• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

    Міндоўг

    Гістарычная хроніка
    Валер Жыгман

    Памер: 256с.
    Мінск 2021
    140.09 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    памёр. Была падазрэнне, што яго атруцілі. 3 тых часоў яны аслаблі і просяць у нас ваеннай дапамогі.
    — Супраць каго?
    — Супраць лацінскіх рыцараў і русінаў кіеўскай дынастыі. Русіны ваююць між сабой з дапамогай палавецкіх качэўнікаў. У гэтай вайне тройчы руйнавалі калісці вялікі і ўплывовы горад Кіеў. Некаторыя русінскія князі пасля першага спустошэння Кіева перасяліліся да тартар, на ўсход ад полацкіх зямель. Астатнія засталіся княжыць у кіеўскіх, чарнігаўскіх, валынскіх і галіцкіх землях, гэта на поўдзень ад нашых пінскіх і тураўскіх зямель. Русіны, пасля хрышчэння ў канстанцінопальскае хрысціянства, перасталі шанаваць сваіх дзядоў і старэйшых у родзе. Ніяк не могуць падзяліць уладу сярод сваіх, а пакутуе народ і гандль.
    — А гэтыя паўднёвыя вашыя зямлі?
    — Пінскія і тураўскія зямлі? Іх князі роднасныя полацкім князям. Апошнія пяцьдзесят лет яны не залежны ад Полацка. У нас з імі добрасуседскія адносіны. Калі ім карысна, то яны па запрашэнні русінскіх князёў удзельнічаюць у паходах на сваіх сваякоў. 3 паўднёвых русін, князі галіцкія ваявалі з каралямі Паноніі, а таксама з ляхамі і з уграмі. У апошнія лета за кошт дынастычных шлюбаў, сталі сваякамі уграў і ляхаў.
    — А мазуры?
    — Мазуры ваююць больш з ляхамі, чым з намі. Часам у гэтай вайне, па запрашэнню мазураў удзельнічаем мы. Раней ляхі, мазуры і куявы былі ў адным вялікім палянскім княстве, але таксама як і русіны пасля таго як памянялі шматбожжа на хрысціянства, у іх пачаліся міжусобныя вайны. Ляхі знаходзяцца на поўдзень ад мазураў. Дваццаць чатыры лета таму памёр моцны князь ляхаў Казімір. Пры ім былі ў васальнай залежнасці галіцкія князі, трапяталі каралі уграў, а таксама мазавецкія князі. Яму плацілі даніну некаторыя нашы яцвяжскія князі і яцвяжскія гарады Бярэсце (Брэст-Літоўск, сучаснае назва Брэст) і Драгічын. Але пасля смерці Казіміра ляхі аслабелі, з-за дзяльбы спадчыны паміж яго братам Мяшко і яго старэйшым сынам Ляшко. Пасля смерці Мяшко, ляхамі кіруе Ляшко, а мазурамі яго малодшы брат Конрад.
    — Чаму адасобленыя яцвяжскія князі аб’ядноўвацца з вамі не жадаюць?
    — Гандляр з Гародні (сучасная назва Гродна) Монтвіл вам лепш разкажа.
    — Гародня па рацэ Нёман знаходзіцца бліжэй, чым Наваградак да Балтыйскага мора, таму раней ён быў багацейшы, але пасля вялікага пажару аслабеў. Трыццаць пяць лет таму мы прагналі кіеўскіх князёў і з тых часоў у нас толькі мясцовыя яцвяжскіе князі. Цяпер у нас князем Жывінбуд, кіруе ўжо дзевятнаццаць лет. Паміж намі і мазурамі зямлі адасобных яцвяжскіх князёў. У гэтых князёў, як і ў нас, шматбожжа. Таму яны нам не ворагі. Адны з іх, якія больш з намі гандлююць, больш моцныя і яны з намі заключылі мірныя дагаворы. Іншыя, якія бліжэй да мазураў, часта з імі ваююць і калі мазуры аб’ядноўваюцца, то перамагаюць і пустошат яцвягаў. На нашы прапановы аб аб’яднанні, яны не згаджаюцца, баяцца, што мы іх падпарадкуем сабе.
    — А чаму вы іх сілай не прымусіце аб’яднацца? — не вытрымаў Міндоўг.
    — Ніхто з князёў на гэта не вырашаецца таму, што яны нашы супляменнікі, а ўсякія сваркі паміж намі гэта шкода нам і радасць нашым ворагам, перш за ўсё хрысціянам. Наш князь Жывінбуд прапаноўваў іншым яцвяжскім князям, з якімі ў нас мірныя дагаворы, сумесна напасці на адасобленых яцвягаў. Але калі ўзнікае пытанне, хто ўзначаліць кіраўніцтва аб’яднаным войскам, а таксама каго каму падпарадкаваць, то ўзнікаюць рознагалоссе. Гэтыя адасобленыя яцвягі вельмі лютыя ў бітвах. Яны апранаюць па-над адзення воўчыя шкуры і адчайна ваююць, нягледзячы на ні якія раненні. Яны як ваўкі паміраюць толькі ў смяротнай сутычцы з ворагам. А калі ў мазураў павялічылася колькасць рыцараў, за кошт крыжакоў-цістэрціанцаў, страты ў іх пабольшалісь. He хапае нам вопытных, моцных ваяводаў. У нас з вамі шматбожжа і гаворка амаль аднолькавая, таму нашы князі запрашаюць вас да нас. Зямель у нас шмат, мы рады будзем мець у саюзніках моцных князёў аднолькавай веры.
    — Гэта так, — падтрымаў яго Чорнавіл, — дапаможам у будаўніцтве гарадоў-крэпасцяў. А вы дапаможаце нам ваяваць з рыцарамі-крыжакамі.
    — Падумаю, — вымавіў князь Рынгольд.
    Па яго знаку на стол прынеслі ежу і мядовыя напоі. Паеўшы і падзякаваўшы за пачастунак, Чорнавіл сказаў:
    — Мы таксама робім жалезную зброю і даспехі, ёсць у нас дзярновыя, балотныя і азёрныя руды, а таксама дрэвесны вугаль. Праўда, нашы мечы горш, чым вашы.
    I паглядзеўшы на Эйсманта, спытаў:
    — Можа прадасце вашага каваля? Мы заплацім за ўсю сям’ю.
    — He, — не задумваючыся, адказаў Эйсмант.
    Падзякаваўшы за гасціннасць, гандляры развіталіся з князем Рынгольдам і накіраваліся да сваіх драккараў.
    Выйшаўшы ад князя, Монтвіл спытаў у Чорнавіла:
    — Ты вырашыў прадаць проціатрутны пярсцёнак з галавой яшчура?
    — He, я сам не разумею чаму я выклаў яго для абмену.
    — Ты бачыў, як утаропіўся на яго малады княжыч?
    — Так, бачыў і з палёгкай ўздыхнуў калі той не ўзяў яго. Бо калі б ён адважыўся купіць яго, я вымушаны быў бы паведаміць, што ён проціатрутны. Тады пра нечаканую смерць полацкага князя Валодшы нельга было б казаць, a то падумалі б, што гэта мы яго атруцілі. Але я цябе кажу, што не просты гэты княжыч. Рашучы, з вялікім будучым. Ціха, хтосьці нас даганяе.
    Гэта быў Міндоўг. Дагнаўшы іх, ён звярнуўся да Чорнавілу:
    — Вы казалі, што сярод пераселенцаў у вас ёсць жырмунты? — Так, ёсць.
    — А даўно яны да вас перасяліліся, і хто ў іх князь?
    — Мой старэйшы сын Эрдзівіл, ваявода, з імі мае зносіны і ён магчыма ведае, а я не. Але думаю, што даўно, таму што я пра іх чуў яшчэ калі быў маленькім. А чаму цікавасць да іх?
    — Я на рыцарскім турніры перамог княжыча жырмунтаў, цяпер ён мой госць і мы сябры.
    — А ён таксама за аб’яднанне? Вы Міндоўг, а як яго зваць?
    — Яго зваць Жыгімонт, і ён таксама за аб’яднанне.
    — Добра. Наша прапанова аб перасяленні да нас не толькі для князя Рынгольда, але і для вас вопытных рыцароў. I яшчэ, ў майго князя і ў князя Жывінбуда, дачкі на выданні, а гэта лепш чым перамога ў рыцарскім турніры.
    I ўбачыўшы, што вочы Міндоўга прыкметна ажывіліся, дадаў:
    — У нас яцвягаў, пры расставанні з добрымі людзьмі, ёсць звычай поціску рукі, але не як у лацінцаў за запясце, а далонямі. I працягнуў руку. Княжыч таксама працягнуў руку. Міндоўг абменяўся моцнымі, ўпэўненымі поціскамі рукі з Чорнавілам і Монтвілом. Гандляры пайшлі да сваіх драккараў, а Міндоўг накіраваўся да Жыгімонта.
    На ўсім шляху да свайго госця Міндоўг адчуваў у сваёй далоні не толькі добразычлівасць, але і важны знак лёсу. Знайшоўшы Жыгімонта, Міндоўг падрабязна распавёў пра пачутае ад гандляроў. Усё гэта вельмі зацікавіла Жыгімонта і ён захацеў сустрэцца з гандлярамі. Яны ўскочылі на коней і памчаліся галопам на прыстань. Але яны спазніліся. Перад прыстанню яны сустрэлі Эйсманта, які ім сказаў, што гандляры спяшаліся са спадарожным ветрам да заходу сонца выйсці ў адкрытае мора. Убачаўшы засмучаныя твары сяброў, Эйсмант дадаў:
    — He хвалюйцеся, праз сотню дзён яны зноў прыплывуць.
    На вячэры, Міндоўг заўважыў, што тата быў задуменны і казаў неахвотна, затое старэйшы брат быў вясёлы і ажыўлены. Перад сном Міндоўг доўга разважаў пра пачутае ад усходніх гандляроў. Княжыч памятае як тата распавядаў яму з братам аб іх усходніх суседніх плямёнах люцічаў. У іх рашэнне супольнай сходкі было важней рашэння князя. I калі саксонцы напалі на іх з мэтай хрысціянізацыі ўсіх славянскіх плямёнаў, то князі амаль усе вырашылі аб’яднаным войскам даць адпор хрысціянам. Гэтае рашэнне было абвешчана на супольнай сходкі, і пакуль яны абмяркоўвалі рашэнні князёў, саксонцы разбілі разрозненыя плямёны. Пасля гэтага плямёны пачалі плаціць даніну саксонцам.
    Успамінаючы апавяданні гандляроў, Міндоўг зацвердзіўся ў меркаванні, што пры небяспецы павінна быць адзінаначалле і аб’яднанне, нават прымусовае. Пасля апавяданняў гандляроў, іх зямлі яцвягаў ўсё больш прыцягвалі думкі і памкненні Міндоўга. Там не дзейнічае спадчыннае права маярат, князя выбіраюць па заслугах, а не па старшынству. Рашэнне абранага князя з’яўляецца вырашальным. Моцныя князі кіруюць доўга і за час праўлення падрыхтоўваюць сабе замену з ліку найбольш
    прыдатных сваіх сыноў. А калі такога сына няма, значыць надзея ў яго на мужа дачкі. Нездарма гандляр Чорнавіл згадаў, што дочкі іх князёў на выданні.
    Быць самым моцным князем у тых землях нашмат лепш, чым быць вандроўным рыцарам у чужых для цябе хрысціянскіх княствах. Мяркуючы па тым з якім расчараваннем Жыгімонт зразумеў, што не атрымаецца яму пагаворыць з усходнімі гандлярамі, было відаць што ён гатовы хоць сёння адправіцца з імі. I гэта зразумела. Для яго гэта быў адзіны шлях да рэалізацыі сабе, асабліва пасля паразы ў рыцарскім турніры. Нічога сябра Жыгімонт, сотня дзён гэта недоўга. За гэты час мы і ў рыцарскім турніры паспеем пазмагацца. Два рыцара і шэсць збраяносцаў гэта мала, вось калі б Эйсмант захацеў пайсці ў тыя землі, тады была б сілішча.
    3 гэтымі думкамі Міндоўг заснуў.
    За сняданкам, Міндоўг па асунутай асобе таты зразумеў, што ён таксама доўга разважаў аб пачутым ад гандляраў. Калі снедаць заканчвалі, пачуўся несмелы стук у дзверы і з’явіўся Альгерд. Ён нізка апусціўшы галаву, чакаў запрашэння ўвайсці ў памяшканне.
    — Уваходзь. Што здарылася? — спытаў Міндоўг.
    Альгерд падышоў да стала і звяртаючыся да князя Рынгольда,сказаў:
    — Князь Рынгольд, з Мекленбурга прыбылі чатыры рыцара і разам з каталіцкім прапаведнікам схапілі валхва Вітаўта і пасадзілі яго ў цямніцу.
    — Тата, а я казаў што трэба было на ўрачыстую трапезу запрасіць прапаведніка, — спалохана прамовіў Доўспрунк, — ён за безкаштоўны пачастунак гатовы павесіцца, або напаскудзіць.
    — Тата, дазволь мне з Жыгімонтам адвезці яго ў землі ўсходніх гандляроў, — нечакана і рашуча сказаў Міндоўг.
    — Альгерд,хуткапаклічмнеганцаКурыла,—вырашыўшыся на нешта, вымавіў князь.
    Калі Альгерд выбег, князь Рынгольд працягнуў:
    — Доўспрунк, скажы жонцы, каб распарадзілася прыгатаваць мне, Міндоўгу і яшчэ на пяць супляменнікаў ў дарогу ежы на дзесяць дзён, для палявання на буйную дзічыну.
    Доўспрунк хутка адправіўся да жонкі, а князь звярнуўся да Міндоўга:
    — Ты на самой справе хочаш з Жыгімонтам адправіцца на ўсход шукаць шчасця?