Радасць Міндоўга ад новага статусу была нядоўгай. Эйсмант штодня выдумляў новыя трэніровачныя баі рыцара з трыма збраяносцамі супраць такога ж складу праціўніка. У якасці праціўніка быў ён са сваімі збраяносцамі. Перад кожным боем ён ставіў задачы дзеянняў Міндоўгу і яго атачэнню, а пасля бою паказваў на дапушчаныя памылкі. Перад сном Міндоўг марыў пра тое, з якім майстэрствам і сілай ён выйграе першы рыцарскі бой, як слава пра яго распаўсюдзіцца ва ўсіх землях балтыйскіх шматбожцаў, а потым усе князі абяруць яго кіраўніком ўсіх войскаў шматбожцаў у барацьбе супраць каталікоў. Міндоўг праз падарожнікаў і гандляроў збіраў звесткі пра вызначаныя рыцарскія турніры. У Брэтані ўвялі забарону на правядзенне турніраў, таму ён з нецярпеннем чакаў весці ад франкаў і данаў. Доўгачаканая весць нечакана апынулася ля парога дома. 3 зямлі лужыцкіх сорбаў прыбыў княжыч жырмунтаў са збраяносцамі. Пра гэта раніцай паведаміў Эйсмант. Ён ужо паслаў герольда і суддзю турніру на складанне ўмоў паядынку. Эйсмант распавёу, што княжыч старэйшы і буйнейшы за Міндоўга, і вынік усяго паядынку будзе залежыць ад паядынку на мечах. Эйсмант параіў маладому рыцару ў пачатку паядынку асцярожнічаць і вымотваць суперніка, часта і хутка мяняць пазіцыю, і прымусіць рыцара засумнявацца ў сваіх дзеяннях. Рыцарскі паядынак быў прызначаны на другую палову дня. Спачатку конная спрэчка на дзідах, а потым паядынак на мячах. Бліжэй да прызначанага часу, адчуўшы значнасць падзеі, да Міндоўга падышоў тата і сказаў, што супляменнікі ўжо сабраліся каля рысталішча і ўсе жадаюць яму перамогі. Падзякаваўшы тату і скончыўшы з дапамогай збраяносца Альгерда апранацца ў рыцарскія даспехі, княжыч сеў на каня і паскакаў на рысталішча. Каля яго Міндоўг убачыў рыцара, які чакаў яго з збраяносцамі, падняўшы руку са звернутай далонню наперад, яны віталі адзін аднаго. Калі прагучаў сігнал гарніста аб пачатку паядынку, Міндоўг вырашыў, што яго супернік не нашмат. буйней, чым ён і яму па сілах выбіць рыцара з сядла. Міндоўг ўмацаваў дзіду ў сябе ў цэнтры цяжару, як вучыў Эйсмант, і пусціў каня галопам, каб дасягнуць максімальнай сілы ўдару пры сутыкненні. Ад рашучых дзеянняў абодвух рыцараў, тупыя канцы дзід пры сутыкненні разламал іся ў трэскі, а абодва вершніка вылецелі з сядла. Міндоўг, атрымаўшы наймацнейшы ўдар у грудзі, упаў з каня і, нягледзячы на боль, рашуча выняў турнірны меч з похваў і падрыхтаваўся да далейшага паядынку.У гэты момант ён зразумеў, што мары не заўсёды ўвасабляюцца ў рэальнасць, таму стаў дзейнічаць так як яму раіў Эйсмант. Ужо па першых рухах суперніка было ясна, што ён у асноўным разлічвае на сілу дыяганальных удараў зверху і знізу. Міндоўг расслабіўшы калені, хутка мяняў пазіцыю як па даўжыні, так і за кошт ныркоў пад адгадваную траекторыю руха меча. Ён перамяшчаўся то налева, то направа, але так каб суперніку пры нанясенні ўдару сонечныя прамяні свяцілі ў вочы. Супернік, робячы махі мечом вельмі рэдка даставаў Міндоўга, а калі даставаў, то ўдар прыходзіўся на лязо мяча побач з гардай або на шчыт. Міндоўг выкарыстаў не толькі сякучы ўдар, але і калючы. У турнірных мечах заканчэнне тупое, то ёсць не раздзірае кальчугу. Аднак моцны калючы ўдар такім мячом у пэўныя кропкі, абароненага кальчугай цела, выклікае боль і прымушае суперніка шукаць абарону ад іх. Моцныя махі мячом суперніка не знаходзячы перашкоды, адымалі ў яго шмат сіл. Пасля аднаго такога дзеяння суперніка, Міндоўг нанёс моцны ўдар канцом меча знізу па локці, і меч рыцара адляцеў у бок. Міндоўг маментальна прыставіў меч да горла суперніка, той зняў