• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

    Міндоўг

    Гістарычная хроніка
    Валер Жыгман

    Памер: 256с.
    Мінск 2021
    140.09 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — He мучай коня. Перасядзі жанчыну на коня, толькі ён без сядла. Міндоўг здзівіўся, калі Доўбуд саскочыўшы з коня, лёгка перамясціў палонную жанчыну ў сядло, а сам ускочыў на коня без сядла і радасна усклікнуў:
    — Дзякуй княжыч!
    Міндоўг ўпершыню бачыў радаснага Доўбуда, тым больш ўскокваюшчага на каня без сядла. Яму аказваецца, ў радасць трываць нязручнасці язды на кані без сядла, дзеля таго каб яго палонная жанчына была з выгодамі. Побач з’явіўся Альгерд і нягучна сказаў:
    — А перад мной, яшчэ больш прыгожая. Сапраўды, перад Альгердам сядзела выдатная, светлавалосая і далікатная дзяўчына. Яна чымсьці нагадвала Яньку. Тут жа яго думкі перайшлі на Яньку, думкі прыемныя і доўгія, такія што ён не заўважыў, як стала цямнець.
    Яны вярнуліся ў тое жа полацкае паселішча, адкуль раніцай выехалі. Княжыч паклікаў да сябе сотнікаў і прапанаваў усім пашукаць са здабычы ў сваіх сотнях, чым аддзячыць полацкаму ваяру. Калі сотнікі разышліся, Міндоўг кожнаму са сваіх збраяносцаў падарыў кашалёк з срэбраннымі манетамі. Пасля вячэры, сотнікі прынеслі падарункі для полацкага ваяра: прыгожы паляўнічы нож; штылет саксонскі; калчан з дзвюма дзесяткамі стрэл, а таксама коня. Выклікаўшы да сябе Міколу, княжыч прапанаваў яму выбраць сабе падарунак. Полацкаму ваяру вельмі спадабаўся паляўнічы нож і конь. Калі ён падзякаваўшы сышоў, нечакана прыйшоў Альгерд:
    — Княжыч, табе спадабалася дзяўчына, якая была са мной на кані?
    — Так. Альгерд, а чаму ты пра гэта пытаеш?
    — Я табе яе захапіў. Я заўважыў, што табе падабаецца Янька, таму вырашыў што такая табе вельмі спадабаецца.
    — А як жа ты?
    — Я пакуль выбіраю.
    — Калі выбірэш, дапамогу чым магу. А цяпер дзякую цябе, Альгерд. Вось табе мой падарунак, гэта штылет тваіх супляменнікаў.
    — Дзякуй, княжыч.
    Раніцай паснедаўшы і падзякаваўшы волосціцеля паселішчы, Міндоўг цяпло развітаўся з полацкім ваяром Міколам. Княжыч з атрадам рушыў на паўднёвы захад. Яны прайшлі праз жамойцкае паселішча, дзе даведаліся, што наваградскі ганец, які хварэў тут, гэтай жа раніцай адправіўся да сябе ў Літву. Калі атрад перасёк мяжу з налыпанскай зямлёй, Міндоўг паклікаў да сябе сотнікаў. Па дапытлівых поглядах сотнікаў ён дагадался, што ім нецярпіцца падзяліць багатую здабычу.
    — Хто добра ведае самы кароткі шлях, няхай намеціць селішча, дзе спынімся на начлег. Там і падзелім здабычу.
    Калі пачалось цямнець, атрад падышоў да паселішча Эйгерда (сучаснае Эйгерды). У цемры княжыч не змог разглядзець паселішча, але сустрэлі яго гасцінна. Міндоўг па раздзелу здабычы ўзяў сабе каваля, зброевыя і кузнецкі прылады, а таксама двух цесляроў. Вызначыўшы здабычу для князя Ізяслава, ён астатняе аддаў на размеркаванне сотнікам, папярэдзіўшы іх аб павялічанай долі дазорным. Міндоўг асабліва пахваліў дазорных, ад іх дасканалай працы атрымалась, што атрад паспяхова і без страт выйшаў з гэтага паходу.
    Усе сотнікі былі задаволеныя дзяльбой здабычы і дзякавалі за гэта княжыча. Лідскі сотнік Паганяйло прынёс вялікі збан медавухі і прапанаваў Міндоўгу выпіць за паспяховы паход, але княжыч адмовіўся і папярэдзіў, што паход заканчваецца, калі ўсе прыйдуць у свае дамы.
