаць, як суперніцтва Філіс-
    тымскага волата Галіяфа супраць маленькага падлетка Давіда. Толькі замест прашчы і каменя ў княжыча быў меч. У гэтай сутычцы Міндоўгу вельмі патрэбна была спрытнасць і шпаркасць перамяшчэння, таму ён адкінуў у бок шчыт, які бескарысны ад магутнага ўдару. 3 улікам вялізнага росту праціўніка княжычу лягчэй было адгадваць дзеянні ваяра. Але першы ўдар мечом па локці ня выбіў з рукі мяча волата, а наадварот ваяр яшчэ больш люта стаў размахваць ім.
    У чарговы раз пасля ўдалага манеўру, Міндоўг нанёс моцны канцэнтраваны ўдар па локці рукі, якая трымала меч і ён выпаў, а волат хоць і схапіўся левай рукой за павіслую правую, але лютасць яго была такая, што ён гатовы быў біцца левай рукой і зубамі. Толькі рэзкі вокрык князя Дав’ята трохі супакоіў ваяра.
    Боль у руцэ ў ваяра не праходзіла, і ён паскакаў у пасад. Князь не адважыўся супрацьстаяць княжычу, напэўна, яму паведамілі, чым скончыўся паядынак слонімскага князя Вілікайла з Міндоўгам. У гэтых навучэнцаў ваяроў было велізарнае жаданне хутка авалодаць навыкамі бітвы на мечах, але ўважлівасці і дасканаласьці ў разуменні таго, што тлумачыў княжыч, ім не хапала. Міндоўг цярпліва тлумачыў ім іх паўторные памылкі. Ён разумеў, што калі на гэтых ваяроў накрычаць, то з іх могуць атрымацца ворагі. Вокрык свайго князя імі ўспрымаецца, як праява сілы, а ад чужога, як абразу.
    Адзінае што адрознівае іх з лепшага боку ў параўнанні з наваградскімі ваярамі, так гэта ўсеагульнае і вялікае жаданне добра навучыцца змагацца на мечах.
    Разважаючы над гэтым, княжыч зрабіў выснову, што ваяры гэтых мясцін знаходзяцца ў заўсёднай гатоўнасці да адбіцця нападаў варожых войскаў, а ў Наваградку адвыклі ад гэтага. Князь Ізяслаў здолеў акружыць Наваградак княствамі, з якімі ў яго дамовы не толькі аб вайсковай дапамогі пры нападзе варожых войскаў, але і дамовы аб гаспадарчай ўзаемадапамогі. У Наваградку вельмі шмат рамесных майстэрняў і ў навакольных іх княствах гэта добра ведаюць, таму калі яны нешта патрэбнае не знаходзяць у сябе, яны ведаюць што гэта патрэбнае могуць знайсці там. Можа таму, нягледячы на дрэнныя адносіны з валхвом, князь Ізяслаў працягвае княжыць у Наваградке.
    На наступную раніцу, прыбыўшы на поле для вучэнняў, першае, што ўбачыў Міндоўг гэта ўчорашні супернік. Волат быў з падвязанай і чымсьці абматанай правай рукой. Княжыч наблізіўся да яго і лагодна прамовіў:
    — Добры дзень. Як цябе завуць, моцны ваяр?
    — Добры дзень, княжыч Міндоўг. Мяне клічуць Туробіт.
    — Туробіт, рука моцна баліць?
    — Баліць, але знахарка казала, што дзён праз дзесяць перастане.
    — Туробіт, добра што ты прыйшоў, нягледячы на боль у руцэ. Ты добры ваяр, такія як ты, нягледячы на цяжкія раненні, працягваюць ваяваць. Так ваююць сапраўдныя ваяры многобожцаў, унукі Перуна.
    Міндоўг заўважыў, што ваяру сказанае спадабалася. Паступова ваяры сталі набываць навыкі бітваў на мечах. На пяты дзень навучання, княжыч прадэманстраваў, як трэба наносіць сякучы ўдар па манекене на скаку. Ваўкавыскія ваяры паказалі свае навыкі ў кіданні дроцікаў і ў нанясенні коляшчых удараў дзідай пры хуткай верхавой яздзе. На вячэры ў князя Дав’ята, княжыч пераканаў яго ў далейшай ўдоскональнасці гэтых навыкаў, з-за маючых адбыцца бітваў з рыцарамі хрысціянскіх ордэнаў. Міндоўг таксама растлумачыў тактыку вядзення бою з гэтымі рыцарамі. Княжыч скончыў навучанне ваяроў на дзесяты дзень. На наступную раніцу Міндоўг, пры расставанні перадаў князю вышыты кавалачак тканіны і яны дамовіліся аб тым, што важныя весці або просьбы аднаго да іншага будуць перадаваць праз ганцоў з такім кавалачкам тканіны.