шлем і адкінуў яго ад сябе. Міндоўг спытаўся ў рыцара: — Якіх багоў шануеш? — Свентавіт, Радзігост, Кродо і іншыя, — адказаў рыцар. Міндоўга віталі, углядзеўшысь ён заўважыў радаснага Эйсманта і побач з ім маленькага хлопчыка. У конна-дзіднай сшыбке пераможцы не было, таму баявы конь пераможанага нікому не дастаўся, а за перамогу ў паядынку на мечах Міндоўг атрымаў 15 марак срэбрам. Вечарам, як дамаўляліся, два княжыча сустрэліся ў харчэўні, дзе частаваў Міндоўг. Княжыча жырмунтаў клікалі Жыгімонт. Ён распавёў, што яшчэ да яго нараджэння саксонцы ўсталявалі на ўсіх землях лужычан хрысціянства, пабудавалі царквы. Але ўсё роўна большасць лужычан прытрымліваюцца шматбожжа, мала хто ходзіць у царкву. Некаторыя лужычане, у тым ліку і жырмунты, сышлі на ўсход, далей ад саксонцаў. Ягоны тата, князь жырмунтаў для бачнасці ходзіць у царкву, але ўсе старыя традыцыі і абрады праводзіць як раней, паважаючы сваіх багоў. А ён вырашыў знайсці сваё шчасце ў рыцарскіх турнірах. Да сённяшняга дня ён правёў тры баі і ва ўсіх перамог: у лужыцкага рыцара з нішан і ў двух саксонцаў. У апошнім баі з саксонцам, яго праціўнік атрымаў цяжкую траўму рукі, і ён асцерагаяся помсты яго сваякоў, вырашыў сысці на поўнач і са сваімі збраяносцамі шукаць магчымасць удзелу ў рыцарскіх турнірах. Сёння ён недаацаніў майстэрства і настойлівасць княжыча, але ўсё роўна ён рады знаёмству і таму, што княжыч не хрысціянін. Міндоўг заўважыў, што ён таксама рады знаёмству і прапанаваў разам шукаць рыцарскія турніры, а пакуль быць яго госцем. Пакуль яны чакалі вестак аб рыцарскіх турнірах, да іх прыплылі на драккарах гандляры з далёкіх усходніх зямель. Аднаго з іх, буйнога сівога гандляра Міндоўг бачыў раней, меняў і купляў ён зброю больш, чым што-небудзь іншае. Напэўна, і сёння ўсё павыкупляе ў Эйсманта. Міндоўг убачыўшы, што гандляры накіраваліся да князя, вырашыў паслухаць іх, сёння яму гэта даступна. Увайшоўшы ў прыёмную, ён убачыў тату, дзядзьку і гандляроў, а неўзабаве ўвайшлі старэйшы брат і Эйсмант. Гандляры прасілі ў абмен толькі зброю і даспехі. Узамен прапаноўвалі футра, мёд, дзве штукі ільнянога палатна, воск і тавары златокузнецоў. Старэйшы з гандляроў, па імя Чорнавіл распавёў, што па дарозе сюды яны прадалі прусам і паморам частку мёду, воску і мяхоў, а вырабы златокузнецоў і ільняное палатно бераглі для абмену тут. Бочкі мёду і воску звычайных памераў, таму іх пакінулі на драккары, а футра, ільняное палатно і тавары злато-кузнецоў ўзялі з сабой. Даведаўшыся, што гандляры цаны на свае тавары пакінулі ранейшыя, Эйсмант трохі павысіў свае кошты. Гандляры коратка перагаварылі між сабой і пагадзіліся з гэтым. У Эйсманта жонка цяжарная, таму ўсе пакупкі былі для яе, а гэта футра, штука ільнянога палатна, бочка мёду і пярсцёнак з вялікім чырвоным каменем. Другая штука ільнянога палатна, а таксама футра, дзве бочкі мёду і адну бочку воску набыў Доўспрунк. Ён доўга выбіраў сваёй цяжарнай жонцы тавар златокузнецоў, і абраў вялікі залаты пярсцёнак з невялікім блакітным каменем. Выкінт абраў футра, мёд, воск і залаты змеегалавы бранзалет. Князь Рынгольд заўважыў зацікаўлены агляд Міндоўгам залатых пярсцёнкаў, і прапанаваў яму выбраць пярсцёнак. Міндоўгу сапраўды спадабаўся залаты пярсцёнак з выявай галавы яшчуру, але ён падумаў, што срэбра яшчэ спатрэбіцца для рыцарскіх турніраў, таму вырашыў адмовіцца ад пярсцёнка. Калі шум з пакупкамі сцішыў, князь Рынгольд спытаў у старэйшага з гандляраў Чорнавіла: — Навошта вам столькі зброі? — Так час настае ліхі. Больш дзесяці лет мінула, як Папа Рымскі выдаў булу аб хрысціянізацыі прусаў. Вось ужо тры лета, як я павялічыў сваю ахову, плывучы па рацэ Нёман у Балтыйскае (Варяжскае) мора. У вусце ракі Нёман прускія скаловы, ў іх таксама шматбожжа. Паўднёвей іх па левым беразе мы бачылі хрысціянскіх рыцараў. — Гэта мазурскія рыцары? — Так, гэта яны. Па правым беразе паўднёвей прускіх скаловаў існуюць жамойты. Лацінцы іх называюць самагіты, а мазуры іх называюць жмуды. У жамойтаў таксама шматбожжа, яны таксама, як і прусы не маюць пісьменства, таксама шануюць прыроду. Яны жывуць замкнёна і не імкнуцца да гандлю. Крэпасцяў і гарадоў у іх няма. Калі паселішчу хтосьці пагражае, тады яны ўцякаюць у лес. Таму, калі да іх прыйшлі ваяры прусаў Рушковічы і Булевічы ў даспехах і з мячамі, то яны адразу сталі ў іх князямі. А паўднёвей іх мы, лацінцы і мазуры называюць нас лютвой, а русіны Літвой. — Лютвой? Можа да вас пераселіліся люцічы? — Так, да нас пераселіліся і не толькі люцічы, але і лужычане, вялікае паселішча іх каля Нальшан (сучаснае Гальшаны), яно так і называецца Лужычане (сучаснае Лужышча), а таксама ёсць пасялішча жырмунтаў (сучаснае Жырмуны) на поўначы ад Наваградка (сучаснае Навагрудак).Пасля гвалтоўнага навязвання вам хрысціянства тыя, хто не пажадаў мяняць сваю веру, веру сваіх продкаў, пераселіліся да нас таму, што ў нас таксама шматбожжа і багі амаль такія ж і гаворка ў нас амаль такая ж. Тут ён убачыў, што твар князя Рынгольда пахмурнеў, Чорнавіл паспяшаўся дадаць: — Я так разумею, што да нас пераселіліся тыя хто не здолеў дамовіцца аб мірным сумесным жыцці з каталікамі. Мы, гандляры вельмі паважаем здольнасць дамаўляцца і лічым яе самай важнай для моцнага князя. Заўважыўшы, што твар князя праясніўся, Чорнавіл працягнуў: — Да нас таксама прыходзілі хрысціяне, спачатку арыяне, a потым канстанцінопальскія хрысціяне. Арыяне прыйшлі з паўднёвага захаду, але ні ў русінаў, ні ў ляхаў, ні ў мазураў, ні ў нас яны не прыжыліся. А канстанцінопальскую хрысьціянскую веру спрабавалі не гвалтоўна навязаць нам спачатку русінскія князі, потым полацкія князі. Але сустрэўшы недавер, яны вярнуліся да сябе. Усё, што яны змаглі так гэта пабудавалі царквы, куды часам ходзіць князь са сваёй раднёй і то для чужых вачэй, а па праўдзе шануюць багоў нашых продкаў, як і ўсе астатнія. Такія князі называюць сваіх дачок імёнамі грэцкімі, іудзейскімі або лацінскімі, каб потым заключыць мірныя дамовы з дынастычным шлюбам. — У вас такі князь? — Так, я з Наваградка, наш князь Ізяслаў, з полацкай дынастыі. Ён дамовіўся з бліжэйшымі князямі аб міру і аб ваеннай дапамогі адзін аднаму. Пры ім ніхто на нас не нападае, не рабуе і не пустоша. Перасяленцы з вашых зямель і люцічы, і лужычане аселыя ў нашых землях, стварылі разам з нашымі яцвягамі моцныя ваенныя атрады, якія нападаючы на варожыя землі бяруць у палон добрых рамеснікаў. Тавары златокузнецоў вы бачыце. Раней самыя моцныя князі і гандляры ў нас былі полацкія, яны валодалі гандлям па ўсёй рацэ Заходняя Дзвіна да Балтыйскага мора. Але полацкія князі памянялі веру сваіх продкаў на канстанцінопальскае хрысціянства і восемнаццаць лет таму лацінскія хрысціяне купілі ў іх права на пабудову горада ў вусце ракі. А шаснаццаць лет таму ў пабудаваным горадзе Рыга, лацінцы заснавалі рыцарскі ордэн мечаносцаў. Праз сем лет мечаносцы захапілі гарады-крэпасці на Заходняй Дзвіне Кукенойс і Герцыку, і перасталі плаціць даніну полацкаму князю. Два лета таму, полацкі князь Валодша сабраў вялікі атрад ваяроў для барацьбы з мечаносцамі і Рыжскім біскупам Генрыхам, але калі падняўся на княскі драккар, для адплыцця на вайну, то раптоўна