Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

Міндоўг

Гістарычная хроніка
Валер Жыгман
Выдавец:
Памер: 256с.
Мінск 2021
140.09 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— А для чаго вам капыты лася?
— 3 капытоў лася ў маёй майстэрні зробяць пярсцёнкі, якія па нашым павер’і пасля абраду будуць ахоўваць яго гаспадара ад любой заразы і ад злых чар.
Міндоўг недоўга думаючы сказаў:
— Я ў вас куплю пярсцёнак, пасля абрада.
— Такі пярсцёнак пасля абраду ўжо не проста пярсцёнак, a абярэг.У нас абярэгамі і амулетамі не гандлююць. Я цябе яго падару.
— Дзякую.
— Міндоўг, у нашых землях шмат чароўніц і ведьмарак. Цябе і тваему тату, каб засцерагчыся ад іх злых чараў, без такіх
абярэгаў не абысціся. Да нашых варажэяў прыязджаюць з заходніх і нават далёкіх заходніх зямель франкі, брыты і нават фрызы. Я сам суправождаў іх, а некаторых гандляр Монтвіл.
— Я лічыў што ў лацінскіх хрысціян варажба забаронена Царквой.
— Забаронена, аднак усё роўна прыязджаюць. Відаць, варажба збываецца.
— Мы цяпер знаходзімся на землях жамойтаў. Тут часта палююць прусы, мазуры, куроны і нашы яцвягі. Тут не толькі лось, але і мядзведзі, дзікі, алені, казулі, рысі, ваўкі, бабры, вавёркі, куніцы і іншыя пушныя звяры.
— А жамойты не пярэчаць паляванню чужынцаў на іх землях?
— Каб пярэчыць трэба мець вялікае войска з добрым узбраеннем, а ў іх кузні нема. Нашы наканечнікі стрэл мы выменьваем на іх футра, мёд і воск. Вялікае войска можна сабраць толькі ў горадзе, а гарадоў у іх няма. Вялікія паселішча ў іх толькі каля мяжы з намі, і ўздоўж маленькіх рэк.
— Вы з гэтымі вялікімі паселішчамі гандлюеце?
— Так, з маленькімі паселішчамі нема выгады гандляваць.
Убачыўшы як з’явіліся з лесу людзі з ношай, Міндоўг усклікнуў-
— А вось нашы нясуць здабычу!
— Так, добрая будзе трапеза, з свежага мяса лася.
Калі сытная вячэра падыходзіла да канца, пачуўся з лесу гук, нагадваюшчы ўмоўны сігнал пры сустрэчы атрада з гандлярамі на гэтай рацэ. 3 табара городзенцаў пачуўся такі ж гук. 3 лесу з’явіліся два вершніка. Яны пад’ехалі да городзенцаў і пра нешта гаварылі з гандляром Монтвілам. Міндоўг скончыў трапезу і накіраваўся да іх, але вершнікі ўскочыў на каней, паскакалі ў паўднёвым накірунку. Міндоўг пацікавіўся ў Монтвіла.
— Хто гэта былі?
— Нашы дазорные. Я іх папярэдзіў, што з намі ваш атрад.
— Падобна на тое, што хутка будзем у Гародні?
— Калі цяпер вецер зменіцца на спадарожны, то заўтра да вечара будзем у Гародні.
— Добра. Але вецер быў сустрэчны, і вырашылі пераначаваць тут. 3 раніцы вецер быў бакавы, і атрады хутка паснедаў-
шы, працягнулі шлях. На драккарах умела выкарыстоўвалі бакавы вецер, і зменівшыеся каманды весляроў актыўна прасоўвалі судна ўверх па рацэ. Міндоўг вырашыў пагаварыць яшчэ з адным ахоронцам гандляра Чорнавіла. Ён трохі прытрымаў свайго каня і калі параўняўся з ім ахоронец сярэдніх лет,спытаў:
— Заўтра прыбудзем у Гародню?
Ахоронец ўжо здагадаўся што Міндоўг хоча пагаварыць з ім і быў рады гэтаму.
— Так, княжыч Міндоўг, я гэтые мясціны ведаю. Вечарам ці заўтра раніцай будзем на нашых землях. Пасля межы ў дзвюх верстах на тым беразе за ракой ёсць паселішче Радзівілы (сучасная назва Радзівілкі), адкуль родам мая маці. Мяне клічуць Акуш.
— Акуш, даўно ахоронцам ў гандляра Чорнавіла?
— Дзесяць лет, як першы раз плаваў з гандлярамі. А ўсяго сем разоў. Я ваяр у ваяводы Ердзівіла, старэйшага сына гандляра Чорнавіла. У гэты раз ваявода паслаў мяне ахоронцем да яго тату.
— Жанаты, дзеці? Свой дом ёсць?
— Так, жанаты, дзве дачкі. Чакаю прыбытку. Спадзяюся, што будзе сын. Так варажэя сказала. Ёсць свой дом, пяць лет як пабудаваў. Жывем упяцёх. Тата жонкі з намі жыве.
Міндоўг ненадоўга задумаўся, нешта яго здзівіла, потым спытаў:
— Жонка не яцвяжка?
На гэты раз здзівіўся Акуш, што княжыч здагадаўся:
— 3 паўднёвых русінак. Я яе разам з татам у палон узяў
— Тата жонкі рамеснік?
Акуш зразумеў, што княжыч хоць і малады, але падмануць яго не атрымаецца. Тата жонкі быў бортнік і з сабранага мёду рабіў медавуху.Ён не ставіўся да тых рамеснікаў якіх бралі ў палон. Успомніўшы ўчорашнюю размову пасля вячэрняй трапезы з Румбоўдом, як той вельмі лагодна адносіўся да Міндоўга, Акуш вырашыў не хаваць праўду:
— У паходзе на паўднёвых русін мы нечакана для іх напалі на паселішча ў волынскіх землях. Калі ў паніцы разбягаліся дзяўчыны, я запрыкмеціў адну вельмі прыгожую. Такую пры-
гожую я ніколі і нідзе не бачыў, і калі яна забягала ў двор сваёй хаты і павярнулася на мяне, такіх гнеўных і прыгожых вачэй я таксама ніколі не бачыў. Я быў так уражаны яе прыгажосцю, што ледзь было яе тата не праткнуў мяне дзідай. Адбіўшы дзіду і звязаўшы тату, я патлумачыў, што не жадаю зла не яму, не яго дачкі, а хачу каб яна выйшла за мяне замуж і каб уся яе родня жыла са мной шчасліва. Ён паглядзеў на тое, што робіцца вакол і ўгаварыў сваю дачку стаць маёй жонкай. Мне пашчасціла, што яны не хрысціяне. Я яе тату папярэдзіў, каб ён сябе называў замочным майстрам. Мой тата майструе вісячыя трубчастыя замкі. Яны пасябравалі. Мой тата навучыў яго майстраваць простыя замкі. А мне падабаецца яго медавуха з дзікага мёду.
Міндоўг разумеў, што раскрываючы свой сямейны сакрэт аб парушэнні княскага ўказа забіваць, а не браць у палон мужчын са зброяй ў руках, і бескарысных мужчын, Акуш вельмі давяраў яму і вельмі рызыкаваў. Цяпер для княжыча было галоўным, каб пра яго было добрае ўражанне, і ён запэўніў ахоронца:
— Ты меў рацыю. У жыцці бываюць выпадкі калі моцны мужчына ідзе супраць указаў, калі ён упэўнены што гэта не ў зло супляменнікам. Ты зрабіў гэты крок і ты перамог. Будзь упэўнены, твой сакрэт застанецца са мной. Ты просты ваяр?
— Калі дзесятнік не можа ісці ў паход з-за ранення або хваробы, то замест яго я дзесятнік. Ужо чатыры разы быў дзесятнікам.
— Добра Акуш. Спадзяюся неўзабаве павіншаваць цябе з нараджэннем здаровага сына.
— Дзякуй, княжыч.
Раніцай, яшчэ толькі пачынала днець, яго абудзілі. Вецер памяняўся на спадарожны і яны хутка паснедаўшы, рушылі на поўдзень. Наблізіўся Жыгімонт і паведаміў, што яны ўжо на землях яцвягаў. Выглядаў ён бадзёрым, нягледзячы на ранні час. Міндоўг спытаў:
— Сёння прыбудзем у Гародню?
— Монтвіл сказаў, што сёння дабяромся.
Сапраўды ў поўдзень яны наблізілісь да Гародні. Праязджаючы пасад горада, княжыч мімалётна ацаніў дабраякасць дамоў, але галоўная цікавасць для яго ўяўляла крэпасць. Крэпасць зна-
ходзілася на высокім берагавым мысе ў зліцці ракі Гародня ў правы бераг ракі Нёман. Пакуль атрад коннікаў павярнуў налева і прасоўваўся ўздоўж ракі Гародня, драккары праплылі вышэй вусця ракі Гародня і прычалілі да правага берага ракі Нёман за крэпасцю. Міндоўг заўважыў, што мост быў вузкі і не доўгі, і яго можна хутка зняць з апор у выпадку небяспекі.
Затым вершнікі паднялісь па ізвілістай сцежцы, якая вядзе на ўзвышша. У замак можна трапіць па мосце над глыбокім ровам, праз браму. Праязджаючы па мосце, Міндоўг прымеціў узмоцненые парэнчы бліжэй да брамы. Магчыма гэта для таго каб можна было насціл моста ўцягнуць у замак. У пацверджанне гэтаму ён убачыў у праходзе брамы па баках каткі. На выхадзе з праходу брамы іх чакалі гандляры Монтвіл і Чорнавіл. Монтвіл запрасіў князя, княжычаў і валхва Вітаўта ў княскі церам. Гэта быў вялікі двухпавярховы драўляны дом, з зашклёнымі вокнамі. На ганак выйшаў буйны прадстаўнічы князь Жывінбуд са стрыжанай барадой. Ён павітаўся за руку з хутка падышоўшым гандляром Монтвілом, а затым з астатнімі і запрасіў іх у церам.
Іх правялі па лесвіцы на другі паверх, і яны ўвайшлі ў вялікае памяшканне ў цэнтры, якога быў доўгі стол. За левым бокам стала сядзелі дзве князёўны і князь. Міндоўг здагадаўся, што
гэта наваградскі князь і побач яго дачка. Князь Жывінбуд запрасіў госцей сесці па правы бок стала, а сам сеў у канцы, побач са сваёй дачкой. Князь Рынгольд сеў каля князя Жывінбуда, no634 Міндоўг, за ім Жыгімонт і волхв Вітаўт.
Седзячы насупраць, Міндоўг больш уважліва разглядаў наваградскую князёўну. Яна выглядала больш бледнай, чым гародзенская. Абодвы былі мілавідны. Адзенне наваградскай князёўны было больш багатае, чым у суседкі. На галаве ў яе была кіка з махрамі з нанізаных на ніткі жамчужын і бурштынавых упрыгожванняў. Да русым валасам, сабраным у адну вялікую касу, былі прымацаваныя браслетообразные скроневыя кольцы з срэбра. Яна была апранута ў сінюю туніку, з дарагой тканіны, з кароткімі рукавамі з пад якіх бачныя рукавы сарочыцы, з вышытым арнаментам. Спераду тунікі ўзорыстая вышыўка залатой ніткай. На запясцях у яе бранзалеты з залатымі пласцінкамі. Пад горлам барма з залатым аздабленнем і каштоўнымі камянямі. 3 шыі звісала залаты ланцуг з кулонаў з лала.
Гэтага багатага строя адзення Міндоўг ніколі і ні на кім не бачыў, нават на маці. Падсеўшы да наваградскага князя гандляр Чорнавіл доўга нешта казаў яму на вуха. Калі гандляр скончыў казаць, князь Ізяслаў нахіліўся да сваёй дачкі і нешта коратка сказаў. Пасля гэтага, цікаўныя блакітныя вочы дачкі засяродзіліся на Міндоўгу.
Княжыч міжволі злёгку ўсміхнуўся. Было гэта ад таго, што князёўна нарэшцета перастала яго параўноўваць з Жыгімонтам і выраз яе асобы нагадаў яго сястру Альгуту, калі тая выбірала якое з незнаёмых паўднёвых ласункаў самой з’есці, а якое аддаць яму. Тады ў дзяцінстве яна яшчэ не да канца з’еўшы свой ласунак, стала пытацца наколькі смачна яго ласунак і калі ён не з’еўшы і паловы аддаў ёй, яна прыняла вельмі важны выгляд, спачатку з’ела яго, а потым і свой ласунак.
Таксама і цяпер выраз твару князёўны якая шукае самага прыгожага, змянілася на тое якое нарэшце знайшло і ўпэўненае ў тым, што гэта яе і ніхто яго не адбярэ. Міндоўг адчуў, што становішча ў якім ён апынуўся зневажальна. Па звычаю мужчына выбірае сабе жонку. Яго старэйшы брат Доўспрунк ездзіў з татам да паморскага князя Грэміслава выбіраць з двух яго дачок
сабе жонку. Нічога, супакойваў сябе княжыч, пройдзем і праз гэта, а потым наступіць мой час.А каб наступіў мой час, мне трэба цяпер быць усмешлівым, каб спадабацца князёўне, таму яшчэ маці казала, што калі ўсміхаюся, я выглядаю прыемней, чым калі задумваюся, тады выглядаю грозным.
Між тым, князь Жывінбуд казаў госцям пра тое, што яны з князем Ізяславам будуць рады суседству з моцным князем Рынгольдом, для сумеснай абароны веры сваіх продкаў ад гвалтоўнага навязвання нам чужынскай веры, лацінскага хрысціянства. Абодва князі паабяцалі дапамогу князю Рынгольду ў будаўніцтве свайго замка і горада. Князь Рынгольд распавёў аб імкненні лацінскіх хрысціян авалодаць самымі прыбытковымі гарадзішчамі на марскім узбярэжжы, а таксама аб дамоўленасці з князем самбаў Рудзевічам аб абмене важных вестак праз сваіх ганцоў.