    У доўгі зваротны шлях іх суправаджаў ваўкавыскі ганец. Яны спяшаліся да наступлення цемры прыбыць у Наваградак, ночы ўжо былі халоднымі. Міндоўг вельмі хацеў паспець да вечара ў Наваградак, але ў той жа час баяўся загнаць каней. Яны прыбылі да Вялікага замка ўжо зацемна і пад’ёмны мост быў узняты. Пасля доўгіх і вельмі нервовых для княжыча тлумачэнняў з аховай ля моста, яго праводзілі ў церам. Там насустрач яму выйшаў князь Ізяслаў і паведаміў, што князь Рынгольд цяжка паранены на паляванні, ляжыць у Воруце. Міндоўг узяўшы іншага каня, паскакаў у Воруту. У поўначы ён адрозніваў дарогу, таму гнаў
    каня не шкадуючы. Убачыўшы агні ад паходняў, ён ведаў, што гэта Ворута. Падскакаўшы да дома князя, ён заўважыў як стаяць побач з домам рыцары Доўбуд і Скірмунт, а таксама егер Дзімін.
    Саскочыўшы з каня і моўчкі прабегшы міма сваіх супляменнікаў, ён убег у дом і кінуўся да ложку князя. Тата вельмі бледны, нават пасінелы з азызлым тварам, які жыве толькі вачыма, ўбачыўшы сына толькі і змог на імгненне бліснуць вачыма, і ўсё, погляд спыніўся, ён быў знежывелым. Міндоўг не верыў, што гэта магло адбыцца. Потым з цяжкасцю, але ўсё ж ён зразумеў, што гэта адбылося. Ніякіх думак у яго не было, было толькі моцнае адчуванне адзіноты. Ён так і не зразумеў, задрамаў ён ці не, калі раніцай да яго, сядзяшчага каля цела таты, дакранулася Ванда і прапанавала выпіць вады. Пакорліва выпіўшы, і таксама пакорліва ён рухаўся разам з ёй, калі яна вывела яго з дому, і пасадзіла каля ганка..
    Падышлі Скірмунт і Дзімін. Егер, каб адцягнуць Міндоўга ад цяжкіх дум, пачаў распавядаць пра тое, што здарылася на паляванні. Егер Сірвід сказаў князю, што па паведамленні нашых цесляроў лесарубаў, у лесе на захадзе з’явіўся вялікі тур.
    — Гэта ў іх так называюць вялізнага быка. Туры ходзяць статкамі, а тут з’явіўся адзін. Сірвід казаў, што гэта можа быць у двух выпадках, ці ён захварэў, ці ў двух самых моцных адбыўся бой за вяршэнства ў статку. Пераможаны тур сыходзіць з статка. А князь даўно хацеў папаляваць на буйнога звера. Вось ён і арганізаваў паляўнічую групу. У групу ўзяў рыцара Скірмунта, мяне, егера Сірвіда, лясніка Кодруна і двух лесарубаў, якія бачылі тура. Накіраваўшыся верхам, узялі з сабой доўгія дзіды, рагаціны, сякіры і лук са стрэламі. Неяк на паляне мы ўбачылі горку цёмна бурага колеру, падобную на стог сена, калі сталі набліжацца гэтая горка павольна ўстала на ногі. Гэтая дзіўнае жывёла было даўжынёй больш росту чалавека на палову, задняя частка, як у звычайнай каровы, але пярэдняя з рост чалавека і шырынёй больш чым плечы Доўбуда. Ён нас адчуў па паху, і калі павольна разгарнуўся ў наш бок, мы убачылі грозныя рогі, трохі загнутыя ўнутр. Нягледзячы на засцярогі Сірвіда, князь пад’ехаў да яго бліжэй і выставіў дзіду наперад. Тое, што адбылося далей, ніхто не чакаў. Гэты велізарны непаваротлівы звер
    раптам скокнуў на каня князя, перакуліў яго і прыціснуў да зямлі. Тут жа страла Кодруна трапіла яму ў вока, а мы дзідамі з усіх бакоў усадзілі яму ў галаву. Князь не паспеў выцягнуць ногі з стрэмяні, і быў раздаўлен канём і зверам.