    Раніцай да княжыча падышоў сотнік жырмунтаў Радмонт, які яшчэ раз падзякаваўшы, нагадаў аб дамоўленасці дапамагчы ў навучанні бітвам на мечах. Ён таксама прапанаваў праз два дні даслаць дапамогу ў будаўніцтве замка. Міндоўгу гэта спадабалася і ён з задавальненнем пагадзіўся. Сотня жырмунтаў
    накіравалася на захад. Астатнія сотні атрада накіраваліся на поўдзень. Праз некалькі вёрст лідская сотня таксама павярнула на захад.
    Апоўдні пры падыходзе да Наваградку, княжыч накіраваў сваіх збраяносцаў з палонам і здабычай ў Воруту. Вестка аб вяртанні дасягнула горада раней, чым сам атрад. Князь Ізяслаў чакаў княжыча ля брамы замка. Пасля прывітання, агледзеўшы княжацкую здабычу, князь Ізяслаў застаўся вельмі задаволены Міндоўгам. Ён запрасіў яго да сябе на гутарку. Княжыч распавёў князю, як прайшоў паход. Князя больш за ўсё турбавалі рыцары крыжакоў.
    — Княжыч, з таго што ты чуў пра рыцараў мечаносцаў, якія спосабы процідзеяння ім будуць карысныя?
    — Яны вельмі моцныя ў баі верхам на баявых конях. Рыцары ўсе вельмі добра ўзброены мечамі і ў іх трывалыя цяжкія даспехі. Але ў гэтым я бачу іх слабыя бакі. У проціборстве з імі галоўнае забіць баявога каня. Для гэтага патрэбны моцныя і трапныя стрэлкі з лука на адлегласці сто дваццаць крокаў. Для паразы каня і вершніка вельмі патрэбна кідаць на скаку кароткія дзіды. Я бачыў, як іх кідаюць наваградскія ваяры. Яны гэта робяць добра, але трэба яшчэ больш дасканала. Нашы кані лягчэй і хутчэй за іх, таму трэба скакаць ім насустрач па чатыры вершніка ў шэраг, а калі застаецца адлегласць да іх шэсцьдзесят або семдзесят крокаў, кідаць у іх кароткае дзіда, і адразу разгортвацца назад па двое налева і направа. Затым кідае ў іх дзіды, ці як я чуў дроцікі, наступная чацвёрка і таксама разгортваецца назад, і так некалькі шэрагаў чацвёрак. Трэба каб гэтых дроцікаў у кожнага лёгкага вершніка было не менш за пяць. Гэтую атаку я назаву кругавой атакай лёгкіх коннікаў. Пасля таго, як лёгкія коннікі выкарыстоўваюць усе свае дроцікі, ўступаюць у проціборства з рыцарамі цяжкія коннікі. У цяжкага вершніка необходна быць доўгае, больш двух даўжынь каня, дзіда з шырокім, доўгім і вострым лязом. Дзіда трэба зрабіць лягчэй і даўжэй, чым для рыцарскіх турнірных бітваў. Гэта дзіда прызначаецца для паразы каня рыцара. Цяжкаму вершніку неабходны быць у кальчузе і з мечом. Сотні ваяроў неабходна фармаваць па спецыялізацыі лёгкіх і цяжкіх коннікаў з адпаведным узбраен-
    нем. Невялікія паселішчы, якія не могуць мець больш за сотню ваяроў, неабходна спецыялізоваць коннікаў напалову лёгкіх і цяжкіх. Гэта процідзеянне рыцарам у поле, але лепш за ўсё нападаць на атрад рыцароў у лесе. Для таго каб іх прывабіць у лес трэба большая колькасць выдатных дазорных. У лесе многае залежыць ад лучнікаў. Князь, я заўважыў, што ваша асабістая ахорона з нашымі растокскімі мечамі, а ў сотнях выдатных мечоў вельмі мала.
    — Княжыч, мая асабістая ахорона мне адданая і я пра яе клапачуся. А іншыя ваяры няхай здабываюць сабе мечы ў бітвах. Mae ахоронцы хутка пачнуць збіраць даніну з падуладных паселішчаў. Да зімы яны скончаць. Пасля гэтага трэба з імі правесці навучанне ў бітве на мечах.Раніцай пасля сняданку мой служка завядзе цябе да каваля і да цесляра, каб яны пачалі рабіць такія дзіды, як ты казаў. Добра, княжыч?
    — Добра, князь.
    Са здабычы, што захапіў сам Міндоўг у княжым цераме, былі залатыя жаночыя ўпрыгожванні з каштоўнымі камянямі. 3 гэтых упрыгожванняў, залаты бранзалет для тонкай жаночай рукі, княжыч хацеў падарыць Яньке. Але стала цямнець і восьвось з’явіцца тата.
