Міндоўг
Гістарычная хроніка
Валер Жыгман
Памер: 256с.
Мінск 2021
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Чорнавіл злёгку ўсміхуўшыся, працягнуў:
— Тулунт з уладальнікам ганчарнай майстэрні захацелі два лета таму пагандлявать з жамойтамі. Але ў іх нічога не атрымалася. Жамойты ўбачыўшы іх хаваліся ў лес. Так і вярнуліся назад са сваім таварам. Жамойты гандлюют толькі са мной або з маім давераным, якога яны таксама ведаюць у твар.
Раніцай Міндоўг адмовіўся ад звычайнага трэніровачнага змагання на мячах з Жыгімонтам. Ён успомніў савет Эйсманта, каб мець павагу простых ваяроў трэба ў паходным жыцці спаць побач з імі, есці з аднаго кацялка. Таму ён папрасіў Чорнавіла, штоб сёння ён замяніў яго малодшага сына ў веславанні на вёслах. Волімунт выглядаў не такім моцным як іншые ахоронцы і Міндоўг разумеў, што Чорнавіл перажывае за свайго малодшага сына. Калі княжыч назіраў як вёслы адначасова апускаюцца ў ваду і як шырока і блізка да паверхні вады грабуць, яму здавалася што гэта лёгка і проста.
Першыя пробы веславання паказалі, што гэта складана і цяжка, але Міндоўг праявіў усю сваю ўпартасць у набыцці гэтага навыку. Ён разумеў, што для сваёй будучыні неабходна цяпер заваяваць павагу не толькі Чорнавіла, але і простых ахоронцаў. Княжыч заўважыў, што сярод ахоронцаў адзін кульгае, магчыма гэта ад ранення ў нагу. Сёння яны ахоронцы гандляра Чорнавіла, а заўтра будуць у ліку ваяроў твайго атрада, таму якое меркаванне ахоронцаў пра цябе сёння, заўтра гэта мерка-
ванне пра цябе будзе ў ваяроў твайго атрада. Міндоўг, нягледзячы на незвыклую боль у цягліцах, вельмі стараўся, і паступова ў яго стала атрымлівацца. Увечары, калі прычалілі да берага, княжыч выявіў на сваіх руках балючыя мазалі. Рукі Міндоўга прывыклі да дзяржальні мяча, а тут абхапіл рукой мокрай ад вады вялікую драўляную дзяржальню весла з доўгай напругай, і таму з’явілісь мазалі. Падумаўшы, ён звярнуўся за парадай да Доўбуду, калі той пачынаў працаваць у кузні, магчыма ў яго таксама былі мазалі. Доўбуд недалёка ад лясной сцежкі нарваў нейкіх лісцяў і прыклаў іх да рук княжыча, затым абвязаў іх ільнянымі палоскамі.
Пасля сытнай вячэры княжыч хутка заснуў. Рана раніцай ён прачнуўся ад халоднага і сырога ветру які ішоў ад ракі. Неба зацягнула цёмнымі навальнічнымі хмарамі. Да гэтай раніцы ім шанцавала з надвор’ем, сонечным і не дажджлівым. Побач з ім быў князь Рынгольд, які ўважліва глядзеў у адзін бок. Міндоўг паглядзеў туды ж, і ўбачыў як волхв Вітаўт павольна падымаецца на бліжэйшы пагорак. Падняўшыся, волхв выцягнуў уверх свой посох з крывым верхам і зрабіў ім некалькі дзіўных рухаў. Знізу цяжка было зразумець, але магчыма, што ён нешта вымавіў.
Пакульяныснедалінебапраяснілася,рассеялісянавальнічныя хмары, засталіся белыя лёгкія аблокі і падзьмуў доўгачаканы спадарожны вецер. Настрой ва ўсіх стал радасны. Драккары хутка прасоўваліся, злавіўшы спадарожны вецер у свае ветразі. Міндоўг седзячы ў сядле свайго Імклівага, з задавальненнем назіраў як на карме драккара гандляр Чорнавіл, нізка схіліўшы галаву, нешта выпытваў у валхва. Княжыч глядзеў на валхва Вітаўта і адчуваў вялікую веліч і сілу яго. Ён быў ганарлівы за тое, што ўсе гэтыя ўсходнія гандляры і ахоронцы таксама адчувалі веліч іх роднага абадрыцкага валхва.
Пры спадарожным ветры драккары рухаліся не толькі з дапамогай ветразя, а таксама з дапамогай вяслярнай каманды. Весляры з ліку ахоронцаў гандляроў па чарзе мяняліся з збраяносцамі княжычэй Міндоўга і Жыгімонта. Груз змяшчалі на драккары, a вершнікі каб не стамляць каней па чарзе перасаджваліся на свабодных каней. Міндоўгу неабходна было пагарыць з кім-небудзь з ахоронцаў Чорнавіла. 3 кульгавым ахоронцам ён не хацеў га-
варыць таму, што разумеў той для атрада ваяроў ужо не прыгодны. Ён абраў сабе ў суразмоўцы ахоронца моцнага целаскладу і сярэдняга ўзросту. Княжыч разлічваў, што той ўжо паспеў паваяваць і ў будучыні будзе ваяваць. Яму патрэбен ахоронец да якога будуць прыслухоўвацца ваяры, калі ён ім раскажа пра княжыча Міндоўга. Момант для размовы з ахоронцем быў прыдатны, веліч валхва Вітаўта зараз пераносіцца і на княжыча.
Наблізіўшыся да каня охоронца, Міндоўг звяртаючыся да яго сказаў:
— Бог Пярун супакоіўся і даў нам добрае надвор’е.
— Так, ён прыслухаўся да вашага валхва.
— Дакладна. Маё імя Міндоўг.
— Мы ведаем. Мяне клічуць Румбоўд.
— Даўно ў ахоронцах гандляра Чорнавіла?
— Першы раз лет пяць таму. Гэта другі раз. Я ваяр у ваяводы Ердзівіла, старэйшага сына гандляра Чорнавіла. Ваеннага паходу ў нашага ваяводы ў бліжэйшы час не будзе, вось ваявода і паслаў ахоронцам да яго таты. Адну сотню ваяроў з сотнікам ён паслаў да нальшанскага князя ў паход на поўнач у Лівонію.
— А іншыя ваяры?
— Іншыя ваяры, хто старэйшы працуюць па гаспадарцы або ў полі, а хто памаладзей навучаюцца ваенным навыкам з сотнікам.
— Жанаты?
— Так, мінулай восенню ажаніўся. Хутка прыбытак будзе. Хачу сына.
— Дом свой ёсць?
— Пакуль жывем у маіх бацькоў. Гандляр Чорнавіл абяцаў добра заплаціць, як вернемся дахаты. Тады буду будаваць свой дом.
— Румбоўд, я прыкмеціў у цябе добры меч. Дарагі?
— Я яго ў бітве з мазурамі чатыры лета назад здабыў. 3 дазволу ваяводы Ердзівіла я памяняў меч і коня, а астатнюю здабычу, а таксама ранейшы меч і коня я перадаў у агульную здабычу атрада.
— Так, для вершніка конь і меч самае дарагое.
— Для мяне мой конь, як мой брат. У вас княжыч Міндоўг, я заўважыў, самы лепшы конь. Вельмі моцны, вельмі цярплівы і паслухмяны. I ў князя Рынгольда конь таксама вельмі моцны.
— А ў мінулае лета куды паход быў?
— На паўночны ўсход, да русін.
— Багатая здабыча была?
— Мне па падзеле здабычы дастаўся палонны цясляр.
— А як дзеліцца здабыча?
— Трэцяя частка князю Ізяславу. Трэцяя частка ваяводу і яго сотнікам. Астатняя трэцяя частка ваярам. Калі хто-небудзь з ваяроў асабліва вызначыцца, таму ваявода дадаткова дасць.
— А які самы ўдалы паход быў?
— Дзевяць лет таму, я тады яшчэ малады быў. Мой тата з атрадам княжыча Яўнута хадзіў да паўднёвых русінаў у валынскія землі. Тата здабыў добрага каня, а на сваім ранейшым кані прывёз здабычу, даспехі, плотніцкую сякіру.
— А было калі не да здабычы, а толькі б ногі ўнесці?
— Было. Два разы. Абодва разы вярталіся са здабычай і палонам. Яны раптам атачылі нас і атакавалі. Была паніка. Шмат нашых забілі. Наш сотнік на прарыў рвануўся. Мы за ім. Мяне конь выратаваў. А другі раз прынялі бой, але калі ўбачылі, што нас мала засталося, то кінуліся на ўцёк. Мяне конь вынес, на добрую сцежку. У мяне брата нема, так я свайго коня братам клічу.
— Што, калі вяртаецеся дазорных нема?
— Ёсць, але калі вяртаюцца больш аб здабычы думаюць, чым пра пагоню. — Такіх дазорных забіваць трэба, — Міндоўг заўважыў, як у Румбоўда вочы ад страху акругліліся. — Каб іншыя дазорные разумелі адказнасць.
— У тыя разы дазорных першымі забілі з лука.
— А каго ставяць у дазорные?
— Тых хто ў чатырох і больш паходах удзельнічаў.
— Тут аднаго вопыту бітваў мала. У лесе ён павінен быць не толькі з добрым зрокам і слыхам, але ведаць звычкі ўсіх насельнікаў лесу, звяроў, птушак. Прыкмячаць па падраных павуцінках хто і калі яе парваў, з-за чаго лісцік або галінка зварухнулася, ад ветру або ад чаго іншага. Па слядах чалавека або жывёлы разгадваць іх намеры. Вельмі добра страляць з лука, кідаць нажы і штылеты. Калі ідзеце наперад улегцы, коні іх павінны быць спецыяльна навучаны ціха прасоўвацца, а калі вяртаецеся назад
з палонам, конь павінен ісці наперадзе, але так каб яго бачыў дазорны. Дазорнаму трэба ісці ціха і прыслухоўваецца да зямлі і лесу. Іх трэба спецыяльна рыхтаваць. I пры падзеле здабычы яны павінны быць упэўнены, што ім дастанецца больш чым звычайнаму ваяру.
— Так, такіх дазорных нам трэба.
— У нас егер такі. Ён зможа навучыць.
Міндоўг убачыў, што Румбоўд ўражаны пачутым, і каб не памяншаць ўражанне ён пажадаў ахоронцу нараджэння моцнага сына.
Княжыч наблізіўся да таты. Князь быў задуменны і Міндоўг занепакоена спытаў:
— Тата, цябе нешта турбуе? Можа шкадуеш што пакінулі Расток.
— He, не шкадую. Пасля смерці тваёй маці, мне было вельмі самотна і цяжка ўсведамляць, што князь Генрых Борвін, ад якога мы залежныя, прыслухоўваецца да меркавання нікчэмных людцаў, хрысціянскіх прапаведнікаў. Мы абавязаныя былі выратаваць нашага вялікага валхва Вітаўта. Калі памятаеш, рашэнне я прыняў вельмі хутка. Пасля гэтага, ў сне я тры разы бачыў тваю маці і яна мяне падзякавала за гэта. Мінулай ноччу яна сказала, што волхв Вітаўт нам дапаможа. I ён нам дапамог.
— Так, усе ўсходнія людзі моцна ўражаны ад яго.
— Правы гандляр Чорновіл, час надыходзіць ліхі. У сіле нікчэмныя людцы са сваім лацінскім хрысціянствам. А імі кіруюць рымскія царкоўнікі, якія за кошт падманнай веры хочуць назапашваць вялікія багацця і кіраваць усімі землямі. Мы былі ў госцях у паморскіх князёў і ў прускіх. Адны з іх прыстасаваліся да хрысціянскіх прапаведнікаў і думаюць што і далей будзе мірнае суіснаванне. Іншым гэта не падабаецца, але яны слабыя і не могуць супрацьстаяць. Яны не супраць аб’яднацца з моцнымі князямі, якія адстойваюць шматбожжа і абяцаюць выконваць іх цікавасці. Яны ў чаканні такога князя. Калі ўсё што распавялі ўсходнія гандляры праўда, то можна будзе заключыць саюз князёў, адстойваюць шматбожжа і выступаць супраць хрысціян.
Міндоўг думаў таксама, таму згаджаючыся з татам, згодна ківаў галавой.
— Ты правільна робіш, што стараешся вырабіць добрае ўражанне на іх. Гэта вельмі важна. Ухваляю. Калі наблізімся да іх зямель, дастанеш з пояса любы ўпадабаны пярсцёнак. Будзе твой.
— Дзякую, тата!
Міндоўг накіраваўся да Жыгімонта. Той узрадаваўся.
— Мы ўражаны ад вашага валхва Вітаўта.
— Так, дапамог нам з надвор’ем.
— Набліжаемся да зямель гандляроў. Калі пашанцуе з спадарожным ветрам, то хутка прыбудзем. Мне крыху хвалююча. А табе ?
— Ведаешь, у гэтых землях наше будучае жыццё і тое якое яно будзе, залежыць ад нас. Я ўпэўнен, што мы зрабілі правільны выбар.
— Так, я таксама ў гэтым упэўнен.
Вечарам напрамак ветру змянілася на сустрэчны. Драккары прычалілі да берага. Запасы ежы заканчваліся, таму пакуль рыхтавалі вогнішча, егер князя Рынгольда і малодшы сын гандляра Чорнавіла Волімунт адправіліся на паляванне. Прайшло крыху часу, і Волімунт вярнуўся, несучы ў руках адрэзаныя капыты лася. Аддаўшы капыты тату ён распавёў, што недалёка, ён з егерам падпільнавалі лася, і адначасовымі трапнымі стрэламі двух стрэл забілі яго. Узяўшы з сабой дваіх з навагародскага табара і чацвярых з городзенскага табара, Волімунт накіраваўся ў лес. Міндоўга зацікавіла прызначэнне прынесеных капытоў, і ён звярнуўся да Чарнавілу: