• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

    Міндоўг

    Гістарычная хроніка
    Валер Жыгман

    Памер: 256с.
    Мінск 2021
    140.09 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Князь Рынгольд пытаўся ў валхва Вітаўта аб будаўніцтве дома на зіму для яго ў даліне, але волхв сказаў, што будзе ў доміку каля святога агню зніч. Тата выведаў, што зімы тут, удалечыні ад мора больш суровыя, чым у іх на радзіме, таму вырашыў паставіць для валхва дом з печкай каля капішча. Потым князь спытаў:
    — Ты не распавядаў, што Доўбуд быў кавалём?
    — He.
    — Добра, і не трэба. Сёння на вячэры, буду казаць князю Ізяславу каб пасылаў гандляроў за зброяй ў Расток, і за Доўспрунком, Эйсмантам і іншымі.
    Міндоўг ішоў на вячэру з жаданнем пагаварыць з князёўнай, але калі князі сталі казаць аб паказальных бітвах і пра недахопы наваградскага шчыта, ён вырашыў зрабіць здагадку:
    — Князь, я думаю што вашы вялікія і цяжкія шчыты выраблялі для абароны ад удару баявой сякірай. Гэта цяжкі ўдар і прамалінейны. Нават ад такога цяжкага ўдару мой шчыт абароніць, бо ў яго ў сярэдзіне металічныя пласціны. Наколькі меч лепш чым баявая сякіра вы бачылі. Праўда, наваградскі меч горш чым мой. Я гэта пакажу заўтра. Я бачыў манекены з гліны. Удары вашымі мечамі зробяць ім толькі ўвагнутасць, а мой меч рассячэ іх напалову.
    Пасля гэтых слоў Міндоўга, князь Рынгольд стаў гаварыць аб тым, што трэба пасылаць гандляроў ў Росток. Княжыч ведаў пра што далей пойдзе размова князёў, таму перанёс сваю ўвагу на князёўну. Князёўна Марфа выглядала нязвыкла, не было ў ёй звычайнай самаўпэўненасці. Яна глядзела на княжыча, як быццам бачыла ўпершыню, бачыла ў ім старэйшага за сябе і трохі пабойвалася яго. Міндоўг пацікавіўся:
    — Князёўна, ты напэўна перажываеш за траўмаванага майго першага суперніка?
    — Так княжыч, ты яшчэ малады, а прычыніў боль старэйшаму за сябе.
    — Мы былі ў роўных умовах. Мы абодва ведалі, што можам атрымаць раненні. Такая доля змагаючыхся ваяроў. Або ты яго, або ён цябе. Я з дзяцінства ведаў гэта і рыхтаваўся да гэтага. Я шаную старэйшых, як і ты. Я бачыў, як наваградскія ваяры памайстэрску кідаюць кідальныя дзіды ў цэль. У мяне горш атрымліваецца, і я гэтаму буду ў іх вучыцца. У бітве на мечах, як паказалі паядынкі, я лепш за іх. Мая мэта перадаць ім мае навыкі. Тут не важна хто старэйшы, хто маладзейшы. Важна хто лепш. Спадзяюся што траўміраваны ваяр, атрымаўшы падмогу ад знахарак, будзе з вялікай стараннасцю авалодваць майстэрствам бітвы на мечах.
    Міндоўг бачыў што князёўна задумалася. Няўжо пасля гібелі двух братоў яна не пасталела, не навучылася думаць. Напэўна, пасля гібелі сыноў і смерці жонкі, князь Ізяслаў занадта ўжо выказваў ласку і клопат пра дачку, а гэта не правільна. Яго сястра Альгута, як і ён, за сталом пры трапезе да паўналецця не маглі казаць, калі іх не пыталіся. Яны слухалі старэйшых, абдумвалі і сталелі, а князёўну Марфу не прымушалі думаць, яна магла казаць не падумаўшы, і гэта затрымала яе сталенне. Княжыч не аднаўляў размову з князёўнай, даў ёй магчымасць падумаць. Пагаварыць можна і заўтра.
    За сняданкам князёўна выглядала не выспаўшася. Заўважыўшы, што яна паглядзела на яго, Міндоўг ёй ветліва ўсміхнуўся. У адказ ён атрымаў вымучаную ўсмешку. На гэтым іх зносіны за сняданкам скончыліся. На трэніровачныя бітвы мечамі прыйшлі ўсе хто быў учора. Міндоўг заўважыў, што некаторыя прыйшлі з зрэзанымі шчытамі. Княжыч прапанаваў аб’яднаць пары так, каб у аднаго быў кароткі шчыт, а ў іншага доўгі і прарабіць учорашнія практыкаванні некалькі разоў. Затым памяняцца шчытамі і прарабіць гэтыя практыкаванні таксама некалькі разоў. He ўдзельнічалі ў гэтых трэніровачных практыкаваннях ваявода і траўмаваны ваяр з падвязанай правай рукой. Даведаўшыся, што ён дзесятнік і клічуць яго Скурдо, Міндоўг пацікавіўся:
    — Скурдо, што з рукой?
    — Пакуль баліць. Знахарка кажа, што два дні трэба пабыць з абмазанай маззю рукой, а потым боль супакоіцца.
    — Ты малайчына, што прыйшоў. Пакуль правая рука баліць, можа левай рукой будзеш рабіць гэтыя практыкаванні без зваротнага супраціву?
    — Паспрабую.
    Заўважыўшы, што з боку замка назірае адзін князь і што ваяры памянялі шчыты і зрабілі некалькі разоў практыкаванні, княжыч прапанаваў рассячы гліняны манекен баявым мечом з аднаго ўдару. Гліняных манекенаў было два. Больш за дзесятак ваяроў спрабавалі рассячы то адзін, то іншы манекен.
    Сляды ад удараў на манекенах былі неглыбокай ўвагнутасці, пакуль не падышоў самы здаровы з іх, сапраўдны волат, як Доўбуд. Яго сякучы ўдар напалову рассек манекен. Гэта ўразіла ўсіх, у тым ліку і Міндоўга. Княжыч падышоў да волата і спытаў:
    — Як завуць?
    — Мяне завуць Борут, княжыч.
    — Вельмі добры ўдар, Борут. Пакажы меч.
    Узяўшы меч у руку, ацаніўшы яго цяжар і таўшчыню ляза, Міндоўг вярнуў яго волату. Падышоўшы да іншага манекену на адлегласць свайго росту, княжыч дастаў свой баявы меч Рашучы. Зрабіўшы крок левай нагой, і адначасова ўзмахнуўшы мечом, ён нанёс сякучы ўдар ад пляча з сілай, на выдаху. Меч рассек манекен ад шыі да краю ніжняй частцы грудзей. Уражанні былі розныя, каго здзівіла, а каго захапіла. Павярнуўшыся да ваяроў і так каб было відаць князю, ўзяўшы ў левую руку меч Борута, ён патлумачыў:
    — Гэты сякучы ўдар быў паспяховым таму, што мой меч танчэй і вастрэй чым меч Борута. Вось параўнайце, — ён падняў абодва мяча ўверх, трымаючы іх побач. Потым аддаў Боруту яго меч і працягнуў: — А яшчэ таму, што ўсе мае дзеянні былі правільнымі, хуткімі і звыклымі ад шматлетніх трэніровак. Трымаць меч трэба паслаблена і толькі ў момант удару напружана. Сякучыя ўдары трэба наносіць канчатковай трэцюю ляза меча пад нахілам у палову прамога кута. Такі нахіл лепш за ўсё падыходзіць, каб павярнуць сцягно і плячо для ўзмацнення ўдару. Паказваю гэта павольна, глядзіце ўважліва.
    Міндоўг паказаў павольна сякучыя ўдары з права і з лева. Скончыўшы практыкаванні, ён прапанаваў:
    — Прарабіце гэтыя рухі павольна, але дакладна, а затым усё хутчэй і хутчэй. Калі нешта незразумела, пытайцеся ў маіх збраяносцаў.
    Княжыч падышоў да князю Ізяславу і сказаў:
    — Князь, толькі адзін ваяр нанёс пагібельны для суперніка ўдар і то з-за ўласнай сілы. Бачыце мой меч амаль удвая танчэй наваградскага і значна вастрэй.
    — Ведаем, таму ахвотна гандлюем і купляем. Незразумела толькі чаму тонкі меч пры рубцы не ламаецца.
    — Мой меч зварной з трох вельмі тонкіх пласцін. Самая цвёрдая пласціна знаходзіцца між двух мяккіх. Адна цвёрдая плаціна вострая, але хутка ламаецца. Адна мяккая пласціна не ламаецца, але і хутка тупіцца. Гэта ўсе мае веды. Лепш ведае рыцар Эйсмант і яго майстры кузні.
    — Нам патрэбен гэты рыцар і яго майстры.
    — Мы з татам спадзяемся, што ён з майстрамі, а таксама мой старэйшы брат і дзядзька з сем’ямі ў бліжэйшы час прыбудуць сюды з вашымі гандлярамі.
    — Гандляр Чорнавіл збірае тавар, для адплыцця ў вашы зямлі. Я паслаў ганца ў Гародню, каб іх гандляр таксама падрыхтаваў тавар.
    — Добра. Мне патрэбна шмат трэніраваць вашых ваяроў.
    — Так. Нам патрэбна навучанае войска, здольнае супрацьстаяць рыцарам крыжакоў. Я атрымаў весці, што рыцары магіста Волквіна з вашым Генрыхам Борвінам, а таксама рыжане, лівонцы і латгалы пайшлі ў паход на рэвельцаў і гарыёнаў ў Эстляндыі. А потым магчыма пойдуць на нас, жамойты для іх не перашкода. Я ўсё раблю для вас па будаўніцтву і не толькі. Сёння раніцай перадаў князю Рынгольду пяць палонных жанчын. Узамен спадзяюся на тваё навучанне, княжыч.
    — Князь, тата і я добра цэнім вашу дапамогу. Акрамя трэніровак ваяроў у бітвах на мечах, я хачу каб у войску былі два дзесяткі навучаных дазорных. Навыкі добрага дазорнага можа перадаць наш егер.
    — Мне сотнік перадаў, што княжыч ведае як навучыць нашых дазорных. Трэба навучаць як мага хутчэй. Што для гэтага трэба ад мяне?
    — Трэба адабраць найбольш прыдатных для гэтага.
    — Тут ваявода, сотнікі і дзесятнікі звяртайся да іх.
    Міндоўг павярнуўся да трэніруючыхся і падняў правую руку. Калі ўсе перасталі трэніравацца і павярнуліся да яго, ён гучна вымавіў:
    — Для падрыхтоўкі дасканалых дазорных трэба ад кожнай сотні адабраць па чатыры ваяры найбольш прыдатных для гэтага. Яны павінны быць: невысокія; лёгкія; выдатныя лучнікі; з чулым слыхам і пільным зрокам; ведаць жыццё лесу і звычкі звяроў і птушак; умець пераймаць гукі птушак; умець добра звяртацца з хуткімі і паслухмянымі канямі. Паслязаўтра з раніцы яны павінны быць тут.
    Увечары княжыч распавёў тату аб трэніровачных практыкаваннях і аб наборы дазорных для іх навучанні нашым егерам Дзімінам. Князь распавёў, што прывезлі плінфу і асаблівую гліну, і печнікі сканчаюць рабіць печ для абпалу вапняка. Потым князь трохі прамарудіўшы сказаў:
    — У даліне пачалі будаваць дзесяты дом, але я распарадзіўся каб адзін дом давялі да канца, а потым дабудоўвалі астатнія.
    — Навошта? — пацікавіўся княжыч.
    — Князь Ізяслаў сёння перадаў мне пяць палонных жанчын. Гэта для іх.
    — А хто яны гэтыя палонныя жанчыны?
    — Чатыры русінкі і адна мазурка. Мазурка палонная князя Ізяслава, была ў прыслугах, але ёй цяжка даецца навучанне нашай гаворкі. Але мяне яна добра разумее, ды і я яе.
    — А як яна выглядае?
    — Лет дваццаць, дваццаць два. Высокая, крыху ніжэй за мяне. Стройная, гнуткая, добры погляд, блакітныя вочы, светлыя валасы, мілавідная.
    Апісваючы яе, князь быў то ажыўлены, то збянтэжаны, старанна падбіраючы словы. Такім яго Міндоўг не бачыў з дня смерці маці.
    — Кім яна была ў Мазовіі?
    — Пра гэта я не пытаўся. Я спытаў, чым яна займалася ў князя Ізяслава, калі пачуў адказ, то сказаў, што ёй трэба будзе займацца тым жа і ў мяне.
    На вячэры Міндоўг не прыслухоўваўся да размовы князёў, яго цікавіл настрой князёўны. Яна ела без ахвоты, ад зносін з ім ўхілялася. Яна не выглядала захворэўшай, напэўна адчула сябе ў нячаканай сітуацыі і не ведае, як ёй быць. Чакала княжыча, які як яе тата будзе выконваць усе яе капрызы, пастаянна будзе казаць ёй хвалебныя словы і будзе мілавацца з ёй. А тут убачыла княжыча, які наносіць боль наваградцу старэйшаму за сябе і яшчэ павучае пры гэтым. Чую быў у яе з князем Ізяславам размова, ў якім ёй растлумачылі, што яна князёўна і павінна ў першую чаргу клапаціцца не пра сябе, а пра сваіх супляменнікаў. Настае ліхі час і магчыма заўтра з поўначы прыйдуць крыжакі, а тады будзе гора і ўсім князям, і простаму люду. Таму ў такі час патрэбен менавіта такі княжыч як Міндоўг, які дасканала валодае зброяй і жадаючы, і здольны навучыць нашых ваяроў гэтаму. Прыкладна так магчыма казаў сваёй дачцэ князь Ізяслаў.