    Князь Рынгольд з’явіўся з радасным настроем. Павіншаваўшы сына з удалым паходам, пахваліў за выбар здабычы. Кузнецкая майстэрня і цесляры вельмі патрэбны для будоўлі. Тата з задавальненнем распавёў, што пад дахам ужо шэсць дамоў і ўсе з печкай. Яшчэ ў двух дамах зрабілі печку, а дахі заўтра скончаць накрываць.
    Гэтыя весці спадабаліся княжычу, і ён распавёў, як беражліва ставіўся Доўбуд да сваёй палоннай жанчыны. Ён прапанаваў тату разам з волхвом Вітаўтам, заўтра правезці ўрачыстае пасвячэнне чатырох збраяносцаў у рыцары, а таксама кожнаму з іх вылучыць гатовы дом. Князь Рынгольд ўважліва паглядзеў на сына і вымавіў:
    — Мне гэта падабаецца, а таксама падабаецца тое, што ты расцёш не толькі вялікім ваяром, але і моцным князем, турбуешся аб сваіх падданых. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што мы зрабілі правільны выбар, перасяліўшыся ў гэтыя зямлі.
    — Дзякую, тата. Яму было прыемна гэта чуць, і ён гэтага не хаваў.
    — Сын, скажы, як твае адносіны з князёўнай Марфай?
    — Я яшчэ не вызначыўся, тата.
    — Ты ж ведаеш, што калі ў Гародні князь Ізяслаў прапанаваў нам адправіцца ў Наваградак, ён вырашыў аддаць сваю адзіную дачку за цябе. Ён хоча праз вяселле яе з табой, працягнуць сваю дынастыю князёў тут у Наваградку. Князь Ізяслаў вельмі шмат робіць для будаўніцтва замка Ворута. Шмат у чым дзякуючы яму хутка прасоўваецца будаўніцтва Воруты. Калі табе нейкія рысы характару князёўны Марфы не падабаюцца, то гэта не бяда. Яна яшчэ маладая і характар яе зменіцца. А калі нават не зменіцца, то ў цябе могуць быць прыхільнасці да іншых дзяўчат. Гэта мне з тваёй маці пашанцавала, і ў нас была ўзаемная любоў. У княжых сем’яў гэта рэдка здараецца, ў большасці змоў бацькоў карыслівая цікавасць.
    — Я падумаю, тата.
    На вячэры князь Ізяслаў быў у радасным настроі, ці то атрымаў адказ на мучышчае яго пытанне, як змагацца з рыцарамі мечаносцамі, ці то ад той багатай здабычы, што прынёс яму Міндоўг з паходу. Князёўна Марфа таксама была ў добрым настроі, напэўна, жаночая футравая шуба, што была ў княжацкай здабычы ей спадабалася. Князь Рынгольд распявёў князю Ізяславу, што ён с сынам вырашылі заўтра ўрачыста прысвяціць збраяносцаў ў рыцары, таму разам паедуць у Воруту і застануцца там, на ўрачыстую трапезу і на начлег. Княжыч доўга не мог заснуць, усё разважаў, пра пачутае ад таты.
    Ён успомніў, што быў без абярэга, калі меў зносіны з Янькай. Можа, таму яе чары так моцна ўздзейнічалі на яго. Яна нават, нягледзячы яму ў вочы, адгадвала яго жаданні. А ён нават не ведаў з чаго пачаць адгадваць яе намеры, ў яго знікала здольнасць думаць. У яго было адно і тое ж у галаве: хачу глядзець на яе; хачу размаўляць з ёй; хачу дакранацца да яе; хачу яе. Усе гэтыя перажыванні прыводзілі да разгубленасці, да бессэнсоўнасці сваіх дзеянняў, да прыніжэння сабе. Іншая справа кіраваць вайсковымі дзеяннямі і прымаць асабіста і вырашальна ўдзел у іх. А пасля ўдалага кіраўніцтва бачыць, як змяняецца
    да цябе стаўленне старых сотнікаў, з недаверлівага да поўнай пакоры. Бачыць з якой ўдзячнасцю прымаюць ад цябе заслужаныя імі падарункі. Калі ўзнагароджваеш іх, такое адчуванне, што тройчы ўзнагароджваеш сабе. Мой мудры тата мае рацыю, рэалізаваць сабе, як моцны князь, я магу толькі праз вяселле з князёўнай Марфай.
    За сняданкам князь Ізяслаў паведаміў Міндоўгу, што княжы служка ўжо гатовы праводзіць яго да каваля і цесляра. Дамовіўшыся з татам, што дагоніць яго па шляху ў Воруту, княжыч паспяшаўся да брамы замка. Ускочыўшы на Імклівага, Міндоўг разам са служкай спачатку адправіліся да цесляра. Заехаўшы ў пасад, княжыч быў здзіўлены, што многія мужчыны і жанчыны выходзілі ім насустрач і пакланіўшыся, віталіся з ім: