Да сярэдзіны дня яны прыбылі ў Наваградак. Міндоўг не адразу пайшоў у замак. Яму было цікава, наколькі павысілі свае навыкі ваяры ў групавых бітвах за час яго адсутнасці. Змагаліся чацвёрткі з доўгімі шчытамі супраць чацвёрак з кароткімі шчытамі. 3 апавяданняў збраяносцаў, княжыч зрабіў выснову, што даўжыня шчыта аказвае ўплыў на зыход бітвы, але не вырашальны. У некаторых чацвёрках перамогі былі і з доўгімі шчытамі. Вырашальнае значэнне мела, наколькі ўсе ў чацвёрцы валодалі майстэрствам валодання мячамі і наколькі добра прадумвалі бой з выкарыстаннем сваіх моцных навыкаў і слабых навыкаў праціўніка. Паглядзеўшы некалькі баёў чацвёрак, Міндоўг заўважыў, што навыкі валодання мечом набываюцца, але не так хутка, як яму хацелася. Ён падняў руку, калі бітвы спыніліся, абвясціў: — Практыкаванні з мечом, якія мы развучвалі раней, трэба рабіць больш рэзка і хутчэй. Усталюйце ў сабе ў двары манекен, і да цемна паўтарайце гэтыя рухі. Гэтыя рухі павінны быць вельмі хуткімі. Міндоўг разгарнуўся і пайшоў у замак. Каля церама князя, княжыч убачыў як выходзіць гандляр Чорнавіл, павітаўшыся, ён спытаў: — Вы падрыхтаваліся да адплыцця? — Праз два дні адпраўляемся. Я як і абяцаў, падрыхтаваў два абярэгі, для цябе і для князя Рынгольда. Княжыч вельмі ўзрадаваўся. Ён быў рады абярэгам і таму, што можа ўдасца пагаварыць з Янькай без старонніх. Яны пайшлі да другога моста, які злучае Вялікі і Малы замкі. Праходзячы міма княскага церама, ён заўважыў у акне другога паверха князёўну Марфу і адзначыў пра сябе, што яму ўсёроўна пра што падумае князёўна, гледзячы як мы ідзем у напрамку дома Янькі. Падыходзячы да дома гандляра Чорнавіла, княжыч быў здзіўлены, гэта быў вялікі трохпавярховы драўляны дом з зашклёнымі вокнамі, і ён спытаў: — Вы казалі, што старэйшы і сярэдні сыны з сем’ямі жывуць асобна, а навошта тады такі вялікі дом? — Першы паверх заняты майстэрняй златокузнецов і кухняй. Убачыўшы іх, з расчыненага спакою выйшаў Волімунт. — Добры дзень, княжыч Міндоўг. — Добры дзень, Волімунт. Княжыч заўважыў, што на стале ляжаць тры кнігі, і ён зацікавіўся. — Чытаеш кнігі, на якой гаворцы? — На нашай, на грэцкай і на лацінскай. — А хто яшчэ ў вас чытае грэчаскія і лацінскія кнігі? — Яшчэ тата, брат Міхайла і сястра Янька? — Янька? Такая маладая, а ўжо чытае і грэцкія і лацінскія кнігі. — Так. Грэчаскія яна чытае ўжо лет пяць, а лацінскія з мінулага лета. — А дзе яна? — Пайшла ў дом сярэдняга брата Міхайла, да ягонай жонкі Таісы. Міндоўг хацеў яшчэ шмат распытаць Волімунта аб яго сястры, але пачуўшы як набліжаюцца ззаду крокі, павярнуўся. Гандляр Чорнавіл працягнуў адзін косцяной цёмнакарычневы пярсцёнак і папрасіў: — Прымер гэты на сярэдні палец левай рукі. — Падыходзіць. Дзякую. — А гэты пабольш твайго, ён для князя Рынгольда. — Дзякую. Перад адплыццём, сёння ўвечары, або заўтра ўвечары, тата хоча з вамі пагаварыць. — Добра, прыду. — А ты Волімунт, таксама адплываеш паслязаўтра? — Так. Я лепшы лучнік сярод ахоронцаў. У выпадку нападу морскіх піратаў, мае навыкі вельмі патрэбны. Міндоўг звярнуўся да гандляра Чорнавілу: — А хто з іх часцей нападае? — Даны каля берагоў самбаў і скаловаў. Палююць на шматбожцаў. — Даводзілася з імі сустракацца? — Двойчы. Адзін раз адбіліся. Тады іх драккар па памеры быў як наш. А другі раз у іх быў двух парусны, вялікі і хуткі коггі. Мы ўбачыўшы іх намеры, на карме замацавалі распяцце. А я з памочнікам надзелі на сябе крыжы, і калі яны наблізіліся, загаварылі на лацінскай гаворцы, і сказалі што мы мазуры. Адгаварыліся. — 3 тых часоў вы пазбягаеце набліжацца да берагоў самбаў і скаловаў? — Так. У самбаў ёсць добры гандлярскі цэнтр Тувангсце. PaHeft мы там заўсёды спыняліся, шмат мы там бралі бурштыну, а апошнія тры лета асцерагаюся да іх набліжацца. — Добра. Удачы вам. Ужо вечарэла і Міндоўг развітаўшыся, накіраваўся ў Вялікі замак. Хоць яму і не ўдалося пагаварыць з Янькой, ён быў у добрым настроі. Паслязаўтра яе тата і брат адплывуць, і тады яна застанецца адна. Дарогу да яе дома я ведаю, знайсці час і магчымасць да яе прыйсці, у мяне будзе. Сустрэўшыся з татам, княжыч перадаў яму абярэг ад гандляра Чорнавіла і распавёў яму тое, што выведаў ад простага ваяра аб мазурцы. Рынгольд, задаволены пачутым, распавёў аб паспяховым будаўніцтве замка Ворута: — Паклалі першы пласт каменнага мура сцены па ўсім замку. Патрэбна шмат вады, таму перасталі рыць калодзеж у замку, а засяродзіліся на калодзежы ў даліне. Заўтра спадзяюся дойдзем да вады. Насцялілі дах на другім доме ў даліне. — А як церам? — Пакуль яшчэ робім падмурок і ледасховішча. Адбіраем самыя лепшыя бярвёны, абчэсваем і высушваем. У даліне пабудавалі лазню. Сёння вечарам пасля майго ад’езду будуць яе апрабоўваць. Трэба адзначыць, што да прычала бесперапынна падвозяць тое, пра што я напярэдадні ўвечары прашу князя Ізяслава. Можа расказаць яму пра кузнецкіе навыкі Доўбуда? — Пакуль яшчэ ён патрэбен для навучання ваяроў. Гандляр Чорнавіл паслязаўтра адплывае ў Расток. Калі вернецца з майстрамі Эйсманта, тады і наогул не скажам. Гандляр сёння ці заўтра ўвечары прыйдзе з табой пагаварыць, я яго папярэдзіў. — Добра. Так і дамовіліся. На вячэры акрамя князя і князёўны быў і гандляр Чорнавіл. Князь Рынгольд перадаў гандляру пусты кошаль і словы, якія яму трэба сказаць княжычу Доўспрунку, а таксама Эйсманту і Выкінту. Міндоўг спачатку прыслухоўваўся да размовы князёў, але заўважыўшы што князёўна з цікаўнасцю ўтаропілася на новы пярсцёнак княжыча, сказаў: — Гэта абярэг ад злых чар. Яго мне падарыў гандляр Чорнавіл. Убачыўшы, што пасля гэтага князёўна апусціла погляд, княжыч працягнуў прыслухоўвацца да размовы князёў. Яны казалі аб будаўніцтве замка Ворута. Пасля вячэры князь Рынгольд і княжыч з задавальненнем памыліся ў лазне Вялікага замка. На наступны дзень, прыйшоўшы на плошчу пасля сняданку, Міндоўг заўважыў, што ваяводы не было. Адразу ён захацеў паглядзець бітвы чацвёрак. На гэты раз у чацвёрках былі і кароткія, і доўгія шчыты. З’явілася шмат шчытоў зробленых па ўзору яго шчыта. Яму было цікава хто і як будуе бітву з улікам рознага памеру шчыта ў розных ваяроў. Княжыч распытаў сваіх збраяносцаў, у якіх чацвёрках сотнікі лепш арганізуюць вядзенне бітвы. Да гэтага, назіраючы адзіночные бітвы на мечах, Міндоўг вылучыў некалькі сотнікаў найбольш здольных да навыкаў ваяра. Цяпер назіраючы за бітвай чацвёрак, ён канчаткова вызначыў сотнікаў, якіх трэба было прыцягваць на свой бок. Потым княжыч паказаў сваё майстэрства валодання сякучым ударам па манекене, скачучы галопам на баявым кані. Гледзячы як ваяры паўтараюць яго рухі, ён падумаў, што з гэтых сотнікаў і дзесятнікаў можна сабраць вельмі моцны і рашучы атрад, калі да іх дадаць лепшых дазорных. Цікава як прасоўваецца навучанне дазорных егерам Діміном? Вечаром Міндоўг пацікавілся аб гэтым ў таты. — Пасля двух дзён навучання з імі ён прыходзіў да мяне. Распавядаў, што сярод іх шмат здольных. Вельмі добра страляюць з лука, ведаюць звычкі звяроў, ставяць пасткі на іх. Аб некаторых пастках Дзімін не ведаў і быў здзіўлены, як спрытна яны іх робяць. Але ёсць яшчэ над чым працаваць. Гэта перш за ўсё ўзаемадзеянне з канямі. Яны звыклі пешшу па лесе хадзіць і паляваць. Па яго просьбе я накіраваў яму ў дапамогу нашага ганца Курыла. А таксама яму дапамагае іх егар Сірвід. Так што навучанне прасоўваецца. — Трэба мне з ім пагаварыць. Я хачу, каб ён назваў мне найбольш здольных. — На вячэры я перадам князю Ізяславу, каб яго знайшлі і да цябе накіравалі. Калі яны прыйшлі на вячэру, акрамя князя і князёўны там быў ваявода Ердзівіл. Міндоўг здагадаўся, што будуць казаць аб вайсковых справах. Пачаў размову князь Ізяслаў: — Мяне цікавілі крыжакі, якія напалі на зямлі Эстляндыі. Я пасылаў свайго ганца, каб выведаць, чым скончыўся гэты па- ход і якіе яны маюць намеры рабіць далей. Але ганец нешта доўга не вяртаецца. Ваявода Ердзівіл ездзіў да нальшанскага князя, каб выведаць можа яму нешта вядома. Ён таксама непакоіцца і таксама паслаў ганца, каб гэта выведаць. Колькі дзён прайшло? — Ужо пяты дзень як ганец паскакаў. Князь Таўцівіл цяжка паранены ляжыць, хварэе. У яго Нальшанах тры сотні ваяроў і дзве сотні ў Крэве. Ён і князь і ваявода. Без яго сотнікі нічога не вырашаюць і нічога не робяць. — Ён нам сябра. Часта ваявалі разам супраць ворагаў і заўсёды дапамагалі адзін другому. Калі крыжакі пойдуць у паход, то праз полацкія зямлі, але яны хрысціяне, ці скрозь жамойтаў на нас. I хутчэй за ўсё, спачатку нападуць на Крэва. Мы не можам страціць Крэва. Нам трэба быць разам. Я прапаную баявым атрадам выйсці ім насустрач. Я з княязем Рынгольдом будзем займацца будаўніцтвам Воруты. А ты, княжыч Міндоўг, з ваяводам Ердзівілам і з чатырма сотнямі ваяроў Наваградка, а таксама сотня моцных ваяроў жырмунтов, накіруецесь ў Ліду. Ад Ліды сумесна с сотней лідскіх ваяроў пойдзеце спачатку ў Нальшаны. Я зараз пашлю ганца да полацкага князя з прапановай, калі будуць пагражаць крыжакі ім ці нам, то аб’яднацца для сумеснага супраціва. Заадно ганец разведае пра паход крыжакоў. He ведаю, колькі дасць ваяроў князь Таўцівіл, але далей накіруецеся ў Крэва. I ў Крэва сустрэнецеся з маім ганцом. Ён да гэтага павінен вярнуцца з Полацка. Калі для Полацка няма пагрозы, то накіруйцеся строга на поўнач, на сустрэчу ім, а ганца адпраўляйце да мяне. Міндоўга вельмі зацікавілі гэтыя сведкі, і ў яго ўзнікла пытанне: — А далёка на поўнач гэтыя зямлі Эстляндыі, і якая там вера? — Далёка. Ад Крэва прыблізна чатыре сотні вёрст. У эстаў, як і ў нас, шматбожжа. — А з кім мяжа ў эстаў? — На захадзе і на поўначы Балтыйскае мора, на ўсходзе русіны пскоўскай зямлі, на поўдні лівонцы. — Мы будзем праходзіць праз лівонскія зямлі? — Ад Крэва на поўнач будуць некалькі невялікіх паселішчаў нальшанскай зямлі. Потым прыкладна столькі ж зямлі жамойтаў. Потым пачынаюцца зямлі селаў, але яны ўжо пад уплывам біскупа Рыгі і крыжакоў. I ўжо называюцца лівонцы. Наогул лівонцы аказваюць уплыў на шэсць паўночных зямель, якія цяпер называюцца лівонскія, а раней яны былі: лівы; куроны; земгалы; селы; латыголы і латгалы. Усе яны шматбожцы. Лівы знаходзяцца каля вусця ракі Заходняя Дзвіна, на якой paHeft панавалі полацкія князі. Полацкія князі каля ракі пабудавалі замкі Герцыке і Кукенойс, і бралі даніну з усіх хто плыў па гэтай рацэ, з русін, з нарман, з брэменцаў, з саксонцаў. Лет трыццаць таму рымская Царква накіравала сваіх прапаведнікаў у вусце ракі. Першага прапаведніка я не ведаю, а другога біскупа Бертольда лівы забілі дваццаць лет таму. Трэці біскуп Альберт разам з пілігрымамі, якія прыбылі ў вусце ракі, пабудаваў горад-крэпасць Рыгу і семнаццаць лет таму запрасіў крыжакоў, дакладней мечаносцаў. 3 пачатку яны плацілі даніну полацкаму князю, але потым дванаццаць лет таму захапілі замкі Кукенойс і Герцыке, і перасталі плаціць даніну Полацку. 3 тых часоў сталі пагражаць Полацку, а гэтыя шэсць паўночных зямель падпарадкавалі сабе, пабудавалі там дзве крэпасці.