• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

    Міндоўг

    Гістарычная хроніка
    Валер Жыгман

    Памер: 256с.
    Мінск 2021
    140.09 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Ужо два лета, як да іх туды прыйшлі прусы і сталі ў іх князямі, пабудавалі сабе драўляныя хаты.
    — Мы з гандлярамі прасоўваліся ўздоўж ракі Нёман. Добрая вялікая рака, прыдатная для гандлёвых драккараў. Чаму там не ставяць паселішчы? Там жа зручна займацца гандлярствам?
    — Жамойты баяцца, што іх захопяць. А вось, чаму прускія прышэльцы не паставілі каля ракі Нёман паселішчы, мне не зразумела. Міндоўг на гэтае пытанне ведаў адказ, але не захацеў казаць пра гэта.
    — Наперадзе на поўнач такія ж паселішчы як той, што мы праехалі?
    — Так, княжыч. Недалёка, на ўсход полацкія зямлі.
    — Пакліч да мяне полацкага ваяра Міколу.
    Калі наблізіўся полацкі ваяр, княжыч спытаў:
    — Мікола, вечарэе, дзе ў полацкай зямлі зручней спыніцца на начлег?
    — Цяпер наперадзе будзе маленькае паселішча жамойтаў, а ад яго возьмем на ўсход у нашы, полацкія зямлі і там недалёка будуць два прыгожыя возеры. Мы іх мінуем калі будзе яшчэ светла, а далей перасячэм раку Заходняя Дзвіна і яшчэ трохі прасунемся на поўнач, там яшчэ будзе возера і каля яго ёсць добрае селішча. Там і пераначуем.
    — Добра.
    Пад’ехаў дазорны і сказаў, што наперадзе паселішча, дзе адзін стары жамойт нешта хоча паведаміць. Княжыч паклікаў да сябе сотніка Ардзеня, палачаніна Міколу і лесніка Кодруна.
    — Хто з вас жамойцкую гаворку ведае?
    Убачыў, што астатнія задумаліся і маўчаць, ляснік сказаў:
    — Жамойцкая гаворка падобная на гаворку селоў. Я некалькі разоў размаўляў з імі.
    Заехаўшы ў паселішча, яны ўбачылі старога. Міндоўг звярнуўся да лесніка Кодруна:
    — Спытай чаго ён хоча?
    Кодрун коратка пагаварыў з жамойтам. а потым павярнуўшыся да княжыча паведаміў:
    — Жамойт кажа, што ў іх лечыцца ліцвінскі вершнік.
    — Няхай пакажа яго.
    Жамойт падвёў іх да дома, ля якога самотна стаяў конь. Увайшоўшы, Міндоўг убачыў, што слабыя прамяні сонца, прабіўшыся скрозь маленькае акенца асвятлялі мужчыну, які ляжыць жыватом на шкуры мядзведзя, пасцеленай на яловых тонкіх галінках зямлянога полу. Сотнік Ардзень распазнаў у ім наваградскага ганца Варашылы. Ганец распавёў сотніку:
    — Калі я вяртаўся, ў зямлі латыгалоў мне ўдалося падслухаць размову двух дазорных з Пскова. Яны казалі, што пскоўскі князь Уладзімір хоча праз два дні пайсці ў паход на зямлі латгалаў. Калі я абярежно адышоў ад іх, а потым паскакаў у жамойцкія зямлі, яны мяне заўважылі і пагналіся за мной. Мой конь панёсся з усіх сіл і яны ўбачыўшы, што не дагоняць мяне, сталі страляць у мяне з лука. Адна страла патрапіла мне ў спіну. Я прыпаў да шыі коня. Яны падумалі, што забілі мяне і перасталі пераследваць, а мой конь працягваў яшчэ доўга гнаць галопам, і я спыніўся ў гэтым паселішчы. Я не ведаю, колькі дзён тут быў у ліхаманцы. Цяпер мне лепш, жамойты дапамоглі. Заўтра ці паслязаўтра адпраўлюся ў Наваградак. Рыцараў крыжакоў нідзе не бачыў і ніхто пра іх не казаў.
    Міндоўг падзякаваў жамойту і распарадзіўся пакінуць аўса і ежы на пяць дзён для ганца і для жамойта.
    Атрад павярнуў на ўсход і калі пачала цямнець прыбыў у намечанае паселішча полацкай зямлі, недалёка ад мяжы з зямлёй латыгалаў. Увесь гэты шлях княжыч абдумваў пачутае, ад параненага ганца. Рыцары мечаносцаў падобна затрымаліся ў Эстляндыі, а майму атраду выпадае добры выпадак напасці на русінскі Пскоў.
    Разведаўшы ад палачаніна Міколы пра багацце Пскова, Міндоўг вырашыў скарыстацца адсутнасцю пскоўскага князя з войскам. Сабраўшы на савет сотнікаў і полацкага ваяра, ён распавёў ім аб задуманым плане нападу на багаты горад. Да горада сорак вёрст, таму трэба полацкаму ваяру і яшчэ тром, прыдатным для непрыкметнага пранікнення да русінаў, выязджаць да світання. Да поўдня атрад будзе чакаць у лесе, недалёка ад Пскова, ўмоўленага з Міколам сігнала атакі на горад. Па звестках Міколы, драўляны замак Пскова быў маленькі і знаходзіўся ля зліцці маленькай рэчкі Пскова ў раку Вялікая. У замку чац-
    вёртую частку плошчы займала праваслаўная царква, акрамя яе там быў церам князя, дзе таксама жыла яго асаблівая дружына ваяроў. Былі таксама склады, дзе захоўваўся скарб багатых псковічан. Да замка вёў невялікі мост праз рэчку Пскова, які злучае замак з пасадам. Княжыч добра ведаў, што поспех атакі на горад будзе залежыць ад яе нечаканасці і асцярогі ад вяртання пскоўскага войску. У ахову атрада ад войска пскоўскага князя, Міндоўг задумаў паставіць сотню ваяводы, з менш здольным старым сотнікам.
    Раніцай перад сваім сняданкам, княжыч папярэдзіў дазорных шукаць самы кароткі шлях праз зямлі латыголаў да мяжы з русінамі найбольш блізкі да Пскова. Шлях гэты павінен праходзіць міма паселішчаў, у пазбяганні агалоскі. Пасля сняданку, ўсхваліўшы бога Перуна, Міндоўг пажадаў атраду поспеху і папярэдзіў, каб рухаліся ціха і хутка. Да поўдня ім трэба быць ва ўмоўленым месцы. Дозорные правялі атрад міма паселішчаў латыголаў і толькі прайшоўшы мяжу з русінамі, ўсіх сустрэчных бралі ў палон.
    Да поўдня атрад прыбыў у прызначанае месца. Сарыентаваўшыся на мясцовасці, княжыч паказаў месца ахароннай сотні. Зараз вельмі шмат залежыць ад разведнікаў. Можна было зменшыць жаданне і захапіць адзін пасад, гэта было не цяжка, але княжыч хацеў прадэманстраваць, што пры яго кіраўніцтве нават малы атрад ваяроў здольны цалкам захапіць багаты горад з замкам.
    Пры абмеркаванні з Міколам магчымасці захопу замка, Міндоўг раіў спачатку захапіць на рацэ якое-небудзь гандлярскае або рыбацкае судна і на ім падплысці да брамы замка. А каля брамы прапанаваць стражнікам нешта купіць і ўсыпіўшы іх пільнасць, забіць варту і ўзяць пад кантроль браму замка. Па задумцы княжыча, апоўдні адзін з дазорных, які ведае гаворку псковічан, з’яўвіцца ў пасадзе на дарозе ў замак, на коні з двума забітымі цецерукамі. Яго заданнем было перадаць умоўны сігнал — зняцце з галавы шапкі і абтрасанне яе аб калена, для выведнікаў ля брамы і для дазорнага каля атрада. Наібольш цяжкае і рызыкоўнае заданне было ў Міколы і лясніка Кодруна. Ім трэба было паспець да поўдня апынуцца каля брамы замка і чымсці
    адцягнуць увагу ахоронцаў ад дарогі на мост у замак. Калі яны з гэтым справяцца, дазорны на дарозе падае сігнал.
    Пры атрыманні такога ж умоўнага сігналу ад дазорнага, які знаходзіцца недалёка ад атрада, Міндоўг і яго чатыры збраяносца паскакалі рыссю праз пасад у браму замка. Пасля таго, як княжыч з збраяносцамі наблізіўся да брамы замка, дазорны вершнік апранаў на галаву шапку, і гэта быў ўмоўны сігнал чатыром сотням атакаваць увесь пасад. Забіўшы ахорону брамы замка, збраяносец Доўбуд і палачанін Мікола кінуліся ўзламываць замкі складоў, а Міндоўг з астатнімі збраяносцамі ўварваліся ў церам князя. Ляснік Кодрун падбег да брамы царквы і ўбачыўшы, што яна зачыненая, падрыхтаваў лук са стрэламі і стаў назіраць за званіцай. У цераме княжычу прыйшлося забіць двух выбеглых яму насустрач ахоронцаў. 3 астатняй чэляддзю разбіраліся яго збраяносцы. Браму замка пільнавалі два разведнікі да таго, як падскакалі ваяры з наваградскай сотні. Задумка Міндоўга была выканана. Ваяры прыхапіўшы з сабой палонных жанчын, скарб, зброю, даспехі і каней выйшлі з замка і княжыч скамандаваў трубіць на ўвесь пасад адыход.
    Міндоўг баяўся вяртання пскоўскага князя з яго войскам. Яго хвалявала таксама, ці выканае яго просьбу сотнік Ардзень, знайсці зброевую майстэрню і захапіць як мага больш мечоў і кальчуг, а таксама кузнецкія прылады. Для перавозкі гэтага ён перадаў сотніку баявога коня волата Доўбуда. Набліжаючыся да месца збору, ён вышукваў вачыма сотніка Ардзеня і калі ўбачыў яго, то адразу накіраваўся да яго.
    — Што з зброевай майстэрняй?
    — Знайшлі, княжыч. Шмат захапілі з сабой і каваля таксама. Самае цяжкае пагрузілі на вялікага баявога каня.
    — Дзе ён?
    — Ззаду зараз пад’едуць
    Міндоўг убачыў каня Доўбуда. Па яго вачах відаць было, як ён незадаволены гэтым грузам. Княжыч загадаў падвесці да яго сваего баявога каня Імклівага. Ён падклаў пад сядло Імклівага плашч і ваяры пераклалі на яго частку грузу з каня Доўбуда. 3 боку замка пачуўся звон. Заўважыўшы, што некаторых палонных цягнуць пешшу, Міндоўг распарадзіўся ўсіх палонных
    пасадзіць ваярам на сваіх каней. Трэба было хутка вярнуцца ў полацкія зямлі.
    Пад’ехаў адзін з дазорных і паведаміў, што наперадзе невялікае русінскае паселішча. Княжыч загадаў вывесці атрад міма дарог русінскіх паселішчаў, выставіўшы дазорных ў іх бок. Міндоўг пад’ехаў да полацкага ваяра Міколы.
    — Мікола, дзякуй табе. Самае небяспечнае і цяжкае заданне было ў цябе. Я верыў у цябе, і ты не падвёў, малайчына. У Полацку ў цябе сям’я?
    — Дзякуй, княжыч. Мая жонка памерла пры родах. У Полацку ў мяне толькі старая маці.
    — А тата?
    — Забіты рыцарамі мечаносцаў пры аблозе замка Герцыке.
    — Перасяляйся да нас з маці. Калі праваслаўны, то ў Наваградку ёсць праваслаўная царква. Знойдзем табе добрую жонку. Нам патрэбны хоробрыя ваяры.
    — Я старую маці не кіну, а яна пераселяцца не захоча.
    — Вось цябе ад мяне.
    Міндоўг працягнуў яму тугі кашалёк з манетамі.
    — Тут срэбряные манеты з княжацкага церама. Я не ведаю ўсёй дабычы, але калі будзе нешта карыснае для цябе, то будзе тваё. I запамятай, калі будзе ў цябе з маці жаданне пераселіцца, буду рады. Мяне можна знайсці ў Наваградке або ў Воруце, гэта дзесяць вёрст ад Наваградка. Спытаеш мяне ці майго тату князя Рынгольда, я яму раскажу пра цябе.
    — Добра. Дзякуй, княжыч.
    Толькі цяпер, Міндоўг звярнуў увагу на сваіх збраяносцаў, і міжволі ўсміхнуўся. Усе яго збраяносцы трымалі жанчыну перад сабой на канях. Вось, аказваецца якая здабыча для іх самая важная. Прайшоў ужо доўгі час, як яны з’ехалі з Ростака. Хоць яны не былі жанатыя, але магчыма ў іх там былі блізкія адносіны. У Альгерда былі, гэта добра ведаў княжыч. Калі яны раптам пакінулі Расток, ніхто не ведаў, што іх чакае наперадзе. Цяпер усім стала зразумело, іх будучыня ў гэтых зямлях. Яны гэта прынялі з задавальненнем, так здалося Міндоўгу. Іх выбар здабычы пацвярджаў гэта. Княжыч падумаў, што трэба падтрымаць іх у гэтым выбары. Трэба каб тата і волхв Вітаўт ура-
    чыста пасвячэлі іх у рыцарства, пасля гэтага паходу. Яны гэта заслужылі. Гэта каля брамы замка было трое забітых. А колькі ў цераме было забітых, Міндоўг не ведаў, але да яго даносіўся гук бітваў з іншых пакояў церама. I супраціў ім аказвалі болып досведчанные ваяры, чым у пасадзе. Трэба ім надарыць на ўладкавання сям’і, са здабычы ў княжым цераме. Разважаючы над гэтым, Міндоўг угледзіў коня без седла. Княжыч забраў яго ў ваяра і наблізіўся да Доўбуда і з усмешкай сказаў яму: